Славакія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Славаччына)
Перайсці да: рух, знайсці


Slovenská republika
Сцяг Славакіі Герб Славакіі
(Сцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Месцазнаходжанне Славакіі
Афіцыйная мова славацкая
Сталіца Браціслава
Найбуйнейшы горад Браціслава
Урад рэспубліка
Іван Гашпаровіч
Івета Радзічова
Плошча
 - Агульная
 - % вады
49 037 км2
нязначны
Насельніцтва
 - Агульнае (2007)
 - Шчыльнасць
5 447 502
111/км²
 ВУП
 - Агульны (2007)
 - на душу насельніцтва
$99,19 млрд
$19 171
Валюта Еўра (EUR)
Часавы пояс
 - улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасць
Падзел Чэхаславакія

1 студзеня 1993
Дзяржаўны гімн Nad Tatrou sa blýska
Аўтамабільны знак SK
Дамен верхняга ўзроўню .sk
Тэлефонны код +421

Славацкая Рэспубліка (Slovenská republika), скарочана — Славакія (Slovenskо), краіна ў Еўропе. Мяжуе з Венгрыяй, Аўстрыяй, Чэхіяй, Польшчай і Украінай. Непасрэднага выхаду да мораў не мае.

Змест

[правіць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Славакіі

Славяне засялілі тэрыторыю Славакіі ў V ст. Славакія была часткай цэнтра імперыі Сама VII ст, пазней на тэрыторыі Славакіі размяшчалася Нітранскае княства. Найвышэйшага развіцця прота-славацкая дзяржава, вядомае як Вялікая Маравія, дасягнула ў IX ст. з прыходам Кірылы і Мяфодзія і экспансіяй пад правадырствам князя Сватаплука. У канчатковым выніку Славакія стала часткай каралеўства Венгрыя ў XI-XIV стагоддзях, а затым пазней знаходзілася ў складзе Аўстра-Венгрыі аж да яе распаду ў 1918. У гэтым годзе Славакія аб'ядналася з Чэхіяй і Падкарпацкай Руссю і была ўтворанна дзяржава Чэхаславакія.

З прычыны распаду гэтай краіны пасля Мюнхенскай дамовы 1938 г, Славакія стала асобнай рэспублікай, якая кантралявалася Нацысцкай Германіяй (гл. Першая Славацкая рэспубліка).

Пасля Другой сусветнай вайны Чэхаславакія ізноў была адноўленая і патрапіла пад уплыў Савецкага Звяза і Арганізацыі Варшаўскай дамовы з 1945.

Канец камуністычнай Чэхаславакіі ў 1989 падчас мірнай Аксамітнай рэвалюцыі азначаў таксама канец для Чэхаславакіі як цэлага і стварэнне двух асобных дзяржаў Славакіі і Чэхіі ідучых сваімі ўласнымі шляхамі пасля 1 студзеня 1993. Славакія стала членам Еўрасаюза 1 мая 2004, а 21 снежня 2007 увайшла ў Шэнгенскую зону. Член НАТА з 29 сакавіка 2004.

[правіць] Дзяржаўны лад

Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад Славакіі

Славакія — парламенцкая дэмакратычная рэспубліка з шматпартыйнай сістэмай.

Кіраўніком дзяржавы ў Славакіі з'яўляецца прэзідэнт, які абіраецца ўсеагульным прамым галасаваннем на 5-гадовы тэрмін.

Вялікая частка выканаўчай улады ўскладзеная на кіраўніка ўрада, прэм'ер-міністра, які звычайна з'яўляецца лідэрам партыі або кааліцыі, якая атрымала большасць на выбарах у парламент і прызначаецца прэзідэнтам. Астатняя частка кабінета прызначаецца прэзідэнтам па рэкамендацыі прэм'ер-міністра.

Вышэйшым заканадаўчым органам Славакіі з'яўляецца 150-мясцовая аднапалатная Народная Рада Славацкай Рэспублікі (Narodna Rada Slovenskej Republiky). Дэлегаты абіраюцца на 4-гадовы тэрмін на базе прапарцыйнага прадстаўніцтва. 12 ліпеня 2010 года адбыліся чарговыя выбары.

Парламент можа адправіць прэзідэнта ў адстаўку, калі за гэта прагаласуюць тры пятых ад усяго ліку дэпутатаў. Прэзідэнт можа распусціць парламент, калі ён тройчы на працягу месяца пасля выбараў не ўхваліць праграмную заяву ўрада.

Вышэйшы судовы орган — Канстытуцыйны Суд (Ustavny sud). 13 членаў гэтага суда зацвярджаюцца прэзідэнтам з некалькіх кандыдатаў прадстаўленых парламентам.

[правіць] Адміністрацыйнае дзяленне

Славакія дзеліцца на 8 краяў, якія завуцца па назве свайго адміністрацыйнага цэнтра.

Край дзеляцца на некалькі раёнаў (славацк.: okresy, ад.л. славацк.: okres). Усяго ў Славакіі цяпер 79 раёнаў.

