Горад Тбілісі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Тбілісі
груз. თბილისი
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Tbilisi by L. Nioradze.jpg

Каардынаты: 41°43′00″ пн. ш. 44°47′00″ у. д. / 41.716667° пн. ш. 44.783333° у. д. (G) (O) (Я)41°43′00″ пн. ш. 44°47′00″ у. д. / 41.716667° пн. ш. 44.783333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Першае згадванне
Плошча
726 км²
Насельніцтва (2009)
2.000.100 чалавека
Шчыльнасць
2.754 чал./км²
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
http://www.tbilisi.gov.ge/
(груз.)  (англ.)  (руск.) 

Тбілісі (Грузія)
Тбілісі
Тбілісі

Тбілісі (груз. თბილისი, [ˌtbiˈliːsi]  — «цёплая крыніца») — самы буйны горад, сталіца Грузіі. Знаходзіцца ў Тбіліскай катлавіне, на рацэ Кура.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Да 1936 года па-беларуску горад меў назву Тыфліс, а па-грузінску — тфілісі (груз. ტფილისი) — старагрузінская назва. Сваю назву ён атрымаў з-за цёплых серных крыніц (у перакладзе з грузінскай «тбілі» (г.зн. састарэлае «тфілі») значыць «цёплы»).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле старой легенды сучасная тэрыторыя Тбілісі была пакрытая лясамі не пазней за 458 год. Найбольш шырока вядома варыянт легенды распавядае, што грузінскі цар Вахтанг I Гаргасалі адправіўся сюды на паляванне ў лясістую вобласць разам з сокаламі. Сокал караля нібыта быў злоўлены або паранены фазанам падчас палявання, пасля чаго абедзве птушкі ўпалі ў бліжэйшую гарачую крыніцу і памёрлі ад апёкаў. Цар Вахтанг быў настолькі ўражаны гарачымі крыніцамі, што вырашыў ссекчы лес і пабудаваць горад на яго месцы.

Выгляд Тбілісі з малюнку французскага падарожніка Жана Шардэна, 1671 год.

Археалагічныя даследаванні рэгіёна паказалі, што паселішча людзей на тэрыторыі Тбілісі было ўжо ў пачатку 4 тысячагоддзя да нашай эры. Пераемнік і сын Вахтанга, цар Дачы I Уджармелі, перанёс сталіцу з Мцхеты ў Тбілісі ў адпаведнасці з воляй памерлага бацькі. Тбілісі на той час не быў сталіцай адзінай грузінскай дзяржавы, бо на той час яна не ўключала ў сябе тэрыторыю Калхіды. Падчас панавання Дачы была пабудавана гарадская сцяна, якая стала новай мяжой горада. З VI стагоддзя Тбілісі хутка пашыраўся, дзякуючы спрыяльнаму стратэгічнаму размяшчэнню рэгіёна, які размешчаны ўздоўж важных гандлёвых маршрутаў паміж Еўропай і Азіяй.

Аднак дзякуючы такому спрыяльнаму размяшчэнню Тбілісі стаў аб'ектам суперніцтва паміж рознымі дзяржавамі рэгіёна ў розныя часы, як Рымскай імперыі, Персіі, арабскімі краінамі, Візантыйскай імперыі і туркамі-сельджукамі. Культурнае развіццё горада ў некаторай ступені залежыла ад таго, хто кіраваў горадам у розны час, хоць горад і рэгіён у цэлым здолеў захаваць значную аўтаномію ад сваіх заваёўнікаў.

У 1122 годзе пасля цяжкіх баёў з сельджукамі войскі грузінскага караля Давіда Будаўніка ўступілі ў Тбілісі. Пасля бітвы Давід перанёс сваю рэзідэнцыю з Кутаісі ў Тбілісі, і зрабіў яго, такім чынам, сталіцай адзінай грузінскай дзяржавы, распачаўшы Залаты век Грузіі. З XIIXIII стагоддзяў Тбілісі стаў дамінуючым рэгіянальным цэнтрам з развітой эканомікай і сацыяльнай сістэмай. Да канца XII стагоддзя, насельніцтва Тбілісі дасягнула 100 тысяч чалавек. Горад таксама стаў важным літаратурным і культурным цэнтрам не толькі Грузіі, але і для ўсходняга праваслаўнага свету таго часу. Падчас царыцы Тамары выбітны паэт Шата Руставелі працаваў у Тбілісі падчас напісання сваёй легендарнай эпічнай паэмы «Віцязь у тыгровай скуры».

Аднак, Залаты век доўжыўся не больш за стагодзтдзе. У 1226 годзе Тбілісі быў захоплены харэзмшахскай імперыяй шаху Джэлалам ад-Дзін Манкбурны. Падчас абароны горад быў моцна спустошаны мангольскім войскам. У 1236 годзе пасля зруйнавання, Грузія падтрапіла пад мангольскае панаванне. Сам народ падтрымліваў форму паўнезалежнасці, аднак Тбілісі знаходзіўся пад моцным уплывам манголаў на працягу наступнага стагоддзя і палітычна, і культурна. У 1320 годзе манголы былі гвалтоўна выгнаныя з Грузіі, і Тбілісі зноў стаў сталіцай незалежнай грузінскай дзяржавы. У 1366 годзе горад зведаў пошасць чумы.

З канца XIV да канца XVIII стагоддзя Тбілісі апынуўся пад уладай розных замежных захопнікаў у чарговы раз і некалькі разоў быў цалкам спалены. У 1386 годзе Тбілісі быў захоплены войскамі Тамерлана. У 1444 годзе горад быў захоплены і разбураны Джаханшахам, шахам горада Тэбрыз. З 1477 па 1478 гады Тбілісі быў захоплены плямёнамі Ак-Каюнлу Узун-Гасану. У 1522 годзе Тбілісі трапіў пад уладу Персіі, але пазней быў вызвалены ў 1524 годзе царом Давідам X. На працягу гэтага перыяду многія часткі Тбілісі былі рэканструяваны і адноўлены. Пачынаючы з 1555 года і далей з 1614 па 1747 гады, з невялікімі перапынкамі, у Тбілісі размяшчаўся гарнізон персідскіх войскаў і тут мелася рэзідэнцыя васальных да Персіі цароў Картлі. У далейшым персідскія кіраўнікі пачалі страчваць кантроль над рэгіёнам, таму, адчуваючы, што Грузія не была здольна аказваць супраць Персію ў аднаго, цар Іраклій II звярнуўся па дапамогу да Расійскай імперыі.

У 1801 годзе пасля таго, як грузінскае царства Картлі-Кахеты, з сталіцай у Тбілісі, было далучана да Расійскай імперыі, горад стаў цэнтрам Тбіліскай губерні. У XIX стагоддзі самай вялікай паводле колькасці была армянская дыяспара, якая, у нейкі момант, складала да 74,3 % насельніцтва[1].

Прыродныя ўмовы[правіць | правіць зыходнік]

Тбілісі размешчаны ў Тбіліскай катлавіне, працягнуўшыся вузкай паласой амаль на 30 км у даліне ракі Куры і па прылеглых схілах гор. Клімат субтрапічны, з працяглым мяккім летам і цёплай зімой.

Клімат Тбілісі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 19,5 22,4 28,7 34,4 35,1 40,2 42,0 40,6 37,9 33,3 27,2 22,8 42,0
Сярэдні максімум, °C 6,6 7,7 12,6 18,9 23,1 28,1 31,2 30,9 26,4 19,8 12,8 8,4 18,9
Сярэдняя тэмпература, °C 2,3 3,1 7,2 12,7 17,2 21,7 24,9 24,7 20,2 14,2 7,9 3,7 13,3
Сярэдні мінімум, °C −0,8 0,0 3,2 8,4 12,4 16,5 19,8 19,5 15,4 10,4 4,9 1,3 9,3
Абсалютны мінімум, °C −24,4 −14,8 −12,8 −3,8 1,0 6,3 9,3 8,9 0,8 −6,4 −7,1 −20,5 −24,4
Норма ападкаў, мм 17 19 27 51 47 58 29 48 37 24 29 17 396
Крыніца: Надвор'е і клімат

Фаўна ваколіц горада вельмі разнастайная, сустракаюцца такія жывёлы як лісіцы, паласатыя гіены, шакалы, ваўкі. Шмат паўзуноў і птушак. У рэгіёне з мэтай аховы прыродных комплексаў і захавання біяразнастайнасці створаны Тбіліскі нацыянальны парк.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На 2012 год у горадзе пражывала больш за 1,1 млн чалавек і гэты паказчык стала расце. Тбілісі з'яўляецца шматнацыянальным горадам, дзе пражываюць больш за 100 этнічных груп. Каля 89 % насельніцтва складаюць этнічныя грузіны, а сярод этнічных меншасцей большасць складаюць армяне, рускія і азербайджанцы. Акрамя таго на вуліцах горада можна пабачыць асецінаў, абхазаў, украінцаў, грэкаў, немцаў, яўрэяў, эстонцаў, курдаў, асірыйцаў і іншых. Афіцыйнай мовай з'яўляецца грузінская, акрамя яе распаўсюджаныя руская, армянская і азербайджанская.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Фотаздымак мячэці ў Тбілісі пачатку XX стагоддзя.

Больш за 95 % жыхароў Тбілісі вызнаюць хрысціянства ў розных яго формах, аднак большасць належыць да Грузінскай праваслаўнай царквы. Такссама ў горадзе прадстаўлена Руская праваслаўная царква і Армянская апостальская царква. Значна меншая доля насельніцтва вызначе іслам (каля 4 %), большасць з іх належыць да шыізму. Каля 2 % насельніцтва Тбілісі практыкуе іўдаізм. Тбілісі гістарычна вядомы рэлігійнай памяркоўнасцю. Гэта асабліва відавочна ў Старым горадзе, дзе мячэць, сінагога, а таксама розныя праваслаўныя цэрквы могуць быць размешчаны менш чым у 500 метраў адзін ад аднаго.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Музеі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ronald Grigor Suny (1994). The making of the Georgian nation. Indiana University Press. pp. 116-. ISBN 978-0-253-20915-3.