Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне

Гэты артыкул з’яўляецца артыкулам года.
Гэта старонка ўваходзіць у лік выдатных спісаў
Інфармацыйныя спісы
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль, які атрымліваюць лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. Быў упершыню адчаканены ў 1902 годзе.

Но́белеўская прэ́мія па фізіяло́гіі і медыцы́не (шведск.: Nobelpriset i fysiologi eller medicin) — найвышэйшая ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галінах фізіялогіі і медыцыны, якая штогод прысуджаецца шведскім Каралінскім інстытутам у Стакгольме. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны[1]. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Фонду Нобеля і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў і выканаўчага сакратара, якія выбіраюцца Каралінскім інстытутам[2][3]. Нягледзячы на тое, што прэмію звчайна называюць «Нобелеўскай прэміяй па медыцыне», у сваім запавеце Нобель падкрэсліваў, што прэмія павінна ўручацца за дасягненні ў «фізіялогіі або медыцыне», у выніку чаго на прыз прэтэндуюць навукоўцы з больш шырокага спектра абласцей[3]. Лаўрэатам першай Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1901 годзе стаў Эміль Адольф фон Берынг з Германіі. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу[4]. У 1901 годзе фон Берынг атрымаў 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня, у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля[5].

За больш чым 100 гадоў існавання прэміі лаўрэаты былі ўзнагароджаны за ўклад у развіццё шырокіх спектраў абласцей, якія адносяцца да фізіялогіі або медыцыны. Больш за 25 лаўрэатаў атрымалі Нобелеўскія прэміі за ўклад у галінах нейрабіялогіі і абмену рэчываў[3]. Лаўрэату Нобелеўскай прэміі 1939 года немцу Герхарду Домагку ўрад не дазволіў атрымаць прэмію. Пазней ён атрымаў медаль і дыплом, але не грошы[6]. З 1901 года Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне не прысуджалася толькі 9 разоў: у 1915, 1916, 1917, 1918, 1921, 1925, 1940, 1941 і 1942 гадах. Па стане на 2016 год прэмію атрымлівалі 211 вучоных, з якіх толькі дванаццаць былі жанчынамі: Герці Коры (1947), Разалін Сасмэн Ялаў (1977), Барбара Мак-Клінтак (1983), Рыта Леві-Мантальчыні (1986), Гертруда Элаян (1988), Хрысціяна Нюслайн-Фольхард (1995), Лінда Бак (2004), Франсуаза Барэ-Сінусі (2008), Элізабет Блэкбёрн (2009), Кэрал Грэйдэр (2009), Май-Брыт Мозер (2014) і Ту Юю (2015)[7]. Самым маладым лаўрэатам прэміі на момант атрымання стаў Фрэдэрык Бантынг ва ўзросце 32 гадоў у 1923 годзе, а самым узроставым быў лаўрэат 1966 года Фрэнсіс Пейтан Роўс, якому на момант прысуджэння было 87 гадоў[8].

Лаўрэаты[правіць | правіць зыходнік]

1901—19101911—19201921—19301931—19401941—19501951—19601961—19701971—19801981—19901991—20002001—20102011—20202021—…


1901—1910[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1901 Эміль Адольф фон Берынг
(1854—1917)
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія За працы, прысвечаныя сыроваткавай тэрапіі, асабліва за яе прымяненне пры лячэнні дыфтэрыі, што адкрыла новыя шляхі ў медыцынскай навуцы і тым самым дало ў рукі лекараў пераможную зброю супраць хваробы і смерці[9].
1902 Рональд Рос
(1857—1932)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія, Індыя (нарадзіўся ў горадзе Алмора, Індыя) За працы, прысвечаныя малярыі, у якіх ён паказаў, якім чынам яе ўзбуджальнік трапляе ў арганізм, і тым самым заклаў аснову для далейшых паспяховых даследаванняў у галіне распрацовак метадаў барацьбы з гэтай хваробай[10].
1903 Нільс Руберг Фінзен
(1860—1904)
Сцяг Даніі Данія (нарадзіўся ў горадзе Торсхаўн, сучасныя Сцяг Фарэрскіх астравоў Фарэрскія астравы) У знак прызнання яго заслуг у лячэнні хвароб — асабліва ваўчанкі — з дапамогай канцэнтраванага светлавога выпраменьвання, што адкрыла новыя магчымасці ў медыцынскай навуцы[11].
1904 Іван Пятровіч Паўлаў
(1849—1936)
Сцяг Расійскай імперыі Расійская імперыя У знак прызнання прац па фізіялогіі стрававання, дзякуючы якім веды аб жыццёва важных аспектах гэтага пытання былі зменены і пашыраны[12].
1905 Роберт Кох
(1843—1910)
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія За даследаванні і адкрыцці, звязаныя з лячэннем туберкулёзу[13].
1906 Каміла Гольджы
(1843—1926)
Сцяг Каралеўства Італія Італія У знак прызнання прац аб структуры нервовай сістэмы[14].
Сант’яга Рамон-і-Кахаль
(1852—1934)
Сцяг Іспаніі (1785-1873 і 1875-1931) Іспанія
1907 Шарль Луі Альфонс Лаверан
(1845—1922)
Сцяг Францыі Францыя За даследаванні ролі прасцейшых ва ўзнікненні захворванняў[15].
1908 Ілья Ільіч Мечнікаў
(1845—1916)
Сцяг Расійскай імперыі Расійская імперыя У знак прызнання прац аб імунітэце[16].
Паўль Эрліх
(1854—1915)
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія
1909 Эміль Тэадор Кохер
(1841—1917)
 Швейцарыя За працы ў галінах фізіялогіі, паталогіі і хірургіі шчытападобнай залозы[17].
1910 Альбрэхт Косель
(1853—1927)
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія У знак прызнання ўкладу ў вывучэнне хіміі клеткі, унесенага даследаваннямі бялкоў, у прыватнасці нуклеінавых рэчываў[18].