[правіць] Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Славакіі

Для славацкага ландшафту характэрная гарыстая прырода, з Карпацкімі гарамі. Славакія акружаная з поўначы і паўночнага ўсходу горнымі ланцугамі Заходніх Карпат. Самая высакагорная частка Карпат — Высокія Татры, якія з'яўляюцца папулярнымі лыжнымі месцамі, з мноствам маляўнічых азёр і далін. Таксама тут знаходзіцца найвышэйшы пункт Славакіі і ўсіх Карпат Герлахаўскі Штыт (Gerlachovsky stit) вышынёю 2655 м, пікі Крывань, Дзюмб'ер, вышыня якіх перавышае 1850 м. Да поўдня ад Карпат пераважаюць узвышшы, падзеленыя ўрадлівымі далінамі, па якіх цякуць шматлікія рэкі. Нізіны размешчаныя ў паўднёва заходняй (уздоўж Дуная) і паўднёваўсходняй частках Славакіі.

Клімат Славакіі умераны, мае выразны кантынентальны характар. Зіма халодная і сухая; лета цёплае і вільготнае. Найбольшая колькасць ападкаў выпадае ў гарах. Гадавыя сумы ападкаў перавышаюць 1000 мм у гарах, а на раўнінах складаюць меней 500 мм у год. У Браціславе сярэдняя тэмпература студзеня -1 °C, ліпеня +21 °C. У гарах зіма халадней, а лета прахаладней.

Рака Дунай утварае паўднёва-заходнюю мяжу краіны. У яго ўпадаюць шматлікія карпацкія рэкі, што бягуць паўднёвым кірунку. Найбольшыя з прытокаў Дуная – Падваг, Нітра і Грон. На ўсходзе карпацкія рэкі, такія, як Лабарэц, Торыса і Ондава, адносяцца да басейна ракі Цісы – буйнейшага прытоку Дуная.

Лясы займаюць амаль 40% тэрыторыі краіны. Паўднёвыя схілы гор пакрытыя шырокалістымі (бук і дуб) або змешанымі лясамі, у той час як на паўночных схілах растуць хвойныя лясы, якія складаюцца ў асноўным з елкі і піхты. У краіне пераважаюць шыракалітыя пароды (53%), галоўным чынам бук (31%) і дуб (10%), а з хвойных найбольш распаўсюджаныя елка (29%) і піхта (9%). Вышэй у гарах размешчаныя альпійскія лугі.

У горных лясах водзяцца алені і рысі, сустракаюцца ваўкі і мядзведзі, з дробных жывёл – лісы, вавёркі, ласкі.

[правіць] Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Славакіі

Паводле даследавання нямецкай Гандлёвай палаты, праведзенага ў сакавіку 2004, каля паловы нямецкіх фундатараў разглядаюць Славакію як лепшае месца для інвестыцый.

Славакія пераадолела вялікую частку складанага пераходу ад цэнтралізаванай планавай эканомікі да сучаснай рынкавай. Урад краіны дамогся ў 2001 істотнага прагрэсу ў макраэканамічнай стабілізацыі і структурных рэформах. У асноўным завершаная прыватызацыя, банкаўскі сектар амаль цалкам знаходзіцца ў руках замежнікаў і замежныя інвестыцыі растуць. Славацкая эканоміка перасягнула чаканні ранніх 2000-х, за выключэннем спаду ў экспарце. Ажыўленне ўнутранага попыту ў 2002, часткова дзякуючы росту прыбыткаў, кампенсуе запаволенне росту экспарту, дапамагаючы эканоміцы ісці да яе найбольшага росту м з 1998. Беспрацоўе, якое дасягала 19,8 % у канцы 2001, істотна знізілася да 2003.

[правіць] Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Славакіі

Колькасць насельніцтва — 5,38 млн. чал.

Большасць жыхароў Славакіі з'яўляюцца этнічнымі славакамі (86 %). Венгры — найбольшая меншасць (10 %), пражываюць у асноўным у паўднёвых і ўсходніх рэгіёнах краіны. Іншыя этнічныя групы ўключаюць цыган, чэхаў, русінаў, украінцаў, немцаў і палякаў.

Афіцыйная дзяржаўная мова — славацкая, прыналежыць да груп славянскіх моў. Але венгерская мае роўную хадню ў паўднёвай Славакіі.

[правіць] Культура

Асноўны артыкул: Культура Славакіі

[правіць] Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 14 студзеня 1993 года. 1 кастрычніка 2000 года ўрад Славакіі ператварыў сваё генеральнае консульства ў Мінску ў пасольства. 28 жніўня 2002 года генеральнае консульства Беларусі ў Браціславе пераўтворана ў пасольства. Першым беларускім паслом у Славакіі быў Валерый Варанецкі[1].

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Спасылкі (славацкамоўныя)

Зноскі

  1. Матэрыялы брыфінгу намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусi Андрэя Савіных, праведзенага для прадстаўнiкоў СМI 16 студзеня б.г.// Сайт Міністэрства замежных справаў Беларусі. 16 студзеня 2002

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў
Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах