Вуліца Інтэрнацыянальная (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вуліца Інтэрнацыянальная
Мінск
Фатаграфія
Частка вуліцы за Палацам Рэспублікі
Агульная інфармацыя
Краіна

Беларусь

Горад

Мінск

Раён

Цэнтральны

Працягласць

994[1]

Рух

двухбаковы

Найбліжэйшыя
станцыі метро

Кастрычніцкая (250 м), Няміга (310 м)

Ву́ліца Інтэрнацыяна́льная — вуліца ў Верхнім Горадзе ў Цэнтральным раёне горада Мінска. Праходзіць ад Гарадскога Вала да вуліцы Янкі Купалы, ляжыць паміж Рэвалюцыйнай і праспектам Незалежнасці. Нумарацыя дамоў вядзецца ад Гарадскога Вала.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З XVI стагоддзя вуліца заходняя частка вуліцы звалася Зборавай ад збудаванага на ёй у той жа час[2] кальвінскага збору пры агульнай падтрымцы князя Мікалая Радзівіла (Чорнага) і фундацый мінскіх заможных пратэстантаў. Гэту назву яна захавала да 1866 года[2].

Жаночая гімназія. Пачатак 20-га стагоддзя

У 1673 годзе тут збудаваны каменны касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак у стылі сталага барока. Да 1830-х гадоў вуліца ўпіралася ў земляны гарадскі вал, які праходзіў па кірунку сучаснай Раманаўскай Слабады. Калі вал зрылі, вуліца працягнулася ў Раманаўскае прадмесце. Пасля паразы вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак канфіскавалі і перадалі Рускай праваслаўнай царкве. На іх базе адкрылі Праабражэнскі манастыр. У 1872 годзе пачалася перабудова барочнага комплексу ў псеўдарускім стылі. Вуліцу ў 1866 назвалі Турэмнай, бо яна злучала горад з турэмным замкам, а ў 1882 годзе па ініцыятыве жыхароў пераназвалі ў Праабражэнскую[3]. У 1899 годзе ў раёне турмы была адкрыта жаночая ўрадавая гімназія, у якой пазней вучылася Стэфанія Станюта.

Праабражэнская была адной з цэнтральных вуліц губернскага Мінска[2]. Даўжыня вуліцы ад Губернатарскай да Нова-Раманаўскай складала 175 сажняў (367,5 метра). Гэтая вуліца была брукаванай, мела тратуары і вячэрняе асвятленне. Забудоўваць яе можна было толькі каменнымі дамамі. Частка Інтэрнацыянальнай ад Гарадскога Валу да сучаснай вуліцы Леніна з'яўляецца адной з самых старых вуліц Мінска[2].

Усходняя частка вуліцы першапачаткова называлася Валоцкая. У 1866 годзе Валоцкая вуліца была перайменавана ў Хрышчэнскую.

Пасля ўсталявання Савецкай улады Праабражэнская вуліца была перайменавана ў Інтэрнацыянальную, а Валоцкая - у Кастрычніцкую, у першай палове шасцідзесятых гадоў гэтыя часткі былі аб'яднаны пад агульнай назвай Інтэрнацыянальная. Найбольш цікавы комплекс яе склаўся на канец XIX — пачатак XX стагоддзяў. Усе будынкі шчыльна прылягаюць адзін да аднаго, арыентаваны галоўнымі фасадамі на лінію за­будоўвы і ўтвараюць ураўнаважаную кампазіцыю[4].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Накіравана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход.

Працягвае вуліцу Валадарскага (ад скрыжавання з Гарадскім Валам). Вуліцу перасякаюць вуліцы Камсамольская, Леніна, Энгельса, далей ад вуліцы Інтэрнацыянальнай пачынаецца вуліца Зыбіцкая і ідзе на захад. Канчаецца т-падобным скрыжаваннем з вуліцай Янкі Купалы.

