Горад Брэст
| Горад
Брэст
|
Брэ́ст (укр.: Бере́стя, польск.: Brześć, руск.: Бре́ст) — горад у Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Брэсцкай вобласці і Брэсцкага раёну, на рацэ Заходні Буг пры ўпадзенні ў яго р. Мухавец. За 349 км ад Мінска. Вузел аўтамабільных дарог і чыгунак у напрамку на Баранавічы, Лунінец, Ковель, Беласток, Варшаву. Порт на Дняпроўска-Бугскім канале. Аэрапорт. На тэрыторыі горада 3 памежных пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь. Колькасць жыхароў — 309,7 тыс. чалавек (2009).
|
[правіць] Гісторыя
[правіць] Назва
Упершыню згадваецца пад назваю Бе́рестье[3] (бел.: Бярэ́сце або Бе́расце), Бересть, у ням. летапісах Брэйзіка[4]. Па аднаму з тлумачэнняў, назву Брэст горад атрымаў праз спецыфіку польскай мовы – польскі варыянт назвы запісваўся як Brześć, перанесены ў рускую мову (19 ст.) як Брест, потым у беларускую як Брэст. Таксама ўжывалася назва Брэст-Літоўск. У 1921 годзе горад атрымаў новую назву — Брэст-над-Бугам, якая праіснавала да 1939 года.
[правіць] Гістарычны нарыс
Упершыню згадваецца пад 1019 у «Аповесці мінулых гадоў». Гарадзішча старажытнага Бярэсця знаходзілася на невялікім мысе, які ўтварыўся пры зліцці Мухаўца з Заходнім Бугам. У 11—13 ст. належаў тураўскім, кіеўскім і ўладзіміра-валынскім князям. У 1379 горад разрабаваны і спалены тэўтонскімі рыцарамі. У 1390 атрымаў самакіраванне на аснове магдэбургскага права. З 1413 цэнтр эканоміі, прывілеем аднесены да галоўных гарадоў ВКЛ. У 1500 разрабаваны крымскімі татарамі. З 1520 цэнтр Брэсцкага павета, з 1566 — цэнтр ваяводства. У 1596 у гарадзе ў Мікалаеўскай царкве была падпісаная Берасцейская унія, паводле якой планавалася аб'яднанне каталіцкай і праваслаўнай царквы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
З 1795 у складзе Расійскай імперыі, з 1796 — павятовы цэнтр. З 1799 Брэст-Літоўск павятовы горад, уваходзіў у Літоўскую, з 1801 у Гродзенскую губерніі. З 1830-х у Брэсце будавалі Брэсцкую крэпасць, пры гэтым стары Брэст быў амаль цалкам разбураны, горад быў збудаваны нанова на новым месцы. З 9 (22) снежня 1917 па 3 верасня 1918 у ў Брэсце праходзілі мірныя перамовы паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, у выніку чаго быў падпісаны Брэст-Літоўскі мір. У 1919 Брэст заняты польскімі войскамі. З 1921 у складзе Польшчы. 22.9.1939 Брэст-над-Бугам быў перададзены Вермахтам камандаванню Чырвонай Арміі, увайшоў у склад БССР пры падзеле Польшчы паводле пакту Молатава-Рыбентропа. У Вялікую Айчынную вайну Брэсцкая крэпасць уславілася 28-дзённай абаронай (з 22.6 да канца ліпеня). 8.5.1965 Брэсцкая крэпасць узнагароджана званнем крэпасць-герой, з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
[правіць] Насельніцтва
[правіць] Адміністрацыйны падзел
Падзеляецца на 2 раёны — Ленінскі і Маскоўскі.
Мікрараёны: Адамкова, Бярозаўка, Вулька-Падгорская, Вычулкі, Граеўка, Дуброўка, Задворцы Новыя, Задворцы Старыя, Кіеўка, Кавалёва, Кацін Бор, Лысая Гара, Паўднёвы, Плоска, Пугачова, Рэчыца, Трышын, Усход.
