Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
Фатаграфія будынка тэатра ў 2010 годзе.
Фатаграфія будынка тэатра ў 2010 годзе.
Заснаваны 25 мая 1933
Наведвальнікі
  • 247 200 чал. (2018)[1]
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Мінск, пл. Парыжскай камуны, 1
Адрас Площадь Парижской Коммуны
Кіраўніцтва
Дырэктар Уладзімір Паўлавіч Грыдзюшка
Мастацкі кіраўнік Валянцін Елізар'еў
Галоўны рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ
Галоўны дырыжор Віктар Пласкіна
Галоўны балетмайстар Юрый Траян
Галоўны хормайстар Ніна Ламановіч
Сайт bolshoibelarus.by

Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыяна́льны акадэмі́чны Вялі́кі тэа́тр о́перы і бале́та ў Мінску — адзіны ў Беларусі тэатр оперы і балета, адзін з двух музычных тэатраў краіны (разам з Музычным тэатрам), галоўная музычная і тэатральная пляцоўка краіны.

Размешчаны ў гістарычным раёне Мінска — Траецкім прадмесці ў велічным будынку, акружаным маляўнічым паркам, па адрасе пл. Парыжскай камуны, дом 1.

Будынак оперы — помнік міжнароднага значэння[2], узор савецкага канструктывізму з элементамі ар-дэко[3] (арх. І. Р. Лангбард, Г. Л. Лаўроў).

Пастаноўкі большасці спектакляў у тэатры ідуць на мове арыгінала, а таксама на абедзвюх дзяржаўных мовах краіны — на беларускай і рускай.

Гісторыя будынка

Конкурс і будаўніцтва

Першапачаткова будаўніцтва тэатра планавалася па праекце архітэктара Георгія Лаўрова. У 1932 годзе ў часопісе «Искусство и революция» быў апублікаваны яго артыкул «Да пабудовы Беларускага дзяржаўнага тэатру ў г. Мінску», дзе падрабязна апісваўся гэты праект. Новы будынак павінен быў быць абсталяваны па апошнім слове тэхнікі з адзінай залай на 3400 чалавек[4].

Макет Беларускага дзяржаўнага тэатра архітэктара Георгія Лаўрова, 1932

11 чэрвеня 1933 года ў дзень святкавання вызвалення сталіцы БССР ад белапалякаў на плошчы Парыжскай камуны адбылася ўрачыстая закладка будынка[4].

У сувязі з новымі патрабаваннямі праект Георгія Лаўрова быў перагледжаны і адхілены. У 1933 годзе быў абвешчаны новы конкурс на праект тэатра ў Мінску. У ім удзельнічалі бачныя савецкія дойліды М.Г.  (руск.) и Б. Р. Бархіны  (руск.), Н.А. Троцкі  (руск.), Л. У. Руднеў?!, І. Р. Лангбард и др., беларускія архітэктары А. П. Воінаў, У. М. Вараксін, Н. М. Макляцова. Па ўмовах конкурсу неабходна было прадставіць праект тэатра з глядзельнай залай на 3000 месцаў і звышмеханізаванай сцэнай[4].

Па выніках конкурсу новым архітэктарам стаў І. Лангбард[5]. Умяшчальнасць была паменшана да 1200 гледачоў[5]. Існуе легенда, што Янка Купала, убачыўшы праект, выклікнуў: «А летуценны хлопец гэты Лангбард!»[6]. Будаўніцтва тэатра завяршылася ў 1938[7] годзе (паводле іншых звестак у 1937).

Будынак тэатра адкрыўся 10 мая 1939 года прэм'ерай оперы беларускага кампазітара Яўгена Цікоцкага «Міхась Падгорны».

Праект інтэр'еру галоўнага вестыбюля са скульптурай Сталіна, 1935

Унутранае ўбранне даваеннага тэатра было досыць аскетычным: глядзельная зала, вырашаная ў выглядзе амфітэатра, невялікія балконы і аркестравая яма. Партал сцэны меў вузкую паласу ляпных дэкаратыўных элементаў. З першапачатковых інтэр'ераў захаваліся толькі нахільная кесаніраваная частка столі з прафіляваным карнізам, а таксама люстра глядзельнай залы[8].

