Перайсці да зместу

Пекін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Пекін
кіт.: 北京市
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
  • 16 410,54 км²
Вышыня цэнтра
43 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 21 893 095 чал. (2020)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
10
Паштовыя індэксы
100000
Афіцыйны сайт
Пекін на карце Кітая
Пекін (Кітай)
Пекін
Пекін (Кітай)
Пекін

Пекі́н (кіт.: 北京, Бэйцзін — «паўночная сталіца») — сталіца Кітайскай Народнай Рэспублікі і адзін з самых густанаселеных гарадоў у свеце, з насельніцтвам у 21,707 мільёнаў чалавек станам на канец 2017 года. Горад з’яўляецца палітычным, культурным і адукацыйным цэнтрам краіны[2], і домам для штаб-кватэр большасці найбуйнейшых дзяржаўных кітайскіх кампаній. Галоўнымі эканамічнымі цэнтрамі краіны, аднак, лічацца Ганконг і Шанхай. Мегаполіс размешчаны ў паўночнай частцы Кітая, межуючы з правінцыяй Хэбэй на поўначы, захадзе, поўдні і невялікім участку на ўсходзе, на паўднёвым-усходзе мяжуе з правінцыяй Цяньцзінь[3]. Знаходзячыся пад непасрэдным кіраўніцтвам нацыянальнага ўрада, Пекін дзеліцца на 14 гарадскіх і прыгарадных раёнаў і два сельскія паветы. Гэта вялікі транспартны вузел, з мноствам чыгуначных шляхоў, аўтамабільных дарог і аўтамагістралей, якія праходзяць праз горад, таксама маецца вялікі аэрапорт. Разам з тым, апошнім часам у Пекіне хутка развіваецца прадпрымальніцкая дзейнасць.

Пекін з’яўляецца адным з чатырох вялікіх старажытных сталіц Кітая. Гэта сэрца гісторыі Кітая на працягу стагоддзяў[4]. Горад славіцца сваімі раскошнымі палацамі, храмамі і велізарнымі каменнымі сценамі і варотамі[5]. Яго скарбы мастацтва і ўніверсітэты ўжо даўно зрабілі яго цэнтрам культуры і мастацтва ў Кітаі[5]. У 2008 годзе ў горадзе адбыліся 29-я Летнія Алімпійскія гульні, а ў 2022 — Зімовыя Алімпійскія гульні.

Назва «Пекін» (у нарматыўным паўночным вымаўленні — Бэйцзін, кіт. спр. 北京, піньінь Běijīng) даслоўна азначае «паўночная сталіца». Сталіцы краін усходняй Азіі часта маюць у сваёй назве слова «сталіца». Прыкладам можа быць Нанкін, былая сталіца Кітая (даслоўна «Паўднёвая сталіца»), Токіа ў Японіі, Ханой у В’етнаме (абедзве назвы азначаюць «Усходняя сталіца»). Таксама і Сеул у Паўднёвай Карэі азначае «сталіца».

Назва Пекіна змянялася многа разоў. Паміж 1928 і 1949 гадамі горад меў назву Бэйпін (кіт. спр. 北平, піньінь Beiping, літаральна: «Паўночны спакой»). Янцзін — гэта неафіцыйная назва горада, якая ўжывалася пад час кіравання дынастыі Чжоў. У наш час гэту назву мае мясцовае піва. Марка Пола ў сваіх кнігах называў Пекін Камбалук.

Музей Чжоўкоўдзянь

Гісторыя горада вельмі доўгая і пачынаецца ў 1 тысячагоддзі да н.э., калі ён быў сталіцай царства Янь[ru]. З часоў дынастый Тан і Сун горад перажыў заняпад, нават падзяліўся на некалькі невялічкіх гарадкоў. У Х—XII стагоддзях Пекін быў сталіцай дынастыі Кіданяўbeen пад назвай Нандзін. Пазней быў адной з трох сталіц чжурчжэняў пад назвай Чжунду.

