Крыштаф Завіша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыштаф Завіша
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
Кашталян віленскі
1669 — 1670
Папярэднік Міхал Казімір Пац
Пераемнік Мікалай Стэфан Пац
Вялікі маршалак літоўскі
1654 — 1669
Папярэднік Аляксандр Людвік Радзівіл
Пераемнік Аляксандр Гіларый Палубінскі

Нараджэнне каля 1600
Смерць 23 студзеня 1670(1670-01-23)
Род Завішы
Бацька Андрэй Ян Завіша
Жонка Кацярына Тышкевіч
Дзеці Андрэй Казімір, Ян Юрый, Ганна Канстанцыя

Крыштаф Завіша (каля 1600 — 23 студзеня 1670) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі (16291637), вялікі пісар літоўскі (16371649), надворны (16491654) і вялікі маршалак літоўскі (16541669), кашталян віленскі з 1669; староста менскі ў 1631—1645 і браслаўскі ў 1645.

У 1642 быў маршалкам сойму Рэчы Паспалітай.

Сям'я

Са шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Андрэя, падскарбія літоўскага.

Быў жанаты з Кацярынай Тышкевіч, дачкой менскага ваяводы Пятра. Меў сыноў Андрэя Казіміра (перадаў яму Менскае староства) і Яна Юрыя (перадаў яму Браслаўскае староства), а таксама дачку Ганну Канстанцыю, жонку Фелікса Яна Паца.

Зноскі

Літаратура