[правіць] Эканоміка
Брэст — буйны прамысловы цэнтр Беларусі. Звыш 50 прадпрыемстваў электратэхнічнай, электроннай, металаапрацоўчай, хімічнай, лёгкай, харчовы, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. У Брэсце працуюць электрамеханічны і электралямпавы заводы, завод газавага абсталявання «Брэстгазаапарат», прадпрыемства «Цветатрон» па вытворчасці мікраэлектронікі, Брэсцкі электратэхнічны завод.
Брэст — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцініцы «Беларусь», «Брэст-Інтурыст», «Буг», «Веста», «Усход», «Дружба», «Інтурыст», «Мара», «Моладзевая», «Старт», «Будаўнік», «Юнацтва» і інш. У межах горада находзяцца 4 ведамасных санаторыя-прафілакторыя, у т.ч. РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».
[правіць] Транспарт
Брэст з'яўляецца адным з найважнейшых транспартных вузлоў Беларусі.
У 1981 годзе ў Брэсце з'явіліся першыя тралейбусы, на сённяшні дзень колькасць тралейбусных маршрутаў горада дасягнула васьмі.
У 12 кіламетрах у паўночна-усходнім напрамку ад Брэста знаходзіцца Аэрапорт Брэст (міжнародны код – BQT), які быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1976 годзе. У 1986 годзе Брэсцкаму аэрапорту нададзены статус міжнароднага, магчымая колькасць пасажыраў складае 400 чалавек за гадзіну.
[правіць] Культура
Мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой з музеем Брэсцкай крэпасці-героя (Пабудова мемарыялу ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам народнага архітэктара СССР У. А. Караля, урачыстае адкрыццё адбылося 25.9.1971), Брэсцкі абласны краязнаўчы музей з філіялам — археалагічным музеем «Бярэсце», Брэсцкі чыгуначны музей, Музей гісторыі горада Брэста, Брэсцкі музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», музей прыроды, музей авіацыі і касманаўтыкі (у мікрараёне Усход)
У Брэсце дзейнічае Брэсцкі тэатр драмы і музыкі, Брэсцкі абласны тэатр лялек, абласная філармонія, кінатэатр «Беларусь» і інш. У рэпертуары Брэсцкага лялечнага тэатра сёння каля 30 дзіцячых і сямейных спектакляў. Праводзяцца фестывалі: міжнародны класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары», «Беларуская музычная восень», гарадскія «Залатая восень», «Брэсцкі баль», міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» і фестываль беларускага нацыянальнага кіно.
[правіць] Сродкі масавай інфармацыі
Газеты:
"Брэсцкі Кур'ер", "Брэсцкая газета", "Брэсцкі веснік", "Народная трыбуна", "Зара", "Духоўны веснік".
Радыё:
Беларускае Радыё Рацыя (99,2 FM), Брэсцкае радыё (104,8 FM).
Тэлебачанне:
Брэсцкая тэле-радыё кампанія (ТРК-Брэст), "ТВ-Буг" (камерцыйны канал).
[правіць] Адукацыя
32 агульнаадукацыйныя школы, 6 гімназій, 2 ліцэя.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы:
- Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт
- Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна
Прафесійна-тэхнічныя вучэбныя ўстановы:
- Брэсцкае дзяржаўнае ПТВ № 65 будаўнікоў
- Брэсцкае дзяржаўнае ПТВ № 27 чыгуначнага транспарту
- Музычны каледж
У адукацыйных установах горада працуе 18 музеяў розных профіляў: гісторыка-краязнаўчыя, этнаграфічныя, ваеннай славы, мемарыяльныя, у тым ліку музей Баявой Славы гімназіі № 1, музей «Хлапчукі несмяротнага Брэста» паста Памяці ў Вечнага агню мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», краiназнаўчы музей «Амiстад» гімназіі № 5.
