Слуцк: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др CzechoBot перайменаваў старонку Горад Слуцк у Слуцк па-над перасылкай: робат перанёс старонку |
Romanbakhta (размовы | уклад) →Вялікае Княства Літоўскае: Выпраўленая абдрукоўка Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. праграму |
||
Радок 98: | Радок 98: | ||
У 1320—1330-я гады горад увайшоў у склад [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] і на працягу двух стагоддзяў Слуцк з'яўляўся адным з палітычных і культурных цэнтраў гэтай дзяржавы. У [[1387]] годзе ў грамаце згадваецца слуцкі князь Юрый, апошні з дынастыі нашчадкаў Юрыя Яраславіча Тураўскага<ref name="Stryjkowski"/>. |
У 1320—1330-я гады горад увайшоў у склад [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] і на працягу двух стагоддзяў Слуцк з'яўляўся адным з палітычных і культурных цэнтраў гэтай дзяржавы. У [[1387]] годзе ў грамаце згадваецца слуцкі князь Юрый, апошні з дынастыі нашчадкаў Юрыя Яраславіча Тураўскага<ref name="Stryjkowski"/>. |
||
У 1395 годзе перайшоў з уладання князёў [[Род Рурыкавічаў| |
У 1395 годзе перайшоў з уладання князёў [[Род Рурыкавічаў|Рурыкавічаў]] да князёў [[Род Гедзімінавічаў|Гедзімінавічаў]]. У 1398—1454 гадах у Слуцку княжыў [[Алелька Уладзіміравіч|Аляксандр (Алелька) Уладзіміравіч]]. |
||
[[Файл:Sluckaja Fartecyja Fuerstenhoff (Стары горад).jpg|thumb|250пкс|left|[[Стары горад, Слуцк|Стары горад]] з замкамі на плане {{нп3|Іаган Георг Максімільян фон Фюрстэнгоф|Максімільяна фон Фюрстэнгофа|de|Johann Georg Maximilian von Fürstenhoff}}, 1711—1736]] |
[[Файл:Sluckaja Fartecyja Fuerstenhoff (Стары горад).jpg|thumb|250пкс|left|[[Стары горад, Слуцк|Стары горад]] з замкамі на плане {{нп3|Іаган Георг Максімільян фон Фюрстэнгоф|Максімільяна фон Фюрстэнгофа|de|Johann Georg Maximilian von Fürstenhoff}}, 1711—1736]] |
Версія ад 19:59, 2 верасня 2017
Горад
Слуцк
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Слуцк[3] (афіц. транс.: Sluck), часам Слу́часк, або Слу́цак — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слуцкага раёна, на рацэ Случ пры ўпадзенні ў яе ручая Бычок. У 105 км да поўдня ад Мінска. Вузел чыгунак на Асіповічы, Баранавічы, Салігорск. Аўтадарогі на Мінск, Бабруйск, Салігорск. Насельніцтва 62 147 чал. (2017)[2].
Назва
Тапонім «Слуцк» утварыўся ад ракі Случ па самай старажытнай мадэлі — уласная назва ракі + -ск[4]. У сваю чаргу, назва ракі з'яўляецца вытворным ад слова «лука» — выгін ракі, лукавіна (злуч, злучына)[5]. У старабеларускіх пісьмовых помніках назва горада зафіксавана ў форме Случескъ[4].
У айканіміі беларускіх зямель суфікс -ск (-цк) з'яўляецца глыбока традыцыйнай рэліктавай з'явай, якая падкрэслівае самабытнасць беларускага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. Такі суфікс адзначаецца з IX—X стст., у тым ліку ў назвах двух старажытнейшых гарадоў Полацк і Смаленск, засведчаных летапісамі пад 862 і 863 гг. Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, згаданых у летапісах XI ст., прыпадае менавіта на зону фармавання беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці беларускі горад з ліку тых, што занесены ў «Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст., заканчваецца на -ск (-цк)[4].
