Акрэсціна
Акрэсціна | |
---|---|
Каардынаты | 53°52′56″ пн. ш. 27°29′37″ у. д.HGЯO |
Знаходзіцца ў ведамстве | ГУУС Мінгарвыканкама |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Акрэ́сціна» (руск.: Окрестина) — комплекс месцаў зняволення ў Мінску, размешчаны па 1-м завулку Акрэсціна (адсюль назва), на рагу вуліцы Кулібіна і завулка Талаша. Комплекс складаецца з прыёмніка-размеркавальніка для непаўналетніх (дом № 38), ізалятара часовага ўтрымання (№ 36А) і цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (№ 36) ГУУС Мінгарвыканкама[1]. Часта выкарыстоўваецца рэжымам Аляксандра Лукашэнкі для катаванняў праціўнікаў рэжыму.
«Акрэсціна» стала хадзячай назвай, «патрапіць на Акрэсціна» азначае быць затрыманым, або проста патрапіць у турму[1]. З 2020 года стала сімвалам катаванняў мірных грамадзян, нязгодных з фальсіфікацыямі на выбарах[2][3][4].
Падзеі 2020—2021 гадоў
[правіць | правіць зыходнік]У дзень выбараў 9 жніўня 2020 года, адразу пасля галасавання, па ўсёй тэрыторыі Беларусі пачаліся масавыя пратэсты. Прычынай стала падазрэнне ў фальсіфікацыі вынікаў выбараў на карысць дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Наступныя два дні адбываліся сутыкненні пратэстуючых з сілавікамі, у адказ на гэта[5] ўладамі была праведзена карная аперацыя[6] па спыненні пратэстаў[7][8][9]. Акрэсціна стала адным з галоўных месцаў, куды звозілі затрыманых у Мінску пратэстоўцаў. Выпушчаныя затрыманыя сведчылі пра здзекі і катаванні людзей пасля затрыманняў[10][10][11][12].
Вядомы выпадак, калі пасля збіцця ў ізалятары на Акрэсціна 33-гадоваму Аляксею Жуку ўрачы зрабілі шэраг аперацый на назе, наклаўшы 30 швоў. Паводле іх слоў, прамаруджанне з медыцынскай дапамогай усяго на адзін дзень прывяло б да ампутацыі нагі[13]. 13 жніўня ў СМІ з’явіліся сведчанні пра жорсткае абыходжанне з затрыманымі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску на завулку Акрэсціна: у камеры, разлічаныя на чацвярых, змяшчалі па 20-30 чалавек; людзей прымушалі агаворваць сябе; неабходная медыцынская дапамога не аказвалася; затрыманым доўгі час не давалі ваду і ежу, іх беспадстаўна збівалі дубінкамі[14]. Таксама з’явіўся аўдыёзапіс, на якім чутныя стогны і крыкі людзей меркавана з-за сцен ізалятара на Акрэсціна[15]. У гэты ж дзень праваабаронцы звярнуліся да кіраўніка МУС Юрыя Караева з патрабаваннем спыніць нялюдскае абыходжанне з затрыманымі[16].
У ноч з 13 на 14 жніўня 2020 года сваякі людзей, якіх утрымлівалі на Акрэсціна, зафіксавалі гукі няспыннага збіцця, якія добра было чуваць на вуліцы. На запісах таксама можна было пачуць галасы людзей, якія крычаць ад болю і просяць літасці. Адзін вызвалены зняволены паведаміў, што тых, хто прасіў сілавікоў рэжыму Лукашэнкі не збіваць, збівалі яшчэ больш жорстка[17]. Адна з былых зняволеных Акрэсціна паведаміла Amnesty International, што, пасля таго як ёй удалося зарэгістраваць сваю скаргу і яе траўмы агледзеў афіцыйны судова-медыцынскі эксперт, яна пачула ад следчага, што ён усё роўна не будзе пачынаць афіцыйнае расследаванне без «загаду зверху»[17]. 14 жніўня многіх людзей, затрыманых у папярэднія дні пратэстаў, выпусцілі. Некаторых вывезлі на машынах хуткай дапамогі, дзясяткі чалавек паказвалі раны і траўмы ад збіцця[18].
17 жніўня, паводле інфармацыі Генпракуратуры, больш за 600 грамадзян заявілі пра збіццё і катаванні ў месцах зняволення[19][20]. У той жа дзень каля 500 медыцынскіх работнікаў і іх прыхільнікаў сабраліся перад уваходам у Міністэрства аховы здароўя з патрабаваннем забяспечыць доступ урачоў на Акрэсціна і ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску для агляду пацыентаў і вырашэння пытання аб шпіталізацыі[21]. 19 жніўня архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч памаліўся пад сценамі ізалятараў, якія сталі сімвалам катаванняў мірных грамадзян, нязгодных з фальсіфікацыямі на выбарах[2].
