2020
Выгляд
(Пасля перасылкі з 2020 год)
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2020 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
2020 — высакосны год, пачаўся ў сераду.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Студзень
[правіць | правіць зыходнік]- 3 студзеня: Нанесены авіяўдар ВПС ЗША па міжнародным аэрапорце Багдада.
- 5 студзеня: Луіс Пара заняў пасаду спікера парламента Венесуэлы.
- 7 студзеня: Себасцьян Курц паўторна заняў пасаду Федэральнага канцлера Аўстрыі.
- 8 студзеня:
- У рамках аперацыі «Пакутнік Сулеймані» КВІР Ірана здзейсніў ракетныя атакі амерыканскіх баз на тэрыторыі Ірака. У катастрофе Boeing 737 пад Тэгеранам загінулі 176 чалавек.
- У Пекіне (Кітай) быў адкрыты помнік беларускаму літаратурнаму класіку Янку Купалу працы скульптара У Вэйшаня.
- 9 студзеня: У Лазане (Швейцарыя) адбылася цырымонія адкрыцця III Зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў[1].
- 11 студзеня: У сувязі са смерцю султана Кабуса новым манархам Амана быў абвешчаны яго стрыечны брат Хайтэм бен Тарык Аль Саід.
- 15 студзеня: Урад Расіі на чале з Дзмітрыем Мядзведзевым падаў у адстаўку.
- 19 студзеня: Міжнародная канферэнцыя для мірнага ўрэгулявання лівійскага канфлікту склікана ў Берліне.
- 20 студзеня: Прызначаныя новыя міністр абароны, начальнік Генштаба і дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі.
- 22 студзеня: Прэзідэнтам Грэчаскай Рэспублікі, упершыню прызначана жанчына Катэрына Сакелярапулю.
- 26 студзеня: Луіс Нірэнберг, амерыканскі матэматык.
- 28 студзеня: Апублікаваны План ЗША па блізкаўсходнім урэгуляванні.
- 31 студзеня: Вялікабрытанія афіцыйна і канчаткова выйшла з Еўрапейскага Саюза[2].
Люты
[правіць | правіць зыходнік]- 2 лютага: Серб Новак Джокавіч у восьмы раз выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе.
- 5 лютага: Здарылася катастрофа Boeing 737 у Стамбуле.
- 6 лютага: Завяршыўся працэс імпічмэнту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа: ён быў апраўданы па ўсіх абвінавачваннях падчас галасавання ў Кангрэсе ЗША.
- 8 лютага:
- Падчас стральбы ў Накханратчасіме (Тайланд) загінулі 26 чалавек.
- Партыя Шын Фейн перамагла на парламенцкіх выбарах у Ірландыі.
- 9 лютага: у Лос-Анджэлесе ўручылі кінапрэмію «Оскар». Упершыню галоўную ўзнагароду атрымаў неангламоўны фільм — паўднёвакарэйская стужка «Паразіты» рэжысёра Пон Джун Хо.
- 18 лютага: Пераможцам прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў Афганістане ў канцы верасня 2019 года, афіцыйна аб’яўлены Ашраф Гані.
- 19 лютага: У нямецкім горадзе Ганау ў двух кальянных кафэ былі расстраляныя 9 чалавек.
- 22 лютага: «Мова Фэст» у Мінску прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.
- 23 лютага: На чэмпіянаце свету па біятлоне ў Антхольцы (Італія) нарвежка Мартэ Олсбю-Ройселан стала 5-разовай чэмпіёнкай.
- 25 лютага: Смітсанаўскі інстытут (ЗША) перадаў звыш двух мільёнаў выяў прадметаў з музейных калекцый у грамадскі набытак.
- 29 лютага:
- ЗША і афганскі рух «Талібан» у Досе (Катар) падпісалі мірнае пагадненне, якое прадугледжвала вывад замежных войскаў з Афганістана і заключэнне перамір’я.
- Грамадскі транспарт у Люксембургу стаў бясплатным.