Варыянт Слуцак не вытлумачваецца фанетычнымі законамі беларускай мовы і на працягу многіх стагоддзяў практычна не выходзіў за межы вуснага ўжытку. Пачатак яго пісьмовага выкарыстання адносіцца да канца XIX ст., але ўсё ж перавага аддавалася варыянту Слуцк. Напрыклад, у беларускамоўнай газеце «Наша Ніва» (1906—1915) форма Слуцак ужыта толькі 5 разоў, у той час як Слуцк — 54 разы. Форма Слуцак даволі актыўна выкарыстоўвалася пазней, у 1920-х гадах, у БССР (гл., напрыклад, Кайгарадаў А. І. Кліматычны атляс Беларусі. Менск, 1927), а таксама ў Заходняй Беларусі да часу яе ўваходжання ў склад БССР[4].
У наш час па-ранейшаму дамінуе форма на -цк, хоць у асобных выданнях і цяпер ужываецца варыянт Слуцак[4].
Гісторыя
Старажытнасць
Вядомы стаянкі першабытнага чалавека на тэрыторыі сучаснай Случыны з канца V — канца III тысячагоддзяў да н.э. Пасяленні людзей вядомы на тэрыторыі сучаснага Слуцка з VII да н.э па VIII стагоддзе н.э.
Упершыню ўласна горад Слуцк згадваецца пад 1116 годам у «Аповесці мінулых часоў» як горад дрыгавічоў, які быў спалены Глебам Менскім, часова ўваходзіў у склад Тураўскай зямлі і належаў разам з ёй вялікаму князю кіеўскаму Уладзіміру Усеваладавічу.
У 1149 годзе Юрый Далгарукі перадаў Слуцк чарнігаўскаму князю Святаславу Ольгавічу.
З 1160 года горад з'яўляўся цэнтрам удзельнага Слуцкага княства, дзе першым вядомым князем быў унук Уладзіміра Усеваладавіча — Уладзімір Мсціславіч[6]. Пасля (дзвесце гадоў) княствам кіравалі нашчадкі тураўскага князя Юрыя Яраславіча[7][8]. У 90-х гадах XII стагоддзя адбылося канчатковае вылучэнне Слуцка з Тураўскай зямлі.
У пачатку XIII стагоддзя слуцкія землі трапілі ў залежнасць ад Галіцка-Валынскага княства[9].
У 1205 годзе адбыўся напад на Слуцк польскіх войскаў. Прыкладна ў гэты час з'яўляюцца першыя звесткі пра слуцкі Троіцкі (Трайчанскі) праваслаўны манастыр.
Вялікае Княства Літоўскае
У 1320—1330-я гады горад увайшоў у склад ВКЛ і на працягу двух стагоддзяў Слуцк з'яўляўся адным з палітычных і культурных цэнтраў гэтай дзяржавы. У 1387 годзе ў грамаце згадваецца слуцкі князь Юрый, апошні з дынастыі нашчадкаў Юрыя Яраславіча Тураўскага[10].
У 1395 годзе перайшоў з уладання князёў Рурыкавічаў да князёў Гедзімінавічаў. У 1398—1454 гадах у Слуцку княжыў Аляксандр (Алелька) Уладзіміравіч.
У пачатку XV стагоддзя у месцы ўпадзення ручая Бычок у раку Случ былі пабудаваны Верхні і Ніжні замкі.
15 ліпеня 1410 года слуцкае апалчэнне прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве.
У 1419 годзе ў горадзе быў узведзены каталіцкі фарны касцёл, які праіснаваў да 1852 года.
У 1433 годзе горад быў цэнтрам выступлення супраць вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча.
У 1441 годзе атрымаў абмежаванае самакіраванне на аснове магдэбургскага права і герб. У 1443—1454 гадах горадам правіў князь Сямён Алелькавіч.
У 1446-47 гадах слуцкая дружына дапамагала маскоўскаму князю Васілю II у яго барацьбе супраць Дзмітрыя Шамякі, які захапіў маскоўскі трон.
У 1454—1481 гадах у Слуцку княжыў Міхаіл Аляксандравіч. Пасля пакарання Міхаіла Алелькавіча смерцю за змову супраць Казіміра IV горад перайшоў да яго ўдавы Ганны і малалетняга сына Сямёна . Ён княжыў да 1505 года.
