Этнічная тэрыторыя беларусаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Беларускія землі)

Этні́чная тэрыто́рыя белару́саў — тэрыторыя кампактнага рассялення беларусаў як этнаса. З гэтай тэрыторыяй звязаны этнагенез беларусаў і іх этнічная гісторыя. Геаграфічнае асяроддзе, якое належыць этнічнай тэрыторыі, гэта не толькі прастора пражывання народа, але і жыццёвая аснова, якая абумоўлівае спецыфіку матэрыяльнай (гаспадарчыя заняткі, тыпы пасяленняў, асаблівасці прасторавых кантактаў) і духоўнай культуры.

Складванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у Вялікім Княстве Літоўскім[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная беларуская акадэмічная навука (Васіль Бандарчык, Міхаіл Піліпенка, Ігар Чаквін і інш.) лічыць, што працэс этнаўтварэння беларусаў пачынаецца ў XIII—XIV стст. у Вялікім Княстве Літоўскім[1], а пачаў выразна ажыццяўляцца ў XIV—XV стст.[2] У фарміраванні беларускага этнасу (у Папрыпяцці, Верхнім Панямонні, Верхнім Падзвінні і Верхнім Падняпроўі) яшчэ ў XIII—XIV стст. прынялі ўдзел значная частка ўсходніх славян («русь», «рускія»), часткова групы заходніх славян (галоўным чынам, палякі — пераважна сяліліся на Палессі[3]) і неславянскія этнічныя групы, асабліва балцкія (літва, яцвягі, прусы, жамойты), многія з якіх былі вымушанымі перасяленцамі ў адзначаныя раёны[4]. Усходнеславянскае насельніцтва ў сваёй масе склала аснову беларусаў, а неўсходнеславянскія групы з’явіліся дадатковым кампанентам гэтай новай этнічнай супольнасці[5].

Сучасная саманазва «беларусы» замацавалася за беларускім этнасам (па ўсёй яго этнічнай тэрыторыі) канчаткова толькі з сярэдзіны 1860-х гг. (а трывала сярод шырокіх кол насельніцтва — з 1890-х гг.), што выклікае цяжкасці ў акрэсленні этнічнай тэрыторыі беларусаў у папярэдні час (гэтак жа як і дэмаграфічных паказчыкаў)[6]. Да таго выкарыстоўваліся дзве саманазвы «рускія» («русіны») і «літоўцы» («літвіны»)[7].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў ХVII ст.

Так, яшчэ ў XIV—XVI стст. Вялікім Княстве Літоўскім (а пазней у Рэчы Паспалітай) побач з назвай «рускія» («русіны») выкарыстоўвалася ў шэрагу рэгіёнаў рассялення беларускага этнасу (галоўным чынам — у заходніх і паўднёвых раёнах сучаснай Беларусі і ўсходніх раёнах сучаснай Літвы — нават у адносінах да славянізаванага балцкага насельніцтва тых зямель) і самавызначэнне «літоўцы» («літвіны»)[8]. Адзначана, што назвамі «рускія» і «Русь» у XIV—XVI стст. пераважна акрэсліваліся насельніцтва і ўсходнія і цэнтральныя раёны сучаснай Рэспублікі Беларусь і цесна звязваліся з праваслаўем[9]. Існавала складаная іерархічная сістэма саманазваў насельніцтва — палітонімы, тапонімы (рэгіянальныя і лакальныя назвы, у тым ліку — урбанімы), канфесіёнімы, этнонімы[10]. Часта цяжка вызначыць, у якіх выпадках вызначэнне «літоўцы» («літвіны») носьбітамі разумелася як этнонім, тапонім, канфесіёнім (для абазначэння каталіка) ці палітонім, што нярэдка выклікала дадатковыя формы самавызначэнняў («літвіны грэчаскага закону», «літвіны рускага роду», «рускія князі літоўскага роду», «літвін рускі па паходжанні», «Gente Lithuanus, natione Polonus» і г.д.), якія зноў жа выступалі сумессю палітонімаў, этнонімаў, канфесіёнімаў альбо тапонімаў[11]. Узніклыя ў канцы XVI—XVII ст. тапонім «Белая Русь» і назва «беларусцы» не ахоплівалі ўсяго масіва беларускага народа і былі адпаведна тапонімам і лакальна-тэрытарыяльным этніконам, а таксама адносіліся (прычым вельмі рэдка) толькі да Полаччыны[12]. Гэтыя назвы («Белая Русь» і «беларусцы») пад уплывам Маскоўскай дзяржавы і праваслаўных актывістаў Рэчы Паспалітай пачалі шырэй выкарыстоўвацца (паралельна з тэрмінам «Русь» і «рускія»/«русіны») для вызначэння падзвінскіх і падняпроўскіх ваяводстваў і паветаў у ВКЛ з 1630-х гг., аднак значна саступалі па частаце выкарыстання тэрмінам «Русь» і «рускія»[13].

У XVII ст. назвы «Літва» і «літоўцы» («літвіны») трывала выкарыстоўваюцца ў якасці тапоніма і этноніма пры азначэнні заходняй і цэнтральнай частак ВКЛ і яго насельніцтва, што захавалася да часу падзелаў Рэчы Паспалітай і пазней[14].

У той жа час у беларускіх этнолагаў існуюць розныя погляды на тое, ці быў агульны этнонім для вызначэння ўсяго этнічна беларускага насельніцтва ў часы ВКЛ. Так, Міхаіл Піліпенка лічыць, што тэрмін «літвіны» быў як палітонімам; так і этнонімам для беларусаў, калі яны хацелі адрозніць сябе ад іншых усходнеславянскіх народаў — вялікарусаў і ўкраінцаў. Для адрознення ад суседніх літоўцаў-балтаў, па сцверджанні Піліпенкі, беларусы выкарыстоўвалі тэрмін «рускія» («русіны»)[15]. Ігар Чаквін лічыць, што назва «літвіны» была найбольш абагульняючай этнанімічнай формай самасвядомасці беларускага насельніцтва ў часы ВКЛ і адлюстроўвала найбольш шырокі ўзровень кансалідацыі беларускага этнасу, ахопліваючы ў гэтакім сэнсе ўсю яго этнічную тэрыторыю[16]. Паводле Чаквіна, этнанімічная форма «літвіны» была дэтэрмінавана як дзяржаўна-палітычным, так і этнагенетычным фактарам[17]. Чаквін лічыць, што славянамоўныя (беларускамоўныя) «літоўцы» («літвіны»), супрацьпастаўлялі сябе літоўцам-балтам, якіх вызначалі назвамі «жамайты», «жамойты», «жмудзь», «самагіты» або «аўкштайты»[18] і інш.[19] Ён сцвярджае, што заходнія групы балцкага насельніцтва ВКЛ («жамойты») не выкарыстоўвалі назву «літоўцы» («літвіны») нават у якасці палітоніма[19], хоць вызначэнне «літоўцы» («літвіны»), як сцвярджае Чаквін, таксама было характэрна для балтамоўнага насельніцтва Віленскага края, якое пастаянна славянізавалася, што ўключалася ў склад беларускай этнічнай тэрыторыі[16].

Асобную пазіцыю займае сучасны беларускі гісторык-археолаг Ігар Марзалюк, які сцвярджае, што этнас без агульнай саманазвы — гэта нонсэнс. Ён аспрэчвае, што назвы «Літва» і «літоўцы» («літвіны») былі этнічнай саманазвай беларусаў у часы ВКЛ ці нават эндаэтнонімам славянскага насельніцтва Віленшчыны, Гарадзеншчыны і Навагрудчыны[20]. Марзалюк лічыць, што тэрміны «рускі» («русін», «русь») з’яўляўся агульным эндаэтнонімам для ўсіх частак старабеларускага этнасу і паралельна звязваўся з праваслаўем насельніцтва (а пасля і ўніяцтвам)[21]. Даследчык звязвае этнонімы «Літва» і «літоўцы» («літвіны») выключна з літоўцамі-балтамі і каталіцызмам, а для беларускага насельніцтва, на думку Марзалюка, яны былі толькі палітонімам (азначэннем падданства); сцвярджае, што ў заходняй частцы ВКЛ рэлігійны падзел шмат у чым супадаў з падзелам этнічным, а наяўнасць носьбітаў самавызначэння «літоўцы» («літвіны») на ўсходніх і паўднёвых частках ВКЛ тлумачыць прысутнасцю там каталіцкага літоўскага (балцкага) насельніцтва, тым адмаўляючы ўдзел балцкага насельніцтва (прыняўшага каталіцтва, а не праваслаўе) у этнагенезе беларусаў[22][23]. Ён таксама лічыць, што дазволы вялікіх князёў (напрыклад, Вітаўта) «русінам» па жаданні хрысціцца ў каталіцызм і палітыка рэлігійнай талерантнасці не могуць быць доказам наяўнасці аднаго этнаса з двума эндаэтнонімамі[24]. Ігар Марзалюк сцвярджае, што пераход шляхты і сялян з праваслаўя ў каталіцызм азначаў і пераход у іншы этнас (з «рускіх» (беларусаў) — у літоўцаў-балтаў)[25]. Шырокае прыняцце ў XVII ст. у ВКЛ шляхтай побач з самавызначэннем «літоўцы» і самавызначэння «палякі», на думку Марзалюка, азначала ўключэнне ў склад польскага этнасу[26]. Паводле Марзалюка, у часы ВКЛ беларусы і ўкраінцы вызначаліся адным эндаэтнонімам — «рускія» («русіны», «русь») — адрозніваліся ад «рускага народа» («рускіх») у Маскоўскай дзяржаве, называючы жыхароў Маскоўскай дзяржавы «маскоўцамі» («маскавітамі»). Для размежавання беларусаў ад украінцаў у ВКЛ і Рэчы Паспалітай Марзалюк прапануе, што трэба рэаніміраваць і выкарыстоўваць, як ён кажа, штучны, «кабінетны» этнонім «старабеларускі этнас» і ўлічваць комплекс культуры[27]. Такім чынам, з аднаго боку Ігар Марзалюк сцвярджае, што этнас без саманазвы — гэта нонсэнс[28], а з другога боку — уводзіць штучны і кабінетны тэрмін «старабеларускі этнас» («старабеларусы»), які не сустракаецца ў пісьмовых крыніцах[28]. З аднаго боку, Ігар Марзалюк сцвярджае, што падзел паміж беларусамі і літоўцамі праходзіў па веравызнанні (праваслаўе — «руская вера»), а з другога боку — не прыводзіць прыклады, што каталіцызм да Люблінскай уніі (1569) называўся як «літоўская вера», а толькі як «ляшская вера» (г.зн. «польская вера»)[28]. З аднаго боку, Ігар Марзалюк лічыць мясцовую шляхту XVII—XIX ст. за этнічна польскую, а з другога боку — сам прыходзіць да высновы, што ля вытокаў беларусацэнтрычнай канцэпцыі гісторыі і стварэння ідэалогіі асобнасці беларускай нацыі і яе шляху стаялі ў XIX ст. менавіта шляхціцы-каталікі (Восіп Турчыновіч і Ігнат Кулакоўскі), а не праваслаўныя сяляне ці святары[29][30].

