Перайсці да зместу

Масква

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад федэральнага значэння
Масква
руск.: Москва
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
невядома[1]
Першая згадка
Плошча
  • 2 562 ± 1 км²
Вышыня цэнтра
156 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 13 149 000 чал. (2024)
Часавы пояс
Тэлефонны код
495, 499
Паштовыя індэксы
101001–135999
Аўтамабільны код
77, 97, 99, 177, 197, 199, 777 і 799
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
mos.ru (руск.)(англ.)
Масква на карце Расіі
Масква (Расія)
Масква

Масква́ (руск.: Москва) — горад у цэнтры еўрапейскай часткі Расіі, сталіца краіны. Асобны суб’ект федэрацыі — горад федэральнага значэння. Таксама цэнтр Цэнтральнай федэральнай акругі і Маскоўскай вобласці, горад-герой (1965). Найбуйнейшы паводле колькасці жыхароў горад Расіі і Еўропы, найважнейшы транспартны вузел, а таксама палітычны, эканамічны, культурны і навуковы цэнтр краіны.

Назва горада Масква паходзіць ад назвы ракі Масква, на берагах якіх паселішча паўстала. Гідронім Масква мае доўгую і багатую гісторыю вытлумачэння яго паходжання, ён вытлумачваўся са славянскага, фінскага, балцкага моўнага матэрыялу. На сёння пераважае балцкае вытлумачэнне, фінскія версіі прызнаныя ўзніклымі з павярхоўных сугуччаў[3]. Гэта падмацоўваецца і балцкім гідранімічным фонам як на працягу цячэння ракі Масквы, так і на тэрыторыі горада Масква. Балцкія назвы ў рэк Лама, Руза, Мажая, Вярэя, Нара, Сярпея, ад якіх гарады Валакаламск, Руза, Мажайск, Вярэя, Нара-Фамінск, Серпухаў, якія дугой атачаюць Маскву з заходняга боку. У самой Маскве моцны балцкі гідранімічны фон у зоне радыусам 10-15 км ад старога горада, дзе фіксуюцца балцкія назвы (найперш гідронімы, а калі тапонімы, дык вытворныя ад гідронімаў) Яўза, Няглінная, Чармянка, Прэсня, Сетунь, Хімка, Чура, Варгуніха, Кудрына, Бубна, Чачора, Нагаціна, Чартанава[4].

Корань Mask- звязаны з літоўскім maskėti «спешна кудысьці бегаць», maskatuoti «гайдацца падвешаным; гайдаць, зрушваць; спешна ісці; балбатаць; гарэзнічаць», maskatas «лахманы» (кавалкі вопраткі, што развяваюцца на ветры). Назва канфігурацыйнага значэння, адлюстроўвае выгіны рачнога рэчышча: рака Масква звілістая і ў верхнім цячэнні, і ў сярэднім, і на тэрыторыі цяперашняй Масквы (11 вялікіх петляў на 20-кіламетровай прасторы па прамой)[5]. У маскоўскай назве корань Mask- пашыраны пашыральнікам -(u)v-, які таксама вядомы ў літоўскім словаўтварэнні[6].

Горад размешчаны ў міжрэччы Волгі і Акі, на ўскраіне Мяшчорскай нізіны. Па тэрыторыі Масквы працякае каля 150 рэчак, большасць з якіх у падземных трубах; самая вялікая рака Масква з прытокамі Яўза і Сетунь. У межы Масквы ўключаны былыя гарады Бабушкін, Любліно, Кунцава, Пярова, Тушына і іншыя населеныя пункты. Падзяляецца на 10 адміністрацыйных акруг.

У канцы І тыс. асновай насельніцтва Масквы былі вяцічы. У канцы XI ст. Масква — невялікі горад з умацаваным цэнтрам і рамесна-гандлёвым пасадам. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе ў 1147 як уладанне суздальскага князя Юрыя Далгарукага. На мяжы XII—XIII ст. значны горад Уладзіміра-Суздальскага княства. У 1237—1238 разбурана мангола-татарамі. З канца XIII ст. цэнтр самастойнага княства; пачынальнікам дынастыі маскоўскіх князёў быў Даніла Аляксандравіч, сын Аляксандра Неўскага. З XIV ст. цэнтр Маскоўскага вялікага княства. Каля 1326 пры Іване I з Уладзіміра ў Маскву перанесена рэзідэнцыя мітрапалітаў рускай праваслаўнай царквы. У 1368 і 1370 войскі Дзмітрыя Іванавіча Данскога адбілі напады на Маскву вялікага князя ВКЛ Альгерда. У Маскве фарміравалася рускае войска, якое ўдзельнічала ў Кулікоўскай бітве 1380. У 1382 горад абрабаваў і спаліў хан Тахтамыш.