1911—1920[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1911 Альвар Гульстранд
(1862—1930)
Сцяг Швецыі Швецыя За працы, прысвечаныя дыёптрыцы вока[19].
1912 Алексіс Карэль
(1873—1944)
Сцяг Францыі Францыя У знак прызнання прац над сасудзістым швом і трансплантацыі крывяносных сасудаў і органаў[20].
1913 Шарль Рышэ
(1850—1935)
Сцяг Францыі Францыя У знак прызнання работ па анафілаксіі[21].
1914 Роберт Барані
(1876—1936)
Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыя (нарадзіўся ў Вене, сучасная Сцяг Аўстрыі Аўстрыя) За працы па фізіялогіі і паталогіі вестыбулярнага апарату[22].
1915 Прэмія не прысуджалася[23][24][25][26]
1916
1917
1918
1919 Жуль Бардэ
(1870—1961)
Сцяг Бельгіі Бельгія За адкрыцці, звязаныя з імунітэтам[27].
1920 Шэк Аўгуст Стынберг Крог
(1874—1949)
Сцяг Даніі Данія За адкрыццё механізму рэгуляцыі прасвету капіляраў[28].

1921—1930[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1921 Прэмія не прысуджалася[29]
1922 Арчыбалд Вівіен Хіл
(1886—1977)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія За даследаванні, звязаныя з утварэннем цяпла ў цягліцах[30].
Ота Фрыц Меергоф
(1884—1951)
Сцяг Германіі Германія За адкрыццё цеснай ўзаемасувязі паміж спажываннем кіслароду і метабалізмам малочнай кіслаты ў цягліцах[30].
1923 Фрэдэрык Грант Бантынг
(1891—1941)
Канада За адкрыццё інсуліну[31].
Джон Джэймс Рыкард Маклеад
(1876—1935)
Канада (нарадзіўся ў горадзе Клуні, Сцяг Шатландыі Шатландыя)
1924 Вілем Эйнтховен
(1860—1927)
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды (нарадзіўся ў горадзе Семаранг (сучасная Сцяг Інданезіі Інданезія), у складзе Галандскай Ост-Індыі) За адкрыццё механізму электракардыяграмы[32].
1925 Прэмія не прысуджалася[33]
1926 Іаханес Андрэас Грыб Фібігер
(1867—1928)
Сцяг Даніі Данія За адкрыццё карцыномы, якая выклікаецца Spiroptera[34].
1927 Юліус Вагнер-Яўрэг
(1857—1940)
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя За адкрыццё тэрапеўтычнага эфекту заражэння малярыяй пры лячэнні прагрэсіўнага паралічу[35].
1928 Шарль Жуль Анры Ніколь
(1866—1936)
Сцяг Францыі Францыя За працы, звязаныя з сыпным тыфам[36].
1929 Хрысціян Эйкман
(1858—1930)
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды За ўклад у адкрыццё вітамінаў[37].
Фрэдэрык Гоўленд Хопкінс
(1861—1947)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія За адкрыццё вітамінаў, якія стымулююць працэсы росту[37].
1930 Карл Ландштэйнер
(1868—1943)
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя За адкрыццё груп крыві чалавека[38].

1931—1940[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1931 Ота Генрых Варбург
(1883—1970)
Сцяг Германіі Германія За адкрыццё прыроды і механізму дзеяння дыхальнага ферменту[39].
1932 Чарлз Скот Шэрынгтан
(1857—1952)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія За адкрыцці, якія тычацца функцый нейронаў[40].
Эдгар Дуглас Эдрыян
(1889—1977)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1933 Томас Хант Морган
(1866—1945)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША За адкрыцці, звязаныя з роляй храмасом у спадчыннасці[41].
1934 Джордж Хойт Уіпл
(1878—1976)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША За адкрыцці, звязаныя з выкарыстаннем печані пры лячэнні анеміі[42].
Джордж Рычардс Майнат
(1885—1950)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША
Уільям Пэры Мёрфі
(1892—1987)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША
1935 Ханс Шпеман
(1869—1941)
Сцяг Нацысцкай Германіі Германія За адкрыццё эфектаў эмбрыянальнага развіцця[43].
1936 Генры Халет Дэйл
(1875—1968)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія За адкрыцці, звязаныя з хімічнай перадачай нервовых імпульсаў[44].
Ота Лёві
(1873—1961)
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя (нарадзіўся ў Франкфурце-на-Майне, Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія)
1937 Альберт Сент-Дзьёрдзы фон Нейгірапалт
(1893—1986)
Сцяг Венгрыі (1919-1946) Венгрыя За адкрыцці, звязаныя з працэсамі біялагічнага акіслення, звязаных у тым ліку з вывучэннем вітаміну C і каталізу фумаравай кіслаты[45].
1938 Карней Жан Франсуа Хейманс
(1892—1968)
Сцяг Бельгіі Бельгія За адкрыццё ролі сінусавага і аартальнага механізмаў у рэгуляцыі дыхання[46].
1939 Герхард Домагк
(1895—1964)
Сцяг Нацысцкай Германіі Германія За адкрыццё антыбактэрыяльнага эфекту прантазілу[47].
1940 Прэмія не прысуджалася[48]