Ігар Марзалюк лічыць, што продкі большасці сучасных беларусаў-каталікоў сучаснай Заходняй Беларусі і Віленшчыны мелі літоўскае (балцкае) паходжанне, вызначаючы сябе «літоўцы» («літвіны») і не мовячы на беларускай мове, і лічыць неправамоцным уключаць тыя абшары ў склад этнічнай тэрыторыі беларусаў у XIV—XVII стст.[31] Ён сцвярджае, згаджаючыся з польскім гісторыкам Рышардам Радзікам, што працэс пераходу каталіцкага балцкага насельніцтва («літоўцаў» / «літвінаў») на беларускую мову на тэрыторыі сучаснай Заходняй Беларусі і Віленшчыны адбываўся ў XVIII—XIX стст. і скончыўся толькі ў ХХ ст.[32] Марзалюк у гэтым спасылаецца і на беларускага этнолага Міхаіла Грынблата[33], але Грынблат указваў на пачатак працэсу славянізацыі балцкага насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Заходняй Беларусі (а пазней і Віленшчыны) яшчэ ў VI—IX стст., а пазней — інтэнсіўнага працэсу беларусізацыі балцкага насельніцтва ў XIV—XVI стст., хоць указваў на пэўную распаўсюджанасць двухмоўя насельніцтва (беларуская і літоўская мовы) у асобных раёнах адзначанага рэгіёна яшчэ да першай паловы XIX ст., што захавалася часткова і ў сярэдзіне XX ст.[34], ці нават з XIX ст. трохмоўя (дадаткова і польская мова)[35]. Акрамя таго, у Вільні яшчэ ў канцы XIV ст. мелася 12 праваслаўных храмаў у параўнанні з 6 каталіцкімі[36], а ў «Спісе рускіх гарадоў дальніх і бліжніх», складзеных пісцамі кіеўскага мітрапаліта Кіпрыяна (XIV ст.), узгадваюцца Коўна, Вількамір і Трокі, бо там меліся буйныя праваслаўныя суполкі[37][38].

Ігар Чаквін указвае, што славянізаванасць Верхняга Панямоння (тэрыторыі сучаснай Заходняй Беларусі) у XIV—XVI стст. пацвярджаецца лінгвістычным матэрыялам (вельмі старажытным пластам славянскай тапанімікі і анамастыкі ўвогуле) і антрапалагічнымі характарыстыкамі старажытнага (X—XVI стст.) насельніцтва гэтай тэрыторыі[39]. І дадае, што наяўнасць у Верхнім Панямонні вялікай колькасці ўніяцкіх прыходаў сведчыць аб наяўнасці ранейшых праваслаўных прыходаў, а не каталіцкіх парафій[39]. Ігар Чаквін адзначае, што, хоць Віленшчына тапанімічна называлася «Літва», старажытная частка Вільні (Крывы горад) звязана з аднайменным этнонімам «крывічы», якія (паводле версіі Уладзіміра Галубовіча) і былі заснавальнікамі пасялення, і што на Віленшчыне ў XIV—XVI стст. прысутнічала значная частка насельніцтва, якая вызначала сябе як «русь» («рускія», «русіны»)[38][40][41].

Тэзіс Марзалюка, што існаваў адзіны эндаэтнонім беларускага этнасу — «рускі» («русін», «русь»), выклікаў нязгоду ў беларускага гісторыка Генадзя Сагановіча, які адзначыў, што беларусы былі розных хрысціянскіх веравызнанняў, таму гэта не дазваляла мець адзіны эндаэтнонім і не было спрыяльным для этнічнай кансалідацыі[42]. Беларускі гісторык Алесь Смалянчук заўважыў, што пры абгрунтаванні сваіх пазіцый Ігар Марзалюк часта карыстаецца літаратурнымі і публіцыстычнымі крыніцамі, вырываючы цытаты з агульнага кантэксту ўсяго дакументу, і прыпісвае польскаму гісторыку Юліушу Бардаху тэзіс пра этнічную польскасць «літвінскай шляхты» у другой палове XIX ст., чаго на праўдзе Бардах не выказваў[43].

Уяўленні аб этнічнай тэрыторыі беларусаў у часы Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Канфесійны падыход у вызначэнні этнічнай прыналежнасці[правіць | правіць зыходнік]

Карта № 6 атласа «Географический атлас Российской империи» (1851), складзенага па замове расійскага імператара Мікалая I для выхавання спадчынніка расійскага трону і падрыхтоўкі ваенных спецыялістаў[44]. Арэал рассялення «беларусаў» на карце ахоплівае толькі Віцебскую і Магілёўскую губерні, а Віленская, Гродзенская і Мінская губерні з’яўляюцца арэалам рассялення «літоўцаў», што тлумачыцца тым, што ў першай палове XIX ст. Віцебская і Магілёўская губерні тапанімічна адносіліся да «беларускіх губерняў» («Беларусіі»), а Віленская, Гродзенская і Мінская губерні — тапанімічна да «літоўскіх губерняў» («Літвы»)

Пасля далучэння зямель Вялікага Княства Літоўскага да Расійскай імперыі афіцыйная расійская ўлада захавала геаграфічную тэрміналогію Вялікага Княства Літоўскага (ЖамойцьЛітваРусь(Беларусь)), назваўшы «беларускімі» толькі землі Падняпроўя і Падзвіння, якія ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства. Астатняя беларуская этнічная тэрыторыя (у тым ліку Мінская губерня) да пачатку 1870-х гг. тапанімічна называлася «Літвой», «літоўскімі губернямі», у тым ліку ў афіцыйных дакументах Расійскай імперыі. Да пачатку 1860-х гг. у афіцыйным расійскім справаводстве Жамойць часам называлася як «Самагіція» ці «самагіцкія паветы» (па-руску «самогитские поветы») — Шавельскі, Цельшаўскі, Расіенскі і Упіцкі паветы, якія ўваходзілі ў склад Віленскай губерні[45]. Існавала каталіцкая «Самагіцкая» (Жамойцкая) дыяцэзія, перайменаваная 11 кастрычніка 1840 г. у Цельшаўскую (з цэнтрам у Цельшах), а ў 1848 г. старая назва «Самагіцкая» была зноў дазволена расійскімі ўладамі да выкарыстання побач з новай[46]. 18 снежня 1842 г. са складу Віленскай губерні былі вылучаны паветы з пераважна балтамоўным сялянскім насельніцтвам губерні, з якіх была створана Ковенская губерня, атрымаўшая неафіцыйную назву «Самагіція» («Жамойць», «Жмудзь»)[47].

Пасля скасавання ў Расійскай імперыі ўніяцтва (1839) як жаданне паказаць не толькі спадчынна-дынастычны[48], але і этнаканфесійна «рускі» характар[48] гэтых «літоўскіх губерняў» (Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай губерняў) ва ўрадавай тэрміналогіі ў адносінах да губерняў Віленскага ваеннага генерал-губернатарства пачаў першапачаткова ўжывацца тэрмін «Паўночна-Заходні край» («паўночна-заходнія губерні»), што, аднак, не змагло канчаткова ліквідаваць неафіцыйнае (а часам і афіцыйнае) ужыванне тэрмінаў «Літва» і «літоўскія губерні» у адносінах да Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў.

З 1850-х гг. у Расійскай імперыі пачынаецца інтэнсіўна назапашвацца і аналізавацца фальклорна-этнаграфічны матэрыял (моўныя, канфесійныя, антрапалагічныя характарыстыкі насельніцтва, асаблівасці духоўнай і матэрыяльнай культуры) па літоўска-беларускім губерням. Па ідэалагічных матывах (заходнерусісцкіх поглядах на беларусаў) расійская ўлада імкнулася пашырыць тэрмін «Беларусь» на тыя тэрыторыі Паўночна-Заходняга края, якія калісьці ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, хоць ужо былі каталіцкімі і тапанімічна называліся «літоўскімі губернямі» (Мінская, Гродзенская і Віленская губерні). Русіфікацыя і працэс прымусовага пераводу ўніяцкага і каталіцкага насельніцтва Паўночна-Заходняга края ў праваслаўе суправаджаўся выкарыстаннем канфесійнага (агульнасць веравызнання) і лінгвістычнага (агульнасць мовы) падыходаў (ці абодвух гэтых падыходаў) у вызначэнні «рускасці» насельніцтва[49].

Тэндэнцыйная этнаграфічная карта Віленскай губерні (у кнізе «Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния»), зробленая афіцэрам Генеральнага штаба Расійскай імперыі А. Коравам, 1861 г. Мяжа паміж літоўцамі і нелітоўскім насельніцтвам была праведзена на падставе канфесійнай прыкметы: каталіцкае насельніцтва было аўтаматычна аднесена да «літоўцаў», а праваслаўнае насельніцтва было аднесена да славян — «беларусаў», «крывічоў» (славянскага племені з часоў Кіеўскай Русі) і «чарнарусаў»[50]

У сваім этнаграфічным даследаванні «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1853)[51] Адам Кіркор адзначыў, што Віленскую губерню засяляюць два галоўныя «плямёны» — «славянскае» і «літоўскае», і таму вырашыў прадставіць мяжу паміж імі ў губерні[52]. За аснову размежавання Адам Кіркор узяў рэкамендацыі Тэадора Нарбута, што этнаграфічную мяжу паміж славянскім і літоўскім насельніцтвам у Віленскай губерні трэба правесці на падставе ў першую чаргу славянскай і балцкай тапаніміцы — старажытных назваў мясцін, паселішчаў, рэк, азёр, улічваючы і дадзеныя старажытных хронік[53]. У выніку такога падыхода Кіркор аднёс горад Вільню і наваколле вакол яго да тэрыторыі рассялення «літоўскага» племені: мяжу паміж «літоўскім» і «славянскім» племем у Віленскай губерні Кіркор правёў па лініі Друскенікі-Радунь-Ашмяны-Свір-Паставы-Друя[54]. Іншая карціна атрымалася, калі Кіркор адзначаў распаўсюджанне моў сярод сялян у Віленскай губерні: ён указаў, што літоўская мова дамінуе толькі ў Троцкім павеце, а ў Віленскім, Лідскім, Свянцянскім і Ашмянскім паветах прадстаўлена толькі часткамі і саступае беларускай мове[55]. Кіркор таксама дадаў, што «літоўцы» па большай частцы — католікі[55], а беларускамоўнае насельніцтва — праваслаўныя (былыя ўніяты — «русіны»)[56]. Кіркор таксама тэндэнцыйна і адвольна падзяліў славянскае насельніцтва Віленскай губерні на тры групы: 1) славяне-крывічы, 2) славяне-беларусы, 2) славяне-чарнарусы[57].