Войска манголаў у 1215 годзе знішчыла горад. У 1267 годзе ўнук Чынгісхана, Хубілай адбудаваў горад, які стаў сталіцай яго імперыі. Даў яму назву Даду, што азначала «Вялікая Сталіца». Хубілай пажадаў размясціць сваю сталіцу ў Пекіне, а не ў сярэднім Кітаі, таму што горад быў значным гандлёвым цэнтрам. Таксама Хубілай хацеў, каб яго імперыя нагадвала Кітай. Гэта быў пачатак сучаснай ролі горада. Марка Пола пад час сваіх падарожжаў назваў горад Камбалук. Даду быў размешчаны ў сучаснай паўднёвай частцы горада, дзе да нашых дзён захаваліся фрагменты муроў і веж.

У 1403 годзе імператар з дынастыі Мін, Чжу Дзі (які атрымаў трон пасля грамадзянскай вайны і смерці былога імператара) змяніў назву горада на Бэйдзін. Крыху пазней быў пабудаваны Забаронены горад1406 да 1420), дзе быў пабудаваны, акрамя астатняга, храм Неба1420 годзе). Плошча Цяньаньмэнь, якая набыла вядомасць у часы камуністычнага Кітая, была пабудавана таксама ў гэты час. Але некалькі разоў плошча была знішчана. Сучасны выгляд плошча атрымала ў 1651 годзе. У 1927 годзе, калі ўрад Кітая перанёс сваю сталіцу ў Нанкін, горад страціў сваё значэнне. У 1928 годзе назва горада была зменена на Бэйпін.

У Кітайска-японскую вайну горад (з 29 ліпеня 1937 года) быў акупіраваны Японіяй. У акупацыю горад зноў меў назву Бэйдзін і быў сталіцай марыянетачнай краіны, створанай Японіяй. 15 жніўня 1945 года японцы пакінулі горад, а назва зноў была зменена на Бэйпін. Падчас Кітайскай грамадзянскай вайны 31 студзеня 1949 года горад быў захоплены камуністамі. 1 кастрычніка гэтага ж года, на плошчы Цяньаньмэнь, Маа Цзэдун абвясціў стварэнне Кітайскай Народнай Рэспублікі. Праз некалькі дзён назва Бэйпін была зноў зменена на Бэйдзін.

У гэты ж час горад быў павялічаны за кошт далучэння навакольных вёсак і невялікіх гарадоў. Пад час эканамічных рэформ Дэна Сяапіна плошча Пекіна была павялічана яшчэ больш. Духоўным цэнтрам краіны стала плошча Цяньаньмэнь. На гэтай плошчы ў 1989 годзе адбыліся студэнцкія супрацькамуністычныя пратэсты. Дэманстранты патрабавалі дэмакратызацыі жыцця. 4 чэрвеня войскі крывава разагналі дэманстрацыю. Разам з развіццём сучаснага горада пачалі ўзнікаць вялікія праблемы. Вялікая шчыльнасць насельніцтва, недасканалыя камунікацыі, забруджванне паветра выклікаюць незадаволенасць жыхароў. Нягледзячы на гэта ў горад з'язджаюцца людзі з усяго Кітая. У 2008 годзе ў Пекіне прайшлі Летнія Алімпійскія гульні, а ў 2022 — Зімовыя Алімпійскія гульні.

Узгоркі пераважаюць у паўночнай, паўночна-заходняй і заходняй частцы кангламерацыі. Паўночна-заходняя частка ляжыць каля падножжа гор Цзюньду; заходняя частка метраполіі належыць да горнага ланцуга Сішань. У гэтых гарах, на мяжы з правінцыяй Хэбэй, знаходзіцца самы высокі пункт Пекіна — гара Лін (2303 м).

Самымі вялікімі рэкамі, якія працякаюць праз Пекін, з'яўляюцца Юндзінхэ і Чаабайхэ, з'яўляючыся прытокамі ракі Хайхэ. У горадзе канчаецца і Вялікі Кітайскі канал (злучае сталіцу з горадам Ханджоу) і адзін з каналаў праекта па адвядзенні вады з поўдня на поўнач. На рацэ Чаабайхэ пабудавана вадасховішча Міюнь, якое з'яўляецца галоўнай крыніцай пітной вады для Пекіна.