З канца XV ст. Масква — сталіца Расіі, у сувязі з чым у XV—XVI ст. павялічылася эканамічнае значэнне горада (вытворчасць зброі, тканін, скураных, ганчарных і ювелірных вырабаў), заснаваны Гарматны двор, Парахавы (канец XV ст.) і Манетны (1534) двары. У сакавіку 1564 Іван Фёдараў (Федаровіч) і Пётр Мсціславец выдалі ў Маскве першую друкаваную рускую кнігу («Апостал»). Горад моцна пацярпеў у часы апрычніны (1565—1572, 1575—1576), у 1571 спалены (акрамя Крамля) войскам крымскага хана Даўлет-Гірэя. У 1610 акупіраваны войскамі Рэчы Паспалітай, вызвалены народным апалчэннем пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. З XVII ст. Масква — усерасійскі цэнтр рамеснай вытворчасці і гандлю (у канцы 1630-х г. у горадзе было каля 2 тыс. рамеснікаў), узніклі парахавыя млыны, папяровыя мануфактуры, Гранатны двор і інш. У 1687 заснавана Славяна-грэка-лацінская акадэмія (з 1682 Маскоўская духоўная акадэмія). У 1682 і 1698 у Маскве адбыліся бунты стральцоў. З 1708 цэнтр Маскоўскай губерні, рэзідэнцыя генерал-губернатарства. Пасля пераносу ў 1712 сталіцы Расіі ў Пецярбург Масква засталася важнейшым эканамічным, гандлёвым і культурным цэнтрам краіны. У XVIII ст. развівалася тэкстыльная вытворчасць (палатняныя, шаўковыя мануфактуры, Суконны двор). Паводле перапісу 1701 ў Маскве 16 358 двароў. Пачалося брукаванне вуліц, у 1730 з’явілася вулічнае асвятленне, у 1781—1804 пабудаваны першы ў Расіі водаправод. У 1699 заснавана Бурмістрава палата (пазней Ратуша, з 1720 Магістрат), у 1785 — Гарадская дума. Заснаваны Артылерыйская (1707) і Інжынерная (1712) школы, у 1755 — Маскоўскі ўніверсітэт. У вайну 1812 Масква — цэнтр агульнарасійскага супраціўлення, на 2/3 спалена войскамі Напалеона I. У 1814 тут дзейнічала больш за 250 прадпрыемстваў. З 2-й пал. XIX ст. Масква — найбуйнейшы чыгуначны цэнтр краіны. У канцы 1840-х г. у горадзе з’явіўся першы грамадскі транспарт — «лінейкі», у 1899 — Маскоўскі трамвай.

У пач. XX ст. Масква — буйны сусветны крэдытна-фінансавы цэнтр. Адзін з цэнтраў рэвалюцыі 1905 — 07 і Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 ў Расіі. З 1918 Масква — сталіца РСФСР, у 1922-91 — СССР. У Вялікую Айчынную вайну адбылася Маскоўская бітва 1941—42, масквічы сфарміравалі 16 дывізій народнага апалчэння; тут знаходзіліся Дзяржаўны камітэт абароны і Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання. У 1980 ў Маскве прайшлі XXII Летнія Алімпійскія гульні.

З 1990 у Маскве абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Расійскай Федэрацыі. З 1992 Масква — сталіца Расійскай Федэрацыі, горад федэральнага значэння — суб’ект Расійскай Федэрацыі.

Паўночна-заходняя адміністрацыйная акруга Паўночная адміністрацыйная акруга Паўночна-усходняя адміністрацыйная акруга
Заходняя адміністрацыйная акруга Цэнтральная адміністрацыйная акруга Усходняя адміністрацыйная акруга
Паўднёва-заходняя адміністрацыйная акруга Паўднёвая адміністрацыйная акруга Паўднёва-усходняя адміністрацыйная акруга

Масква — адзін з найбуйнейшых у свеце індустрыяльных цэнтраў. У структуры прамысловай прадукцыі вылучаюцца электраэнергетыка, машынабудаванне, хімічная прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, харчовая і інш. Шмат прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу, вядучыя прадпрыемствы авіяцыйнай, ракетна-касмічнай, радыёэлектроннай, прыладабудаўнічай прамысловасці. Вядучае месца займаюць машынабудаванне і металаапрацоўка, найбольшыя прадпрыемствы: «ЗІЛ», «Маскоўскі падшыпнік», авіяцыйнае вытворчае аб’яднанне імя Дзяменцьева, вытворчае аб’яднанне «Энергія», завод імя Хрунічава і інш. Нафтаперапрацоўчы завод.

Масква — цэнтр кнігавыдавецтва і кнігадрукавання. Развіваецца кінапрамысловасць. Галоўны фінансавы і інвестыцыйны цэнтр краіны.

Вузел чыгунак, аўтамабільных, водных і паветраных шляхоў зносін, рачны порт. Ад Масквы адыходзяць 11 электрыфікаваных напрамкаў чыгункі, 13 шашэйных дарог, міжнародныя аэрапорты Дамадзедава, Шарамецьева, Унукава, 3 рачных порты (выхады да мораў Атлантычнага і Паўночна-Ледавітага акіянаў). 9 чыгуначных вакзалаў:

Дзейнічае Маскоўскі метрапалітэн (з 1935 года).

Навучальныя ўстановы

[правіць | правіць зыходнік]

Выдатныя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. http://dlib.rsl.ru/viewer/01003543120#?page=23
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
  3. Нерознак В. П. Названия древнерусских городов. — Наука. — М., 1983. — С. 112.
  4. В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35-42.
  5. В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 30.
  6. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 380—381.
  7. http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/PrPopul2018.xlsx Праверана 28 студзеня 2018.
  8. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  9. http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/Popul2019.xls
  10. https://www.gks.ru/storage/mediabank/PrPopul2020.xls
  11. https://www.citypopulation.de/en/russia/cities/ Праверана 27 верасня 2022.
  12. https://www.citypopulation.de/en/russia/cities/
  13. https://zastupitelstvo.bratislava.sk/data/att/11916.pdf
  14. https://www.debrecen.hu/hu/debreceni/testvervarosok/moszkva Праверана 23 кастрычніка 2022.
  15. http://www.aatccusco.com/ciudades_hermanas.php
  16. https://docplayer.nl/50331312-Gemeente-eindhoven-oplegvelraadsvoorstel-herijking-beleid-stedenbanden-en-mondiale-bewustwording-mvb-aa.html