Характэрныя будынкі і збудаванні[правіць | правіць зыходнік]

Па няцотным баку[правіць | правіць зыходнік]

Пажарнае дэпо, здымак канца ХIX ст.
  • Будынак Мінскага пажарнага дэпо (зараз Дэпо № 1), хоць і знаходзіцца па адрасе Гарадскі Вал, 12/1, таксама адносіцца да комплексу архітэктурнай забудовы на Інтэрнацыянальнай. Дэпо было пабудавана на рагу тагачасных Праабражэнскай (Інтэрнацыянальнай) і Нова-Раманаўскай па ініцыятыве вольна-пажарнага грамадства, якое адкрылася 21 студзеня 1885 года. Каб зарабіць грошы, пажарнае таварыства зацейвала ледзяную коўзанку, вечары і гулянні, здавала ў арэнду пляц пад цырк і звярынец. Зараз тут змяшчаецца музей пажарнай справы[5].
Вул. Інтэрнацыянальная № 1
  • № 1 (Гарадскі Вал № 10)
  • № 3 — недабудаваны бізнес-цэнтр. Пры рэканструкцыі будынка ў катлаване, на глыбіні чатырох метраў былі знойдзе дзве 400-кілаграмовыя 6-фунтовыя палявыя гарматы 18-га стагоддзя, якія стралялі на 2-2,5 кіламетры суцэльналітымі ядрамі, разрыўнымі гранатамі і карцеччу[6].
  • № 5 — будынак «Мінскрамбуда» (другая палова XIX ст.)[7], унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8]
  • № 7 (Камсамольская № 16) — будынак Дзяржаўнага камітэта па гідраметэаралогіі РБ (1951[8] ці 1952[9]), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[8].
Вул. Інтэрнацыянальная № 9, былая гасцініца «Мачыз»
  • № 9 — гасцініца «Мачыз» Махліна (XIX ст.)[10], унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8]. Перабудаваны.
Дамы № 11, 13, 15, 17
  • № 11 — гатэль «Гарні» ці гасцініца купца Б. А. Суціна (1880-я)[10], унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8] ў стылі эклектыкі[11]. У вайну будынак амаль не пацярпеў, але яго аблічча змянілася ў 1960-я: зніклі балконы і частка дэкору, з'явілася ўязная арка[11]. У канцы ХХ стагоддзя ў ім знаходзілася кафэ «Адпачынак», а таксама атэль «Мінатэль». У 2008 было вырашана вярнуць будынку яго першапачатковую функцыю і выгляд 1887 года. У кастрычніку 2011 года скончана рэканструкцыя (арх. С. В. Машковіч), якая вярнула гэтаму будынку ўсе архітэктурныя асаблівасці[11]. У трохзоркавым гатэлі «Гарні» 70 нумароў рознай камфортнасці з стылізаванымі пад XIX стагоддзе інтэр'ерамі. Дабудаваныя дадатковыя два паверхі, а на чацвёртым паверсе зроблена мансарда, з прычыны чаго вышыня будынка павялічылася на 8 метраў. На даху — назіральная пляцоўка[11][12][13][14]
Интернациональная-30-е-1.jpg Macziz-1.jpg Улица Преображенская.jpg
Вуліца ў 1930-я г. Злева гатэль «Гарні», далей — дом Берлянда Перспектыва Праабражэнскай вуліцы ў канцы 19 стагоддзя. Злева гасцініца «Мачыз», далей — «Гарні», справа — Праабражэнскі жаночы манастыр Вуліца Праабражэнская на скрыжаванні з Багадзельнай (былой Феліцыянаўскай, цяпер Камсамольскай). 1915 г.
  • № 11а — будынак, унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8]
  • № 11б
  • № 13 — дом Берлянда, унікальны аб'ект міжнароднага значэння (канец XIX ст.)[8]. У 1908 годзе ў гэтым будынку адкрылася банкірская кантора Берлянда. З 1911 года — таксама Мінскае гандлёва-прамысловае таварыства ўзаемнага крэдыту[2]. У 1916 — сталовая Мінскага земскага і гарадскога саюзаў[10].
  • № 13а — будынак, унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8].
  • № 15 — жылы дом.
  • № 17 (пл. Свабоды № 5) — жылы дом. У будынку размяшчаецца мастацкая галерэя «Верхні горад» і «Беларускі саюз кампазітараў».
вул. Інтэрнацыянальная з прыступак Палаца Рэспублікі
  • № 19
Дамы № 21 — 31