Таму ўжо ў 1941 годзе пачаліся першыя перабудовы аскетычных інтэр'ераў[8].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны

Інтэр'ер глядзельнай залы, май 1943

У 1941 годзе ў тэатр трапіла бомба і пашкодзіла глядзельную залу[9]. Падчас нямецкай акупацыі 19411944 гадоў тэатр быў пераўтвораны ў стайню і сховішча[9]. Інтэр'еры і ўпрыгожванні былі разрабаваны: у Германію вывезлі люстэркі, мэблю, люстры, дываны, карціны, унікальныя рэчы з тэатральнага рэквізіту і дэкарацый. Люстра глядзельнай залы ў гады вайны страціла каля 40 % шкляных дэталяў[8]. Сам будынак немцамі планавалася падарваць, усе памяшканні былі замінаваны[9].

Пасляваенны перыяд

Па вяртанні ў Мінск пасля вызвалення яго ад нямецкіх акупантаў І. Р. Лангбарда, ён распрацаваў практычна новае рашэнне інтэр'ераў: замест амфітэатра выканана класічная тэатральная зала з партэрам, ложамі ў бельпаверсе, бенуарам і яруснымі балконамі. Былі выдзелены цэнтральная і бакавыя ложы, павялічана аркестравая яма, выкладзены новы паркет, праведзена частковая рэканструкцыя парадных лесвіц. У інтэр'еры фае з'явілася вялікая колькасць ляпных дэкаратыўных элементаў: шэраг медальёнаў, размешчаных на фрызах, з барэльефнымі партрэтамі дзеячаў культуры, гіпсавыя капітэлі калон. Агароджы балконаў фае і глядзельнай залы ўпрыгожвалі ляпныя гірлянды з кветкавым арнаментам, якія чаргуюцца з крыштальнымі бра і маскаронамі. Паводле праекта, усю ляпніну новых інтэр'ераў, выкананую скульптарам Андрэям Бембелем, прапанавалася пазалаціць[8].

Дэкаратыўныя элементы старой партальнай аркі былі разабраны і ўстаноўлены новыя. Новы партал уяўляў сабою шэсць палос з ляпнымі дэкаратыўнымі элементамі. У цэнтральнай частцы знаходзіўся герб БССР са сцягамі па баках[8].

Рэканструкцыя доўжылася тры гады і скончылася 7 лістапада 1947 года. Тэрміны адкрыцця тэатра ўвесь час зрываліся, акрамя будматэрыялаў не хапала таксама працоўных рук, да ўсяго тэатр быў пераўтвораны «…з аднаўляльнага аб'екта ў стацыянарны лагер… ваеннапалонных…»[10]. Больш таго, кіраўніцтва тэатра ў лютым 1947 года жалілася Старшыне Савета Міністраў, што «…са жніўня 1946 г. паступленне праектных матэрыялаў фактычна спынілася… ад аўтарскага нагляду без спецыяльнай аплаты прафесар Лангбард адмовіўся…»[11]. Сродкі для аплаты аўтарскага нагляду былі выдзелены толькі ў маі[12]. Навокал тэатра падчас рэканструкцыі быў разбіты парк, спраектаваны І. Лангбардам.

У 1967 годзе адбылася рэканструкцыя завяршэння тэатру, у выніку чаго апошні атрымаў досыць невыразны нізкі шаломападобны дах, які мастацтвазнаўцы жартаўліва ахрысцілі яе «безгустоўным парасонам»[13], а таксама тэхнічнае пераабсталяванне — упершыню пасля вайны. Падчас рэканструкцыі будынка ў яго сутарэннях была знойдзена зброя часоў Айчыннай вайны, прадметы побыту і муміфікаваны труп нямецкага салдата[14].

Падчас рэканструкцыі ў 19771981 гадах (арх. В. Аладаў) сцены ў вестыбюлі і фае былі аздоблены натуральным мармурам. Адбыліся змены і ў дэкаратыўным рашэнні глядзельнай залы, так у 1981 годзе на агароджах балкона і бенуара на месцы згубленага ляпнога ўстаноўлены новы, пазалочаны дэкор, выразаны з дрэва (арх. Т. Куцапалава)[8].

Рэканструкцыя

Рэканструкцыя тэатра, кастрычнік 2006

4 чэрвеня 2005 года пастановай Саўміна № 595 зацверджаны архітэктурны праект "Рэстаўрацыя і рэканструкцыя помніка архітэктуры — будынка творчага аб'яднання «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета РБ»[15].