У 1861 г. у Санкт-Пецярбургу быў выдадзены расійскі статыстычна-этнаграфічны зборнік «Матэрыялы па геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба. Віленская губерня» пад рэдакцыяй капітана А. Коравы, які карыстаўся ў тым ліку работай Кіркора[58]. Корава таксама ўзяў рэкамендацыі Тэадора Нарбута, што этнаграфічную мяжу паміж славянскім і літоўскім насельніцтвам у Віленскай губерні трэба правесці на падставе ў першую чаргу славянскай і балцкай тапаніміцы — старажытных назваў мясцін, паселішчаў, рэк, азёр, а таму проста паўтарыў погляды Кіркора і правёў па лініі Друскенікі-Радунь-Ашмяны-Свір-Паставы-Друя[59], намаляваўшы адпаведную карту і адлюстраваўшы ўслед за Кіркорам тры групы: славяне-крывічы, славяне-беларусы, славяне-чарнарусы[60]. Аднак і Корава адзначыў, што на самой справе сяляне ваколіц Вільні і Трок размаўляюць на беларускай мове, хоць спавядаюць каталіцтва[61]. Пазнейшыя даследчыкі пра гэта адзначалі, што ў 1850-ыя гг. у рускай этнаграфіі мяжа паміж «літоўцамі» і нелітоўскім насельніцтвам у Віленскай губерні была праведзена на падставе канфесійнай прыкметы: каталіцкае насельніцтва было аўтаматычна аднесена да «літоўцаў», а праваслаўнае насельніцтва было аднесена да славян, таму Віленскі край і не ўключалі ў склад этнічнай тэрыторыі беларусаў, хоць у Віленскім краі (у тым ліку — у ваколіцах Вільні) пераважала беларуская мова[50].

Карта дзевяці губерняў «Заходне-рускага края», створаная рускім этнографам Аляксандрам Рыціхам, дзе праваслаўныя («рускае племя») адзначаны зялёным колерам, а каталікі — цёмна-ружовым (1864 г.)

У ходзе і пасля падаўлення «польскага» паўстання 1863—1864 гадоў расійскім урадам у прапагандысцкіх мэтах (для абгрунтавання валодання краем) былі выдадзены тэндэнцыйныя этнаграфічныя атласы Аляксандра Рыціха («Атлас населения Западно-Русского края по исповеданиям», Санкт-Пецярбург, 1863 г. і 1864 г.) і Радрыга Эркерта («Взгляд на историю и этнографию западных губерний России», Санкт-Пецярбург, 1864 г.), якія паказвалі этнічную структуру насельніцтва «заходніх губерняў» («заходне-рускага края») Расійскай імперыі, дзе для доказаў рускасці зямель праваслаўныя жыхары (галоўным чынам — мясцовыя славянамоўныя сяляне) у «Заходнім краі» лічыліся за «рускіх», а дваране-каталікі — «палякамі». Пры этнічнай дыферэнцыяцыі насельніцтва Родрыг Эркерт і Аляксандр Рыціх зыходзілі толькі з канфесійнай прыналежнасці, прычым колькасць праваслаўных (па палітычным матывам) была наўмысна павялічана[62]. Гэта тлумачыцца тым, што да 1880-х гг. у Расійскай імперыі галоўнай этнавызначальнай прыкметай лічылася веравызнанне: да «рускіх» (куды ўключаліся і беларусы як галіна адзіна рускага народа) адносілі ўсіх, хто быў праваслаўны[63].

Так, паводле этнаграфічнага атласа Радрыга Эркерта (1863, 1864), этнічная тэрыторыя беларусаў акрэслівалася ў межах Магілёўскай, Віцебскай (без ліфляндскіх паветаў — Дынабургскага, Рэжыцкага і Люцынскага), часткі Віленскай (па лініі Ашмяны — на поўнач ад Ліды) і Гродзенскай губерняў[64]. Эркерт падзяліў этнічную тэрыторыю беларусаў на тры часткі: усходнюю (да Бярэзіны), заходнюю і паўднёва-заходнюю, ці Падляшша, а беларускае насельніцтва склала, па яго меркаванні, адпаведна тры групы: 1) «сапраўдныя беларусы» (на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, усходняй частцы Мінскай губерні, а таксама заходняй частцы Смаленскай губерні)[65]; 2) «чарнарусы» (на тэрыторыі заходняй часткі Мінскай губерні і паўночнай частцы Гродзенскай губерні). Хоць Эркерт заўважае, што само насельніцтва «чарнарусамі» сябе не вызначае (гэтак жа як і не вызначае сябе «беларусамі»), а кажа, што мясцовыя дваране-«палякі» сябе называюць «літоўцамі» і гэтак жа «літоўцамі» называюць мясцовых славянамоўных сялян[66]; 3) «падляшане» (заходняя частка Гродзенскай губерні — найбольш апалячаная частка беларусаў)[67]. Паўднёвая частка Гродзенскай і Мінскай губерняў, з-за падобнасці гаворак сялянскага насельніцтва да ўкраінскай мовы, была, на думку Эркерта, населена «русінамі», якія былі складовай часткай «маларусаў» (украінцаў)[68]. З аднаго боку Эркерт мяжу паміж літоўцамі-балтамі і беларусамі-славянамі правёў па канфесійнай прыкмеце, дадаткова наўмысна павялічыўшы колькасць праваслаўнага насельніцтва ў Гродзенскай губерні і не ўключыўшы ўвесь каталіцкі Віленскі край (землі напоўнач ад Ліды) і Вільню ў арэал беларускага народа, а з другога боку — правёў мяжу паміж беларусамі і маларусамі (украінцамі) па моўнай прыкмеце, не ўключыўшы Заходняе Палессе ў арэал беларускага народа. Эркерт выдаў дзве версіі (па-руску і па-французску) свайго этнаграфічнага атласа «заходне-рускіх губерняў і суседніх абласцей» (у французскім выданні — «губерняў, населеных цалкам ці часткова палякамі»)[69].

Атлас Аляксандра Рыціха спачатку быў зроблены ў 1863 г. для службовага (ваеннага) выкарыстання, а пасля ў 1864 г. перапрацаваны для прапагандысцкіх мэт. Найбольш выразныя адрозненні былі ў ліку мясцовых католікаў. Калі ў версіі 1863 г. у ліку 2 633 456 католікаў Паўночна-Заходняга края ўказвалася 175 997 «беларусаў» і «чарнарусаў» і 853 706 «літоўцаў», то публікацыя ў 1864 г., ні на адзінку не змяняючы агульную колькасць гэтай канфесійнай групы (2 633 456), прыводзіць сярод католікаў 444 173 «беларуса» і «чарнаруса» і 585 530 «літоўцаў». Іншымі словамі, Рыціх, у новай версіі атласа пералічыў разам 268 176 чалавек з адной групы ў іншую: «беларусаў» і «чарнарусаў» стала больш роўна на столькі ж, на колькі стала менш «літоўцаў», што было відавочнай маніпуляцыяй і палітызацыяй этнаканфесійнай статыстыкі[70].

Пасля задушэння паўстання 1863—1864 гадоў расійская ўлада і афіцыйная навука ўсё часцей сталі менаваць карэнных (каталіцкіх і польскамоўных) дваран у краі «палякамі», а тэрмін «літоўцы» («літвіны») ужываць у дачыненні да балтамоўнага насельніцтва Ковенскай і Віленскай губерняў[71].

Лінгвістычны падыход у вызначэнні этнічнай прыналежнасці[правіць | правіць зыходнік]

Беларусы (арэал размешчаны па цэнтру) на карце «Этнаграфічная карта Еўрапейскай Расіі» (1875), складзенай Аляксандрам Рыціхам. (фрагмент)

Толькі з 1880-х гг. у Расійскай імперыі этнавызначальнай прыкметай пачала лічыцца толькі ўжываная насельніцтвам мова, хоць лінгвістычны матэрыял адносна моўнай сітуацыі ў Расійскай імперыі пачаў інтэнсіўна назапашвацца яшчэ з 18401850-х гг. У 1875 г. Аляксандр Рыціх на падставе сабраных у 18501860-х гг. дадзеных склаў карту «Этнаграфічная карта Еўрапейскай Расіі» (1875), дзе ў аснову быў узяты моўны крытэрый. Карта так акрэслівала тэрыторыю рассялення беларусаў: на захад і поўдзень ад Сувалак (на захад ад Беластока), і далей па рэках Нараў, Ясельда, Прыпяць да яе ўпадзення ў Дняпро, на поўнач і ўсход — на поўнач ад Вільнюса, далей на Свянцяны, Люцын, Вялікія Лукі, на захад ад Вязьмы і Мгліна, затым па Дняпры да вусця Прыпяці[72]. Выразнай адметнасцю карты было ўключэнне каталіцкага Віленскага края (большая частка Віленскай губерні) на падставе моўнага крытэрыю ў склад этнічнай тэрыторыі беларусаў.

У 1869 г. была ліквідавана каталіцкая Мінская дыяцэзія (1798—1869), а сяляне-каталікі пачалі прымусова ў 1870-ыя гг. пераводзіцца ў праваслаўе, хоць складалі ў тыя часы невялікую частку насельніцтва Мінскай губерні ў параўнанні з сялянамі-праваслаўнымі (у асноўнай масе былымі ўніятамі, лаяльнасць і шчырасць да праваслаўя якіх доўга ставілася пад сумненне расійскім урадам[73]). 22 снежня 1870 г. і сама Мінская губерня расійскімі ўладамі была вылучана са складу самога Віленскага генерал-губенатарства. Таму з пачатку 1870-х гг. да «Беларусіі» тапанімічна пачалі адносіць і Мінскую губерню[74][75][76].

Этнаграфічная карта беларусаў (паводле моўнага крытэрыю), складзеная Яўхімам Карскім, 1903 г.)