  • № 21 (вул. Энгельса № 3) — дом Фрэнкеля[10] ці «Дом Манюшкі»[4] (1797[15]), унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8]. Будынак упершыню пазначаны на плане Мінска 1797 г. З боку двара паўночна-усходні фасад узмоцнены масіўнымі контрфорсамі. З боку вул. Інтэрнацыянальнай размешчаны два балконы на адліваных чыгунных кранштэйнах. Першы і другі паверхі падзелены двума карнізнымі паясамі. У канцы 1820-х гадоў дом належаў нейкаму Клімкевічу.[16], напачатку XX стагоддзя да першапачаткова двухпавярховага будынка быў надбудаваны трэці паверх. Тут у 18301831 гг. жыў кампазітар Станіслаў Манюшка[4].
Дамы № 23 — 31
  • № 23 — будынак, унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8].
  • № 25 — будынак забаўляльнага комплексу «Журавінка» (арх. Эркут Шахінбаш(тур.) бел.), унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8].
  • № 27 — будынак, унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8].
  • № 29 — будынак Кіравання ваеннай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь (XIX ст.)[17], унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8].
  • № 29а — будынак, унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8].
Дамы № 31 і № 33
  • № 31 — дом Ленскай (XIX ст.), унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8]. Сюды (тады гэта частка вуліцы насіла назву Хрышчэнская) ў 1904 з вуліцы Захар'еўскай (цяпер пр. Незалежнасці) пераведзена Мінская гарадская публічная бібліятэка імя А. С. Пушкіна. У 1908 годзе ў якасці ганаровага члена бібліятэкі быў абраны Леў Талстой. Бібліятэкай было набыта 3 асобнікі яго сачыненняў і партрэт для бібліятэкі[18]. У 19161917 гадах чытачом бібліятэкі быў класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. У падвале гэтага дома размяшчалася падпольная тыпаграфія адной з рэвалюцыйных газет[19] У сакавіку 1938 года бібліятэка была рэарганізавана ў Мінскую абласную бібліятэку імя А. С. Пушкіна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны рэдкія выданні твораў Пушкіна, успаміны, дзённікі сучаснікаў паэта і дакументы былі або знішчаны, або вывезены ў Германію. У 1966 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага будынка абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна на вуліцы Гікалы ў цэнтры горада, куды бібліятэка пераехала ў лістападзе 1971 года[20][21], але аб ёй нагадвае мемарыяльная дошка на будынку[2]. У бліжэйшай будучыні ў доме размесціцца аддзел рэдкіх кніг Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[22].
  • № 31а
Гарадская сядзіба Ваньковічаў
Дом № 33 — паўднёва-заходні флігель сядзібы
У 1848 годзе сядзіба складалася з жылога дома, двух флігеляў, стайні (якія прылягаюць да былой Пушкінскай бібліятэкі), у двары раслі пірамідальныя таполі, а ў сядзібу вяла каменная брама, якую «вартавалі» скульптуры сабачак. Пасля рэвалюцыі дом падзялілі на камунальныя кватэры. У канцы 1970-х будынак збіраліся знесці, але ўмяшаўся першы сакратар ЦК КПБ Ціхан Кісялёў.
У 1990-я гады мінулага стагоддзя сядзіба, якая знаходзілася ў запусценні, рэканструявана па праекце архітэктара І. Дорахавай.[24]
  • № 33б — будынак, унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8].
Cядзіба Ваньковічаў. З правага боку адноўлены флігель кіраўніка
  • № 33в — паўночна-ўсходні флігель кіраўніка гарадская сядзіба Ваньковічаў. Першы паверх яго быў мураваны, другі — з дрэва. Па цэнтры размяшчаўся пяцігранны мураваны эркер з вежападобным завяршэннем, якое з'яўлялася своеасаблівай дамінантай у сілуэце гістарычнага цэнтра Мінска, надавала строгаму ансамблю рамантычны характар. Зруйнаваны, паводле некаторых звестак, у 1975, адноўлены ў 2008 турыстычнай кампаніяй «АлатанТур»[15].

