Змены

Jump to navigation Jump to search
452 байты дададзена ,  3 месяцы таму
 
[[File:Czechoslovakia II.png|thumb|left|Першая Чэхаславакія (1918—1938)]]
Пасля [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] была ўтвораная незалежная [[Чэхаславакія]] — адзіная дэмакратыя ў Цэнтральнай Еўропе паміж дзвюма сусветнымі войнамі. Самай значнай фігурай на палітычным небасхіле таго часу быў [[Томаш Гарыг Масарык|Томаш Масарык]] — першы прэзідэнт краіны (1918–1935). У спадчыну ад Габсбургаў маладая дзяржава атрымала значны прамысловы комплекс, які паспяхова выкарыстоўвала, мадэрнізавала і развівала, у 1920-х-1930-х з’яўляючыся адной з найбольш прамыслова развітых краін свету. У новай рэспубліцы жыло шмат [[Немцы|немцаў]], [[Венгры|венграў]] і [[Палякі|палякаў]]. Для іх у Чэхаславакіі адчыняліся школы, дзе [[Адукацыя|адукацыю]] дзіця атрымлівала на сваёй роднай мове. Але далей за школы палітыка падтрымкі [[Нацыянальная меншасць|нацыянальных меншасцяў]] не пайшла, што выклікала незадаволенасць. Гэтую сітуацыю скарыстаў дзеля дасягнення сваіх мэтаў [[Адольф Гітлер]] — праз [[Мюнхенскае пагадненне]] ён далучыў да Германіі [[Судзеты]] — правінцыю, дзе большасць насельніцтва складалі немцы. Польшча, у сваю чаргу, ненадоўга далучыла да сябе т.зв. [[Чэшскі Цешын]] — тэрыторыю з польскім насельніцтвам. Працэс дэцэнтралізацыі прывёў да усталявання Другой рэспублікі, калі Славакія і Падарпацкая Русь дасягнулі ў складзе Чэхаславакіі значнай [[Аўтаномія|аўтаноміі]] і запатрабавалі, каб Чэхаславакія пісалася праз злучок: Чэха-Славакія.
 
Нягледзячы на больш за мільённую мабілізацыю і пагадненне аб узаемнай дапамозе з Францыяй, у сакавіку 1939, пасля ўварвання нямецкіх войск, аслабелая дзяржава распалася на марыянеткавы [[пратэктарат Багеміі і Маравіі]] пад кантролем Германіі, [[Першая Славацкая рэспубліка|незалежную Славакію]] і [[Карпацкая Украіна|Карпацкую Украіну]], якая адразу ж была анексавана [[Венгрыя]]й. За перыяд акупацыі на тэрыторыі Чэхіі было забіта каля 125,000 чалавек, з якіх 83,000 — [[яўрэі]]. Чэзія была вызвалена ад гітлераўцаў адной з апошніх У [[1945]]—[[1946]] гг. нямецкая меншасць была выгнаная па-за межы Чэхіі.
 
[[File:10 Soviet Invasion of Czechoslovakia - Flickr - The Central Intelligence Agency.jpg|thumb|Вуліца Прагі, жнівень 1968. [Пражская вясна]] скончылася з уварваннем войскаў дзяржаў Варшаўскага дагавору ў Чэхію]]
Пасля вайны Чэхаславакія паспрабавала зрабіцца «мастом» паміж Захадам і Усходам, але [[Камуністычная партыя Чэхаславакіі|Камуністычная партыя]], што дэмакратычным шляхам перамагла на выбарах 1946 года, ўзмацніласяузмацнілася і [[пераварот у Чэхаславакіі, 1948|ў лютым 1948 усталявала сацыялістычны рэжым]]. Чэхаславакія далучылася да Савецкага блока. У [[1968]] кіраўнікі краіны вырашылі змяніцьўзяць тактыку Камуністычнай партыікурс на пабудову «сацыялізму з чалавечым тварам». Аднак войскі Арганізацыі Варшаўскага дагавора прыпынілі гэтыя спробы — рэформы вясны 1968 і іх крывавае завяршэнне вяснойжніўнем [[1968]]таго ж года атрымалі назву «[[Пражская вясна|Пражскае вясны]]».
 
У [[1989]] годзе ў Чэхаславакіі здарылася бяскроўная «[[аксамітная рэвалюцыя]]», што паклала канец кіраванню [[Камунізм|камуністаў]]. А ў [[1993]] годзе краіна падзялілася на незалежныя Чэхію і Славакію («аксамітны развод»). У [[1999]] годзе Чэхія далучылася да [[НАТА]], у [[2004]] годзе — да [[Еўрасаюз]]а, у 2007 стала часткай [[Шэнгенская зона|Шэнгенскай зоны.]]

Навігацыя