21 жніўня а 18 гадзіне ў Мінску пачалася масавая мірная акцыя «Ланцуг пакаяння»[22]. Яе ўдзельнікі, якія заклікалі да спынення гвалту, выстраіліся ўздоўж дарог у жывыя ланцужкі — ад месца пахаванняў ахвяр масавых рэпрэсій канца 1930-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты, што на паўночнай ускраіне горада, да месца жорсткага збіцця і катаванняў затрыманых у ЦІП на завулку Акрэсціна[23], размешчанага на паўднёвым захадзе горада[24][25]. 22 жніўня на плошчы Перамогі адбылася акцыя «Мая камера», арганізаваная сваякамі і сябрамі тых, хто стаў вязнямі ЦІП на Акрэсціна. Удзельнікі намалявалі на асфальце контуры камеры, разлічанай на шасцярых чалавек, і ўсталі туды разам з мэтай паказаць, як гэта было[26].
14 верасня тэлеканал «СТБ» паказаў рэпартаж прапагандыста рэжыму Лукашэнкі Рыгора Азаронка пра нібыта камфортныя ўмовы ўтрымання ў ізалятары на Акрэсціна, у рэпартажы начальнік ізалятара адмаўляў прымяненне гвалту ў дачыненні да затрыманых[27]. Тэлесюжэт выклікаў шматлікую крытыку ў СМІ[28][29]. 11 кастрычніка 2020 года ў інтэрнэце было абнародавана відэа, у якім вязняў Акрэсціна праводзяць праз шэрагі міліцыі і сіл бяспекі і бесперапынна збіваюць[30].
У красавіку 2021 года вязні Акрэсціна паведамілі пра рэгулярнае катаванне, калі падлогу камер залівалі хлорам і перакрывалі падачу кіслароду ў камеры[31]. Напрыклад, кіраўнік АГП Мікалай Казлоў быў дастаўлены ў бальніцу праз атручванне хлорам у цэнтры ізаляцыі[31]. Таксама атрымалі агалоску сведчанні, як у аднамесных камерах утрымлівалася па восем чалавек[31]. Іншыя сведчанні пацвярджаюць вышэйназваныя катаванні хлоркай і перанаселенасцю камер, напрыклад, у камеры на чатыры ложкі было 18 чалавек і людзі спалі на падлозе, але многія стаялі, бо месца ўсім не хапала, а таксама, што на вязняў ішоў псіхалагічны і фізічны ціск, калі білі за адмову падтакнуць людзям у балаклавах, якія паведамлялі зняволеным, што ў іх «цяпер правоў няма»[32]. Акрамя таго, стала вядома пра выдачу пад запіс прасцінаў, якія перад уваходам у камеру адбіраліся[32]. Спаць вязням было амаль нельга: пастаянна ўключанае святло, абуджэнні кожныя 1,5-2 гадзіны, калі хтосьці ўдзень спаў на падлозе (не было ні матрацаў, ні падушак) і вартаўнікі гэта бачылі, то тыя адчынялі камеру і вылівалі тазік хлоркі[32]. Чалавеку з эпілепсіяй на ягоныя скаргі лекарка сказала, што «ў змагароў усё добра», а ў шпіталізацыі з-за прыпадкаў было адмоўлена[32]. Перадач ад сваякоў адміністрацыя аддавала вязням толькі малую частку, у той час як у непалітычных былі і матрацы, і перадачы[32]. Таксама ёсць сведчанні пра спробы вярбоўкі з боку аператыўнікаў, пагрозы пасадзіць за інтэрв’ю СМІ, узлом акаўнтаў сацыяльных сетак вязняў падчас іх зняволення[32]. У чэрвені 2021 года атрымаў агалоску выпадак, калі жанчыне, якая адбывала арышт на Акрэсціна ў студзені — лютым 2021 года, выдалілі яечнік[33]. Прычынай стала пераахалоджванне праз тое, што, паводле яе слоў, у камеры, як на вуліцы, стаяў мароз і спаць прыходзілася на ледзяной падлозе[33].
Паводле сведчанняў сядзеўшых у чэрвені 2021 года, вязні ў перапоўненых камерах вымушаныя былі спаць на падлозе, прычым увесь час гарэла святло, а іх будзілі па некалькі разоў за ноч і ладзілі ператрусы[34]. На прагулкі зняволеных не вадзілі, пагражалі зачыніць фортку[34]. Перадачы аддавалі толькі на вахце па сканчэнні тэрміну зняволення і ў няпоўным выглядзе[34].