Клімат у горадзе — кантынентальны. Характарызуецца вільготным і цёплым летам (з мусоннымі вятрамі), і сухой і ветранай зімой (сібірскае паветра). Сярэдняя тэмпература студзеня ад −7 да −4 °C, а ліпеня ад 25 да 26 °C. Гадавыя ападкі складаюць 600 мм, з якіх 75% выпадае летам.

Жыхары Пекіна пакутуюць ад забруджвання паветра, якое ўзнікае ў выніку вялікай канцэнтрацыі прамысловасці і дарожнага руху. Горад таксама пакутуе ад пяску, які навяваецца вятрамі з поўначы і паўночнага захаду, дзе знаходзяцца пустыні. У апошні час распачалася дзейнасць па абмежаванні забруджвання.

Клімат Пекіна
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 1,8 5,0 11,6 20,3 26,0 30,2 30,9 29,7 25,8 19,1 10,1 3,7 17,9
Сярэдні мінімум, °C −8,4 −5,6 0,4 7,9 13,6 18,8 22,0 20,8 14,8 7,9 0,0 −5,8 7,2
Норма ападкаў, мм 2,7 4,9 8,3 21,2 34,2 78,1 185,2 159,7 45,5 21,8 7,4 2,8 571,8
Крыніца: China Meteorological Administration

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Горад дзеліцца на 16 адміністрацыйных раёнаў і паветаў. Яны ў сваю чаргу дзеляцца на 273 гарадскія акругі: 119 пасёлкаў, 24 воласці, 5 этнічных валасцей і 125 вулічных камітэтаў.

Кафедральны сабор Ванфуцзын

Насельніцтва ўсёй адміністрацыйнай тэрыторыі Пекіна вызначанаецца як агульная колькасць людзей, якія пражываюць на ёй больш за 6 месяцаў у годзе, станам на 31 снежня 2009 года гэтая лічба склала 19,720,000 чалавек. З іх 12,460,000 былі ўладальнікамі пекінскай прапіскі, астатнія пражывалі па часовых дазволах[6]. Акрамя таго, у Пекіне жыве і працуе звыш 10 млн рабочых мігрантаў, галоўным чынам, з сельскіх раёнаў, званых міньгунамі (кіт.: 民工 — літаральна «працоўныя з сялян»), якія жывуць у горадзе незаконна, з-за чаго іх таксама называюць хэйжэнь (кіт.: 黑人 — літаральна «чорныя людзі»). Гэта самая неабароненая і дыскрымінаваная частка грамадства, адначасова крыніца таннай рабочай сілы і злачыннасці[7]. Насельніцтва ўласна гарадской зоны складае каля 7,5 млн чалавек.

На канец 2017 года ў Пекіне колькасць пастаяннага насельніцтва склала 21,707 млн чалавек, скараціўшыся на 22 тыс. або 0,1 % ў параўнанні з паказчыкам у канцы 2016 года. Да канца 2017 года ў кітайскай сталіцы пражывала 2,264 мільёна чалавек ва ўзросце да 14 гадоў, што склала 10,4 % ад агульнай колькасці гарадскога насельніцтва. Пры гэтым колькасць пастаяннага насельніцтва ва ўзросце ад 15 да 59 гадоў склала 15,861 мільёна чалавек (73,1 %), ва ўзросце 60 гадоў і старэй — 3,582 мільёна чалавек (16,5 %). У прыватнасці, 86,5 % з агульнай колькасці пастаяннага насельніцтва Пекіна складаюць жыхары гарадоў (18,766 млн чалавек), колькасць сельскага насельніцтва дасягнула 2,941 мільёна чалавек[8].

Сярод пекінцаў 95 % складаюць кітайцы. Асноўныя нацыянальныя меншасці складаюць маньчжуры, хуэй, манголы і іншыя. У Пекіне таксама размяшчаецца Тыбецкая сярэдняя школа другой ступені для тыбецкіх дзяцей. У горадзе пражывае значная колькасць іншаземцаў, галоўным чынам прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў замежных кампаній і студэнтаў. Большасць іншаземцаў селіцца ў густанаселеных паўночных, паўночна-ўсходніх і ўсходніх раёнах горада. У апошнія гады назіраецца вялікі прыток грамадзян Паўднёвай Карэі, якія ўжо складаюць самую вялікую замежную дыяспару ў Кітаі. Большасць карэйцаў пражывае ў раёнах Ванцзін і Удаокоу.