1941—1950[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1941 Прэмія не прысуджалася[49][50]
1942
1943 Карл Петэр Хенрык Дам
(1895—1976)
Сцяг Даніі Данія За адкрыццё вітаміну К[51].
Эдуард Адальберт Дойзі
(1893—1986)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША За адкрыццё хімічнай структуры вітаміну К[51].
1944 Джозеф Эрлангер
(1874—1965)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША За адкрыцці, звязаныя з высокадыферэнцыраванымі функцыямі некаторых нервовых валокнаў[52].
Герберт Спенсер Гасер
(1888—1963)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША
1945 Аляксандр Флемінг
(1881—1955)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія (нарадзіўся ў горадзе Дарвел, Сцяг Шатландыі Шатландыя) За адкрыццё пеніцыліну і яго гаючага ўздзеяння пры лячэнні розных інфекцыйных захворванняў[53].
Эрнст Борыс Чэйн
(1906—1979)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Берліне, Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія)
Хоўард Уолтэр Флоры
(1898—1968)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
1946 Герман Джозеф Мёлер
(1890—1967)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША За адкрыццё з’яўлення мутацый пад уплывам рэнтгенаўскага выпраменьвання[54].
1947 Карл Фердынанд Коры
(1896—1984)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША (нарадзіўся ў Празе (сучасная Сцяг Чэхіі Чэхія), якая ўваходзіла ў склад Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыі) За адкрыццё каталітычнага ператварэння глікагену[55].
Герці Тэрэза Коры, нар. Радніц
(1896—1957)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША (нарадзілася ў Празе (сучасная Сцяг Чэхіі Чэхія), якая ўваходзіла ў склад Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыі)
Бернарда Альберта Усай
(1887—1971)
Сцяг Аргенціны Аргенціна За адкрыццё ролі гармонаў пярэдняй долі гіпофізу ў метабалізме глюкозы[55].
1948 Паўль Герман Мюлер
(1899—1965)
 Швейцарыя За адкрыццё высокай эфектыўнасці ДДТ як кантактнага яду супраць многіх відаў членістаногіх[56].
1949 Вальтэр Рудольф Гес
(1881—1973)
 Швейцарыя За адкрыццё функцыянальнай арганізацыі прамежкавага мозга як каардынатара актыўнасці ўнутраных органаў[57].
Антоніу Каэтану Эгаш Маніш
(1874—1955)
Сцяг Партугаліі Партугалія За адкрыцці, якія тычацца тэрапеўтычнага дзеяння лабатаміі пры лячэнні некаторых псіхічных захворванняў[57].
1950 Эдвард Калвін Кендал
(1886—1972)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША За адкрыцці, якія тычацца гармонаў кары наднырачнікаў, іх структуры і біялагічных эфектаў[58].
Тадэвуш Рэйхштэйн
(1897—1996)
 Швейцарыя
Сцяг Польшчы Польшча (нарадзіўся ў горадзе Улацлавак, Царства Польскае (сучасная Польшча))
Філіп Шоўалтэр Хенч
(1896—1965)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША

1951—1960[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1951 Макс Тэйлер
(1899—1972)
Сцяг Пар (1927-1994) ПАР За адкрыцці, звязаныя з жоўтай ліхаманкай і барацьбой з ёй[59].
1952 Зельман Абрахам Ваксман
(1888—1973)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША (нарадзіўся ў горадзе Нова-Прылука (сучасная Сцяг Украіны Украіна), які тады ўваходзіў у склад Сцяг Расійскай імперыі Расійскай імперыі) За адкрыццё стрэптаміцыну, першага антыбіётыка, эфектыўнага пры лячэнні туберкулёзу[60].
1953 Ханс Адольф Крэбс
(1900—1981)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Гільдэсгайме, Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія) За адкрыццё цыклу лімоннай кіслаты[61].
Фрыц Альберт Ліпман
(1899—1986)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША (нарадзіўся ў Кёнігсбергу, Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія, які зараз уваходзіць у склад Сцяг Расіі Расіі пад назвай Калінінград) За адкрыццё каферменту А і яго значэння для прамежкавых стадый метабалізму[61].
1954 Джон Франклін Эндэрс
(1897—1985)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША За адкрыццё здольнасці вірусу поліяміэліту расці ў культурах розных тканін[62].
Томас Хакл Уэлер
(1915—2008)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША
Фрэдэрык Чапмен Робінс
(1916—2003)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША
1955 Аксель Хуга Тэадор Тэарэль
(1903—1982)
Сцяг Швецыі Швецыя За адкрыцці, якія тычацца прыроды і механізму дзеяння акісляльных ферментаў[63].
1956 Андрэ Фрэдэрык Курнан
(1895—1988)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША (нарадзіўся ў Парыжы, Сцяг Францыі Францыя) За адкрыцці, якія тычацца катэтарызацыі сэрца і паталагічных змяненняў у сістэме кровазвароту[64].
Вернер Форсман
(1904—1979)
Сцяг Германіі Федэратыўная Рэспубліка Германіі
Дзікінсан Рычардс
(1895—1973)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША
1957 Даніэле Бавэ
(1907—1992)
Сцяг Італіі Італія (нарадзіўся ў Нёўшатэлі,  Швейцарыя) За адкрыцці, якія тычацца сінтэтычных злучэнняў, якія блакіруюць дзеянне некаторых рэчываў арганізма, і за выяўленне іх дзеяння на сасудзістую сістэму і шкілетныя цягліцы[65].
1958 Джордж Уэлс Бідл
(1903—1989)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША За адкрыцці, звязаныя з роляй генаў у спецыфічных біяхімічных працэсах[66].
Эдвард Лоры Тэйтэм
(1909—1975)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША
Джошуа Ледэрберг
(1925—2008)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША За адкрыцці, якія тычацца генетычнай рэкамбінацыі і арганізацыі генетычнага матэрыялу бактэрый[66].
1959 Севера Ачоа
(1905—1993)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША (нарадзіўся ў горадзе Луарка, Сцяг Іспаніі Іспанія) За адкрыццё механізмаў біялагічнага сінтэзу рыбануклеінавай і дэзоксірыбануклеінавай кіслот[67].
Артур Корнберг
(1918—2007)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША
1960 Фрэнк Макфарлейн Бёрнет
(1899—1985)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія За адкрыццё набытай імуналагічнай талерантнасці[68].
Пітэр Браян Медавар
(1915—1987)
Сцяг Бразіліі Бразілія
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія

1961—1970[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1961 Дзьёрдзь фон Бекешы
(1899—1972)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Будапешце (сучасная Сцяг Венгрыі Венгрыя), які тады ўваходзіў у склад Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыі) За адкрыццё фізічных механізмаў ўспрымання раздражненняў унутранага вуха[69].
1962 Фрэнсіс Гары Комптан Крык
(1916—2004)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія За адкрыцці, якія тычацца малекулярнай структуры нуклеінавых кіслот і іх значэнне для перадачы інфармацыі ў жывой матэрыі[70].
Джэймс Дзьюі Уотсан
(1928-…)
Сцяг ЗША ЗША
Марыс Хью Фрэдэрык Уілкінс
(1916—2004)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сцяг Новай Зеландыі Новая Зеландыя (нарадзіўся ў горадзе Пангароа, Новая Зеландыя)
1963 Джон Кэр’ю Эклс
(1903—1997)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія За адкрыцці, якія тычацца іённых механізмаў узбуджэння і тармажэння ў перыферычных і цэнтральных участках мембраны нервовых клетак[71].
Алан Лойд Ходжкін
(1914—1998)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Эндру Філдынг Хакслі
(1917—2012)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1964 Конрад Блох
(1912—2000)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Нісе (сучасная Сцяг Польшчы Польшча), які ўваходзіў у склад Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германіі) За адкрыцці, якія тычацца механізмаў і рэгуляцыі абмену халестэрыну і тлустых кіслот[72].
Феадор Лінен
(1911—1979)
Сцяг Германіі Федэратыўная Рэспубліка Германіі
1965 Франсуа Жакоб
(1920—2013)
Сцяг Францыі Францыя За адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю сінтэзу ферментаў і вірусаў[73].
Андрэ Львоф
(1902—1994)
Сцяг Францыі Францыя
Жак Мано
(1910—1976)
Сцяг Францыі Францыя
1966 Пейтан Роўс
(1879—1970)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыццё анкагенных вірусаў[74].
Чарлз Брэнтан Хагінс
(1901—1997)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыцці, якія тычацца гарманальнага лячэння рака прадсталёвай залозы[74].
1967 Рагнар Граніт
(1900—1991)
Сцяг Швецыі Швецыя (нарадзіўся ў горадзе Хельсінкі (сучасная Сцяг Фінляндыі Фінляндыя), які ўваходзіў у склад Сцяг Расійскай імперыі Расійскай імперыі) За адкрыцці, звязаныя з першаснымі фізіялагічнымі і хімічнымі глядзельнымі працэсамі ў воку[75].
Холдэн Кефер Хартлайн
(1903—1983)
Сцяг ЗША ЗША
Джордж Уолд
(1906—1997)
Сцяг ЗША ЗША
1968 Роберт У. Холі
(1922—1993)
Сцяг ЗША ЗША За расшыфроўку генетычнага кода і яго ролі ў сінтэзе бялкоў[76].
Хар Гобінд Карана
(1922—2011)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Райпуне, Сцяг Брытанскай Індыі Брытанская Індыя)
Маршал У. Нірэнберг
(1927—2010)
Сцяг ЗША ЗША
1969 Макс Дэльбрук
(1906—1981)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Берліне, Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія) За адкрыцці, якія тычацца механізму рэплікацыі і генетычнай структуры вірусаў[77].
Алфрэд Д. Хершы
(1908—1997)
Сцяг ЗША ЗША
Сальвадор Э. Лурыя
(1912—1991)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Турыне, Сцяг Каралеўства Італія Італія)
1970 Бернард Кац
(1911—2003)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Лейпцыгу, Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія) За адкрыцці, якія тычацца гумаральных пасярэднікаў у нервовых канчатках, механізмаў іх захавання, выдзялення і інактывацыі[78].
Ульф фон Эйлер
(1905—1983)
Сцяг Швецыі Швецыя
Джуліус Аксельрад
(1912—2004)
Сцяг ЗША ЗША

