Перайсці да зместу

Жлобін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Жлобін
Будынак раённай адміністрацыі
Будынак раённай адміністрацыі
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
горад раённага падпарадкавання, цэнтр раёна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Злобін
Горад з
Плошча
28 км²
НУМ
140 ± 1 м і 140 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 76 844 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Нацыянальны склад
беларусы — 79,8%; рускія — 15,1%; украінцы — 2,8%; цыгане — 0,5%; іншыя — 1,8%
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
Паштовы індэкс
247210
Аўтамабільны код
3
СААТА
3218501000
Афіцыйны сайт
Рака
Чыгуначная станцыя
Жлобін (Белар. чыгунка)
Аўтобусная станцыя
Жлобін
Жлобін на карце Беларусі ±
Жлобін (Беларусь)
Жлобін
Жлобін (Гомельская вобласць)
Жлобін

Жло́бін[3] (афіц. транс.: Žlobin) — горад раённага падпарадкавання ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр раёна. Трэці па колькасці насельніцтва горад у вобласці (пасля Гомеля і Мазыра). Размешчаны на раўніне Гомельскае Палессе, за 93 км ад Гомеля, 215 км ад Мінска. Прыстань на Дняпры. Буйны чыгуначны вузел (кірункі на Мінск, Магілёў, Гомель, Калінкавічы); аўтадарогі на Бабруйск, Гомель, Рагачоў, Светлагорск. Насельніцтва 76 068 чал. (2017)[4].

Гісторыя

Старажытнасць

Вынікі археалагічных даследаванняў паказваюць, што першыя пасяленні людзей на тэрыторыі сучаснага горада ўзніклі ў першабытнаабшчынны час, задоўга да заснавання Жлобіна. На ўзбярэжжы Дняпра ў межах горада знойдзены рэшткі паселішча перыяду бронзавага веку (II-е — пачатак І-га тысячагоддзя да н.э.). На тэрыторыі гарадскога парка культуры і адпачынку «Прыдняпроўскі» выяўлены следы пасялення перыяду жалезнага веку[5], якое існавала ў канцы І тысячагоддзя да н. э. — пачатку І тыс. н.э.[6].

У Рэчы Паспалітай

Падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. казацкі гетман Іван Залатарэнка, які ваяваў на баку Маскоўскай дзяржавы, у сваім лісце ад 15 ліпеня 1654 г. паведаміў, што яго войскі спалілі «замак Злобін» (разам з замкамі Рэчыца, Стрэшын, Рагачоў і Горваль). Больш позніх звестак пра гэты замак не маецца[7].

Паводле археалагічных дадзеных, Жлобінскі замак існаваў у 15 — 17 стагоддзях ля ўпадання ручая Чорначка ў р. Дняпро, побач з сучасным гарадскім паркам «Прыдняпроўскі». Абарончыя ўмацаванні складаліся з 2-х частак: замка і падзамка. Пляцоўка замка ўзвышаецца над нізінай на 3 — 4 м (цяпер тут знаходзіцца сучасны будынак — спартыўная школа). Пляцоўка падзамка, якая выцягнута з поўначы на поўдзень, узвышаецца над нізінай на 2 — 3 м (стадыён спартыўнай школы). Побач знаходзіцца і першапачатковае неўмацаванае сярэдневяковае селішча[8]. На ім размясціўся парк «Прыдняпроўскі»[9]. Пры археалагічных абследаваннях знойдзены матэрыял 14 — 18 ст.[6]

Герб Хадкевічаў.

У 15 — 16 стст. гэта мясцовасць знаходзілася ва ўладаннях Хадкевічаў, у Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага (якое 1 ліпеня 1569 г. аб’ядналася з Польскім Каралеўствам у Рэч Паспалітую).