Па цотным баку[правіць | правіць зыходнік]

Дом № 2
  • № 2 (Гарадскі Вал № 8) — жылы дом (1954)[25]
  • № 4 — жылы дом[26], унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8]
  • № 6 — жылы дом[26] (пачатак XX ст.)[27], унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8]
Дамы № 8-10-12-14
  • № 8 — адміністрацыйны будынак, унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8] У будынку размешчана Кіраванне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама. У 2011 пачалася рэстаўрацыя: было заменена крыццё, нарошчаны парапет, адноўлена тынкоўка, ліквідаваны гараж у праёме аркі. Усе працы плануецца скончыць не раней III квартала 2012 года[28].
  • № 10 — адміністрацыйны будынак (сярэдзіна XIX ст.)[29], унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8]
  • № 12 — жылы дом, адміністрацыйны будынак[26] (1917)[30], унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8]
  • № 14 — жылы дом[26] (1917)[31], унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8]
банкірская кантора Лур'е (1913)
  • № 16 — банкірская кантора Лур'е (1913)[10], унікальны аб'ект міжнароднага значэння.[8] Зверху на фасадзе захаваўся надпіс «1913»[2]. Будынак уяўляе сабой адзін з найбольш цікавых і добра захаваных узораў мінскай сецэсіі(руск.) бел.[22].
Вуліца Інтэрнацыянальная ў кірунку да Гарадскога Вала
  • № 18 (Камсамольская № 18) — дом Ліфшыца ці пякарня і кандытарскі магазін Офлі (XIX ст.)[10][32], унікальны аб'ект міжнароднага значэння[8]
  • № 20 — кінатэатр «Перамога», гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[8] (1929[8];1947, арх. І. Лангбард, М. Бакланаў)[33]. Пры яго будаўніцтве былі выкарыстаны часткі разбуранага бамбёжкамі[34] Клуба харчавікоў імя Сталіна[35] (1929), размешчанага ў адным з карпусоў былога Спаса-Праабражэнскага манастыра, які на пачатку ХХ стагоддзя займала гасцініца «Бельвю», а пад час нямецкай акупацыі салдацкі клуб[35]. Будынак быў сярод першых у Мінску, адноўленых пасля вайны[36]. У вонкавым абліччы будынка адгадваюцца элементы палацавай архітэктуры 19-га стагоддзя і стыль канструктывізму 30-х гадоў 20-га стагоддзя[36].
Будынак Пракуратуры Рэспублікі Беларусь
  • № 22 — адміністрацыйны будынак Пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У 1633 годзе на гэтым месцы быў збудаваны касцёл Св. Войцеха, які ўваходзіў у комплекс кляштара бенедыкцінак. Кляштар у 1871[35] годзе быў ліквідаваны і ў 1872 на яго базе адкрылі Праабражэнскі жаночы манастыр[37]. У пачатку 1920-х гадоў савецкія ўлады ліквідавалі мінскі жаночы праваслаўны манастыр. Некаторы час праваслаўная царква працягвала дзейнічаць у будынку былога касцёла, але ў 1930-я гады яе прыстасавалі пад клуб. У 50-х гадах тагачасны дырэктар кінатэатра «Перамога» Ізраіль Кагановіч марыў аднавіць храм і рэканструяваць яе пад яшчэ адну кіназалу, але ў сярэдзіне 1960-х гадоў комплекс касцёла і кляштара ўзарвалі. Пазней з левага боку ад падмуркаў касцёла збудавалі сучасны адміністрацыйны будынак з чырвонай цэглы.
Miensk, Zboravaja. Менск, Зборавая (1871).jpg План жаночага Праабражэнскага манастыра.jpg Православный Преображенский монастырь.jpg
Касцёла Войцеха да яго перабудовы ў праваслаўную царкву. Не пазней за 1871 год. План жаночага Праабражэнскага манастыра, 19101918 гг. НГАБ. Праваслаўны Праабражэнскі манастыр. 1904 год.