З 1890-х гг. назва «Беларусія» («Беларусь») пачала стала распаўсюджвацца (коламі афіцыйнай навукі Расійскай імперыі, дзеячамі беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху, у тым ліку пад яўным уплывам «заходнерусізму»[77]) і на Гродзенскую (акрамя паўднёвых яе паветаў)[78] і большую частку Віленскай губерні (за выключэннем «паўночна-заходняга яе кутка» — Троцкага павета)[79][80]. Гэтаму ў першую чаргу спрыялі лінгвістычныя (і менш — этнаграфічныя) даследаванні (Іван Насовіч, Павел Шэйн, Юльян Крачкоўскі, Мікалай Нікіфароўскі, Яўхім Карскі і інш.), якія праводзіліся навуковымі ўстановамі Расійскай імперыі і прыватнымі даследчыкамі ў папярэдні час[81]. Лінгвістычныя даследаванні паказвалі падобнасць гаворак мовы сялянскага насельніцтва ў многіх частках пяці губерняў Паўночна-Заходняга края (Гродзенскай, Віленскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай), а таксама ў сумежных — Смаленскай і Чарнігаўскай, пашыраючы ўсходнюю этнічную тэрыторыю беларусаў да Ржэва і Бранска. Канчаткова замацавала назву «Беларусь» за тэрыторыяй упершыню ў гісторыі апісаных і нанесеных на карту гаворак мовы, якая цвёрда атрымала назву «беларускай мовы»[82], публікацыя фундаментальнага шматтомнага даследавання Яўхіма Карскага «Беларусы» (асабліва тамы «Уводзіны да вывучэння мовы і народнай славеснасці» (1903) і «Мова беларускага племені» (1908)). Праўда, пазней Карскі выказваўся, што акрэсліў тэрыторыю не беларускага этнасу, а беларускай мовы[83]. Падобнасць гаворак мовы сялянскага насельніцтва ў паўночна-усходніх частках лінгвістычнай карты Яўхіма Карскага (як і іншых лінгвістаў) у многім тлумачылася тым, што раней на гэтых абшарах жыло племя крывічоў, якое ахоплівала арэалы вакол гарадоў Полацк, Віцебск, Пскоў, Смаленск, Вялікія Лукі і Цвер, аднак толькі частка генетычных і моўных нашчадкаў крывічоў прыняла ўдзел у этнагенезе беларусаў. Характэрна, што ў гэтых і іншых даследаваннях «беларусы» разглядаліся (як таго патрабавала афіцыйная расійская імперская ідэалогія заходнерусізма і цэнзура) як частка «адзінага рускага народа», аднак выяўленыя рысы мовы і культуры (нават сялянскага насельніцтва) сведчылі аб выразнай своеасаблівасці «Паўночна-Заходняга края» ад іншых частак Расійскай імперыі[84].

Асаблівасцю было і тое, што этнаграфічны арэал беларусаў (паводле лінгвістычных прыкмет) не супадаў з афіцыйнай тапаніміяй Расійскай Імперыі. Віленскае генерал-губернатарства (з Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў) неафіцыйна і часта афіцыйна тапанімічна называлася як «літоўскія губерні» (ці «Літва»), што захавалася ў адносінах да гэтых трох губерняў нават пасля скасавання ў 1912 г. Віленскага генерал-губернатарства. Напрыклад, у афіцыйным школьным падручніку геаграфіі, надрукаваным у 1914 г. у Расійскай Імперыі, Віленская, Ковенская і Гродзенская губерні ўсё яшчэ па інэрцыі сукупна называюцца як «літоўскія губерні», хоць адзначаецца, што ў іх пражывае па большасці беларускае, польскае і яўрэйскае насельніцтва. А да «беларускіх губерняў» у падручніку былі аднесены Мінская, Магілёўская і Смаленская губерні, хоць дадаецца, што беларусы жывуць і ў Віцебскай губерні[85]. Гэтае несупадзенне этнаграфічнага і тапанімічнага арэала ставіла пэўную перашкоду, не спрыяла «уніфікацыі ўяўленняў» і гамагенізацыі беларускага насельніцтва.

Маскоўская дыялекталагічная камісія пры складанні падобных этнічных карт (1915 г.) таксама, не звяртаючы ўвагу на ўласнае атаясамленне насельніцтва (асабліва сялянскага), абапіралася на моўны крытэрый (фанетычныя асаблівасці мовы), але ўжо аднесла Заходняе Палессе да зоны пераходных ад беларускіх да ўкраінскіх гаворак і нават пашырыла (у параўнанні з картай Яўхіма Карскага) арэал беларускай мовы ў Чарнігаўскай і Калужскай губернях[86].

Канфесійны і моўны крытэрыі (прынцыпы), пакладзеныя ў складанне афіцыйнай расійскай этнічнай статыстыкі, карт і ідэалогіі, ігнаравалі і не ўлічвалі наяўнасць структуры нефармальных сувязей сярод насельніцтва[87]. Указаныя падыходы (канфесійны і/ці моўны крытэрыі) адмаўлялі этнасу ў праве быць негамагенным у этнанімічных, моўных, культурных і нават канфесійных адносінах, не прымалі варыятыўнасці.

Вынікі Першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі (1897)[правіць | правіць зыходнік]

Родная мова насельніцтва Беларусі і Літвы («Паўночна-Заходняга края» Расійскай імперыі) паводле ўсеагульнага перапісу ад 1897 г. (колер павета азначае дамінуючую (у працэнтных адносінах) родную мову насельніцтва ў павеце)
Родная мова спадчыннага дваранства Беларусі і Літвы («Паўночна-Заходняга края» Расійскай імперыі) паводле ўсеагульнага перапісу ад 1897 г. (колер павета азначае дамінуючую (у працэнтных адносінах) родную мову спадчыннага дваранства ў павеце)

У ходзе Першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі (1897)  (руск.), не праводзілася апытанне насельніцтва аб этнічнай прыналежнасці асобы (ці як казалі ў тыя часы па-руску — «народности»), а толькі аб роднай (ужыванай) мове і веравызнанні. Дакладнасць вынікаў перапісу аспрэчваецца, але іншай усеахопнай статыстычнай інфармацыі няма. Так, перапіс паказаў, што паводле моўнай прыкметы беларусы ў Магілёўскай губерні складалі 82,4 %; у Мінскай — 76 %; у Віленскай — 56 %; у Віцебскай — 52,9 %; у Гродзенскай — 44 %[88]. Абсалютную большасць беларускамоўнае насельніцтва мела ва ўсіх паветах Магілёўскай і Мінскай губерні.

У Віленскай губерні жыхары, якія ўказалі беларускую мову роднай, пераважалі ў чатырох паветах — Вілейскім (86,4 %), Дзісенскім (80,7 %), Ашмянскім (79,6 %) і Лідскім (72,4 %)[88]. Беларускамоўнае насельніцтва паводле ўласнага самавызначэння складала 47,5 % Свянцянскага павета і 26 % Віленскага павета (у тым ліку абсалютна пераважала ў шырокім коле вёсак вакол горада Вільні)[88]. У Вільні 40 % насельніцтва роднай мовай назвала яўрэйскую (ідыш); 30,1 % — польскую; 20,9 % — рускую; 4,3 % — беларускую; 2,1 % — літоўскую; 1,4 % — нямецкую; 0,5 % — татарскую; 0,3 % — украінскую; 0,4 % — іншыя мовы[89].

У Віцебскай губерні беларускамоўнае насельніцтва было сканцэнтравана ў паўднёвай і цэнтральнай яе частках: у Дрысенскім павеце — 86,2 %; у Веліжскім — 85,7 %; у Невельскім — 84 %; у Гарадоцкім — 83,6 %; у Лепельскім — 82 %; у Полацкім — 73,1 %; у Віцебскім — 51,1 %; у Себежскім — 47,1 %; у Люцынскім — 20,5 %; у Дзвінскім — 13,8 %; у Рэжыцкім — 5,4 %[88].

У Гродзенскай губерні беларускамоўнае насельніцтва пераважала ў Сакольскім павеце (83,8 %), Ваўкавыскім (82,4 %), Слонімскім (80,7 %), Пружанскім (75,5 %) і Гродзенскім (65,8 %), а ў Бельскім павеце складала 39,1 %, у Беластоцкім — 26,1 %[88].

У Чарнігаўскай губерні беларускамоўнае насельніцтва (паводле ўласнага самавызначэння) згодна з дадзенымі перапісу 1897 г. складала 151,5 тыс. чалавек (6,6 % насельніцтва ўсёй губерні), з іх 84,7 % прыпадала на Суражскі павет Чарнігаўскай губерні, а 15,3 % — на Мглінскі павет: у Суражскім павеце вага беларускамоўнага насельніцтва складала 68,7 %, а ў Мглінскім — 14,1 %.

У Ковенскай губерні беларускамоўнае насельніцтва кампактна пражывала ў Новааляксандраўскім павеце — 16,8 %, а ў Курляндскай губерні — у Ілуцкім павеце (12,3 %). У Смаленскай губерні беларусаў па мове аказалася 100,7 тыс. чалавек, альбо 6,6 % насельніцтва ўсёй губерні. У Смаленскай губерні беларуская мова была роднай для 90 % насельніцтва Краснінскага павета, а ў астатніх паветах Смаленшчыны доля беларускамоўнага насельніцтва (паводле ўласнага самавызначэння) была вельмі малой, што тлумачаць русіфікацыяй сялянскага насельніцтва ў пачатковых школах[88].

Цалкам паводле перапісу 1897 г. у адзначаных губернях пражывала 5 711 тыс. чалавек, што ўказалі беларускую мову як родную, з якіх 94,7 % (5 408 тыс. чалавек) кампактна пражывалі ў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях[88]. Цалкам жа ў гэтых пяці губернях насельніцтва, якое ўказала беларускую мову як родную, складала 63,5 % усіх жыхароў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў[90]. Большая частка (68,8 %) гэтай статыстычнай групы пражывалі ў вёсцы і належалі (91,3 %) да сялянскага саслоўя, якое пераважна займалася земляробствам; а ў гарадах пяці губерняў жыхары, якія ўказалі беларускую мову як родную, у 1897 г. складалі 14,5 %[90].