У публікацыях сустракаецца меркаванне аб тым, што першая пісьмовая згадка аб Жлобіне пад назвай Хлепень адносіцца да 1492 г., але гэта памылка[10]. Верагодна, яна ўзнікла ў выніку таго, што з беларускім горадам Рагачоў (паблізу Жлобіна) блыталі сяло, якое ў XV ст. знаходзілася на сумежжы ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы — Рагачова (у сучасным Дмітраўскім раёне Маскоўскай вобласці), а непадалёк ад яго ёсць в. Хлепень (Сычоўскі раён Смаленскай вобласці)[11]. Дакументаў пра тое, што ў Жлобіна была назва Хлепень, няма.

З 1509 года ў складзе Рагачоўскай воласці, ва ўладанні каралевы Боны Сфорцы, з 1556 года ў складзе скарбовага Рагачоўскага маёнтка. З 1563 года ва ўладанні полацкага шляхціца[12].

У 1790 годзе кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі выдаў прывілей на штотыднёвыя таргі і 4 гадавыя кірмашы ў Жлобіне, які тады належаў І. Халецкаму. Былі прыстань і паромная пераправа, вялося будаўніцтва рачных суднаў. З 1792 года дзейнічала Крыжаўздвіжанская царква.

У Расійскай Імперыі

З 1793 г., пасля II-га падзелу Рэчы Паспалітай, Жлобін у Расійскай Імперыі, мястэчка Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Падчас вайны паміж Францыяй і Расіяй 1812 г. французскія войскі 20 ліпеня 1812 г. занялі Жлобін, але ў хуткім часе адступілі. Паводле рэвізіі 1816 г. у Жлобіне 189 двароў.

З 1818 г. Жлобін стаў мястэчкам. Паводле інвентару 1847 г. меў 965 жыхароў. У 1860 г. меліся царква, паштовая станцыя (24 камплекты коней), прыстань і пераправа. У 1863 г. замест састарэлага ўзведзены новы будынак царквы, дзейнічалі народнае вучылішча (у 1864 г. 15, у 1889 г. 92 вучні), хлебазапасны магазін. З 1876 г. працаваў дрожджавы завод, з 1868 г. — крупарушка. Праз мястэчка праходзіла дарога з Магілёва на поўдзень Беларусі.

16 лістапада 1873 г. была адкрыта чыгунка Асіповічы — Гомель і чыгуначная станцыя Жлобін 2-га класа. За 1 км на захад ад мястэчка было збудавана паравознае дэпо, вагонныя майстэрні, памяшканні для пасажыраў. Пазней быў узведзены 1-павярховы драўляны вакзал.

13 мая 1880 г. ў пажары згарэла 159 дамоў, царква, усе 5 яўрэйскіх малітоўных дамоў, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, 65 лавак і складоў з таварамі. Адбудоўвалася мястэчка паводле новага плана. У 1880 г. 164 двары, 430 жыхароў, 6 лавак, цукровы завод. 16 мая 1889 г. ў пажары згарэла 89 дамоў з надворнымі пабудовамі.

Паводле перапісу 1897 г. ў в. Карпілаўка, якая пазней увайшла ў склад Жлобіна — 301 двор, 1307 жыхароў, капліца, яўрэйскі малітоўны дом, хлебазапасны магазін, чыгуначнае вучылішча, 8 крупарушак, 4 пастаялыя двары, 2 карчмы. Паблізу размяшчаўся казённы завод для прэсавання сена, якое накіроўвалася ў ваенныя акругі.

24 снежня 1902 г. адкрыта чыгунка Віцебск — Жлобін, 2 лістапада 1915 г. — чыгунка Жлобін — Калінкавічы. Пашыраўся гандаль, асабліва хлебам, лёнам, пянькой. Працавалі 2 вінакурні. З 22 снежня 1905 г. да 2 студзеня 1906 г. адбывалася забастоўка чыгуначнікаў. З 1908 г. дзейнічала пазыкова-ашчадная каса. Мелася паштовае аддзяленне.

У 1909 г. ў Жлобіне, які адносіўся да Лукаўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні, налічвалася 486 гаспадарак, 4270 жыхароў, 613 драўляных і 4 мураваныя будынкі. 27 красавіка 1910 г. жыхары на беразе Дняпра сустракалі мошчы прападобнай Ефрасінні, якія на параходзе «Галавачоў» перавозіліся з Кіева ў Полацк. У 1911 г. адкрыта прыватная гімназія з бібліятэкай пры ёй, у 1913 — крэдытнае таварыства. У 1915 г. на чыгуначнай станцыі адбылося хваляванне салдат, меліся сутыкненні з паліцыяй.