Гатэль «Еўропа» і будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Гасцініца «Еўропа» пасля рэканструкцыі ў 19061908 гадах
  • № 28 — Гатэль «Еўропа» (адноўлена ў 2007). Дарэвалюцыйная гасцініца была ўзведзена на сродкі выхадца з найбагацейшай мінскай купецкай дынастыі Веньяміна Поляка і належала яму. У сярэдзіне XIX стагоддзя да паўночна-ўсходняй часткі гасцініцы быў прыбудаваны трохпавярховы корпус. Пасля пажару 1884 гасцініца была рэканструявана — вышыня ўсіх частак выраўнаваная да трох паверхаў — і стала называцца. У 19061908 гадах была перабудавана ў стылі мадэрн. «Еўропа» з шасцю паверхамі, якой у той час валодалі браты Рыгор і Якаў Полякі, адразу стала найбуйнейшым грамадзянскім збудаваннем дарэвалюцыйнага Мінска і найбуйнейшай гасцініцай у тагачасным Паўночна-Заходнім краі. У 1913 годзе ў гасцініцы працавалі першакласны рэстаран А. Г. Саўлевіча, жаночая і мужчынская цырульня, чытальная зала. У кожным з 130 нумароў «Еўропы» былі тэлефон, рукамыйнік, электраасвятленне, вадзяное ацяпленне, ванна, дзейнічаў першы ў горадзе ліфт. У 1925 годзе гасцініца была перайменавана ў «Цэнтральную гасцініцу Мінскай камунальнай гаспадаркі». У 1939 годзе ў будынку размяшчалася мінскае аддзяленне Інтурыста(руск.) бел.. Гасцініца была разбурана ў 1944 годзе падчас Другой сусветнай вайны ў выніку савецкага наступу на горад.[39]
15 красавіка 2004 годзе была прынятае рашэнне наконт аднаўлення гасцініцы «Еўропа». Пешых наведвальнікаў гасцініца прыняла ў 2007 годзе.
Дом Я. Байкова, фрагмент акварэлі Ю. Пешкі (кан. XVIII стагоддзя)
У XVII стагоддзі на месцы сённяшняй гасцініцы «Еўропа» існаваў мінскі палац Радзівілаў[40][41]., які ў канцы XVIII стагоддзя быў прададзены мінскаму бурмістру Яну Байкову. У 1825[42] годзе адбылася рэканструкцыя будынка, пасля якой у ім размясціўся першы гарадскі тэатр. Двухпавярховы будынак тэатра — помнік архітэктуры класіцызму, меў сіметрычную кампазіцыю з рызалітам (выступам) і трохвугольным франтонам пасярэдзіне галоўнага фасада.[43] 30 мая 1835 года тэатр згарэў, але быў адбудаваны. У памяшканнях Мінскага гарадскога тэатра, акрамя спектакляў, давалі балі і маскарады, зладжвалі аматарскія канцэрты.
Будынак па цэнтры — гарадскі тэатр. Справа — гасцініца «Еўропа», пачатак XX ст.
Пасля пажару 1884 года будынак неаднаразова перабудоўваўся, падвышаўся і паступова губляў свае першапачатковыя класіцыстычныя рысы.[43]
З 1895 года ў ім знаходзілася мінскае аддзяленне Пецярбургска-Азоўскага банка, якое з 1901 года змяніла філіял Паўночнага банка, а ў 1913 годзе тут размясцілася аддзяленне Расійска-Азіяцкага банка, які «праглынуў» Паўночны.[44] У 19201930-х гадах да будынка надбудавалі чацвёрты паверх.
Мінскі гарадскі тэатр не быў пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны, аднак у 1984 годзе, нягледзячы на пратэсты грамадскасці, савецкія ўлады зруйнавалі ўнікальны помнік культуры і архітэктуры.
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі і Еўропа
  • № 30 — Будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння[8] (1958, арх. Р. Гегарт)[33]
  • № 32
  • № 40 — Гімназія № 24. Раней на гэтым месцы змяшчалася гарадская амбулаторыя. Тут, у прыватнасці, мінчанам рабілі бясплатныя прышчэпкі ад воспы[2].
  • № 42