Перапіс паказаў, што мова (фанетычныя асаблівасці роднай гаворкі) для насельніцтва не заўсёды была крытэрыем прыналежнасці да той ці іншай этнічнай супольнасці, што асабліва бачна на прыкладзе Смаленскай губерні, якая раней лінгвістамі адносілася па большасці да абшару беларускай мовы і беларусаў[91]. Паводле беларускага этнолага А. Р. Раюка, сяляне і іншыя катэгорыі насельніцтва Смаленскай губерні захоўвалі ў XIX ст. свае фанетычныя асаблівасці мовы (што і было зафіксавана лінгвістамі), але проста не лічылі іх за беларускія, а прыналежнасць да рускага этнасу ўкаранялася ад паўсядзённых нефармальных стасункаў з мясцовымі рускімі праваслаўнымі дваранамі і святарамі[91]. І гэтая этнічная асіміляцыя жыхароў Смаленшчыны і Старадубшчыны і ўключэнне ў склад рускага этнасу адбыліся ўжо ў XVIII ст.[92]

У Заходнім Палессі, якое традыцыйна раней лінгвістамі адносілася да абшару ўкраінскай (маларускай) мовы, у Пінскім павеце ў 1897 г. 74,3 % жыхароў назвалі сваёй роднай мовай беларускую, а ўкраінскай — толькі 0,6 % (1423 чалавекі); у Пружанскім — адпаведна 75,5 % і 6,7 %[93]. У 1897 г. украінскую (маларускую) мову роднай указалі роднай 64,3 % насельніцтва Брэсцкага павета, а Кобрынскага павета — 79,6 %. Аднак, ужо ў 1910 г., паводле звестак губернскага статкамітэта, у Кобрынскім павеце ўдзельная вага беларусаў складала 84,8 % і паступова павялічылася да 85,7 % у 1913 г.; а ў Пружанскім — да 87,1 % у 1913 г.[93] Толькі Брэсцкі павет перад Першай сусветнай вайной быў заселены на 65,9 % нібыта ўкраінцамі, але і тут да 1918 г. асноўная маса насельніцтва ўжо стала звацца беларусамі[93]. Гэта тлумачыцца працэсам распаўсюджвання этноніма «беларусы», «беларусізацыяй» свядомасці: мясцовыя органы кіравання, прыходскія святары, дадзеныя якіх і былі крыніцай этнічнай статыстыкі, разумелі, што вакол іх жывуць блізкія людзі — не ўкраінцы, а беларусы[94].

Уяўленні аб этнічнай тэрыторыі беларусаў у заходнееўрапейскай навуцы[правіць | правіць зыходнік]

Карта рассялення славянскіх народаў, складзеная Паўлам Шафарыкам і апублікаваная ў яго кнізе «Славянская этнаграфія» (Прага, 1842 г.)

У 1827 г. расійскі этнограф Пётр Кёпен выдаў працу «О происхождении, языке и литературе литовских народов», у якой упершыню ў расійскай навуцы паспрабаваў вызначыць межы рассялення «літоўскіх народаў» (імі разумеліся балтамоўныя народы — літоўцы і латышы) і мяжу, якая аддзяляе балтамоўнае і славянамоўнае насельніцтва імперыі. Звесткі, сабраныя Кёпенам у 1827 г. адносна славянамоўнага насельніцтва імперыі, не былі надрукаваны і знаходзіліся ў рукапісе ў Расійскай акадэміі навук[95]. Працай Кёпена скарыстаўся вядомы чэшскі славіст Павел Шафарык, які ў сваім даследаванні «Славянскі народапіс» (Прага, 1842)[96] на падставе мовы акрэсліў тэрыторыю рассялення «беларусаў» і падаў лічбы пра агульную іх колькасць (2 726 000 чалавек — 2 376 000 праваслаўных і 350 000 каталікоў). «Беларускую мову» Шафарык назваў гаворкай «агульнарускай мовы», а абшарам яе распаўсюджання ўказаў цалкам Магілёўскую і Мінскую губерні, большую частку Віцебскай і Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці, а таксама меншую частку Віленскай губерні. Шафарык у «беларускай мове» вылучаў уласна «беларускую гаворку» («белорусское подречие») у Магілёўскай і Віцебскай губернях і «літоўска-рускую» («литовско-русское подречие») — у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях[97]. Недахоп звестак не дазволіў Шафарыку вызначыць дакладныя межы распаўсюджання беларускай мовы і беларускага этнасу на ўсходзе, поўдні і паўночным захадзе, таму яна была праведзена ў многім па былых межах ВКЛ (напярэдадні першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г.)[98]. У самой жа Расійскай Імперыі першая этнаграфічная карта была складзена Пятром Кепенам толькі ў 1851 г., але Кепен адлюстраваў там толькі рассяленне ўсіх неславянскіх народаў Еўрапейскай часткі Расіі, таму вызначыць па ёй межы беларусаў было немагчыма[95].

Этнічная тэрыторыя беларусаў пасля распаду Расійскай імперыі (1917)[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ліквідацыі ў 1917 г. Расійскай імперыі ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі і працэсу большай дэмакратызацыі грамадства, праявіліся нацыянальна-культурныя і палітычныя сілы, якія паставілі за мэту палітычнае самавызначэннем беларусаў — у форме складовай часткі ці аўтаноміі ў новай, дэмакратычнай Расійскай рэспубліцы; федэрацыі з народамі былой Рэчы Паспалітай; ці самастойнай дзяржавы, якая б ахоплівала толькі этнічную тэрыторыю беларусаў. Гэта актуалізавала пытанне як пра навуковую канкрэтызацыю меж этнічнай тэрыторыі беларусаў, так і змаганне (у тым ліку — ідэалагічнае) з боку розных палітычных і нацыянальна-культурных сіл (беларусаў, літоўцаў, украінцаў, палякаў і рускіх) за тыя ці іншыя тэрыторыі былых шасці літоўска-беларускіх губерняў («Паўночна-Заходняга края») Расійскай імперыі[99].

На картах суцэльнай этнічнай тэрыторыі беларусаў, складзеных у 1918 г. і 1919 г. адпаведна Мітрафанам Доўнар-Запольскім і Яўсеем Канчарам на падставе комплекса крытэрыяў (але пры дамінаванні лінгвістычнага падыходу), ужо ўсё Заходняе Палессе (Берасцейшчына і Піншчына) было ўключана ў абшар рассялення беларусаў[99].

Акрамя таго, Мітрафан Доўнар-Запольскі аднёс да этнічнай тэрыторыі беларусаў не толькі Заходняе Палессе, але ўсе землі, дзе паводле даследаванняў Карскага дамінавала беларуская мова, і трошкі пашырыў арэал рассялення беларусаў за лік сумежных зямель (невялікіх частак Ломжынскай, Чарнігаўскай і Арлоўскай губерняў)[99]. Арэал рассялення беларусаў, акрэслены Доўнар-Запольскім, займаў тэрыторыю 258 тыс. км² з 15 млн насельніцтва, у тым ліку саміх беларусаў каля 12 млн.[100]

Яўсей Канчар яшчэ больш, чым Доўнар-Запольскі, пашырыў межы этнічнай тэрыторыі беларусаў, уключыўшы ў арэал рассялення беларусаў таксама цалкам Масальскі і Жыздраўскі паветы Калужскай губерні, цалкам усю Смаленскую губерню, цалкам Ржэўскі і Асташкаўскі паветы Цвярской губерні, цалкам Бранскі, Трубчэўскі і Сеўскі паветы Арлоўскай губерні, паўднёвую палову Сувалкаўскай губерні, увесь Новааляксандраўскі павет Ковенскай губерні, а таксама цалкам тэрыторыю ўсіх трох «інфлянцкіх паветаў» Віцебскай губерні — Рэжыцкага, Дынабургскага і Люцынскага[99][101]. На думку, этнолага А. Р. Раюка, М. Доўнар-Запольскі і Я. Канчар па сутнасці былі прадаўжальнікамі традыцыі расійскіх этнографаў і лінгвістаў XIX ст.[99]

У 1918 г. прадстаўнікі беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху абвясцілі аб стварэнні незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі, дзяржаўнымі межамі якой аб’яўляліся межы рассялення беларусаў паводле Мітрафана Доўнар-Запольскага[102]. У сярэдзіне XX ст. некаторыя беларускія мігранцкія палітыкі-сацыялісты ў Францыі і Вялікабрытаніі ў сваіх выданнях адвольна яшчэ больш пашыралі беларускую этнічную тэрыторыю, даводзячы яе на поўначы і ўсходзе за Пскоў, Ржэў, Вязьму і пад Калугу[102].

Іншы погляд на арэал рассялення беларусаў у пачатку XX ст. мелі краёўцы-кансерватары (на чале з Эдвардам Вайніловічам), якія ў 1917—1921 гг. імкнуліся рэалізаваць свае ідэі палітычнай суб’ектнасці беларуска-літоўскіх зямель (ці толькі Беларусі) — выключна ў рамках шасці паўночна-заходніх губерняў былой Расійскай імперыі — Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў[102]. Сам арэал рассялення беларусаў акрэслівалі прыблізна ў рамках пяці губерняў — Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гродзенскай і Віленскай[102][103].

Краёўцы-кансерватары не згаджаліся з пазіцыямі беларускіх нацыял-дэмакратаў (апошнія прэзентавалі ў 1919 г. у Парыжы і іншых сталіцах Еўропы этнічную карту рассялення беларусаў, падрыхтаваную Мітрафанам Доўнар-Запольскім), што ў склад беларускай дзяржавы павінны ўваходзіць часткі былых Смаленскай, Пскоўскай, Калужскай і Чарнігаўскай губерняў, бо на гэтых тэрыторыях, на думку краёўцаў, беларусы былі ў відавочнай меншасці[102].

Краёўцы-кансерватары лічылі тэрытарыяльныя жаданні беларускіх нацыял-дэмакратаў адносна ўсходняй мяжы Беларусі занадта перабольшанымі і сцвярджалі, што рэальная этнічная мяжа паміж Беларуссю і Расіяй — гэта мяжа паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Расійскай імперыяй напярэдадні першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г., г.зн. тагачасныя знешнія межы Віцебскай і Магілёўскай губерняў — без Смаленшчыны і Браншчыны[102][104]. Лідар краёўцаў-кансерватараў Эдвард Вайніловіч лічыў, што мяжа паміж беларускім і рускім сялянствам ляжыць у светапоглядзе насельніцтва — усходняя мяжа рассялення беларусаў скончваецца там, дзе «скончваецца індывідуальная ўласнасць, а пачынаецца ўласнасць абшчынная»[102]. Мелася на ўвазе тое, што яшчэ ў ходзе падаўлення Студзенскага паўстання (1863—1864) расійскі ўрад 1 сакавіка 1863 г. скарэктаваў умовы сялянскай рэформы (1861) у Беларусі, выдаўшы ўказ аб абавязковым пераводзе сялян Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў на выкуп, г.зн. у катэгорыю зямельных уласнікаў, з памяншэннем выкупной сумы на 20 %, а да канца 1863 г. гэтая мера была распаўсюджана на Віцебскую, Магілёўскую губерні, чым па сутнасці скасоўвалася сялянская абшчына ў Беларусі — і сяляне станавіліся паўнапраўнымі прыватнымі ўласнікамі зямлі[102]. У той жа час сяляне цэнтральных расійскіх губерняў (у тым ліку і Смаленскай губерні) пасля адмены прыгону (1861) аж да 1880-х гг. знаходзіліся ў статусе «часоваабавязаных», у сваёй большасці аж да сталыпінскай аграрнай рэформы і пазней мелі зямлю ў калектыўнай (абшчыннай) уласнасці, а таму перыядычна пераразмяркоўвалі сваю зямлю паміж членамі абшчыны, стрымлівалі выхад селяніна з абшчыны і атрыманне ім належнай долі зямлі ў індывідуальную ўласнасць, што не столькі спрыяла развіццю капіталістычных адносін, колькі кансервавала архаічныя эканамічныя структуры[102].