1971—1980[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1971 Эрл У. Сазерленд мал.
(1915—1974)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыцці, якія тычацца механізмаў дзеяння гармонаў[79].
1972 Джэралд М. Эдэльмэн
(1929—2014)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыцці, якія тычацца хімічнай структуры антыцелаў[80].
Родні Р. Портэр
(1917—1985)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1973 Карл фон Фрыш
(1886—1982)
 ФРГ (нарадзіўся ў Вене (сучасная Сцяг Аўстрыі Аўстрыя), якая тады ўваходзіла ў склад Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыі) За адкрыцці, якія тычацца арганізацыі і выяўлення індывідуальных і сацыяльных мадэлей паводзін[81].
Конрад Лорэнц
(1903—1989)
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Нікалас Тынберген
(1907—1988)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія (нарадзіўся ў горадзе Гаага, Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды)
1974 Альбер Клод
(1899—1983)
Сцяг Бельгіі Бельгія За адкрыцці, якія тычацца структурнай і функцыянальнай арганізацыі клеткі[82].
Крысціян дэ Дзюу
(1917—2013)
Сцяг Бельгіі Бельгія
Джордж Э. Паладэ
(1912—2008)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў горадзе Ясы, Сцяг Румыніі Румынія)
1975 Дэвід Балтымар
(1938-…)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыцці, якія тычацца ўзаемадзеяння паміж анкавірусамі і генетычным матэрыялам клеткі[83].
Рэната Дульбека
(1914—2012)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Катандзары, Сцяг Каралеўства Італія Італія)
Хоўард М. Тэмін
(1934—1994)
Сцяг ЗША ЗША
1976 Барух С. Бламберг
(1925—2011)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыцці, якія тычацца новых механізмаў паходжання і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў[84].
Д. Карлтан Гайдузек
(1923—2008)
Сцяг ЗША ЗША
1977 Ражэ Гіймэн
(1924-…)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў горадзе Дыжон, Сцяг Францыі Францыя) За адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыдных гармонаў мозга[85].
Эндру В. Шалі
(1926-…)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Вільні (сучасная Сцяг Літвы Літва), якая ўваходзіла ў склад Сцяг Польшчы Міжваеннай Польшчы)
Разалін Ялау
(1921—2011)
Сцяг ЗША ЗША За развіццё радыёімунных метадаў вызначэння пептыдных гармонаў[85].
1978 Вернер Арбер
(1929-…)
 Швейцарыя За адкрыццё рэстрыкцыённых ферментаў і іх прымяненне ў малекулярнай генетыцы[86].
Даніэл Натанс
(1928—1999)
Сцяг ЗША ЗША
Гамільтан О. Сміт
(1931-…)
Сцяг ЗША ЗША
1979 Алан М. Кормак
(1924—1998)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Яганэсбургу, ПАС) За распрацоўку камп’ютарнай тамаграфіі[87].
Годфрэй Н. Хаўнсфілд
(1919—2004)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1980 Барух Бенасераф
(1920—2011)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Каракасе, Венесуэла) За адкрыцці, якія тычацца генетычна дэтэрмінаваных структур на клетачнай паверхні, якія рэгулююць імунныя рэакцыі[88].
Жан Дасэ
(1916—2009)
Сцяг Францыі Францыя
Джордж Д. Снел
(1903—1996)
Сцяг ЗША ЗША

1981—1990[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1981 Роджэр У. Сперы
(1913—1994)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыцці, якія тычацца функцыянальнай спецыялізацыі паўшар’яў галаўнога мозгу[89].
Дэвід Х. Х’юбел
(1926—2013)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў горадзе Уіндсар, Сцяг Канады (1921-1957) Канада) За адкрыцці, якія тычацца прынцыпаў апрацоўкі інфармацыі ў глядзельнай сістэме[89].
Торстэн Н. Візел
(1924-…)
Сцяг Швецыі Швецыя
1982 Сунэ К. Бергстрэм
(1916—2004)
Сцяг Швецыі Швецыя За адкрыцці, якія тычацца простагландзінаў і блізкіх да іх біялагічна актыўных рэчываў[90].
Бенгт І. Самуэльсан
(1934-…)
Сцяг Швецыі Швецыя
Джон Р. Вейн
(1927—2004)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1983 Барбара Мак-Клінтак
(1902—1992)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыццё мабільных генетычных элементаў[91].
1984 Нільс К. Ернэ
(1911—1994)
Сцяг Даніі Данія За тэорыі адносна спецыфічнасці ў развіцці і кантролі імуннай сістэмы і за адкрыццё прынцыпу выпрацоўкі монакланальных антыцелаў[92].
Георг Ж. Ф. Кёлер
(1946—1995)
 ФРГ
Сезар Мільштэйн
(1927—2002)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сцяг Аргенціны Аргенціна (нарадзіўся ў горадзе Бая-Бланка, Аргенціна)
1985 Майкл С. Браўн
(1941-…)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыцці, якія тычацца рэгуляцыі абмену халестэрыну[93].
Джозеф Л. Голдстайн
(1940-…)
Сцяг ЗША ЗША
1986 Стэнлі Коэн
(1922—2020)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыццё фактараў росту[94].
Рыта Леві-Мантальчыні
(1909—2012)
Сцяг Італіі Італія
Сцяг ЗША ЗША (нарадзілася ў Турыне, Італія)
1987 Судзумі Танегава
(1939-…)
Сцяг Японіі Японія За адкрыццё генетычнага прынцыпу генерацыі разнавіднасці антыцелаў[95].
1988 Джэймс У. Блэк
(1924—2010)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія За адкрыццё важных прынцыпаў медыкаментознай тэрапіі[96].
Гертруда Б. Элаян
(1918—1999)
Сцяг ЗША ЗША
Джордж Х. Хітчынгс
(1905—1998)
Сцяг ЗША ЗША
1989 Дж. Майкл Бішап
(1936-…)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыццё клеткавага паходжання рэтравірусных анкагенаў[97].
Харальд Э. Вармус
(1939-…)
Сцяг ЗША ЗША
1990 Джозеф Э. Мары
(1919—2012)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыцці, якія тычацца трансплантацыі органаў і клетак пры лячэнні чалавечых хвароб[98].
Э. Донал Томас
(1920—2012)
Сцяг ЗША ЗША