Сучасная Інтэрнацыянальная сканчаецца т-падобным скрыжаваннем з вуліцай Янкі Купалы, але да рэвалюцыі, калі гэта частка вуліцы яшчэ насіла назву Хрышчэнская, яна сыходзіла да Свіслачы. На беразе з сярэдзіны XIX стагоддзя працавалі лазні Плаўскага. Непадалёк ад іх знаходзілася сядзіба братоў Луцкевічаў, Антона і Івана — дзеячаў беларускага нацыянальнага руху. У 1905 годзе ў ёй размяшчаўся склад зброі. Напачатку XX стагоддзя Хрышчэнская адносілася да другога разраду гарадскіх вуліц, мела маставую, а даўжыня складала 260 сажняў (546 метраў).[2]

Паркі і скверы[правіць | правіць зыходнік]

Сквер Адама Міцкевіча[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца бярэ пачатак ад скрыжавання з Гарадскім Валам каля сквера Адама Міцкевіча, які атрымаў сваю назву ад імя выбітнага беларуска-польскага паэта 23 верасня 2003 года. У тым жа годзе ў парку ўстаноўлены бронзавы помнік (лаўрэат дзяржаўнай прэміі А. Заспіцкі, скульптар А. Фінскі, арх. Г. Фёдараў)[37].

Сквер «Зялёны тэатр»[45][правіць | правіць зыходнік]

Сквер, паштоўка пачатку ХХ ст.
Помнік Аляксандру II

На плошчы Свабоды, якая прылягае да вуліцы Інтэрнацыянальнай, за гарадской ратушай разбіты невялікі сквер. Беларускі этнограф і пісьменнік П. Шпілеўскі, які бываў у Мінску напачатку 50-х гадоў XIX стагоддзя, пісаў, што ў цэнтры плошчы

" … размешчаны невялікі круглы бульвар, абрамлены ў два шэрагі векавымі пірамідальнымі таполямі, якія ўтвараюць з сябе даволі цяністую алею, у сярэдзіне бульвара разведзены маленькі парк ці, правільней, кветнік. Бульвар наведваецца мінчукамі больш улетку, калі каля ратушы грае гарадская музыка: тым часам па вечарах абедзве алеі, круглая і папярочная, напаўняюцца лепшым светам гараджан і гараджанак, прыбраных не горш пецярбургскіх прыгажунь[37]. "

Менавіта ў гэтым скверы ў студзені 1901 года быў адкрыты першы скульптурны помнік у Мінску — Аляксандра II, на чорным гранітным пастаменце якога былі выбіты словы:

Помнік Аляксандру II у скверы
" Императору Александру II. Благодарные граждане города Минска. 1900 год
(бел.: Імператару Аляксандру II. Удзячныя грамадзяне горада Мінска. 1900 год)
"

У адпаведнасці з прадпісаннем гарадскога савета ў парк было забаронена ўпускаць асоб "непрыстойна і брудна апранутых: гандляроў, чорнарабочых і майстравых".

Пасля рэвалюцыі 1917 года, помнік новай уладай быў дэмантаваны. Замест яго быў усталяваны помнік "Салдат-рэвалюцыянер" па праекце мінскага архітэктара і скульптара А. Краснапольскага. Ён уяўляў сабой фігуру байца (хутчэй за ўсё з гіпсу) у салдацкім шынялі з вінтоўкай у руках. Але гэты помнік прастаяў нядоўга - да германскай акупацыі 1918 г.. Ён быў разбураны - у лютым 1918 г., кайзераўскія салдаты, якія ўвайшлі ў Мінск, разбілі скульптуру прыкладамі вінтовак.

З аднаўленнем Мінскай ратушы ў 2003 годзе сквер быў рэканструяваны: былі разбіты дзве авальныя алеі з высаджанымі пірамідальнымі таполямі, устаноўлены чыгунныя ліхтары і лаўкі.