У выпадку, калі б літоўскі нацыянальны рух адмовіўся стварыць тэрытарыяльна адзіную беларуска-літоўскую дзяржаву, лідар краёўцаў-кансерватараў Эдвард Вайніловіч лічыў правільным Вільню і Віленскі край пакінуць у складзе беларускай, а не літоўскай дзяржавы, бо, на думку Вайніловіча, літоўцаў у Вільні няма, а ў Віленскім краі дамінавалі беларусы[105].

Паводле беларускага этнолага Андрэя Раюка, «мяжа паміж беларускай і рускай этнічнымі тэрыторыямі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. істотна не змянялася і адпавядала знешнім паўночным і ўсходнім межам Полацкай (Віцебскай) і Магілёўскай губерняў Расійскай імперыі, якія супадалі са знешнімі паўночнымі і ўсходнімі межамі ВКЛ перад першым падзелам Рэчы Паспалітай у 1772 г. Мясцовае каталіцкае маянтковае дваранства мела даволі адэкватнае ўяўленне (зыходзячы са сваёй гістарычна-дзяржаўнай традыцыі і паўсядзённых назіранняў і нефармальных кантактаў з сялянамі) аб межах беларускай этнічнай тэрыторыі і сваімі дзеяннямі і жыццямі нават паспрыяла захаванню тэрытарыяльнай мяжы паміж беларускім і рускім этнічнымі масівамі непарушнай. Канфесійны і моўны падыходы даследавання не ўлічвалі наяўнасці структуры нефармальных сувязей, якія ўтваралі этнічную сістэму»[87]. Андрэй Раюк указвае, што ўвесь час знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі значная частка мясцовага каталіцкага дваранства марыла адрадзіць былую федэрацыйную Рэч Паспалітую, прычым толькі ў межах да першага падзелу ў 1772 г., і адзначае, што рэжым выключных законаў, уведзены расійскім урадам у беларуска-літоўскіх губернях з-за паўстанняў мясцовых каталіцкіх дваран, і карэкціроўка сялянскай рэформы не былі прычынай рознасці этнічнага стэрэатыпа паводзін і светапогляду беларусаў і рускіх, а толькі значна ўзмацнялі своеасаблівасць эканамічна-прававога становішча літоўска-беларускіх губерняў і іх адасобленнасць ад рэалій агульнаімперскага жыцця і іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі[87]. На думку А. Раюка, гэта, у сваю чаргу, заканамерна спрыяла кансервацыі стэрэатыпа паводзін прадстаўнікоў беларускага этнасу з-за павелічэння сярэднестатыстычнай частаты нефармальных сувязей унутры сваёй этнічнай сістэмы[87].