Сакавік
[правіць | правіць зыходнік]- 1 сакавіка: Турцыя афіцыйна абвясціла пра пачатак аперацыі «Вясновы шчыт» на тэрыторыі Сірыі.
- 4 красавіка: Вярхоўная Рада Украіны адправіла ў адстаўку прэм’ер-міністра Аляксея Ганчарука і яго ўрад.
- 9 сакавіка: У Нідэрландах пачаўся суд па справе аб катастрофе Boeing-777 Малайзійскіх авіяліній у 2014 годзе.
- 11 сакавіка: Амерыканскага кінапрадзюсара Харві Вайнштэйна прысудзілі да 23 гадоў турмы па абвінавачванні ў сексуальным гвалце.
- 13 сакавіка: Завяршыўся Першы Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі, арганізатарамі якога выступілі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і Беларускі фонд культуры.
- 24 сакавіка: Летнія Алімпійскія гульні 2020 у Токіа былі перанесены на 2021 год.
- 25 сакавіка: Беларускі пісьменнік з Польшчы Міхал Андрасюк абвешчаны лаўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».
- 27 сакавіка: Паўночная Македонія ўступіла ў НАТА.
Красавік
[правіць | правіць зыходнік]- 4 красавіка: У Чарнобыльскай зоне адчужэння пачаліся буйныя лясныя пажары.
- 7 красавіка: Ад палу сухой травы згарэла большая частка вёскі Нарчы (Шчучынскі раён).
- 18 красавіка: У Новай Шатландыі пачаўся шэраг забойстваў і нападаў, падчас якіх загінулі па меншай меры 23 чалавекі.
- 24 красавіка: Вярхоўны суд Саудаўскай Аравіі прыняў рашэнне адмяніць пакаранне бізунамі, якое прадугледжвала заканадаўства.
- 26 красавіка: Затушаны лясныя пажары ў Бебжанскім нацыянальным парку (Польшча), што трывалі амаль тыдзень.
- 27 красавіка: На фоне двоеўладдзя і грамадзянскай вайны фельдмаршал Халіфа Хафтар абвясціў аб пераходзе ўлады ў Лівіі ад Палаты прадстаўнікоў да арміі.
- 29 красавіка: Набліжэнне астэроіда (52768) 1998 OR2 да Зямлі.
Май
[правіць | правіць зыходнік]- 2 мая: Указам Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева спынены паўнамоцтвы спікера Сената Дарыгі Назарбаевай.
- 3 мая: Супрацоўнікі амерыканскай прыватнай ваеннай кампаніі ажыцявілі няўдалую спробу захопа ўлады ў Венесуэле.
- 5 мая: Сутычка на мяжы справакавала інда-кітайскі памежны канфлікт.
- 7 мая: Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі стаў кіраўніком Выканаўчага камітэта рэформ ва Украіне.
- 15 мая: Славенія стала першай краінай у Еўропе, якая аб’явіла аб афіцыйным спыненні эпідэміі COVID-19 на сваёй тэрыторыі.
- 16 мая: У Францыі арыштаваны Фелісьен Кабуга, адзін з галоўных абвінавачаных у датычнасці да генацыду ў Руандзе.
- 22 мая: 97 чалавек загінулі ў авіяцыйнай катастрофе самалёта Airbus A320 пад Карачы (Пакістан).
- 24 мая: Фінальны матч за Кубак Беларусі па футболе 2019/2020 адбыўся ў Мінску на стадыёне «Дынама». ФК БАТЭ атрымаў перамогу над Дынама-Брэст.
- 25 мая: Забойства паліцэйскім афраамерыканца ў штаце Мінесота справакавала масавыя пагромы і беспарадкі.
- 29 мая: Уцечка дызельнага паліва ў Нарыльску прывяла да забруджвання наваколля.
- 30 мая: Кампанія SpaceX у супрацоўніцтве з NASA адправіла на Міжнародную касмічную станцыю двух амерыканскіх астранаўтаў.
Чэрвень
[правіць | правіць зыходнік]- 4 чэрвеня: Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначаны Раман Галоўчанка, напярэдадні ўрад на чале з Сяргеем Румасам адпраўлены ў адстаўку.