1991—2000[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1991 Эрвін Неер
(1944-…)
Сцяг Германіі Германія За адкрыцці, звязаныя з функцыямі адзіночных іённых каналаў у клетках[99].
Берт Закман
(1942-…)
Сцяг Германіі Германія
1992 Эдманд Г. Фішэр
(1920—2021)
Сцяг ЗША ЗША
 Швейцарыя (нарадзіўся ў Шанхаі, Сцяг Кітайскай Рэспублікі, 1912 Кітай)
За адкрыцці, якія тычацца зваротнага бялковага фасфарыліравання як механізму біялагічнай рэгуляцыі[100].
Эдвін Г. Крэбс
(1918—2009)
Сцяг ЗША ЗША
1993 Рычард Дж. Робертс
(1943-…)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Дэрбі, Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія) За адкрыццё перарывістай структуры гена[101].
Філіп А. Шарп
(1944-…)
Сцяг ЗША ЗША
1994 Алфрэд Г. Гілман
(1941—2015)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыццё G-бялкоў і ролі гэтых бялкоў у перадачы сігналу у клетцы[102].
Марцін Родбел
(1925—1998)
Сцяг ЗША ЗША
1995 Эдвард Б. Льюіс
(1918—2004)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранніх стадыях эмбрыянальнага развіцця[103].
Хрысціяна Нюслайн-Фольхард
(1942-…)
Сцяг Германіі Германія
Эрык Ф. Вішаус
(1947-…)
Сцяг ЗША ЗША
1996 Пітэр Ч. Догерці
(1940-…)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія За адкрыцці, звязаныя са спецыфічнасцю клеткавага імунітэту[104].
Рольф М. Цынкернагель
(1944-…)
 Швейцарыя
1997 Стэнлі Б. Прузінер
(1942-…)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыццё прыёнаў — новага экалагічнага прынцыпу інфекцыі[105].
1998 Роберт Ф. Ферчгат
(1916—2009)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыццё ролі аксіду азоту як сігнальнай малекулы ў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы[106].
Луіс Х. Ігнара
(1941-…)
Сцяг ЗША ЗША
Ферыд Мурад
(1936-…)
Сцяг ЗША ЗША
1999 Гюнтэр Блобель
(1936—2018)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў горадзе Вальтэрсдорф (сучасныя Негаславіцы, Сцяг Польшчы Польшча), які ўваходзіў у склад Сцяг Нацысцкай Германіі Германіі) За адкрыццё ў бялковых малекулах ўнутраных сігнальных паслядоўнасцяў, якія накіроўваюць іх транспарт і вызначаюць лакалізацыю ў клетцы[107].
2000 Арвід Карлсан
(1923—2018)
Сцяг Швецыі Швецыя За адкрыцці, якія тычацца перадачы сігналу ў нервовай сістэме[108].
Пол Грынгард
(1925—2019)
Сцяг ЗША ЗША
Эрык Р. Кэндэл
(1929-…)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Вене, Сцяг Аўстрыі Аўстрыя)

2001—2010[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
2001 Леланд Х. Хартвел
(1939-…)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыццё ключавых рэгулятараў клетачнага цыкла[109].
Цім Хант
(1943-…)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Пол М. Нерс
(1949-…)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
2002 Сідней Брэнер
(1927—2019)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Паўднёва-Афрыканскім Саюзе) За адкрыцці, якія тычацца генетычнай рэгуляцыі развіцця чалавечых органаў і «запраграмаванай» гібелі клеткі[110].
Х. Роберт Хорвіц
(1947-…)
Сцяг ЗША ЗША
Джон Э. Салстан
(1942—2018)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
2003 Пол Лотэрбур
(1929—2007)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыццё метаду магнітна-рэзананснай тамаграфіі[111].
Пітэр Мэнсфілд
(1933-2017)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
2004 Рычард Эксел
(1946-…)
Сцяг ЗША ЗША За даследаванні нюхальных рэцэптараў і арганізацыі сістэмы органаў нюху[112].
Лінда Б. Бак
(1947-…)
Сцяг ЗША ЗША
2005 Бары Дж. Маршал
(1951-…)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія За адкрыццё бактэрыі «Helicobacter pylori» і даследаванне яе ўплыву на ўзнікненне гастрыту і язвавай хваробы[113].
Дж. Робін Уорэн
(1937-…)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
2006 Эндру З. Фаер
(1959-…)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыццё РНК-інтэрферэнцыі — прыгнёт экспрэсіі генаў двухланцуговай РНК[114].
Крэйг К. Мело
(1960-…)
Сцяг ЗША ЗША
2007 Марыа Р. Капекі
(1937-…)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Сцяг Каралеўства Італія Італіі) За адкрыццё прынцыпаў увядзення спецыфічных генных мадыфікацый з выкарыстаннем эмбрыянальных ствалавых клетак у мышэй[115].
Марцін Дж. Эванс
(1941-…)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Олівер Сміціс
(1925—2017)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытаніі)
2008 Харальд цур Хаўзен
(1936-…)
Сцяг Германіі Германія За вывучэнне папіломавіруса, які выклікае рак шыйкі маткі[116].
Франсуаза Барэ-Сінусі
(1947-…)
Сцяг Францыі Францыя За вывучэнне віруса імунадэфіцыту чалавека[116].
Люк Мантанье
(1932-2022)
Сцяг Францыі Францыя
2009 Элізабет Э. Блэкбёрн
(1948-…)
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Аўстраліі Аўстралія (нарадзілася ў горадзе Хобарт, Сцяг Аўстраліі Аўстралія )
За адкрыццё механізму абароны храмасом целамерамі і ферментам целамеразай[117]
Кэрал У. Грэйдэр
(1961-…)
Сцяг ЗША ЗША
Джэк У. Шостак
(1952-…)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Лондане, Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія)
2010 Роберт Дж. Эдвардс
(1925—2013)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія За распрацоўку тэхналогіі штучнага апладнення[118].

2011—2020[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
2011 Брус А. Бётлер
(1957-…)
Сцяг ЗША ЗША За працы па вывучэнні актывацыі прыроджанага імунітэту[119].
Жуль А. Хофман
(1941-…)
Сцяг Францыі Францыя (нарадзіўся ў горадзе Эхтэрнах, Сцяг Люксембурга Люксембург)
Ральф М. Штэйнмэн
(1943—2011)
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Канады Канада
За адкрыццё дэндрытных клетак і вывучэнне іх ролі для набытага імунітэту[119].
2012 Джон Б. Гёрдан
(1933-…)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія За адкрыццё рэпраграмавання спелых клетак у плюрыпатэнтныя стваловыя[120].
Сін’я Яманака
(1962-…)
Сцяг Японіі Японія
2013 Джэймс Э. Ротмэн
(1950-…)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыццё механізмаў рэгуляцыі дастаўкі везікул — галоўнай транспартнай сістэмы нашых клетак[121].
Рэндзі У. Шэкмэн
(1948-…)
Сцяг ЗША ЗША
Томас К. Зюдхаф
(1955-…)
Сцяг ЗША ЗША
2014 Джон О’Кіф
(1939-…)
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
За адкрыццё прасторавых клетак мозгу, якія адказваюць за сістэму арыентацыі чалавека ў прасторы[122].
Май-Брыт Мозер
(1963-…)
Сцяг Нарвегіі Нарвегія
Эдвард І. Мозер
(1962-…)
Сцяг Нарвегіі Нарвегія
2015 Уільям С. Кэмпбэл
(1930-…)
Сцяг Ірландыі Ірландыя
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў горадзе Рамелтан, Ірландыя)
За адкрыцці, якія тычацца лячэння захворванняў, выкліканых круглымі чарвямі[123].
Сатосі Омура
(1935-…)
Сцяг Японіі Японія
Ту Юю
(1930-…)
Сцяг Кітая Кітай За адкрыцці, якія тычацца лячэння малярыі[123].
2016 Ёсіноры Асумі
(1945-…)
Сцяг Японіі Японія За даследванні механізмаў аўтафагіі[124].
2017 Джэфры Хол
(1945-…)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыцці малекульных механізмаў, што кіруюць цыркадным рытмам[125].
Майкл Росбаш
(1944-…)
Сцяг ЗША ЗША
Майкл Янг
(1949-…)
Сцяг ЗША ЗША
2018 Тасуку Хондзё
(1942-…)
Сцяг Японіі Японія За іх адкрыцці тэрапіі раку шляхам інгібітавання адмоўнай імуннай рэгуляцыі[126].
Джэймс Элісан
(1948-…)
Сцяг ЗША ЗША
2019 Уільям Кэлін
(1957-…)
Сцяг ЗША ЗША За іх адкрыцці таго, як клеткі адчуваюць і адаптуюцца да даступнасці кіслароду (гл. Тканкавае дыханне)[127].
Пітэр Рэткліф
(1954-…)
Сцяг ЗША ЗША
Грэг Семенза
(1956-…)
Сцяг ЗША ЗША
2020 Харві Джэймс Алтэр
(1935-…)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыццё віруса гепатыту C[128].
Майкл Хаўтан
(1949-…)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Чарлз Райс
(1952-…)
Сцяг ЗША ЗША

2021—…[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
2021 Дэвід Джуліус
(нар. 1955)
Сцяг ЗША ЗША За адкрыццё рэцэптараў тэмпературы і дотыку[129].
Ардэм Патапуцян
(нар. 1949)
Сцяг Лівана Ліван
2022 Свантэ Пяэба
(нар. 1955)
Сцяг Швецыі Швецыя За адкрыцці, якія тычацца геномаў вымерлых гамінінаў і эвалюцыі чалавека[130].
2023 Каталін Карыко
(нар. 1955)
Сцяг Венгрыі Венгрыя Сцяг ЗША ЗША За адкрыцці, якія датычаць мадыфікацый нуклеазідных асноў, што дазволілі распрацаваць эфектыўныя мРНК-вакцыны супраць COVID-19.
Дру Вайсман
(нар. 1959)
Сцяг ЗША ЗША