Станам на чэрвень 2021 года аніводнай крымінальнай справы па факце катаванняў на Акрэсціна заведзена не было. Паводле адваката Андрэя Мачалава, сярод кліентаў якога былі пацярпелыя, якія хацелі завядзення крымінальных спраў па факце катаванняў на Акрэсціна, усе факты катаванняў у сваю вытворчасць прыняў цэнтральны апарат Следчага камітэта, які праводзіў праверку, але, калі тагачасны яго кіраўнік Іван Наскевіч паставіў пытанне пра гэта на нарадзе сілавікоў, адразу быў звольнены[35].
У лістападзе 2021 года Аляксандр Лукашэнка прызнаў у інтэрв’ю BBC, што на Акрэсціна збівалі людзей[36].
17 сакавіка 2022 года Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет пацвердзіла, што ў адносінах да затрыманых удзельнікаў пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года прымяняўся сэксуальны гвалт, у дачыненні мужчын і жанчын[37].
Санкцыі ЕС, ЗША, іншых краін
[правіць | правіць зыходнік]Кіраўнікі і супрацоўнікі комплексу месца зняволенняў станавіліся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза[38]. Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 2 кастрычніка 2020 года Іван Сакалоўскі, дырэктар цэнтра ізаляцыі Акрэсціна, быў уключаны ў спіс за «бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне, у тым ліку з прымяненнем катаванняў, у дачыненні да грамадзян, затрыманых у ізалятары»[39]. Яго ж уключылі ў свае санкцыйныя спісы Вялікабрытанія[40], Канада[41], Швейцарыя[42][43]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[44].
Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 21 чэрвеня 2021 года ў ліст былі дададзены чарговыя службовыя асобы: Яўген Урублеўскі, старшы сяржант міліцыі, які паводле сведкаў і паведамленняў СМІ асабіста прымаў удзел у жорсткіх пабоях затрыманых мірных жыхароў, за «бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне, уключаючы катаванні, у дачыненні да грамадзян, якія ўтрымліваюцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў», Яўген Шапецька, дырэктар цэнтра ізаляцыі, за «жудасныя ўмовы ў цэнтры ізаляцыі і бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне з грамадзянамі, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя», Ігар Кенюх, кіраўнік Ізалятара часовага ўтрымання, за «жудасныя ўмовы і за бесчалавечнае і зневажальнае годнасць абыходжанне, уключаючы збіццё і катаванні» і «ціск на медыцынскі персанал з мэтай выдалення лекараў», Глеб Дрыль і Уладзімір Лапыр, намеснікі кіраўніка Ізалятара часовага ўтрымання, за «жудасныя ўмовы і бесчалавечнае і зневажальнае годнасць абыходжанне, уключаючы збіццё і катаванні» ў дачыненні да затрыманых грамадзян[45]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[46]. 9 жніўня гэтыя ж службовыя асобы патрапілі пад санкцыі ЗША[47][48].
21 чэрвеня 2021 года цэнтры ўтрымання на Акрэсціна былі дададзены да спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, за, паводле відавочцаў, фізічны гвалт, у тым ліку катаванні і бесчалавечныя ўмовы падчас затрымання, — парушэнні правоў чалавека, звязаныя з палітычнымі рэпрэсіямі[49][50].
Зноскі
- ↑ а б Снежана Инанец. Не Окрестино. В честь кого на самом деле назван переулок, где находится печально известный изолятор (руск.) (19 жніўня 2020). Праверана 19 верасня 2020.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Арцыбіскуп Кандрусевіч памаліўся ля ізалятараў на Акрэсціна
- ↑ Ex-Inhaftierte berichten von Folterungen durch Polizisten in Belarus (ням.). Web.de (19 жніўня 2020). Праверана 23 жніўня 2020.
- ↑ Riedmann, Bernhard. Schmerz und Schwanensee: Fotograf Andrei Liankevich dokumentiert die Lage in Belarus (ням.). Der Spiegel (23 жніўня 2020). Праверана 23 жніўня 2020.
- ↑ Глава МВД Белоруссии заявил о покушениях на силовиков (13 жніўня 2020). — «По сути, это покушение на убийство. Представьте, какая ответная реакция у товарищей этих военнослужащих!»
- ↑ Беларусь: граждане против узурпатора
- ↑ Беларусь — предварительные итоги
- ↑ Нечего с ним цацкаться! Будущее Беларуси и постсоветского пространства зависит от сопротивления карательной акции Лукашенко. Что скажут «мастера культуры»?
- ↑ «Всё идёт к тому, чтобы локализовать акции» Председатель Белорусской ассоциации журналистов — об обстановке в Минске
- ↑ а б Пытки в изоляторе и забастовки заводов (руск.). Праверана 15 жніўня 2020.
- ↑ «Избивали по гениталиям, стоя на ногах». Что рассказывают освобождённые из белорусских СИЗО о пытках и зверствах силовиков (руск.). НВ . Праверана 15 жніўня 2020.
