Верхні Горад: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5: Радок 5:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
[[Выява:Bundesarchiv Bild 141-2603, Russland, Minsk.jpg|187px|thumb|Высокае места. Здымак 1941 г.]]
[[Выява:Bundesarchiv Bild 141-2603, Russland, Minsk.jpg|187px|thumb|Высокае места. Здымак 1941 г.]]
Высокае места запланавана ў канцы [[16 стагоддзе|XVI ст.]] як новы цэнтр Мінска. Пабудова гэтага раёна была выклікана наданню гораду ў [[1499]] годзе [[Магдэбургскае права|Магдэбургскага права]].
Высокае места запланавана ў канцы [[16 стагоддзе|XVI ст.]] як новы цэнтр Мінска. Пабудова гэтага раёна была выклікана наданнем гораду ў [[1499]] годзе [[Магдэбургскае права|Магдэбургскага права]].
У [[15 стагоддзе|XV ст.]] на Высокім рынку была пабудаваная [[Ратуша]], у [[1564]] годзе ў Мінску ўзнікла [[кальвінізм|кальвінісцкая]] супольнасць. У апошняй чвэрці [[16 стагоддзе|XVI ст.]] кальвіністы пры агульнай падтрымцы князя [[Мікалай Радзівіл Чорны|Мікалая Радзівіла (Чорнага]]) і фундацыяў мінскіх заможных пратэстантаў пабудавалі ў горадзе свой малельны дом (збор) і заснавалі вуліцу [[вуліца Інтэрнацыянальная, Мінск|Зборавую]]. Аднак у [[15 стагоддзе|XV]] — [[16 стагоддзе|XVІ]] стст. раён меў перыферыйнае значэнне.
У [[15 стагоддзе|XV ст.]] на Высокім рынку была пабудаваная [[Ратуша]], у [[1564]] годзе ў Мінску ўзнікла [[кальвінізм|кальвінісцкая]] супольнасць. У апошняй чвэрці [[16 стагоддзе|XVI ст.]] кальвіністы пры агульнай падтрымцы князя [[Мікалай Радзівіл Чорны|Мікалая Радзівіла (Чорнага]]) і фундацыяў мінскіх заможных пратэстантаў пабудавалі ў горадзе свой малельны дом (збор) і заснавалі вуліцу [[вуліца Інтэрнацыянальная, Мінск|Зборавую]]. Аднак у [[15 стагоддзе|XV]] — [[16 стагоддзе|XVІ]] стст. раён меў перыферыйнае значэнне.



Версія ад 21:58, 15 студзеня 2013

Плошча Высокі Рынак. Здымак 1941 г.

Высокі Рынак, Высокае Места (Верхні Горад) — гістарычны раён Мінска, размешчаны на поўдзень ад Мінскага замка.

Гісторыя

Высокае места. Здымак 1941 г.

Высокае места запланавана ў канцы XVI ст. як новы цэнтр Мінска. Пабудова гэтага раёна была выклікана наданнем гораду ў 1499 годзе Магдэбургскага права. У XV ст. на Высокім рынку была пабудаваная Ратуша, у 1564 годзе ў Мінску ўзнікла кальвінісцкая супольнасць. У апошняй чвэрці XVI ст. кальвіністы пры агульнай падтрымцы князя Мікалая Радзівіла (Чорнага) і фундацыяў мінскіх заможных пратэстантаў пабудавалі ў горадзе свой малельны дом (збор) і заснавалі вуліцу Зборавую. Аднак у XV — XVІ стст. раён меў перыферыйнае значэнне.

Інтэнсіўнае мураванае буданіцтва на Высокім рынку пачалося толькі ў пачатку XVII ст. Існуе меркаванне, што ўзвядзенне будынкаў стрымлівалася з-за адсутнасці ўмацаванняў. Апроч таго, радыяльнае пашырэнне Мінска вакол Замчышча да пачатку XVII ст. ужо вычарпала свае тапаграфічныя і сацыяльныя перспектывы. Суседняя Траецкая гара ў якасці новага цэнтра горада не асвойвалася, бо яе размяшчэнне было нязручным для абароны. Мінск у такім выпадку быў бы падзелены на дзве часткі Свіслаччу, што, нягледзячы на сістэму плацін і мастоў, вельмі ўскладніла б камунікацыю і абарону ў час ваенных дзеянняў.

Да пачатку XVIII ст. усё Высокае места было забудавана, склаўся галоўны архітэктурны ансамбль плошчы Высокага рынку, сфармавалася індывідуальнае аблічча Мінска.

У пачатку ХХ ст. Высокі рынак ўваходзіў у першую і другую паліцэйскія часткі горада.

Сучаснасць

Панарама Траецкага прадмесця і Высокага места
Панарама Траецкага прадмесця і Высокага места


Вуліцы і плошчы[1][2]

Цяперашняя назва Першапачатковая назва Былыя назвы
Зыбіцкая вуліца Зыбіцкая вуліца Балотная вуліца (18661882)
Гандлёвая вуліца (18822010)
Герцэна вуліца Малая Бернардзінская вуліца Маламанастырская вуліца (18661922)
Інтэрнацыянальная вуліца1919) Валоцкая вуліца (частка)
Зборавая вуліца (частка)
Хрышчэнская вуліца (частка, з 1866)
Турэмная вуліца (частка, 18661882)
Праабражэнская вуліца (частка, 18831926)
Камсамольская вуліца Феліцыянаўская вуліца Багадзельная вуліца (18661922)
Кірыла і Мяфодзія вуліца Вялікая Бернардзінская вуліца Манастырская вуліца (18661922)
Бакуніна вуліца (19221990)
Леніна вуліца Францысканская вуліца Губернатарская вуліца (18661922)
Ленінская вуліца (19221945)
Музычны завулак1882) Петрапаўлаўскі завулак
Рэвалюцыйная вуліца Койданаўская вуліца
Свабоды плошча Высокі Рынак плошча Саборная плошча (18661917)
Волі пляц (19171933)
Энгельса вуліца Дамініканская вуліца Петрапаўлаўская вуліца (18661922)
не існуе (раён Палаца Рэспублікі) Юр'еўская вуліца Тадэвуша Рэйтана вуліца (19191920)[3]

Зноскі

  1. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  2. Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы
  3. Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз)

Літаратура