- 8 чэрвеня: пратэстоўцы амерыканскага Сіэтла захапілі частку горада і абвясцілі аб стварэнні аўтаномнай зоны.
- 12 чэрвеня: У Атланце (ЗША) пры аказанні супраціву паліцыі забіты Рэйшард Брукс.
- 15 чэрвеня: Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь без ведама акцыянераў прызначана новае кіраўніцтва «Белгазпрамбанка» на чале з Надзеяй Ермаковай.
- 20 чэрвеня: У в. Боркі (Кіраўскі раён) адкрыты мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці.
- 21 чэрвеня: Кольцападобнае сонечнае зацьменне назіралася ў Афрыцы, Паўднёвай і Усходняй Азіі.
- 23 чэрвеня: Былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева прысудзілі да 11 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі за карупцыю.
- 24 чэрвеня: Здарыўся крызіс у сістэме водазабеспячэння Мінска.
- 25 чэрвеня: пачалося Агульнарасійскае галасаванне па папраўкам да Канстытуцыі Расіі.
- 30 чэрвеня: Пад Ржэвам урачыста адкрыты мемарыял Савецкаму салдату.
Ліпень
[правіць | правіць зыходнік]- 3 ліпеня:
- Камета C/2020 F3 (NEOWISE) прайшла свой перыгелій, яна была адным з самых яркіх аб’ектаў на небасхіле ў Паўночным паўшар’і Зямлі ў ліпені 2020 года.
- Жан Кастэкс прызначаны новым прэм’ер-міністрам Францыі.
- 12 ліпеня:
- Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы: дзеючы лідар дзяржавы Анджэй Дуда перамог.
- На мяжы Арменіі і Азербайджана адбылося ўзброенае сутыкненне.
- 15 ліпеня: У выніку кібератакі былі ўзламаныя шэраг топ-акаўнтаў на Twitter.
- 19 ліпеня:
- ААЭ адправілі свой міжпланетны зонд «Аль-Амаль» да Марса.
- У Сірыі прайшлі парламенцкія выбары.
- 21 ліпеня: тэрарыст здзейсніў захоп закладнікаў у Луцку.
- 23 ліпеня: Кітайская аўтаматычная міжпланетная станцыя «Цяньвэнь-1» запушчана да Марса.
- 27 ліпеня: Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прысудзіў былога кіраўніка Службы бяспекі Прэзідэнта Андрэя Уцюрына да 12 гадоў пазбаўлення волі за хабар.
Жнівень
[правіць | правіць зыходнік]- 2 жніўня:
- Будынак Дома губернатара ў Мінску адкрыўся пасля рэстаўрацыі.
- Махамед Ірфаан Алі заступіў на пасаду прэзідэнта Гаяны.
- 4 жніўня: Два моцныя выбухі адбыліся ў порце Бейрута (Ліван).
- 7 жніўня: Крушэнне самалёта Boeing 737-8NG авіакампаніі Air India пры пасадцы ў індыйскім горадзе Кажыкодэ. Загінулі 20 чалавек.
- 8 жніўня: Раскалоўся апошні некрануты канадскі шэльфавы ледавік Мілн, страціўшы 43 % свайго аб’ёму (каля 80 км²).
- 9 жніўня: У Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, пасля абвяшчэння перамогі на іх Аляксандра Лукашэнкі пачынаюцца масавыя пратэсты.
- 16 жніўня:
- Самы масавы пратэст у гісторыі Беларусі «Марш за свабоду» на якім было каля 300 000 чалавек.
- Роні О’Саліван стаў шасціразовым чэмпіёнам свету па снукеры.
- 19 жніўня: На фоне пратэстаў і ўзброенага паўстання прэзідэнт Малі Ібрагім Бубакар Кейта сышоў у адстаўку.
- 20 жніўня: Аляксея Навальнага, расійскага апазіцыйнага лідара, шпіталізавалі з атручваннем у Омскую бальніцу.
- 28 жніўня: Сіндза Абэ, прэм’ер-міністр Японіі, абвясціў пра адстаўку з прычыны кепскага здароўя.
- 29 жніўня: У Мінску адбыўся «Жаночы марш свабоды».
- 31 жніўня:
- На пасаду прэм’ер-міністра Лівана прызначаны Мустафа Адзіб.
- У сталіцы ААЭ Абу-Дабі адбыўся выбух у кавярні, загінулі 2 чалавекі.
- Краіны Балтыі ўвялі санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускіх уладаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.
Верасень
[правіць | правіць зыходнік]- 3 верасня: У Судане адбылася найбуйнейшая паводка ў гісторыі краіны.
- 4 верасня:
- Святлана Ціханоўская выступіла перад Саветам Бяспекі ААН.
- Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч наведаў ЗША, дзе пры пасярэдніцтве Дональда Трампа заключыў пагадненне аб эканамічным супрацоўніцтве з Рэспублікай Косава.
- 6 верасня: «Цмокі-Мінск» сталі чэмпіёнамі Беларусі па баскетболе ў дванаццаты раз.
- 7 верасня: Зняволена член Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава, наступнай раніцай яе няўдала спрабавалі вывезці з Беларусі.
- 13 верасня: Адзіны дзень галасавання ў Расіі.
- 15 верасня:
- Былі заключаны ізраільска-эмірацкі і бахрэйнска-ізраільскі мірныя дагаворы.
- Адбываюцца пажары у ЗША.
- 16 верасня: У сувязі з адстаўкай Сіндза Абэ пост прэм’ер-міністра Японіі заняў Ёсіхідэ Суга.
- 21 верасня: Прызначаны новыя рэктары Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, БДМУ, ГДМУ, ГрДМУ.
- 23 верасня: Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі адзначыла пачатак яго новага тэрміну на пасадзе кіраўніка краіны.
- 25 верасня: Крушэнне самалёта Ан-26 ВПС Украіны пад горадам Чугуівам, загінула 26 чалавек.
- 26 верасня: Прэм’ер-міністр Лівана Мустафа Адзіб сышоў у адстаўку.
- 27 верасня: Пачаліся ўзброеныя сутыкненні ў Нагорным Карабаху.
- 30 верасня:
Кастрычнік
[правіць | правіць зыходнік]- 1 кастрычніка:
- 2 кастрычніка: У Ніжнім Ноўгарадзе журналістка Ірына Славіна падпаліла сябе каля будынка МУС РФ.
- 3 кастрычніка: У Германіі 30-годдзе ўз’яднання.
- 4 кастрычніка:
- Рэферэндум аб незалежнасці Новай Каледоніі.
- У Кыргызстане прайшлі парламенцкія выбары.
- 6 кастрычніка: У Кыргызстане ЦВК адмяніў вынікі парламенцкіх выбараў пасля масавых пратэстаў.
- 10 кастрычніка: Арменія і Азербайджан ўзгаднілі спыненне канфлікту ў Нагорным Карабаху.
- 11 кастрычніка:
- Іспанец Рафаэль Надаль выйграў 13-ы тытул адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе.
- Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, які кіруе краінай з 1992 года, пераабраны на пяты тэрмін.
- «Лос-Анджэлес Лэйкерс» сталі чэмпіёнамі НБА ў сезоне 2019—2020. У фінале яны перамаглі «Маямі Хіт».
- 13 кастрычніка: У ходзе прэзентацыі кампанія Apple прадставіла смартфоны серыі iPhone 12
- 15 кастрычніка:
- Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў абвясціў аб адстаўцы.
- Галоўны прыз літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца атрымаў Сяргей Дубавец за кнігу «Тантамарэскі».
- 18 кастрычніка:
- 20 кастрычніка: Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў інфармацыйны канал NEXTA-Live і лагатып NEXTA экстрэмісцкімі матэрыяламі.
- 21 кастрычніка: Папа Рымскі Францыск стаў першым пантыфікам, які падтрымаў аднаполыя саюзы. Гэтую заяву ён зрабіў газеце Il Corriere della Sera.
- 22 кастрычніка:
- Прэмію імя Сахарава за 2020 год атрымала Каардынацыйная рада Беларусі.
- Канстытуцыйны суд Польшчы ўвёў забарону на аборты. Забаронена перарываць цяжарнасць нават па медыцынскіх паказчыках. Пачаліся пратэсты.
- 25 кастрычніка: Мясцовыя выбары ва Украіне.
- 23 кастрычніка:
- Бакі лівійскага канфлікту дасягнулі мірнага ўрэгулявання.
- Прэм’ера амерыканскага тэлесерыяла «Ход каралевы» пра шлях дзяўчынкі-сіраты да шахматнай славы.
- 26 кастрычніка: З-за заканчэння тэрміну выканання «Народнага ўльтыматуму» ў розных частках Беларусі пачаліся страйкі на прадпрыемствах і ўніверсітэтах.
- 27 кастрычніка: Нанесены ракетны ўдар па Бардзе (Азербайджан).
- 29 кастрычніка: У Ніцы здзейснены тэракт у рымска-каталіцкім саборы Нотр-Дам-дэ-Ніца.
- 30 кастрычніка: На захадзе Турцыі адбылася землетрасенне магнітудай ад 6,6 да 6,9 балаў. Эпіцэнтр знаходзіўся ў Эгейскім моры за 17 км ад раёна Сэферіхісар у Ізміры.
- 31 кастрычніка: Прэзідэнцкія выбары ў Кот-д’Івуары, на якіх дзеючых кіраўнік дзяржавы Аласан Уатара набраў 100 % галасоў. BBC News Africa паведамляе што, на выбарчых участках знаходзіліся ваенныя якія ўжывалі стрэльбы для ціску на людзей.
Лістапад
[правіць | правіць зыходнік]- 1 лістапада: Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Малдове.
- 2 лістапада: Падчас тэракта ў сінагозе ў Вене (Аўстрыя) гінуць 6 чалавек.
- 3 лістапада:
- Прэзідэнцкія выбары ў ЗША, прамогу атрымаў Джо Байдэн.
- Першы энергаблок Беларускай АЭС уключаны ў энергасістэму краіны.
- Прах Змітрака Бядулі перапахавалі на Усходніх могілках Мінска.
- 5 лістапада:
- Міністэрства культуры Беларусі адмяніла 27-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад».
- Прэзідэнт Косава Хашым Тачы сышоў у адстаўку на фоне абвінавачанняў у ваенных злачынствах. Яго затрымалі ў Гаазе.
- Пачынаецца Тыграйскі канфлікт у Эфіопіі.
- 6 лістапада: У Мінску ўрачыста адкрыліся першыя 4 станцыі трэцяй лініі метро.
- 8 лістапада: Скончаны падлік галасоў на выбарах у ЗША. Прэзідэнтам стаў Джо Байдэн ад партыі дэмакратаў[4][5].
- 10 лістапада: Арменія і Азербайджан, пры пасрэдніцтве Расіі, падпісалі пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў у Нагорным Карабаху.
- 12 лістапада: У Мінску памёр збіты, верагодна супрацоўнікамі беларускіх дзяржаўных структур, Раман Бандарэнка з плошчы Перамен.
- 14 лістапада: Паведамлена аб выяўленні на тэрыторыі Сакары ў Егіпце шматлікіх старажытных саркафагаў з муміямі і пазалочаных статуй.
- 15 лістапада: Адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Малдове. Перамогу атрымала Мая Санду з 57 % галасоў.
- 18 лістапада: Pfizer і BioNTech завяршаюць выпрабаванні сваёй вакцыны ад COVID-19 агульнай эфектыўнасцю 95 % без пабочных эфектаў.
- 22 лістапада: Біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка асвяціў адбудаваны касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Воўчыне.
- 23 лістапада: Вакцына AZD1222 кампаніі AstraZeneca, распрацаваная ў супрацоўніцтве з Оксфардскім універсітэтам, даказала сваю эфектыўнасць у абароне ад COVID-19 на 70 %.
- 24 лістапада:
- Шэсць краін далучыліся да другога пакету санкцый Еўрасаюза супраць беларускіх чыноўнікаў, сярод якіх А. Лукашэнка.
- Кітай запусціў на месяц зонд «Чан’э-5».
- 25 лістапада: Пасля трох месяцаў улады разблакавалі сайт «Нашай нівы», першы з сотні забароненых рэсурсаў.
- 27 лістапада: Паблізу Тэгерана забіты вядучы іранскі навуковец-ядзершчык Махсен Фахрызадэ.
- 29 лістапада: Дзіцячае Еўрабачанне — 2020 у Польшчы.
Снежань
[правіць | правіць зыходнік]- 1 снежня: У Швейцарыі легалізаваныя аднаполыя шлюбы, тым самым стаўшы 30 краінай у свеце, дзе яны складаюцца.
- 2 снежня: Вялікабрытанія сцвярджае вакцыну Pfizer BNT162b2, стаўшы першай краінай у свеце, якая зрабіла гэта.
- 7 снежня: Міжнародны алімпійскі камітэт часова забараніў для ўсіх членаў выканаўчага камітэта НАК Беларусі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам удзел у сваіх мерапрыемствах.
- 10 снежня:
- Абраны прэзідэнт ЗША Джозеф Байдэн і яго напарніца па перадвыбарнай гонцы Камала Харыс названы ўладальнікамі звання «Чалавек года» па версіі часопіса «Time».
- Лаўрэаткай прэміі «Людзі Свабоды — 2020» стала Ніна Багінская.
- 10 снежня-22 снежня: Чэмпіянат свету па спартыўнай барацьбе ў Сербіі.
- 12 снежня: Аабылася 33-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі. Найлепшым еўрапейскім фільмам прызнана карціна Томаса Вінтэрберга «Запой».
- 14 снежня: Поўнае сонечнае зацьменне назіралася ў Чылі і Аргенціне.
- 16 снежня: Курс Bitcoin упершыню перавысіў 20 000 амерыканскіх долараў.
- 17 снежня: Найлепшым футбалістам года па версіі ФІФА названы Роберт Левандоўскі.
- 21 снежня: Злучэнне на небе Сатурна і Юпітэра.
- 22 снежня: Форвард «Барселоны» Ліянель Месі стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі футбола па галах за адзін клуб.
- 24 снежня: Мая Санду заступіла на пасаду Прэзідэнта Малдовы.
- 24 снежня: Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пасля трох месяцаў выгнання вяртаецца ў Беларусь.
- 29 снежня: землятрасенне ў Пятрыне (Харватыя).
- 30 снежня: У аэрапорце Адэна тэрарысты ажыццявілі няўдалую атаку на членаў кабінета міністраў Емена.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 3 студзеня: Касем Сулеймані, камандуючы атрадам «Кодс» іранскага Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі.
- 10 студзеня: Кабус бен Саід, султан Амана.
- 25 лютага: Хосні Мубарак, егіпецкі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Егіпта (1981—2011).
- 31 сакавіка: Віктар Мікалаевіч Дашкевіч, беларускі акцёр.
- 10 жніўня: Аляксандр Валер’евіч Тарайкоўскі, удзельнік пратэстаў у Беларусі.
- 20 лістапада: Віктар Сцяфанавіч Цітоў, беларускі этнограф.
Зноскі
- ↑ Lausanne 2020 kicks off with unforgettable Opening Ceremony!
- ↑ ОКОНЧАТЕЛЬНЫЙ РАЗВОД ЕС И БРИТАНИИ: КАК РЕАГИРУЮТ РЯДОВЫЕ ЕВРОПЕЙЦЫ И ВЛАСТИ
- ↑ МИД Ирана сообщил о снятии оружейного эмбарго со страны
- ↑ CNN. Collinson and Maeve Reston Biden defeats Trump in an election he made about character of the nation and the President .
- ↑ "US election results: Biden has won election. What happens now?". BBC News [брытанская англійская]. 2020-11-07. Праверана 2020-11-08.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]2020 на Вікісховішчы |