[правіць] Спорт
Буйныя спартыўныя будынкі — спартыўны комплекс «Брэсцкі», Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж, Брэсцкі лядовы палац спорту, картынг-стадыён і інш.
У горадзе дзейнічаюць 18 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. У мікрараёне Кіеўка размешчаны стадыён «Лакаматыў». У абласным спартыўным комплексе «Брэсцкі» адбываюцца трэніроўкі і гульні футбольнага клуба Дынама Брэст.
[правіць] Выдатныя мясціны
- Брэсцкая крэпасць
- Брэсцкая Мікалаеўская брацкая царква
- Брэсцкі Мікалаеўскі сабор
- Брэсцкі Сімяонаўскі кафедральны сабор (старэйшы праваслаўны храм горада)
- Брэсцкі Крыжаўздвіжанскі касцёл
- будынак чыгуначнага вакзалу (1886)
- будынак мужчынскай гімназіі (1905)
- будынак банка (1926)
- гарадскія асабнякі (1-я пал. 19 ст.)
- жылыя дамы (19 — пач. 20 ст.)
- Брэсцкі Васкрасенскі сабор
- Помнік Тысячагоддзя Брэста
Помнікі часоў ІІ Рэчы Паспалітай (1918—1939)
- Польскі Банк (проект. Мар'ян Лалевіч)
- Дом грамадскага аб'яднання Харцэраў (1932, проект. Я.Рыбіцкі)
- Будынак ваяводскай адміністрацыі
- Банк (1926, проект. С.Філасевіч)
- Рэмесленая вучэльня (1937, праект. Е.Бейл)
- Жылая калонія «Нарутовіча» (1921-39, праект. Я.Лісецкі)
- Афіцэрскі гатэль (1938, праект. Ян Захватовіч)
[правіць] Выдатныя асобы
- Наталля Гелах
- Віктар Мікалаевіч Хвалюк
- Ігар Карнялюк
- Андрэй Кудзіненка
- Вольга Іванаўна Бельская
- Абрам Купчык
- Аляксандр Уладзіміравіч Прохараў
- Л. Б. Алімаў (1945-) — мастак
[правіць] Гл. таксама
Зноскі
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ 2,0 2,1 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ Жураўскі А. І. Старадаўнія назвы гарадоў Беларусі // Навіны Беларускай акадэміі — Мінск. — 1992. — № 31 (660). — С. 3—5.
- ↑ Хроніка Вартберга.
[правіць] У Сеціве
- ГАЗЕТА ДЛЯ ВАС // Берасце, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам, Брэст...
- Здымкі на Radzima.org
- Jurkau kutoczak — Юркаў куточак — Yury's Corner. Фартэцыя ў Берасьці 1836-1842 гг.
- Каму належыў Брэст у 1918 годзе? Дзмітрый Кісель, Станіслаў Коршунаў "Брэсцкая Газета"
- Хроніка падзей горада Брэста
- А. Цітоў «Геральдыка беларускіх местаў» на «Беларускай Палічцы»
- BrestOnline.com
- Інфармацыя на старонцы BrestObl.com
- Клімат Брэста
- Брэсцкі абласны краязнаўчы музей
[правіць] Тапаграфічныя карты
- (руск.) Тапаграфічная карта N-34-XXXVI.
| Адміністрацыйны падзел Брэсцкай вобласці | ||
|---|---|---|
| Раёны | Баранавіцкі • Брэсцкі • Бярозаўскі • Ганцавіцкі • Драгічынскі • Жабінкаўскі • Іванаўскі • Івацэвіцкі • Камянецкі • Кобрынскі • Лунінецкі • Ляхавіцкі • Маларыцкі • Пінскі • Пружанскі • Столінскі | |
| Гарады абласнога падпарадкавання |
Брэст • Баранавічы • Пінск | |