Горад Верхнядзвінск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Верхнядзвінск
BELARUS - VERHNEDVINSK (Верхнядзвiнск). Downtown..jpg
Цэнтр горада
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Насельніцтва
7 335 чалавек[1] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2151
Паштовы індэкс
211631
Аўтамабільны код
2
Горад Верхнядзвінск (Беларусь)
Горад Верхнядзвінск
Горад Верхнядзвінск (Віцебская вобласць)
Горад Верхнядзвінск

Верхнядзві́нск[2] (трансліт.: Vierchniadzvinsk, руск.: Верхнедвинск; да 25 снежня 1962 года — Дры́са) — горад на паўночным захадзе Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Верхнядзвінскага раёна, на р. Дрыса пры ўпадзенні яе ў Заходнюю Дзвіну. Чыгуначная станцыя на лініі ПолацкДаўгаўпілс (Латвія), на аўтамабільнай дарозе Полацк—Даўгаўпілс. Адлегласць ад Мінска — 255 км, ад Віцебска — 165 км. Насельніцтва — 7 335 чал. (2016)[1].

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Месца ўпадзення Дрысы ў Заходнюю Дзвіну

Сваю гістарычную назву горад атрымаў ад ракі Дрыса, якая, у сваю чаргу, запазычыла назву ад возера Дрысы ў Расонскім раёне. Слова складаецца з дзвюх асноў: ДР(Ы) + СЫ. Першая аснова вядома ў басейне Заходняй Дзвіны ў назвах азёр Дрывяты, Дрысвяты, Невядро, Нешчарда. ДР(Ы) мае старажытнае геаграфічнае фіна-угорскае паходжанне і абазначае «возера». Блізкае значэнне «вада» маюць падобныя асновы старажытнаеўрапейскага паходжання.

Другая аснова СЫ паходзіць ад вядомага паўночнаеўрапейскага тэрміна ТО/ТЫ ў значэнні «возера». Такім чынам, назва ракі перакладаецца як «возера» або «азёрная вада». Назва горада абазначае «паселішча на рацэ, якая выцякае з возера».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле археалагічных даследаванняў, горад узнік значна раней як умацаванне Полацкага княства. Тут быў пабудаваны Дрысенскі замак. Упершыню згадваецца ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага пад 1386 г., калі быў спалены полацкім князем Андрэем Альгердавічам, які выступаў супраць Крэўскай уніі. Аднак на думку сучасных даследчыкаў гэтая інфармацыя не выклікае даверу[3].

Панарама Дрысы, 1878

Першыя надзейныя звесткі пра Дрысу змяшчаюцца ў нататках С. Герберштэйна і датуюцца 1517[3]. Яшчэ раней пад 1503 у пагадненні паміж вялікім князем Аляксандрам і маскоўскім гаспадаром Іванам III упамінаецца воласць Дрыса, падпарадкаваная Полацку. У 1546 упершыню дакументальна ўпамінаецца Дрысенскі замак, узвядзенне якога было моцным штуршком да развіцця паселішча не толькі як фартыфікацыі, але і як важнага эканамічнага цэнтра Полацкага ваяводства. Замак знаходзіўся ў беспасярэднім кіраванні ваяводы полацкага Давойны, які прызначаў сюды сваіх намеснікаў.

У 1-й пал. XVI ст. Дрыса была гандлёвым цэнтрам на Дзвіне, уладаннем вялікіх князёў. Мясцовае насельніцтва займалася пераважна купляй-продажам лесу. У 1547 тут заснавалі лясную камору, праз якую ішоў гандаль з усходнімі суседзямі. У часы Лівонскую вайну 1558—1583 гадоў Жыгімонтам Аўгустам тут у 1563 г. адноўлены замак, у гэтым жа годзе мястэчка захоплена і разбурана маскоўскія захопнікі, станам на 1586 год ад яго засталося толькі 5 будынкаў[4]. Вызвалены С. Баторыем у 1583 г. У 1641 соймавая канстытуцыя скасавала ў месце спагнанне прыватных мытных збораў.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

План горада, 1839

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Дрыса апынулася ў складзе Расійскай імперыі, спярша ў Пскоўскай, з 1776 у Беларускай, а з 1802 — у Віцебскай губерні. У 1776 годзе стала цэнтрам Дрысенскага павета, а ў 1777 годзе атрымала статус горада (дагэтуль не знойдзена звестак, что Дрыса мела Магдэбургскае права). У 1778 адбылося зацверджанне рэгулярнага плана Дрысы. 27 верасня 1781 паселішча атрымала герб: «у залатым полі Пагоня з чырвоным шчытом, на якім срэбны падвойны крыж»[5]. Наяўнасць у горада герба сведчыла пра атрыманне права на самакіраванне.

А. Апсіт. «Ваенны савет у Дрысе»

У вайну 1812 года каля горада, у лукавіне Заходняй Дзвіны знаходзіліся ўмацаваныя пазіцыі расійскіх войскаўна чале з М. Барклаем дэ ТоліДрысенскі лагер»).

У 1863—1864 гг. у Дрысе працавала прыходскае вучылішча. У час нацыянальна-вызваленчага паўстання 18631864 гадоў у ваколіцах Дрысы адбыліся актыўныя ваенныя дзеянні. На 1864 у горадзе было 28 кварталаў, 2 плошчы; дзейнічалі 4 дробныя прадпрыемствы з 28 працаўнікамі. У 1866 непадалёку ад Дрысы прайшла чыгунка Полацк — Дзвінск. Аднайменная чыгуначная станцыя стала адным з галоўных пунктаў вывазу лёну за мяжу. Вялікія страты Дрысе наносілі паводкі: як сведчыць «Памятная кніжка Віцебскай губерні на 1864», у 1865 вялікая паводка затапіла ўсё горада, апрача 7 будынкаў. Чарговая буйная паводка адбылася ў 1878. На 1905 існавалі 525 драўляных і 25 мураваных будынкаў, 14 саматужных прадпрыемстваў, гарадская і прыходская вучылішча, ніжэйшая рамесная школа, бальніца, аптэка.