- ↑ Избивали, заставляли кричать «Я люблю ОМОН» - вышедшие из Окрестино рассказали о пытках (руск.)(недаступная спасылка). Telegraf.by (14 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2020. Праверана 15 жніўня 2020.
- ↑ Пасьля зьбіцьця на Акрэсьціна мужчыну ледзь не ампутавалі нагу | После избиения мог лишиться ноги // Радыё Свабода. 28 августа 2020.
- ↑ «Там творится какой-то ад». Истории людей, которые побывали в изоляторе на Окрестина после выборов Архівавана 14 жніўня 2020.
- ↑ «Ощущение, что это Средневековье». Ночью возле Окрестина записали аудио — крики и стоны от избиений Архівавана 7 лютага 2021.
- ↑ Правозащитники обратились к главе МВД с требованием прекратить бесчеловечное обращение с задержанными Архівавана 21 студзеня 2021.
- ↑ а б Belarus: Impunity for perpetrators of torture reinforces need for international justice (англ.). Amnesty International (27 студзеня 2021). Праверана 24 лютага 2021.
- ↑ «Положили мне в штаны гранату»: что делают с задержанными в Беларуси // BBC Расія . 14 августа 2020.
- ↑ Сьведчаньне ахвяры катаваньняў | Свидетельства жертвы пыток в Беларуси // Радыё Свабода. 17 августа 2020.
- ↑ Крики из изолятора в Минске: как пытают белорусов. И отказываются это признать // Новая газета. 14 августа 2020.
- ↑ Медики у здания Минздрава требуют пустить их в ЦИП и ИВС. Министр сообщил, сколько погибло и пострадало Архівавана 8 лістапада 2020.
- ↑ Беларусь: «цепь покаяния» от Окрестина до Куропат // Euronews. 22 августа 2020.
- ↑ «Пытались изнасиловать дубинкой»: врачи и пациенты о действиях силовиков в Беларуси // BBC News — Русская служба. 19 августа 2020.
- ↑ Вечер пятницы: в городе выстраиваются цепочки солидарности, в центре прошел государственный митинг(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2021. Праверана 3 лютага 2022.
- ↑ В Минске прошла массовая акция Цепь покаяния // Новые Известия. 21.08.2020.
- ↑ «Камера» на площади Победы, Александр Лукашенко в Гродно и марш против насилия. Фоторепортаж за день(недаступная спасылка). TUT.BY (23 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2020. Праверана 23.08.2020.
- ↑ Владыко, Александр. «Здесь никого не били». Руководство ЦИП на Окрестина приняло журналистов СТВ с экскурсией (руск.)(недаступная спасылка). Onliner.by (14 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 21 красавіка 2021.
- ↑ Начальник ЦИП на Окрестина: изолятор заполнен на 90-100 % — reform.by, 14 верасня 2020 г.
- ↑ Репортаж СТВ из Окрестина. Почему зрители оставили так много гневных комментариев? Архівавана 21 красавіка 2021. — Media IQ, 17 верасня 2020 г.
- ↑ Das verprügelte Minsk (ням.). Фонд імя Генрыха Бёля (29 кастрычніка 2020). Праверана 7 лютага 2021.
- ↑ а б в На Окрестина камеры заливают хлоркой, в Жодино избивают, в Могилеве будят среди ночи. В каких условиях содержатся арестанты? (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (6 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2021. Праверана 21 красавіка 2021.
- ↑ а б в г д е «Ну што, бл…і польскія! Цяпер у гэтых сценах у вас правоў няма» . Белсат. Новы Час (3 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2021. Праверана 3 мая 2021.
- ↑ а б Пасля пераахалоджвання на Акрэсціна дзяўчыне выдалілі яечнік . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2021. Праверана 4 чэрвеня 2021.
- ↑ а б в Серадзюк, Дзіана (2021-06-11). "Пакуль навуковец Анатоль Літвіновіч сядзеў на «сутках», яму выбілі шыбу ў кватэры". Новы Час (22 (730)): 2.
- ↑ «Не адмаўляў увогуле нікому, пабачыўшы 10 жніўня жудасную карціну ў Бальніцы хуткай дапамогі» . Наша Ніва. Белорусский партизан (25 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.
- ↑ Лукашэнка прызнаў, што на Акрэсціна збівалі людзей
- ↑ Interactive dialogue on the High Commissioner's report on Belarus (англ.). ohchr.org (17 сакавіка 2022).
- ↑ МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
- ↑ EUR-Lex - 02012D0642-20210227 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex. Праверана 26 чэрвеня 2021.
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). Zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (21 чэрвеня 2021). Праверана 18 жніўня 2021.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Справаздача Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі Архівавана 31 сакавіка 2022.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акрэсціна