Падчас І сусветнай вайны 13 студзеня 1918 года Жлобін занялі войскі 1-га польскага корпуса генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага, у лютым 1918 г. адбываліся ваенныя сутычкі з Чырвонай арміяй. З 2 сакавіка да лістапада 1918 г. акупаваны нямецкімі войскамі.

Апошняе стагоддзе

З 25 сакавіка 1918 года Жлобін — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы. 24 лістапада 1918 г. ўладу ўзялі бальшавікі. З 1 студзеня 1919 г. — у Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы Беларусі.

Пры ўтварэнні 27 лютага 1919 года Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і акупацыі заходняй і часткі цэнтральнай Беларусі польскімі войскамі (люты — жнівень 1919) Магілёўская (з красавіка 1919 — Гомельская) губерня, ў тым ліку Жлобін, была ўключана ў састаў Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі. У 1919 годзе Жлобін становіцца цэнтрам воласці. Да восені 1920 г. пабудавана электрастанцыя магутнасцю 35 конскіх сіл. 9 мая 1923 г. створана Жлобінская воласць.

У сакавіку 1924 г. Рагачоўскі павет, у т. л. Жлобін, вернуты Беларускай ССР (якая была адноўлена 31 ліпеня 1920 г., уваходзіла з 30 снежня 1922 да 26 снежня 1991 у СССР, з 19 верасня 1991 года — Рэспубліка Беларусь)[13].

З 17 ліпеня 1924 года Жлобін — адміністрацыйны цэнтр Жлобінскага раёна (да 26 ліпеня 1930 г. ў Бабруйскай акрузе). У 1924 г. на паўночнай ускраіне мястэчка заснавана метэастанцыя, працавала ветэрынарная лячэбніца. З 3 ліпеня 1925 — горад.

У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Жлобін». У 1927—1929 гг. пабудавана чыгуначная сярэдняя школа, у 1933 г. — будынак сярэдняй школы № 2 (цяпер № 5). У 1934 г. працавалі шпаларэзны завод, электрастанцыя, рамонтна-вагонны ўчастак, машынна-трактарная станцыя (з 1932 г.) і майстэрня, дрэваапрацоўчы камбінат (145 рабочых), нафтавы млын і крупарушка, цагельня (56 рабочых), металаапрацоўчая, камвольная, кравецкая, абутковая майстэрні, мэблевая фабрыка, маслазавод, друкарня, кузня. З 5 чэрвеня 1931 г. выдавалася раённая газета, а затым чыгуначная шматтыражная газета «Ударнік». У 1937 г. ўзведзены будынак для яшчэ адной сярэдняй школы, у 1940 г. — новы будынак для чыгуначнай школы. У 1938—1939 гг. на станцыі Жлобін-Паўночны пабудаваны новы будынак дэпо.

З 20 лютага 1938 г. Жлобінскі раён — у Гомельскай вобласці. З 27 лістапада 1938 г. Жлобін — горад раённага падпарадкавання.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны 4 ліпеня 1941 г. нямецкія войскі захапілі Жлобін. Савецкія войскі 6 ліпеня 1941 г. узялі горад, але пад націскам намнога большых сіл праціўніка адступілі за Дняпро; 13 ліпеня зноў занялі Жлобін, 14 жніўня 1941 г. пад пагрозай акружэння пакінулі горад, які быў акупаваны да чэрвеня 1944 г. Дзейнічала антыфашысцкае падполле. Акупанты загубілі 2500 жыхароў Жлобіна, Стрэшына і іншых населеных пунктаў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму за 9 км на поўдзень ад горада). У лютым 1944 г. савецкія войскі выйшлі на левы бераг Дняпра насупраць Жлобіна, але да 6 чэрвеня 1944 г. горад не быў вызвалены.

