Розніца паміж версіямі "Нацыянальная акадэмія навук Беларусі"

Jump to navigation Jump to search
др
др (дапаўненне)
У перыяд [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] (1941—1945) нармальная дзейнасць акадэміі была перарваная. Частка навукоўцаў працягвала свае даследаванні ў інстытутах [[Расія|Расіі]] і іншых рэгіёнаў былога Савецкага Саюза. Многія супрацоўнікі прынялі ўдзел у ваенных дзеяннях. За годы вайны акадэмія, як і ўся гаспадарка Беларусі, панесла значныя страты. Навуковыя лабараторыі, абсталяванне, будынкі, фонды [[ЦНБ НАН Беларусі|бібліятэкі]] былі спаленыя ці разрабаваныя. У [[1945]] агульная колькасць супрацоўнікаў акадэміі складала 360 чалавек.
 
Пасля [[Аперацыя Баграціён|вызвалення Мінска]] ў [[ліпені]] [[1944]] на пачатак [[1945]] восем інстытутаў акадэміі ўзнавілі сваю дзейнасць, а ў 1951 у Акадэміі навук налічвалася ўжо 29 навукова-даследчых устаноў, з іх 16 інстытутаў. Агульная колькасць супрацоўнікаў дасягнула 1234 чал., у тым ліку ў акадэміі працавалі 33 акадэмікі, 27 членаў-карэспандэнтаў, 55 [[прафесар|прафесароў]] і дактароў навук, 165 кандыдатаў навук. Профіль далейшых навукова-даследчых работ акадэміі складваўся пад уплывам змяненняў у структуры народнай гаспадаркі рэспублікі, патрэбнасцяў развіцця навукі, склаўшыхся традыцый і наяўнага навуковага патэнцыялу. Развіццё акадэміі і падрыхтоўка спецыялістаў для яе інстытутаў ажыццяўлялася пры падтрымцы ўрада ў Беларусі і СССР, а таксама вядучых навуковых цэнтраў [[Масква|Масквы]], [[Ленінград]]а і іншых гарадоў былога [[СССР|Савецкага Саюза]].
 
У адпаведнасці з Указам [[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь|Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]] ад 15 траўня [[1997]] г. № 281 «Аб Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі» Акадэмія навук была ператворана ў Нацыянальную акадэмію навук са статусам вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыі Беларусі, адказнай за каардынацыю і правядзенне фундаментальных навуковых даследаванняў.

Навігацыя