Дынаміка насельніцтва:

Год Колькасць
2005 15 380 000 [9]
2010 19 612 368 [10]
Год Колькасць
2015 21 705 000 [11]
2017 21 710 000 [12]
Год Колькасць
2020 21 893 095 [1]
Пекінская фінансавая вуліца.

Пекін уваходзіць у лік найбольш развітых гарадоў у Кітаі, з улікам прамысловасці, якая складае 73,2% ад ВУП горада. Пекін з’яўляецца домам для 26 з 500 найвялікшых кампаній свету, займаючы па гэтым паказчыку трэцяе месца ў свеце пасля Токіа і Парыжа[13], акрамя таго, тут знаходзіцца звыш 100 найбуйнейшых кампаній у Кітаі[14]. Фінансавы сектар з’яўляецца адной з найважнейшых галін эканомікі горада[15]. К канцу 2007 года была зарэгістравана 751 фінансавая арганізацыя ў Пекіне, якія атрымалі прыбытак у 128,6 млн юаняў, 11,6% ад агульнага аб'ёму фінансавых даходаў прамысловасці ўсёй краіны. Гэта таксама складае 13,8% ад ВУП Пекіна, гэта самы высокі працэнт любога кітайскага горада[16].

У 2010 годзе ў Пекіне намінальны ВУП дасягнуў 1,37 трыльёнаў юаняў. Яго ВУП на душу насельніцтва склаў 78,194 юаняў. У 2009 годзе ў Пекіне намінальны ВУП склаў 11,9 трыльёнаў юаняў ($174 млрд.), паказаўшы рост на 10,1% у параўнанні з папярэднім годам. Пекінскі сектар нерухомасці і рынак аўтамабіляў хутка растуць у апошнія гады. У 2005 годзе ўвогуле было прададзена 28 млн м² жылля, у сумме на 175,88 млн юаняў. Агульная колькасць аўтамабіляў, зарэгістраваных у Пекіне ў 2004 годзе складала 2,146 млн., з якіх 1,54 млн былі прыватнымі, гэта штогадовы прырост на 18,7%[17].

Пекінскі цэнтральны дзелавы раён (CBD) з’яўляецца домам для розных карпаратыўных рэгіянальных штаб-кватэр, гандлёвых участкаў, і месцам элітнага жылля. Пекінская фінансавая вуліца з'яўляецца традыцыйным фінансавым цэнтрам. Раёны Ванфуцзін і Сідань з’яўляюцца асноўнымі гандлёвымі раёнамі. Чжунгуаньцунь, які атрымаў назву «кітайскай сіліконавай даліны», працягвае заставацца галоўным цэнтрам у галіне электронікі і камп’ютарнай прамысловасці, а таксама месцам фармацэўтычных даследаванняў. Між тым, раён Ічжуан, размешчаны да паўднёвы-ўсход ад гарадской мясцовасці, становіцца новым цэнтрам у галіне фармацэўтыкі, інфармацыйных тэхналогій, матэрыялаў і тэхнікі[18]. Шыцзіншань, на заходняй ускраіне горада, з’яўляецца адным з буйных прамысловых раёнаў[19].

Сельская гаспадарка вядзецца за межамі гарадской тэрыторыі, з вырошчваннем пшаніцы і кукурузы, як асноўных сельскагаспадарчых культур[20]. Гародніну таксама вырошчваюць бліжэй да гарадской тэрыторыі для забеспячэння горада. Пекін становіцца ўсё больш вядомым сваімі інавацыйнымі прадпрымальнікамі і высокімі тэмпамі росту пачатковых кампаній. Гэта абапіраецца на вялікую супольнасць кітайскіх і замежных венчурных кампаній. Нягледзячы на тое, што Шанхай разглядаецца як эканамічны цэнтр Кітая, гэта, як правіла, звязана з размяшчэннем у ім шматлікіх буйных карпарацый, а не за тое, што гэта цэнтр для прадпрымальніцтва.

Менш законныя прадпрыемствы таксама існуюць у горадзе. Пекін вядомы як цэнтр пірацкай прадукцыі, падробленыя рэчы з апошняга дызайнерскага адзення ці DVD-дыскаў можна знайсці на рынках па ўсім горадзе. Яны часта прадаюцца замежным наведвальнікам[21]. Развіццё Пекіна працягваецца хуткімі тэмпамі, і яго пашырэнне стварыла мноства праблем для горада. Пекін славіцца сваім смогам, а таксама частымі праграмамі энергазберагання заснаваныя ўрадам. Дзеля памяншэння забруджвання паветра, шэраг буйных прадпрыемстваў здолелі скараціць выкіды або пакінулі горад. Жыхары і турысты часта скардзяцца на якасць вады і кошт асноўных паслуг, такіх як электрычнасць і прыродны газ.

На канец 2017 года працягласць дзеючых ліній рэйкавага транспарту ў кітайскай сталіцы перавысіла 600 км. Штодзённы пасажыраабарот складаў у сярэднім звыш 10 млн чалавек[22].

Вузел чыгунак (Пекін-Цэнтральны, Заходні вакзал) і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт Шайду, Пекін Дасін.

У Пекіне дзейнічаюць або будуюцца 22 лініі метрапалітэна. Станам на канец 2017 года агульная працягласць ліній Пекінскага метро склала 608 км, а да канца 2018 года яна вырасце да 630 км[23].

У жніўні-верасні 2008 года ў Пекіне прайшлі летнія Алімпійскія гульні і летнія Паралімпійскія гульні. Пекінскія летнія Гульні сталі трэцімі на тэрыторыі Азіі пасля Токіа-1964 і Сеула-1988. Затым Пекін быў абраны сталіцай зімовых Алімпійскіх гульняў-2022.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
  2. «Beijing». The Columbia Encyclopedia (6th ed.). 2008.
  3. «Basic Information» Архівавана 13 сакавіка 2012.. Beijing Municipal Bureau of Statistics.
  4. «Peking (Beijing)». Encyclopædia Britannica. 25 (15th edition, Macropædia ed.). p. 468.
  5. а б «Beijing» Архівавана 19 мая 2008.. World Book Encyclopedia. 2008.
  6. «Власти Пекина намерены сдерживать чрезмерный рост численности населения города» Архівавана 18 студзеня 2012.. Xinhua News Agency.
  7. Флэш-фільм «The Hotel Between Heaven and Hell». commonlanguageproject.net
  8. zviazda.by
  9. http://www.stats.gov.cn/tjsj/ndsj/2017/html/EN0206.jpg
  10. https://beijing.qianlong.com/2021/0520/5805885.shtml
  11. http://russian.news.cn/2016-01/20/c_135025411.htm
  12. http://www.ebeijing.gov.cn/BeijingInformation/BeijingNewsUpdate/t1506791.htm
  13. «Global 500 2009: Cities». Fortune.
  14. «Beijing @ The China Perspective» Архівавана 8 кастрычніка 2011.. Thechinaperspective.com.
  15. «Beijing's Bankosphere» Архівавана 12 жніўня 2011.. bankosphere.com.
  16. «北京市金融业发展新闻发布会» Архівавана 26 жніўня 2009.. zhengwu.beijing.gov.cn.
  17. «Urban Construction» Архівавана 19 мая 2008.. Beijing Municipal Bureau of Statistics.
  18. «Statistical Communique on the 2003 National Economic and Social Development of the City of Beijing» Архівавана 5 сакавіка 2008.. Beijing Municipal Bureau of Statistics
  19. «ShiJingShan» Архівавана 20 лістапада 2008.. Beijing Economic Information Center.
  20. «Beijing». People's Daily
  21. «Pirates weave tangled web on 'Spidey'». The Hollywood Reporter. Reuters.
  22. zviazda.by
  23. 19-я лінія метрапалітэна