Карты[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 36
  2. Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 49
  3. Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 43—44.
  4. Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 44
  5. Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 45
  6. Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 62—63, 88; Чаквин, И. В. Из истории становления национального самосознания белорусов (XIV — начало XX вв.) / И. В. Чаквин, П. В. Терешкович // Советск. этнография. — 1990. — № 6. — С. 50; Белы, А. Белая Русь… С. 307; Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі… С. 13—14; Петров, Н. И. Белоруссия и Литва… С. 1; Белоруссы // Энциклопедический словарь; изд. Ф. А. Брокгауз… С. 232; Терешкович, П. В. Этническая история Беларуси XIX — начала XX в... С. 79.
  7. Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 46—47, 91—93, 94—96.
  8. Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 91—93, 94—96.
  9. Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 92.
  10. Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 89.
  11. Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 96; Чаквин, И. В. Из истории становления национального самосознания белорусов (XIV — начало XX вв.) / И. В. Чаквин, П. В. Терешкович // Советск. этнография. — 1990. — № 6. — С. 44.
  12. Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 46—47, 96.
  13. Белы, А. Белая Русь… С. 307; Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 46—47, 96.
  14. Белы, А. Белая Русь… С. 307; Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 46, 94—95.
  15. Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 46.
  16. а б Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 98.
  17. Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 99.
  18. Ва ўнутраных дзяржаўных дакументах ВКЛ паняцці «Аўкштота»/«Аўкштайція» і «аўкштайты» не ўжываліся, таму сцвярджэнне без прыкладаў і доказаў, што славянамоўнае насельніцтва называла балтамоўнае насельніцтва «аўкштайтамі», з’яўляецца відавочна непераканаўчым меркаваннем Ігара Чаквіна.
  19. а б Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 96.
  20. Марзалюк, І. А. Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі… С. 48.
  21. Марзалюк, І. А. Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі… С. 59, 65, 116, 120.
  22. Марзалюк, І. А. Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі… С. 58, 60, 93, 117.
  23. Меркаванне аб тым, што ў пачатковы перыяд існавання ВКЛ рэлігійны падзел шмат у чым супадаў з падзелам этнічным (католікі — літоўцы; праваслаўныя — рускія/русіны) выказваў раней яшчэ польскі гісторык Ежы Ахманьскі.
  24. Марзалюк, І. А. Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі… С. 89.
  25. Марзалюк, І. А. Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі… С. 107—129.
  26. Марзалюк, І. А. Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі… С. 64, 70—82.
  27. Марзалюк, І. А. Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі… С. 87.
  28. а б в Марзалюк, І. Тэрміналогія этнічнай гісторыі Беларусі 14-17 ст.: набліжэнне да рэаліяў, ці стварэнне новых міфаў? Архівавана 5 кастрычніка 2014.
  29. Марзалюк, І. А. Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі… С. 132—133.
  30. Прыкметна, што стваральнікамі новай беларускамоўнай літаратуры ў XIX ст. сталі выключна дваране-каталікі (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Адам Гурыновіч, Янка Лучына, Фелікс Тапчэўскі, Альгерд Абуховіч, Аляксандр Ельскі, Сафія Трашчкоўская, Карусь Каганец, Ядвігін Ш., Цётка і інш.), а не праваслаўныя святары ці сяляне. Гл.: Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 354.
  31. Марзалюк, І. А. Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі… С. 95—96; Марзалюк, І. Тэрміналогія этнічнай гісторыі Беларусі 14-17 ст.: набліжэнне да рэаліяў, ці стварэнне новых міфаў? Архівавана 5 кастрычніка 2014..
  32. Марзалюк, І. А. Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі… С. 96.
  33. Марзалюк, І. А. Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі… С. 95.
  34. Гринблат, М. Я. Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории… С. 80, 146, 149—151.
  35. Гринблат, М. Я. Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории… С. 150.
  36. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 94.
  37. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 546.
  38. а б Зайкоўскі, Э. М. Этнічная i канфесійная сітуацыя ў гістарычнай Літве на рубяжы XIV—XV стст.
  39. а б Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 68.
  40. Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 70.
  41. Ігар Чаквін таксама ўказвае, што гісторык-аматар Тэадор Нарбут (1784—1864) з-пад Ліды, работы якога вылучаюцца вялікай тэндэнцыйнасцю і фальсіфікацыямі, прыводзіць летапісныя (ці псеўдалетапісныя) звесткі, што ў XV ст. у Літве літоўцаў-паганцаў хрысцілі ў праваслаўную веру праваслаўныя епіскапы. Гл.: Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 67.
  42. Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя / Г. Сагановіч. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2001. — С. 179—180, 182.
  43. Смалянчук, А. Дыскусія пра вытокі на фоне «ідэалягічнай рэвалюцыі» Архівавана 15 жніўня 2014.… С. 55—56.
  44. Географический атлас Российской империи [Карты] / Сост. на основании Высочайше утвержденного наставления 24 декабря 1848 года Александром Вощининым. — Санкт-Петербург : 1851. — 17 л.
  45. Указ от 29 ноября 1824 года «Об учреждении контрактов в городе Шавлях Виленской губернии под именем Самогитских» // Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 39, № 30131; указ 27 мая 1831 года «Об установле­нии временного управления по гражданской части в четырёх Самогитских уездах Виленской губер­нии» // Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 6, аддзяленне 1, № 4594; указ 12 февраля 1832 года «О прекращении действия особого в Самогитии Начальника и о восстановлении обыкновенного порядка отношений четырех Самогитских уездов с Виленским Губернским Начальством» // Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 7, № 5151; Указ от 11 марта 1832 года «О порядке определения римско-католических духовных к должностям в Самогитии» // Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 7, аддзяленне 1, № 5225; Указ от 3 мая 1832 года «О непроизводстве двойных окладов чиновникам, командированным из России для исправления должностей земских исправников, заседателей земских судов, городничих и полицмейстеров в четырех самогитских уездах» // Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 7, аддзяленне 1, № 5327; Указ от 1 июля 1832 года «О наставлениях касательно долга верноподданичества» // Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 7, аддзяленне 1, № 5521; Указ от 19 декабря 1833 года «О учреждении в губерниях, от Польши возвращенных, особых комиссий для рассмотрения метрических и актовых книг» // Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 8, аддзяленне 1, № 6644; і інш.
  46. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 25, № 18504; Указ 11 октября 1840 года «О переименовании Литовского Евангелическо-Реформаторского Синода в Виленский, а Самогитской Римско-Католической Епархии в Тельшевскую» // Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 15, аддзяленне 1, № 13854.
  47. Корнилов, И. Русское дело в Северо-Западном крае… С. 4, 20, 22; Арсеньев, К. Статистические очерки России… С. 180—181.
  48. а б Раюк, А. Р. Мяжа паміж беларускай і рускай этнічнымі тэрыторыямі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. 2022. — Вып. 32. — С. 412.
  49. Долбилов, М. Д. Русский край, чужая вера: Этноконфессиональная политика империи в Литве и Белоруссии при Александре II / М. Д. Долбилов. — М. : Новое литературное обозрение, 2010. — 1000 с.
  50. а б Анисимов, В. Виленская губерния / В. Анисимов // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. — Москва: Изд. тов. А. Гранат и К°, 1912. — Т. 10: Вех — Воздух. — С. 157—158.
  51. Далей прыводзяцца спасылкі на публікацыю работы Кіркора ад 1858 г.
  52. Киркор, А. Этнографический взгляд на Виленскую губернию… С. 119.
  53. Киркор, А. Этнографический взгляд на Виленскую губернию… С. 120.
  54. Киркор, А. Этнографический взгляд на Виленскую губернию… С. 120—121.
  55. а б Киркор, А. Этнографический взгляд на Виленскую губернию… С. 124.
  56. Киркор, А. Этнографический взгляд на Виленскую губернию… С. 122, 124.
  57. Киркор, А. Этнографический взгляд на Виленскую губернию… С. 121.
  58. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния… С. ii.
  59. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния… С. 287.
  60. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния… С. 290.
  61. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния… С. 288.
  62. Долбилов, М. Д. Русский край… С. 189—192.
  63. Долбилов, М. Д. Русский край… С. 16, 163.
  64. Эркерт, Р. Ф. Этнографический атлас западнорусских губерний и соседних областей. ― Берлин, 1863; Эркерт, Р. Ф. Взгляд на историю и этнографию западных губерний России : (с атласом) / [соч.] Полк. Р. Ф. Эркерта. — Санкт-Петербург : тип. Дома призрения малолет. бедных, 1864. — 72 с.
  65. Верагодна, тэрмін «сапраўдныя беларусы» ужыты Эркертам па той прычыне, што з 1772 г. да 1863 г. (а чаткова і пазней) традыцыйна («сапраўдна») тапанімічна «беларускімі губернямі» у Расійскай імперыі лічыліся Віцебская і Магілёўская губерні.
  66. Эркерт, Р. Ф. Взгляд на историю и этнографию западных губерний России… С. 8, 64.
  67. Эркерт, Р. Ф. Взгляд на историю и этнографию западных губерний России… С. 63—66.
  68. Эркерт, Р. Ф. Взгляд на историю и этнографию западных губерний России… С. 67—68.
  69. Палкоўнік Р. Ф. Эркерт пісаў у сваім атласе: «Нішто ў заходніх губернях Расіі не вызначае рысу, аддзяляючай рускую народнасць ад польскай, так выразна і правільна, як рознасць веравызнанняў. Такім чынам, у Заходняй Расіі, з адносна нешматлікімі выключэннямі, усе славянскія жыхары праваслаўнага спавядання павінны лічыцца рускімі, а ўсе тыя, якія спавядаюць каталіцкую рэлігію — палякамі» (Эркерт, Р. Ф. Взгляд на историю и этнографию западных губерний России… С. 6.). Мове не надавалася істотнай увагі. Гл.:Долбилов, М. Д. Русский край… С. 189—190
  70. Долбилов, М. Д. Русский край… С. 191—192.
  71. Самбук, С. М. Политика царизма … С. 13—14; Литовское племя // Географическо-статистический словарь Российской империи / сост. П. Семенов. — Т. III. — С. 62—64; Петров, Н. И. Белоруссия и Литва… С. 2, 362—363, 366, 368—369.
  72. Атлас народонаселения Западно-Русского края по исповеданиям. С предисловием П. Батюшкова. — СПб., 1864.
  73. Долбилов, М. Д. Русский край… С. 81, 705, 750; Сталюнас, Д. Границы в пограничье… С. 280.
  74. Гісторыя Беларусі: Падруч. У 2 ч. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. — Ч. 1. — С. 287; Народы России. Белорусы и поляки… С. 1; Сталюнас, Д. Границы в пограничье… С. 263.
  75. Литвинов, М. М. Литовская область… С. 3, 9.
  76. У 1882 г. быў выдадзены III том «Литовское и Белоруское Полесье» шматтомнага выдання «Живописная Россия», прысвечаны літоўска-беларускім губерням, гістарычная частка якога была напісана Адамам Кіркорам, які не быў прафесійным гісторыкам. Кіркор напісаў: «Спачатку Беларуссю называлі толькі цяперашнія Магілёўскую і Віцебскую губерні <…> але ў цяперашні час, з этнаграфічнага пункту гледжання, як у племянных, так і ў бытавых і народных адносінах, Беларуссю справядліва называюць усе тры губерні: Магілёўскую, Віцебскую і Мінскую. Выключэнне складаюць толькі тры паветы Віцебскай губерні, населеныя латышамі. Можна бы зрабіць яшчэ выключэнне для Пінскага, часткова і Мазырскага паветаў Мінскай губерні, дзе гаворка больш падобная да маларасійскай» (С. 249). У томе ўвесь край фактычна называўся «Палессем», якое складалася з дзвюх частак — «Літоўскае Палессе» (Ковенская, Віленская і Гродзенская губерні) і «Беларускае Палессе» (Мінская, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Аднак тэрмін «Палессе» не атрымаў ніякай папулярнасці (у адрозненне ад кнігі) і найменне губерняў Паўночна-Заходняга края «Палессем» не мела ніякіх наступстваў.
  77. Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 165.
  78. На большасці этнаграфічных карт XIX — пачатку XX ст., якія па сутнасці фактычна былі лінгвістычнымі, жыхары Заходняга Палесся (г.зн. паўднёвых паветаў Гродзенскай губерні, Пінскага і часткі Мазырскага паветаў Мінскай губерні) былі аднесены да маларусаў (украінцаў) — карты А. Рыціха (1875), Г. Нобэрта (1888), Я. Карскага (1903, 1917), Л. Нідэрле (1909), Т. Фларынскага (1911) і інш. Падабенства фанетычных норм валынскага дыялекту ўкраінскай мовы да гаворак насельніцтва вышэйназваных паветаў вымушала навукоўцаў адносіць яго да маларусаў (украінцаў). (Гл.: Насытка, Г. «Тыя ж беларусы»… С. 14.). Падабенства гаворак насельніцтва Валыні і Заходняга Палесся захавалася са старажытных часоў і звязана з тым, што ў эпоху славянскіх плямён тэрыторыя Валыні і Заходняга Палесся была заселена племем валынян і часткова драўлян, большая частка далёкіх нашчадкаў якіх увайшла ў часы Высокага Сярэдневечча ў склад украінцаў, а меншая (заходнепалеская) частка — у склад беларусаў.
  79. Белы, А. Белая Русь… С. 307; Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі… С. 13—14; Петров, Н. И. Белоруссия и Литва… С. 1.