Генеральнай праектнай арганізацыяй стала АП «Інстытут „Белпраект“. У распрацоўцы праекта бралі ўдзел звыш 30 субпадрадчыкаў. Заказчыкам праектавання выступіла творчае аб'яднанне „Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета РБ“. З функцыянальных запатрабаванняў, аб'ект быў разбіты на 3 пускавыя комплексы. Першы складаўся з малой рэпетыцыйная залы, грымёрныя, гаспадарчых і інжынерных памяшканняў. Другі — з памяшканняў абслугоўвання, падрыхтоўкі спектакляў і дэкарацый. У трэці ўвайшлі сцэнічны[16] і гледачовы[17] блокі[15].

У 20062009 гадах будынак мінскай оперы быў зачынены на рэканструкцыю, падчас якой адбылося вяртанне да першапачатковага варыянта Іосіфа Лангбарда. За кошт пераўтварэння гарышчаў дадалося 3 паверхі карыснай плошчы, пад будынкам з'явілася прастора, роўная вышыні 6-павярховага дома, дзе размясціліся новыя механізмы сцэны[9].

Усе працы абыйшліся дзяржаве ў 260 мільярдаў беларускіх рублёў, уключаючы выдаткі і па добраўпарадкаванне прылеглых тэрыторый[13].

Архітэктура

Перспектыва цэнтральнага ўваходу

Будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры канструктывізму міжваеннага перыяду. Архітэктурнае рашэнне оперы мае шмат агульнага са знакавым для савецкай архітэктуры праектам Палаца Саветаў  (руск.) у Маскве (арх. Б.М. Іафан  (руск.), 1933), аб'ём якога яшчэ не пераўтвораны ў пастамент для статуі Леніна[3]. Гэты аб'ём складаецца з некалькіх як бы часткова вылучаных з асноўнай масы элементаў рознага геаметрычнага віду: паўцыліндраў рознай вышыні і дыяметра, некалькіх паралелепіпедаў[18].

Аксанаметрыя

Ярусная пабудова кампазіцыі, у якой ураўнаважаны манументальнасць і дынамізм, з аформленымі рытмічным строем лапатак паверхнямі фасадаў, з'яўляецца свабодным пераасэнсаваннем класічных узораў цэнтрычных збудаванняў, у якім прыкметны ўплыў стылю ар-дэко — у праекце прасочваецца характэрная тэндэнцыя да дэкаратывізму, аднак гэта скульптурнае афармленне фасадаў не было рэалізавана ў жыццё з-за недахопу сродкаў у рэспубліканскім буджэце[9]. У афармленні партала сцэны, фае і вестыбюляў выскарыстана дэкаратыўная пластыка[3]. Сіметрычнае рашэнне аб'ёмнай формы і наяўнасць прасторнай плошчы перад акцэнтаваным выхадам паказваюць на асноўныя пункты ўспрымання збудавання[18]. Дамінаванне вертыкалі ў кампазіцыі будынка адпавядае яго ролі горадабудаўнічага акцэнту ў панараме[3].

Інтэр'еры

Інтэр'ер глядзельнай залы
Праект аднаўлення інтэр'еру 2-га паверху, 1947
" Калі заходзіш у тэатр і глядзіш суцэльную безыдэйна барочную ляпніну, і яна абвальваецца на вашу свядомасць[19] "
" Я чую шмат папрокаў па адрасе маіх прац. У стаўленні да Вялікага беларускага тэатра гэтыя папрокі зусім правільныя. Нават наадварот. Я б сказаў, што яны пераменшаны. Таму што гэта такая агіднасць, калі я праходжу, я сарамліва адварочваюся ад гэтага. Але з вас ніхто не ведае, што тэатр рабіўся без мяне. Я толькі пачаў унутранае аздабленне, а потым працавалі без мяне… Таму вы цяпер і маеце такую агіднасць. Прычым, усё зроблена бесталкова, брыдка, выродліва… Я глядзеў, як распісваюцца сцены тэатра… Дазвольце папрокі вярнуць, таму што гэты тэатр я не рабіў…[19]
І. Лангбард
"

Падчас апошняй рэстаўрацыі былі адноўлены згубленыя дэкаратыўныя ляпныя элементы ўнутранага ўбрання глядзельнай залы і фае ў адпаведнасці з наяўнымі графічнымі матэрыяламі, выкананымі самім І. Р. Лангбардам, і гістарычнымі фатаграфіямі канца 40 — пачатку 50-х гадоў XX стагоддзя[8].