1494 годам датуюцца першыя звесткі пра бібліятэку рукапісных кніг слуцкага Трайчанскага манастыра. З канца XV стагоддзя пры ім існавала школа перапісчыкаў царкоўных кніг. Да XVI стагоддзя Слуцк заставаўся адным з палітычных і культурных цэнтраў ВКЛ. Пры княжацкім двары вёўся Слуцкі летапіс — помнік беларуска-літоўскага летапісання 16 стагоддзя, была бібліятэка.
З 1505 па 1542 год спачатку пад рэгенцтвам маці , а потым самастойна, у Слуцку княжыў Юрый Алелькавіч. У 1508 Слуцк спалены мяцежнымі войскамі Міхаіла Глінскага. 8 верасня 1514 случчане прымаюць удзел у бітве пад Оршай супраць войскаў маскоўскага князя Васіля III.
У 1517 годзе пачаліся запісы ў «Слуцкім памянніку», які запаўняўся да XVIII стагоддзя.
У 1527 годзе дружына слуцкага князя ваявала з татарамі на Украіне.
З 1542 па 1560 год Слуцкам правіў Сямён Юр'евіч .
У 1582 годзе быў падзелены паміж трыма братамі Алелькавічамі на Стары горад, Новы горад і Востраў. У 16 стагоддзі Слуцкія землі неаднаразова спусташалі, а сам горад абложвалі крымскія татары, аднак замак узяты не быў.
У 1592 княжна Соф'я Юр'еўна, апошняя прадстаўніца роду Алелькавічаў, аб'яднала землі княства, у 1612 годзе пасля яе смерці горад перайшоў да яе мужа Януша Радзівіла.
У 1617 г. князем Янушам Радзівілам заснавана Слуцкая кальвінісцкая гімназія. У 1630—1640-я гг. Багуслаў Радзівіл умацаваў Слуцк, які лічыўся адной з асноўных крэпасцяў ВКЛ. Пры Праабражэнскім брацтве працавалі школы для гараджан з выкладаннем на беларускай мове. У 1672—1705 гг. дзейнічала друкарня, у 1689—1773 гг. — езуіцкі калегіум. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Слуцк быў адзіным з буйных гарадоў Беларусі, які не здолелі захапіць рускія войскі. У 1655 г. вытрымаў аблогу рускіх і казацкіх войск. У 1656 г. Багдан Хмяльніцкі выдаў універсал з гарантыяй недатыкальнасці Слуцка з боку казацкіх атрадаў, а слуцкім купцам — вольнага гандлю на Украіне. У 1700 г. гораду дадзена поўнае магдэбургскае права і герб. У Паўночную вайну (1700—1721) у горадзе неаднаразова квартэравалі шведскія войскі.
У 1751—1760-я гг. у горадзе дзейнічала прыдворная тэатральная трупа ўласніка горада і слуцкай ардынацыі — князя Гераніма Фларыяна Радзівіла. У тэатры ставіліся оперы, балеты і драматычныя спектаклі. Балетная трупа падрыхтавана ў Слуцкай балетнай школе (заснавана ў 1756). Спектаклі суправаджала капэла музыкантаў высокай кваліфікацыі.
У 1740 г. князь Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» заснаваў мануфактуру «слуцкіх паясоў» з шоўку (Слуцкая персіярня), якая дзейнічала да 1844 г.
У 1767 г. у горадзе была ўтворана Слуцкая канфедэрацыя — саюз пратэстанцкай і праваслаўнай шляхты ВКЛ, арганізаваная для ўраўнавання яе ў правах з каталіцкай шляхтай.
Расійская імперыя
У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай горад Слуцк увайшоў у склад Расійскай імперыі, стаў цэнтрам Слуцкага павета Мінскай губерні (да 1924 г.).
У 1823 г. быў складзены план забудовы горада, які прадугледжваў упарадкаванне вулічнай сеткі, будаўніцтва новых дамоў, зліццё цэнтра з ускраінамі. У 1831 г. скончана будаўніцтва ўчастка Маскоўска-Варшаўскай шашы, што праходзіла праз Слуцк і павет. У 1896 г. распачата будаўніцтва чыгуначнай лініі Асіповічы-Слуцк (скончана ў 1915 г.).
У часе выбараў да самакіравання ў 1909 г. у гарадскую раду было абрана 10 рускіх, 4 палякі і 1 яўрэй[11].
Найноўшы час
У 1919 г. у БССР, але яшчэ ў тым годзе заняты польскімі войскамі. У гады 1919—1920 пад часовай польскай адміністрацыяй, у складзе Менскай акругі Грамадскай управы Усходніх земляў. З 1920 г. зноў у складзе БССР.
У 1921 г. працавала этнаграфічная экспедыцыя па Беларусі, арганізаваная Беларускім Дзяржаўным музеем, у складзе якой былі мінскія мастакі Д. Полазаў (кіраўнік), П. Гуткоўскі, Я. Кругер, К. Елісееў, фалькларыст і кампазітар Уладзімір Тэраўскі і інш. За шэсць тыдняў у Слуцку і навакольных вёсках было сабрана і часткова сфатаграфавана мноства помнікаў старажытнасці, знойдзена значная колькасць цудоўных узораў слуцкіх паясоў і тканін. Пра вынікі працы Д. Полазаў зрабіў даклад на пасяджэнні мінскага таварыства гісторыі і старажытнасці[12].
З 27 верасня 1938 г. — горад абласнога падпарадкавання. У чэрвені 1941 г. акупіраваны нямецкімі войскамі, якія арганізавалі тут лагер смерці, яўрэйскае гета, турму. У горадзе існавала савецкае падполле. У ходзе Мінскай аперацыі (1944) Слуцк быў заняты савецкімі войскамі. Горад развіваўся паводле генеральных планаў 1947, 1962, 1977 і 1987 гадоў.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: канец стагоддзя — 14 тыс. чал.
- XX стагоддзе: 1941 — 22 тыс. чал.; 1944 — 7 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 2004 — 62,3 тыс. чал. (43 нацыянальнасці); 2006 — 61,4 тыс. чал.; 2009 — 61 724 чал.[13]; 2010 — 61 382 чал.[13]; 2011 — 61 446 чал.[13]; 2012 — 61 436 чал.[14]; 2013 — 61 847 чал.[15]; 2014 — 62 046 чал.[16]; 2015 — 62 192 чал.[17]; 2016 — 62 226 чал.[18]; 2017 — 62 147 чал.[2]
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, металаапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Слуцк». У 2004 у горадзе 21 прамысловае прадпрыемства, зарэгістравана 126 прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці. Харчовая і перапрацоўчая прамысловасць прадстаўлена 8 прадпрыемствамі. Тавары лёгкай прамысловасці вырабляюцца на прамыслова-гандлёвым прадпрыемстве «Ландыш», тэкстыльнай фабрыцы і рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы». Шырока прадстаўлена дрэва- і металаапрацоўчая галіны («Слуцкмэбля», «Слуцк-Модуль», «Ямполь»).
Культура
- Слуцкі краязнаўчы музей
- Дом культуры
СМІ
- Газета «Інфа-Кур'ер». Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб'яднаныя Масмедыі“».
- Газета «Слуцкі край». Орган мясцовых улад.
Славутасці
- Слуцкія замкі
- Слуцкая Свята-Міхайлаўская царква (2-я пал. 18 ст.)
- Слуцкі будынак паштовай станцыі (19 ст.)
- Слуцкі будынак мужчынскай гімназіі (1852)
- Слуцкі будынак духоўнага вучылішча (1767)
- Слуцкі будынак дваранскага сходу (18 ст.)
- Помнікі: Соф'і Слуцкай; Г. К. Жукаву.
Вядомыя асобы
- Сямён Алелькавіч, апошні князь кіеўскі
- Сцяпан Андрэевіч Баркоўскі, беларускі крытык, літаратуразнавец
- Уладзімір Самойлавіч Басалыга, народны мастак Беларусi
- Міхаіл Самуілавіч Басалыга, беларускі графік
- Леанід Генадзевіч Барабанаў, беларускі дэрматавенеролаг
- Алег Паўлавіч Белавусаў, беларускі аніматар, кінарэжысёр
- Юрка Гаўрук, беларускі паэт
- Язэп Дыла, беларускі пісьменнік
- Вiтольд Ёдка-Наркевiч, польскi палiтычны дзеяч
- Юрый Аверкіевіч Жукаў, генерал-лейтэнант, начальнік касмадрома «Байканур»
- Анатоль Мікалаевіч Карташэвіч, беларускі вучоны ў галіне аўтатрактарабудавання
- Сямён Арыевіч Косберг, канструктар авіяцыйных і ракетных рухавікоў
- Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі, акадэмік, лейб-акушэр, заснавальнік акушэрства ў Расіі
- Георгій Гаўрылавіч Крышталь, савецкі акцёр тэатра і кіно
- Настасся Сяргееўна Мірончык-Іванова, беларуская лёгкаатлетка
- Павел Андрэевіч Місько, скульптар, народны мастак Беларусi
- Арсен Паўлюкевіч, беларускі палітычны дзеяч
- Расціслаў Пятровіч Платонаў, доктар гiстарычных навук, прафесар
- Ян Пятроўскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, перакладчык
- Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў, беларускі фізік, акадэмік НАН Беларусі
- Аляксандр Іванавіч Слупскі, гісторык, археолаг
- Максім Уладзіміравіч Царэнка, украінскі журналіст, які выратаваў ў 1995 годзе 10 дзяцей
- Вітольд Карлавіч Цэраскі, астраном, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН
- Уладзімір Якаўлевіч Цэслер, беларускі дызайнер
- Фабіян Шантыр, беларускі пісьменнік
- Ігар Сяргеевіч Шаўчук, авіяканструктар, генеральны канструктар ААТ «Тупалеў»
- Міхаіл Іванавіч Якімовіч, беларускi спартсмен, гандбалiст
- Лідзія Міхайлаўна Ярмошына, беларускі дзяржаўны дзеяч
Гл. таксама
- Масавыя хваляванні ў Слуцку 12 кастрычніка 1967 года
- Гарады Мінскай вобласці
- Гарады Беларусі
- Спіс вуліц Слуцка
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б в г д Лемцюгова В. П. : Прадмова да даведніка “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь”
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 352.
- ↑ Любавский М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. — М., 1892.
- ↑ Полное собрание русских летописей (II, 350, 358; IV, 72; V, 236, 239; VII, 49, 255; VIII, 25).
- ↑ Нарбут А. Н. Генеалогия Белоруссии. Выпуск 1—4. — М.: 1994—1996.
- ↑ Коган В. М., Домбровский-Шалагин В. И. Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — С. 164.
- ↑ Stryjkowski M. Kronika polska, litewska, żmudzka i wszystkiej Rusi. — T. II. — Warszawa, 1846.
- ↑ W walce o prymat w kraju. Samorząd lokalny. W: Między nadzieją…. Ss. 168—169.
- ↑ Людміла Налівайка. Рыцары аховы помнікаў
- ↑ а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Слуцк // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
- Слуцк // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны: энцыкл. давед. Мн.: 2004. С. 518—521.
- Слуцк // Бел. энцыкл. у 18 т. Мінск, 2002. Т.15. С. 25-27.
- Слуцк // Энцыкл. гісторыі Беларусі у 6 т. Мн.: 2001. Т.6., кн. 1. С. 345—347.
- Памяць: Слуцкі раён. Слуцк: у 2 кн. / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2000—2001.
- Цітоў А. К. Слуцак / Анатоль Цітоў // Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.) / Анатоль Цітоў. Мінск, 1998. С. 234.
- Ткачев М. А. Укрепления средневекового Слуцка / М. А. Ткачев // Замки Беларуси / М. А. Ткачев. Минск, 2002. С. 156—162.
- Ціткоўскі І. А. Помнікі архітэктуры Слуцка / І. Ціткоўскі. — Слуцк : [б.в.], 1997. — 111 с. : іл.
- Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слуцк