  80. У пятым томе (1891) вядомага і папулярнага энцыклапедычнага слоўніка Бракгауза і Эфрона ў артыкуле «Белоруссия» пад Беларуссю яшчэ разумелі Мінскую, Магілёўскую, Віцебскую губерні і заходнюю частку Смаленскай губерні, а ў артыкуле «Белоруссы» таго ж тома рассяленне беларусаў (на падставе мовы — паводле даследаванняў Яўхіма Карскага) акрэслівалася і Гродзенскай (акрамя паўднёвых паветаў) з большай часткай Віленскай губерні (акрамя Троцкага павета). Гл.: Белоруссия // Энциклопедический словарь; изд. Ф. А. Брокгауз… С. 231; Белоруссы // Энциклопедический словарь; изд. Ф. А. Брокгауз… С. 232.
  81. Белоруссы // Энциклопедический словарь; изд. Ф. А. Брокгауз… С. 232.
  82. Тэрмін «беларуская мова» «выціснуў» іншыя канкурэнтныя назвы мовы славянамоўнага насельніцтва края, якія існавалі раней («руская мова» ці «русінская мова») альбо прапаноўваліся мясцовай інтэлігенцыяй — «славяна-крывіцкая мова» (Ян Чачот), «крывіцкая мова» (Зарыян Даленга-Хадакоўскі, Павел Шпілеўскі, Вацлаў Ластоўскі), «літоўска-руская мова» (Уладзіслаў Сыракомля), «літоўска-русінская мова» (Адам Міцкевіч, Вінцэнт Каратынскі) і г.д. Тэрмінам «літоўска-руская мова» імкнуліся абазначыць мову тых людзей, якія жывуць у «Літве» і называюцца «літоўцамі», але карыстаюцца «рускай мовай» (у сучасным разуменні — гаворкамі беларускай і (на Заходнім Палессі) украінскай моў).
  83. Насытка, Г. «Тыя ж беларусы»… С. 14.
  84. Карский Е. Ф. Этнографическая карта белорусского племени. — Прага, 1917.
  85. Меч, С. Россия. Учебник отечественной географии. — Москва : Изд. Кушнерев и К°, 1914. — 13-е изд. — С. 61, 63, 72.
  86. Насытка, Г. «Тыя ж беларусы»… С. 15.
  87. а б в г Раюк, А. Р. Мяжа паміж беларускай і рускай этнічнымі тэрыторыямі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. 2022. — Вып. 32. — С. 417.
  88. а б в г д е ё Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII ст. — пачатку XXI ст. — Кн. 1. — С. 150.
  89. Ширяев, Е. Е. Беларусь: Русь Белая, Русь Черная и Литва в картах… С. 76.
  90. а б Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII ст. — пачатку XXI ст. — Кн. 1. — С. 156.
  91. а б Раюк, А. Р. Мяжа паміж беларускай і рускай этнічнымі тэрыторыямі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. 2022. — Вып. 32. — С. 416.
  92. Раюк, А. Р. Мяжа паміж беларускай і рускай этнічнымі тэрыторыямі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. 2022. — Вып. 32. — С. 416—417.
  93. а б в Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII ст. — пачатку XXI ст. — Кн. 1. — С. 151; Насытка, Я. «Тыя ж беларусы…»… С. 15.
  94. Насытка, Я. «Тыя ж беларусы…»… С. 15.
  95. а б Насытка, Г. «Тыя ж беларусы»… С. 11.
  96. Праца Шафарыка перакладаецца з чэшскай мовы і як «Славянская этнаграфія».
  97. Шафарик, П. И. Славянское народописание… С. 29.
  98. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII ст. — пачатку XXI ст.: у 2-х кн. / А. А. Каваленя [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск : Беларуская навука, 2011. — Кн. 1. — С. 146.
  99. а б в г д Раюк, А. Р. Мяжа паміж беларускай і рускай этнічнымі тэрыторыямі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. 2022. — Вып. 32. — С. 414.
  100. Гамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў… С. 43.
  101. Казлоў, Л. Р. Беларусь на сямі рубяжах… С. 25.
  102. а б в г д е ё ж з Раюк, А. Р. Мяжа паміж беларускай і рускай этнічнымі тэрыторыямі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. 2022. — Вып. 32. — С. 415.
  103. Woyniłłowicz, E. Wspomnienia … С. 201.
  104. Гамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 43, 45.
  105. Woyniłłowicz, E. Wspomnienia … С. 243, 247; Woyniłłowicz, E. Granice Polski w 1771-m i w 1920-m roku (I) / Edward Woyniłłowicz // Słowo. — 1927. — № 96.
  106. У адносінах да ўкраінцаў выкарыстоўваецца азначэнне «русіны».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Анисимов, В. Виленская губерния / В. Анисимов // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. — Москва: Изд. тов. А. Гранат и К°, 1912. — Т. 10: Вех — Воздух. — С. 153—171.
  • Арсеньев, К. Статистические очерки России / К. Арсеньев. — Санкт-Петербург : Тип. Импер. академии наук, 1848. — 503 с.
  • Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 3 : Гісторыя этналагічнага вывучэння / В. К. Бандарчык [і інш]. — 2001. — 433 с.
  • Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё / В. К. Бандарчык [і інш]. — 2001. — 433 с.
  • Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 6 : Грамадскія традыцыі / В. К. Бандарчык [і інш]. — 2002. — 606 с.
  • Белоруссия // Географическо-статистический словарь Российской империи / сост. П. Семенов; Русское географическое общество. — СПб : Тип. В. Безобразова, 1863. — Т. I. — С. 371.
  • Белоруссия // Энциклопедический словарь; изд. Ф. А. Брокгауз, И. А. Эфрон. — СПб : Тип. И. А. Эфрона, 1891. — Т. V. — С.231. [1]
  • Белоруссы // Энциклопедический словарь; изд. Ф. А. Брокгауз, И. А. Эфрон. — СПб : Тип. И. А. Эфрона, 1891. — Т. V. — С. 232—234. [2]
  • Белы, А. Белая Русь / А. Белы // Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. : у 2 т. — Мінск , 2006. — Т. 1. — С. 306—308.
  • Белы, А. Хроніка «Белай Русі»: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы / А. Белы. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2000. — 238 с. — ISBN 985-6599-12-1
  • Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1964. — 282 с.
  • Гамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922) / К. Гамулка; пераклад з польскай мовы. — Вільня, 2008. — 256 с.
  • Географический атлас Российской империи [Карты] / Сост. на основании Высочайше утвержденного наставления 24 декабря 1848 года Александром Вощининым. — Санкт-Петербург : 1851. — 17 л.
  • Гісторыя Беларусі: Падруч. у 2 ч. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш.; Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. — Мн.: Выш. шк., 2003. — Ч. 1. Ад старажытных часоў — па люты 1917 г. — 416 с.
  • Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — 688 с.
  • Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII ст. — пачатку XXI ст.: у 2-х кн. / А. А. Каваленя [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск : Беларуская навука, 2011. — Кн. 1. — 584 с.
  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — 582 с.
  • Гринблат, М. Я. Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории / М. Я. Гринблат. — Минск : Наука и техника, 1968. — 288 с.
  • Дзярновіч, А. Пошукі Айчыны: «Літва» і «Русь» у сучаснай беларускай гістарыяграфіі Архівавана 15 красавіка 2022. / А. Дзярновіч // Палітычная сфера. — 2012. — № 18—19(1—2). — С. 30—53. [3]
  • Долбилов, М. Д. Русский край, чужая вера: Этноконфессиональная политика империи в Литве и Белоруссии при Александре II / М. Д. Долбилов. — М. : Новое литературное обозрение, 2010. — 1000 с.
  • Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П. П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с.
  • Зайкоўскі, Э. М. Этнічная i канфесійная сітуацыя ў гістарычнай Літве на рубяжы XIV—XV стст. / Э. М. Зайкоўскі // Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV—XV стст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі: Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 8-9 ліп. 2010 г.) / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Гродзенскі дзярж. ун-т імя Янкі Купалы. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — С. 11—25.
  • История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.
  • Казлоў, Л. Р. Беларусь на сямі рубяжах / Л. Р. Казлоў, А. К. Цітоў. — Мінск : Беларусь, 1993. — 71 с.
  • Киркор, А. Этнографический взгляд на Виленскую губернию / А. Киркор // Этнографический сборник, издаваемый Императорским Русским географическим обществом. — Санкт-Петербург : Тип. Э. Праца, 1858. — С. 115—276.
  • Корнилов, И. Русское дело в Северо-Западном крае. Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественно в муравьевскую эпоху / И. Корнилов. — Санкт-Петербург : Тип. А. Лопухина, 1901. — 420 с.
  • Литовское племя // Географическо-статистический словарь Российской империи / сост. П. Семенов; Русское географическое общество. — СПб : Тип. В. Безобразова, 1867. — Т. III. — С. 62—64.
  • Марзалюк, І. Людзі даўняй Беларусі: этнаканфесійныя і сацыякультурныя стэрэатыпы (Х—XVII ст.). — Магілёў, 2003.
  • Марзалюк, І. А. Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі: манаграфія / І. А. Марзалюк. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2009. — 148 с.
  • Марзалюк, І. Тэрміналогія этнічнай гісторыі Беларусі 14-17 ст.: набліжэнне да рэаліяў, ці стварэнне новых міфаў? Архівавана 5 кастрычніка 2014. / І. Марзалюк // Гістарычны альманах. — 2003. — Т. 9. — С. 113—122.
  • Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния / сост. А. Корева. — Санкт-Петербург : Тип. И. Огризко, 1861. — 804 с.
  • Меч, С. Россия. Учебник отечественной географии / С. Меч. — Москва : Изд. Кушнерев и К°, 1914. — 13-е изд. — 238 с.
  • Народы России. Белорусы и поляки / Издание «Досуг и дело». — СПб : Общественная польза, 1878. — 68 с.
  • Насытка, Я. «Тыя ж беларусы…»: Этнічныя межы беларусаў у XIX — пачатку XX ст. / Я. Насытка // Беларуская мінуўшчына. — 1994. — № 4. — С. 11—15.
  • Нацыянальны атлас Беларусі / Складз. і падрыхт. да друку Рэсп. унітарн. прадпрыемствам «Белкартаграфія» у 2000—2002 гг., Гал. рэдкал. М. У. Мясніковіч (старшыня) і інш. — Мінск : Белкартаграфія, 2002. — 292 с.
  • Петров, Н. И. Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края / Н. И. Петров. — СПб. : Тип. Тов. «Общественная польза», 1890. — 585 с. [4]
  • Раюк, А. Р. Мяжа паміж беларускай і рускай этнічнымі тэрыторыямі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2022. — Вып. 32. — С. 411—418.
  • Раюк, А. Р. «Народ лесу»: абагульнены этнастэрэатып аб беларусах і Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2021. — Вып. 30. — С. 295—301.
  • Реклю, Э. Россия европейская и азиатская : в 2 т. / Э. Реклю. — Т. 1. Европейская Россия. До Урала. — СПб. : А. Ильин, 1883. — 700 с.
  • Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя / Г. Сагановіч. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2001. — 412 с.
  • Самбук, С. М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX века / Ред. В. П. Панютич. — Минск : Наука и техника, 1980. — 224 с.
  • Сементовский, А. Этнографический обзор Витебской губернии / А. Сементовский. — Санкт-Петербург : Тип. Н. Хана. — 1872. — 69 с.
  • Сталюнас, Д. Границы в пограничье: белорусы и этнолингвистическая политика Российской империи на Западных окраинах в период Великих Реформ / Д. Сталюнас // Ab Imperio. 2003 — № 1. — С. 261—292.
  • Столпянский, Н. П. Девять губерний Западно-Русского края в топографическом, геогностическом, статистическом, экономическом, этнографическом и историческом отношениях : (С карт. девяти губерний края) / Н. П. Столпянский. — СПб : тип. Гогенфельдена и К°, 1866. — 200 с.
  • Смалянчук, А. Дыскусія пра вытокі на фоне «ідэалягічнай рэвалюцыі» Архівавана 15 жніўня 2014. / А. Смалянчук // ARCHE. — 2008. — № 3. — С. 53—57.
  • Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
  • Тегако, Л. И. Антропология белорусского Полесья: демография, этническая история, генетика / Л. И. Тегако, А. И. Микулич, И. И. Саливон. — Минск. — 1978.
  • Терешкович, П. В. Этническая история Беларуси XIX — начала XX в.: В контексте Центрально-Восточной Европы Архівавана 12 жніўня 2011. / П. В. Терешкович. — Минск : БГУ, 2004. — 233 с. [5]
  • Титов В. С. Историко-этнографическое районирование материальной культуры белорусов. ― Мн., 1983.
  • Флоря, Б. Н. О некоторых особенностях развития этнического самосознания восточных славян в эпоху Средневековья — раннего Нового времени Архівавана 29 лістапада 2014. // Материалы конференции «Россия-Украина: история взаимоотношений». — М., 1997. — C. 9—27.
  • Хомич, С. Н. Территория и государственные границы Беларуси в XX веке: от незавершенной этнической самоидентификации и внешнеполитического произвола к современному status quo / С. Н. Хомич. — Минск : Экономпресс, 2011. — 415 с.
  • Чаквин, И. В. Из истории становления национального самосознания белорусов (XIV — начало XX вв.) / И. В. Чаквин, П. В. Терешкович // Советск. этнография. — 1990. — № 6. — С. 42—54.
  • Чаквін, І. Нацыя ліцвінаў у этнагенезе беларусаў: Параўнальна-тыпалагічны і гістарычны аспекты Архівавана 29 лістапада 2014. / І. Чаквін // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 6 : Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнац., міжрэліг. і міжкультур. узаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. — Мінск : ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. — Ч. 1. — С. 37—42.
  • Шафарик, П. И. Славянское народописание / П. И. Шафарик; пер. с чешского И.Бодянского. — М. : Университетская типография, 1843. — 182 с.
  • Ширяев, Е. Е. Беларусь: Русь Белая, Русь Черная и Литва в картах / Е. Е. Ширяев. — Минск : Навука і тэхніка, 1991. — 119 с.
  • Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — 490 с.
  • Эркерт, Р. Ф. Взгляд на историю и этнографию западных губерний России : (с атласом) / [соч.] Полк. Р. Ф. Эркерта. — Санкт-Петербург : тип. Дома призрения малолет. бедных, 1864. — 72 с.
  • Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя / В. К. Бандарчык [і інш]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1985. — 215 с.
  • Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1989. — 575 с.
  • Woyniłłowicz, E. Wspomnienia. 1847—1928 / E. Woyniłłowicz. — Wilno : Józef Zawadzki, 1931. — cz. 1. — 368 s.
  • Woyniłłowicz, E. Granice Polski w 1771-m i w 1920-m roku (I) / Edward Woyniłłowicz // Słowo. — 1927. — № 96.

Картаграмы вынікаў Першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі (1897 г.)[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]