Перайсці да зместу

Аляксандраўскі сквер (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Цэнтральны сквер (Мінск))
Аляксандраўскі сквер
Асноўная інфармацыя
Тыпсквер 
Плошча2,4 га
Дата заснавання1836 год 
Размяшчэнне
53°54′05″ пн. ш. 27°33′47″ у. д.HGЯO
Краіна
ГорадМінск 
Раён горадаЛенінскі раён
Метро Купалаўская,
Кастрычніцкая 
Аляксандраўскі сквер (Мінск) (Мінск Цэнтр)
Аляксандраўскі сквер
Аляксандраўскі сквер
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандраўскі сквер, Тэатральны сквер або Цэнтральны сквер, народная назва Панікоўка[1] — сквер ў цэнтры Мінска. На тэрыторыі сквера знаходзіцца Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Размешчаны каля станцый метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая». У перыметры праспекта Незалежнасці і вуліц Карла Маркса, Энгельса і Чырвонаармейскай. Выходзіць на Кастрычніцкую плошчу, Рэзідэнцыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Цэнтральны дом афіцэраў (ЦДА).

У цэнтры сквера знаходзіцца адзін з самых вядомых фантанаў Мінска — «Хлопчык з лебедзем».

Сквер закладзены ў 1836 годзе на месцы Новага рынку па ініцыятыве гарадскога галавы Леапольда Дэльпацэ. Называўся Аляксандраўскім ад капліцы ў імя Аляксандра Неўскага (пабудавана ў 1869 годзе і да 1929 года стаяла на месцы сучаснага ўваходу ў сквер каля скрыжавання вуліцы Энгельса і праспекта Незалежнасці). Фантан «Хлопчык з лебедзем» пабудаваны ў 1874 годзе. У 1890 годзе ў паўднёвай частцы сквера адкрыўся тэатр (цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).

У 1912 годзе вакол Тэатральнага сквера зрабілі каваную агароджу. У 1912 годзе пачалося будаўніцтва і ў канцы 1912 года адкрылася грамадская прыбіральня.

Пры ўваходзе ў сквер у 1952 годзе ўсталяваны бюст народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (скульптар З. І. Азгур, архітэктар І. М. Рудэнка), які ў 1972 годзе перанесены на радзіму паэта ў Вязынку.

У 1955 годзе сквер абнеслі з боку праспекта гранітнай сцяной, а з процілеглай — металічнай агароджай. Каля галоўнага ўваходу ўсталявалі гранітныя вазы і калоны, перапланавалі алеі, пазней пабудавалі трыбуну.

У 1970 годзе сквер рэканструяваны і добраўпарадкаваны (архітэктар Ю. Грыгор’еў), створаны кветнікі і траўнікі. У 1979 годзе, на месцы, дзе ў 1942 года павесілі сакратара Мінскага падпольнага гаркама КПБ Ісая Казінца і іншых падпольшчыкаў, усталяваны мемарыяльны знак-помнік.

У 1990-я гады «Панікоўка» была адным з найбольш папулярных месцаў сустрэч мужчын-гомасексуалаў у Мінску[2][3].

Грамадская прыбіральня

[правіць | правіць зыходнік]
Прыбіральня ў скверы

Конкурс праектаў грамадскай прыбіральні ў Тэатральным скверы абвешчаны гарадской управай у 1912 годзе. Гэта мусіла быць трэцяе грамадская прыбіральня ў Мінску (пасля Нізкага Рынку і Губернатарскага сада). Управа выбрала праект інжынера-архітэктара Генрыка Генела[d].

Будынак запраектаваны на высокім цокалі, з высокім ламаным дахам, крытым марсельскай дахоўкай. Сцены планавалася аздобіць ляпнінай, вялікім венецыянскім трохстворкавым акном, завяршалі іх фігурныя франтоны. Унутры будынак раздзелены на дзве функцыянальныя часткі — уласна прыбіральню і вартаўнічую. Падлогі мусілі абліцаваць чорна-белай тэракотавай пліткай фабрыкі «Dziewulski i Lange», усталяваць клазеты фірмы «Mor i Merellis». У вартаўнічай мусіла быць руская печ з плітой. У падвале размяшчаліся рэзервуар для нечыстот і станцыя біялагічнай ачысткі. Меркаваны каштарыс будаўніцтва — 5 300 рублёў.

Будаўніцтва пачалося ў жніўні 1912 года, падрадчык Мойшэ Гатаўскі, планавалася скончыць яго да 1 лістапада, але праз надвор’е працы зацягваліся, тэрмін некалькі разоў пераносіўся. Урэшце, будаўніцтва завершана летам 1913 года, пасля падключэння прыбіральні да электрычнай сеткі. Гарадская ўправа прыняла будынак 1 верасня 1913 года. Кошт наведвання прыбіральні ў 1913 годзе — 3 капейкі.

Нечыстоты, са станцыі біялагічнай ачысткі, кожныя два тыдні вывозілі асенізатары.

Цяпер грамадская прыбіральня пераабсталявана пад тэатральныя касы.

Паводле гарадской легенды, грамадскую прыбіральню, як паменшаную копію чагосьці гарадскога асабняка, на ўласныя сродкі пабудаваў невядомы пакрыўджаны архітэктар, як помсту заказчыку за не аплачаны праект.