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё ж з і к л м Форма і напісанне імёнаў паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайту Фонду Нобеля. Альтэрнатыўныя формы і напісанні імёнаў, калі яны існуюць, прыведзены ў артыкулах пра асоб.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м Прыналежнасць да краіны паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайту Фонду Нобеля. Нацыянальнасць лаўрэата можа быць іншай.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м Цытаты абгрунтавання кожнай прэміі прыведзены (не заўсёды ў поўным аб’ёме) паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайту Фонду Нобеля. Больш поўная інфармацыя аб працы, праведзенай кожным з лаўрэатаў, прыведзена ў артыкулах пра асоб.

Зноскі

  1. Alfred Nobel – The Man Behind the Nobel Prize. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  2. The Nobel Prize Awarders. Nobel Foundation. Праверана 21 лістапада 2008.
  3. а б в Lindsten, Jan and Nils Ringertz. The Nobel Prize in Physiology or Medicine, 1901–2000*. Nobel Foundation (26 чэрвеня 2001). Праверана 21 лістапада 2008.
  4. The Nobel Prize. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  5. The Nobel Prize Award Ceremonies. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2008. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  6. Nobel Laureates Facts. Nobelprize.org. Праверана 21 лістапада 2008.
  7. Women Nobel Laureates. Nobel Foundation. Праверана 21 лістапада 2008.
  8. Facts on the Nobel Prize in Physiology or Medicine. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 сакавіка 2013. (англ.)
  9. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1901 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
  10. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1902 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
  11. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1903 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
  12. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1904 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
  13. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1905 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
  14. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1906 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
  15. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1907 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
  16. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1908 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
  17. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1909 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
  18. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1910 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 25 студзеня 2013 года. (англ.)
  19. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1911 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
  20. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1912 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
  21. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1913 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
  22. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1914 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
  23. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1915 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
  24. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1916 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
  25. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1917 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
  26. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1918 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
  27. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1919 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
  28. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1920 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2013 года. (англ.)
  29. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1921 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
  30. а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1922 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
  31. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1923 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
  32. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1924 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
  33. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1925 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
  34. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1926 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
  35. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1927 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
  36. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1928 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
  37. а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1929 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
  38. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1930 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
  39. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1931 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
  40. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1932 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
  41. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1933 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
  42. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1934 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
  43. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1935 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
  44. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1936 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
  45. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1937 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
  46. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1938 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
  47. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1939 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 30 студзеня 2013 года. (англ.)
  48. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1940 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 29 студзеня 2013 года. (англ.)
  49. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1941 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  50. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1942 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  51. а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1943 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  52. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1944 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  53. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1945 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  54. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1946 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  55. а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1947 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  56. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1948 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  57. а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1949 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  58. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1950 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  59. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1951 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  60. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1952 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  61. а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1953 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  62. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1954 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  63. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1955 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  64. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1956 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  65. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1957 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  66. а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1958 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  67. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1959 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  68. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1960 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 31 студзеня 2013 года. (англ.)
  69. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1961 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
  70. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1962 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
  71. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1963 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
  72. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1964 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
  73. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1965 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
  74. а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1966 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
  75. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1967 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
  76. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1968 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
  77. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1969 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
  78. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1970 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 1 лютага 2013. (англ.)
  79. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1971 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
  80. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1972 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
  81. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1973 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
  82. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1974 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
  83. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1975 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
  84. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1976 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
  85. а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1977 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
  86. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1978 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
  87. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1979 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
  88. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1980 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 3 лютага 2013. (англ.)
  89. а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1981 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  90. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1982 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  91. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1983 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  92. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1984 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  93. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1985 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  94. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1986 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  95. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1987 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  96. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1988 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  97. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1989 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  98. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1990 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  99. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1991 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  100. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1992 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  101. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1993 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  102. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1994 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  103. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1995 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  104. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1996 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  105. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1997 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  106. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1998 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  107. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1999 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  108. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2000 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  109. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2001 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  110. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2002 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  111. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2003 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  112. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2004 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  113. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2005 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  114. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2006 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  115. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2007 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  116. а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2008 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  117. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2009 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  118. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2010 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  119. а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2011 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  120. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2012 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 4 лютага 2013. (англ.)
  121. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2013 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2014. Праверана 7 кастрычніка 2013. (англ.)
  122. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2014 года. Nobelprize.org. Праверана 6 кастрычніка 2014. (англ.)
  123. а б Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2015 года. Nobelprize.org. Праверана 5 кастрычніка 2015. (англ.)
  124. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2016 года. Nobelprize.org. (англ.)
  125. https://www.nobelprize.org/prizes/medicine/2017/summary/
  126. https://www.nobelprize.org/prizes/medicine/2018/summary/
  127. https://www.nobelprize.org/prizes/medicine/2019/summary/
  128. https://www.nobelprize.org/prizes/medicine/2020/summary/
  129. https://www.nobelprize.org/prizes/medicine/2021/summary/
  130. https://www.nobelprize.org/prizes/medicine/2022/summary/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]