Сквер на вуліцы Леніна[правіць | правіць зыходнік]

З іншага боку Інтэрнацыянальнай, уздоўж вуліцы Леніна, да вул. Карла Маркса цягнецца бульвар. Бульвар на вуліцы Леніна быў зроблены на аснове Генеральнага плана горада Мінска 1946 года. Аўтарамі агульнага вырашэння былі арх. Н. Трахтэнберг і Г. Парсаданаў, аўтар праекта азелянення вуліцы Леніна арх. М. Андросаў; аўтар рашоткі агароджы бульвара — арх. Шміт; у 1949 г. архітэктарам Р. Абразцовай быў зроблены праект добраўпарадкавання бульвара. Да 1952 года рэканструкцыя вуліцы Леніна скончана, вуліца была пашырана амаль у два разы адносна першапачатковай шырыні, быў зроблены бульвар.[8] У 2002 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[46]. 3 ліпеня 2003 была скончана рэканструкцыя бульвара (арх. А. Сардараў). Былі створаны два невялікія фантаны са скульптурамі, заменены старыя і хворыя дрэвы ліпавай алея, а таксама асфальт на ўзорыстую плітку[47].

Парк імя Янкі Купалы[правіць | правіць зыходнік]

Упіраецца Інтэрнацыянальная ў парк імя Янкі Купалы, разбіты пасля Вялікай Айчыннай вайны на месцы, дзе раней стаялі адна- двухпавярховыя хаты.

Pomnik Adamu Mickieviču, Miensk.jpg
Ратуша з боку сквера. На месцы шкляной піраміды некалі размяшчаўся фантан[37]. Фантан «Вянок», Парк імя Янкі Купалы Помнік Адаму Міцкевічу ў аднайменным скверы

Помнікі, мемарыяльныя дошкі і памятныя знакі[правіць | правіць зыходнік]

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльныя дошкі[правіць | правіць зыходнік]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабільны рух на ўсёй працягласці вуліцы двухбаковы.

Метро[правіць | правіць зыходнік]

У 250 м ад скрыжавання з вуліцай Энгельса — «Кастрычніцкая», а ў 310 м ад скрыжавання з вуліцай Леніна знаходзіцца станцыя «Няміга».

Наземны грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Трамвайная лінія, якая праходзіла па вуліцы Інтэрнацыянальнай, існавала з 1929 года. У паваенны час у 1949 годзе на вуліцы была адноўлена трамвайная лінія, але ў 1967 годзе падчас памяншэння трамвайнай сеткі была лінія разбурана.[48]

Падземная вуліца[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны артыкул: Падземныя хады Мінска(руск.) бел.

Пры будаўніцтве ведамасных гаражоў, у 1960-х, рабочыя раскапалі на тэрыторыі былога кляштара бенедыкцінак сетку падземных хадоў[49], якія ішлі ў кірунку кінатэатра «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная, 20), а таксама да дамініканскага і францысканскага кляштараў. Большая частка падземных манастырскіх канструкцый была пазней знішчана падчас будаўніцтва пракуратуры.