У 1908 г. у горадзе была адчынена Дрысенская ніжэйшая рамесная школа, якой загадваў І. А. Чыхар. Школа размяшчалася на вул. Новамаскоўскай (цяпер — Савецкая). Па звестках на 1910 г., у школе навучалася 50 вучняў, яна мела два аддзяленні: слясарна-кавальскае і сталярнае.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У гады Грамадзянскай вайны ў Расіі маёмасць Дрысенскай ніжэйшай рамеснай школы была эвакуіравана ў горад Ялец, потым зноў вернута ў Дрысу.

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дрыса абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горада разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У 1924 Дрысу вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёна (з 1944 у Полацкай, з 1954 Віцебскай вобласці). У 1925 статус паселішча панізілі да мястэчка, аднак 27 верасня 1938 Дрыса зноў атрымала статус горада. У лістападзе 1931 г. у горадзе была заснавана дрысенская раённая газета — «Звязда на рубяжы». У сувязі з пераносам паўночна-заходняй мяжы СССР, у 1940 г. газета атрымала новую назву — «Патриот Родины» (выходзіла па серадах, пятніцах і нядзелях). За савецкім часам Дрысенская ніжэйшая рамесная школа была ператворана ў адзіную працоўную школу 1-ай і 2-ой ступеняў.

З 3 ліпеня 1941 мясцовасць знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Горад быў вызвалены Савецкай арміяй ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 12 ліпеня 1944 г. У верасні 1944 Дрыса ўключана ў Полацкую, а ў студзені 1954 у Віцебскую вобласці.

Паступова быў адноўлены жыллёвы фонд, пабудаваны новыя прадпрыемствы. У 1970 распрацаваны генеральны план забудовы горада, паводле якога будаўніцтва вялося ўздоўж рэк Заходняя Дзвіна і Дрыса ў гістарычнай частцы горада. У паўднёвай частцы забудаваны мікрараён з 5-павярховымі дамамі. Паводле генеральнага плана 1981 г. пры ўездзе ў горад з паўночнага ўсходу створаны новы мікрараён. Вядзецца і катэджавае будаўніцтва.

25 снежня 1962 савецкія ўлады змянілі гістарычную назву горада на Верхнядзвінск. 26 ліпеня 2002 адбылося зацвярджэнне гістарычнага герба Верхнядзвінска (Дрысы) з Пагоняй, а 28 лютага 2011 — новага гарадскога сцяга[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XVIII стагоддзе: 1797 — 1 310 чал.
  • XIX стагоддзе: 1838 — 828 чал., з іх персанальнай шляхты 12, разначынцаў 12, святароў з радзінамі 10, адстаўных ваенных з жонкамі 14, купцоў 3, мяшчанінаў 754, аднадворцаў 3, дваровых людзей 3, чалавек унутранай варты 116, кантаністаў 45[7]; 1848 — 1 036 чал.; 1866 — 2 079 чал.; 1881 — 3 077 чал., з іх 2 219 каталікоў[8]; 1897 — 4 238 чал.
  • XX стагоддзе: 1905 — 5 750 чал.; 1939 — 2,7 тыс. чал.; 1959 — 3,6 тыс. чал.; 1969 — 4,9 тыс. чал.[9]; 1991 — 8,1 тыс. чал.[4]; 1995 — 8,5 тыс. чал.[10]
  • XXI стагоддзе: 2006 — 7,7 тыс. чал.; 2009 — 73 60 чал. (перапіс)[11]; 2016 — 7 335 чал.[1]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Дрысе працуюць гімназія, агульнаадукацыйная школа, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка, дом рамёстваў.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Гасцініца. Цэнтр традыцыйнага мастацкага ткацтва.

  • ААТ «Верхнядзвінскі льнозавод» — адзін з першых, пабудаваных у Беларусі ў 19291932 гг.
  • ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод»
  • філіял РУВП «Віцебскхлебпрам» Верхнядзвінскі хлебазавод
  • КУП «Верхнядзвінскі завод сталярных вырабаў»
  • Фабрыка мастацкіх вырабаў «Міла»

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Мікалаеўская царква
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Будынак пач. ХХ ст. вул. Савецкая, 43

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Гістарычная назва сучаснай вуліцы Гагарынa — Старамаскоўская. На ёй кампактна пражывала яўрэскае насельніцтва.
  • Абеліск героям вайны 1812 г., які знаходзіцца ў гарадскім скверы, быў прымеркаваны да стагоддзя з тых падзей і датуецца адпаведна 1912 г.
  • Найвялікшай паводкай з усіх, якія дайшлі да нас у хроніках, была паводка 1878 г. 29 сакавіка ўсе дамы апынуліся ў вадзе, у горадзе не засталося ніводнага вострава.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.) 
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7.
  3. 3,0 3,1 Варонін В. Дрыса // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 605.
  4. 4,0 4,1 Зайцава В., Цярохін С. Верхнядзвінск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 249.
  5. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 159.
  6. Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86(руск.) 
  7. Гісторыя Дрысы: Дарэвалюцыйны перыяд, Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
  8. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 179.
  9. Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  10. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1997. С. 110.
  11. Перепись населения — 2009. Витебская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]