У 1963 г. да Жлобіна далучаны пасёлак пеньказавода. Раней былі далучаны пасёлкі Ветка-Вір, Жлобін-Падольскі, Рабочы. З 17 сакавіка 1963 г. — горад абласнога падпарадкавання. 30 снежня 1978 г. пабудаваны завод штучнага футра, у канцы 1984 г. — Беларускі металургічны завод.

У 1995 г. узведзены новы мураваны будынак Свята-Троіцкай царквы[12].

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы лёгкай, металургічнай (Беларускі металургічны завод), харчовай, будматэрыялаў прамысловасці, фабрыка інкрустацыі.

Гасцініцы «Славянская», «Юбілейная».

Культура

Спорт

Славутасці

Храм Свяціцеля Васіля Вялікага

Вядомыя асобы

Дзеячы навукі, культуры, царквы

Архіепіскап Георгій (Данілаў).

Ваенныя

Спартсмены

С. Мацвейчык.

Іншыя вядомыя асобы

Цікавыя факты

У 1955 г. у Жлобіне здымаўся мастацкі фільм «Зялёныя агні» (рэжысёры С. І. Сплашноў, І. А. Шульман, кінастудыя «Беларусьфільм»). Дзеянне адбываецца на адным з чыгуначных вузлоў Беларусі. Малады машыніст грузавога цягніка Сяргей Чобур на сваю рызыку здзяйсняе першы рэйс з перавышэннем вагавых нормаў. У шляху выяўляецца няспраўнасць машыны. Заняўшыся на хаду рамонтам, брыгада дапускае парушэнне правілаў эксплуатацыі, і Чобура здымаюць з працы. Вопыт Чобура ўдаецца паспяхова паўтарыць, і Сяргея вяртаюць на паравоз. Гэтаму больш за ўсё рады дзве дзяўчыны-чыгуначніцы — інжынер Людміла і дыспетчар Аксана… У масавых сцэнах удзельнічалі многія жыхары Жлобіна, у фільме ёсць прыгожыя здымкі чыгуначнай тэхнікі таго часу[17].

Гл. таксама

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Цісецкая, К. Гліняны посуд жалезнага веку // Новы дзень. Жлобінская раённая газета. 2013, 23 красавіка.
  6. а б Маслюкоў, Т. В. Археалагічныя абследаванні ў Жлобіне // Археологические исследования в еврорегионе «Днепр» в 2012 году: междунар. сб. науч. ст. / междунар. редкол. : О. М. Демиденко (отв. ред.), Н. Н. Кривальцевич (зам. отв. ред.), О. М. Макушников (науч. ред.), Ю. В. Панков (отв. секр.) [и др.] ; Гом. обл. исполн. ком., Ин-т истории НАН Б, Гом. гос. ун-т им. Ф. Скорины [и др.]. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2013. — С. 63—66. ISBN 978-985-439-791-7.
  7. Ткачоў, М. А. Замкі і людзі. Мн., 1991, с. 152—153.
  8. Ткачов, М. А. Изучение средневековых памятников Белоруссии // Археологические открытия 1983 года. М., 1985, с. 407—408. (руск.)
  9. Бабин, В. Археологи изучают старый Жлобин // Нюанс-плюс. Еженедельная информационно-рекламная газета. 2013. № 27. С. 2. (руск.)
  10. Ткачоў, М. А. Замкі і людзі. Мн., 1991, с. 178 (гл. спасылку 164).
  11. Спорные вопросы истории Жлобина (историко-краеведческий очерк). (руск.)
  12. а б Гарады і вёскі Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 2004.
  13. Камінскі, М. І. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі / М. І. Камінскі, В. Л. Насевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. Мінск, 1993, с. 54 — 57. ISBN 5-85700-074-2. (бел.)
  14. а б в г д Беларусь 1995.
  15. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  16. https://catholic.by/3/news/belarus/2614-u-kastsjole-my-sustrakaemsya-z-tym-khto-josts-lyubouyu-u-zhlobine-asvechany-novy-kastsjol-abnoulena
  17. Информация о фильме «Зелёные огни» // Кино-Театр.ru. (руск.)

Літаратура

Спасылкі