У канцы 70-х — пачатку 80-х гг. XX стагоддзя, калі ў Мінску каля будынка кансерваторыі вяліся земляныя працы, коўш экскаватара нечакана натыкнуўся, як апынулася, на цагляныя скляпенні падземнага ходу. Перад будаўнікамі адкрылася падземная галерэя, пабудаваная прыкладна ў XVIII стагоддзі[50]. Коўш экскаватара часткова пашкодзіў скляпеністую столь ходу, і археолагі змаглі прайсці па ім не больш за 7 — 10 метраў, а далей усё было завалена. Вышынёй тунэль быў каля паўтара метраў, шырынёй — у метр. Меркавана гэты падземны ход, улічваючы яго кірунак, ішоў ад дамініканскага сабора пры мужчынскім манастыры да езуіцкага.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Улица Интернациональная на minsk-old-new (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 2,9 Улица Интернациональная (руск.) 
  3. Іван САЦУКЕВІЧ. ТАПАНІМІЯ ВУЛІЦ І ПЛОШЧАЎ МЕНСКА Ў ХІХ — ПАЧАТКУ ХХ СТ.
  4. 4,0 4,1 4,2 Улица Интернациональная. Официальный сайт «Минской Спадчины».
  5. Сайт, прысвечаны вуліцы Інтэрнацыянальнай (руск.) 
  6. В Минске откопали две старинные пушки
  7. Ахоўная таблічка, № 5
  8. 8,00 8,01 8,02 8,03 8,04 8,05 8,06 8,07 8,08 8,09 8,10 8,11 8,12 8,13 8,14 8,15 8,16 8,17 8,18 8,19 8,20 8,21 8,22 8,23 8,24 8,25 8,26 8,27 8,28 8,29 8,30 склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  9. Ахоўная таблічка, № 7
  10. 10,0 10,1 10,2 10,3 10,4 10,5 Мінск // Глобус Беларусі
  11. 11,0 11,1 11,2 11,3 Гасцініцу XIX стагоддзя ў Мінску аднавілі па архіўных фота
  12. Першая гасцініца спецыяльна да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года адкрыецца ўжо сёлета. Белтэлерадыёкампанія
  13. Гостиница «Гарни»: ул. Интернациональная, 11 АРХИТЕКТУРА И СТРОИТЕЛЬСТВО
  14. Відэа аб будынку (руск.) 
  15. 15,0 15,1 Здані муроў старога Мінска Віктар КОРБУТ
  16. Улица Энгельса
  17. Ахоўная таблічка на доме № 29
  18. Гісторыя Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна (руск.) . Афіцыйны сайт Мінскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2013. Праверана 1 ліпеня 2013.
  19. .Таямнічыя шкілеты ў цэнтры горада
  20. ГІСТОРЫЯ БІБЛІЯТЭКІ Мінская абласная бібліятэка імя Пушкіна
  21. Электронны каталог Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна (руск.) . Афіцыйны сайт Мінскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2013. Праверана 1 ліпеня 2013.
  22. 22,0 22,1 Верхний город (руск.) 
  23. Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХIХ стагоддзя. Мінск
  24. Минская шляхта
  25. Пашпарт дома № 2
  26. 26,0 26,1 26,2 26,3 Перечень жилых домов, включенных в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь по г. Минску
  27. Ахоўная таблічка, № 6
  28. Фасад дома № 8 на вуліцы Інтэрнацыянальнай адновяць да канца года
  29. Ахоўная таблічка, № 10
  30. Паспорт дома
  31. Паспорт дома
  32. Ахоўная таблічка, № 18
  33. 33,0 33,1 А.С. Шамрук Архітэктура Беларусі ХХ-пачатку ХХI ст.:эвалюцыя стыляў і мастацкіх канцэпцый = Архитектура Беларуси ХХ-начала ХХI в.:эволюция стилей и художественных концепций — Мн.: Белорус. Наука, 2007. — 335 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-0868-4.
  34. Па іншай версіі ўзарваны падпольшчыкамі ў 1943-м
  35. 35,0 35,1 35,2 МУЛЬТЫПЛЕКС пасляваеннага Мінска Некалькі старонак з гісторыі кінатэатра «Перамога»
  36. 36,0 36,1 Освобождение Минска. День Победы (руск.) 
  37. 37,0 37,1 37,2 37,3 Улица Интернациональная Мінск стары і новы (руск.) 
  38. мемарыяльная дошка Чацверыкова
  39. Гісторыя гасцініцы «Еўропа»(англ.) 
  40. Еўрапейскі фасад // Наша Ніва
  41. «Еўропа» ў цэнтры Мінску Polskie Radio S.A
  42. В. М. Ярмалінская. Дзе нарадзілася «Ідылія» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 420
  43. 43,0 43,1 Пазняк 3. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Мн.: Нар. асвета, 1985. С. 99
  44. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 260
  45. Схема культурна-гістарычнага цэнтра
  46. До 1930 в Минске не было ни одного городского бульвара
  47. Бульвар на улице Ленина в Минске будет реконструирован
  48. Трамвайныя лініі Мінска
  49. (кляштор) ордена бенедиктинок (руск.) 
  50. Археолагі шукаюць падземны ход у цэнтры Мінска

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Панарамы: