Януш Тышкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 85: Радок 85:


{{DEFAULTSORT:Тышкевіч Януш}}
{{DEFAULTSORT:Тышкевіч Януш}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Род Тышкевічаў|Януш]]
[[Катэгорыя:Род Тышкевічаў|Януш]]
[[Катэгорыя:Ваяводы мсціслаўскія]]
[[Катэгорыя:Ваяводы мсціслаўскія]]

Версія ад 09:28, 19 лютага 2013

Януш Скумін-Тышкевіч
Януш Скумін-Тышкевіч. Гравюра К. Гётке з кнігі А. Дубовіча «Адпраўка асобы». Вільня, 1642
Януш Скумін-Тышкевіч. Гравюра К. Гётке з кнігі А. Дубовіча «Адпраўка асобы». Вільня, 1642
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
11-ы ваявода мсціслаўскі
21 жніўня 1621 — 20 сакавіка 1626
Папярэднік Марцін Матэвушавіч Гедройц
Пераемнік Мікалай Станіслававіч Кішка
19-ы ваявода віленскі
верасень 1640 — 27 мая 1642
Папярэднік Крыштаф Радзівіл
Пераемнік Крыштаф Хадкевіч
ваявода троцкі
20 сакавіка 1626 — верасень 1640
Папярэднік Аляксандр Хадкевіч[d]
Пераемнік Пётр Пац

Нараджэнне каля 1572
Смерць 27 мая 1642(1642-05-27)
Месца пахавання
Род Тышкевічы
Бацька Фёдар Тышкевіч
Маці Кацярына Ляцкая
Жонка Барбара Нарушэвіч
Дзеці Яўгенія Тышкевіч
Веравызнанне уніяцтва[1]

Януш Скумін ТЫШКЕВІЧ (каля 157227 мая 1642) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода мсціслаўскі, троцкі1626), віленскі1640), староста браслаўскі, юрборскі і навадворскі.

Біяграфія

Прадстаўнік старэйшай лініі роду Тышкевічаў (Скумін-Тышкевічы) гербу «Ляліва», сын Тэадора, ваяводы наваградскага, і Кацярыны з Ляцкіх.

Навучаўся ў Падуанскім універсітэце. Удзельнічаў у пасольствах у Прусію, перамовах са Швецыяй. Ваяваў супраць шведаў у Інфлянтах у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй (16001618) і супраць туркаў у Хоцінскай бітве (1621).

Аўтар дзённіка мірных перамоў са Швецыяй у 1625. Браў удзел у рэлігійнай палеміцы падчас складання Берасцейскай уніі (1596), выдаў брашуру «Ліст да Барэцкага і Сматрыцкага супраць царквы ўсходняй»[2].

У 1618 зрабіў ахвяраванне на карысць кляштара бенедыкцінцаў у Гродна.

Першы раз ажаніўся з Барбарай, дачкой Станіслава Нарушэвіча, другі — з Соф’яй Замяхоўскай. У першым шлюбе меў дачку Кацярыну Яўгенію, якая стала жонкай Аляксандра Людвіка Радзівіла.

Зноскі

Літаратура

Шаблон:БлокПА