Стылістыка інтэр'ераў была максімальна набліжана да першапачатковай. Аздабленне было выканана пераважна з натуральнага мармуру і граніту. Значная частка дэкору глядзельнай залы была пазалочана. З чырвонага аксаміту адноўлены генеральная заслона, драпіроўкі на ложах, балконах і дзвярных праёмах. На столі выканыны альфрэйны жывапіс, адрэстаўравана цэнтральная люстра і вялікія люстры фае. Свяцільні 19601970-х гадоў заменены на крыштальныя люстры і бронзавыя люстры з плафонамі з матавага шкла, якія адпавядаюць стылістыцы 1950-х гадоў. Падлога фае выканана з дзевяці відаў граніту з арнаментальным рысункам, на балконах фае і ў глядзельнай зале — з наборнага паркета. У глядзельнай зале захаваўся партал 19461948 гадоў, на якім адсутнічае толькі герб са сцягамі[8].

Скульптурнае афармленне

Верагодна, на пэўных этапах будаўнічых прац разглядалася магчымасць стварэння скульптур[20]. Але ў сувязі з памяншэннем каласальных памераў першапачатковага праекта Лангбарда і скарачэннем выдаткаў з дзяржбюжэту ў канчатковым выніку архітэктар адмовіўся ад статуй. Выключэннем стала статуя Сталіна, якая дамінавала ў афармленні фае да пачатку 1950-х гадоў[21].

Пад час апошняй рэканструкцыі тэатра скульптурнае афармленне фасадаў выканалі скульптары Генадзь Буралкін, Аляксандр Фінскі і Міхаіл Шкробат. Кожная са скульптур муз, Каліёпы — заступніцы эпічнай паэзіі і Тэрпсіхоры — заступніцы танца, мае ў вышыню 5 метраў і важыць 5 тон, а цэнтральная скульптура гэчаскага бога Апалона, заступніка мастацтва, паэзіі і музыкі, мае ў вышыню 4,7 метраў[22] важыць каля 7 тон. Першапачаткова меркавалася ўстанавіць на порціку над уваходам Апалона, які кіруе квадрыгай, але абралі скульптуру бога з двума вянкамі, якія славяць оперу і балет. Па абодва бакі ад яго размешчаны німфы, кожная 4 метра ў вышыню[22], якія ляцяць і трубяць аб прыходзе заступніка мастацтваў[9].

Новае скульптурнае афармленне фасадаў па матывах старажытнагрэчаскай міфалогіі было сустрэта крытыкай: па першае, на эскізных праектах немагчыма разгледзець якія менавіта статуі прадугледжваў архітэктар, па другое, зыходзячы з функцыянальных задач пабудовы падобнага роду скульптуры не маглі мець места ў той час, бо акрамя ўласна тэатральных гледзішчаў будынак выкарыстоўваўся для буйных грамадскіх мерапрыемстваў да 1966 года, пакуль не быў уведзены ў эксплуатацыю Палац спорту, па трэцяе, багатае скульптурнае афармленне супярэчыць стылістыцы будынка, яго прастаце і строгасці канструктывізму, а таксама парушае важную для Лангбарда вертыкальнасць чляненняў будынка[21].

Сквер Траецкая гара

Праект добраўпарадкавання парку і тэатра оперы і балета, 1948 г.

Пасля вайны, у 1949 годзе пачаліся працы па добраўпарадкаванні прылеглай да тэатра тэрыторыі па праекту І. Лангбарда, быў ліквідаваны Тэатральны праезд, які ішоў ад параднай лесвіцы цэнтральнага ўваходу тэатра да вуліцы Янкі Купалы — замест яго з'явілася Цэнтральная алея[23].

Падчас апошняй рэканструкцыі тэатра на галоўнай алеі быў размешчаны святлодынамічны каскадны фантан, струмені якога паўтараюць сілуэт самога будынка, з'явіліся дадатковыя алеі — Балетная і Оперная, якія былі ўпрыгожаны скульптурнымі групамі „Балет“ (скульптар С. Гумілеўскі) і „Оперная муза“ (скульптары Л. і С. Гумілеўскія)[13][24]. Алеі асвятляюцца ліхтарамі, выкананымі ў стылі XVIII стагоддзя[23].

Вячэрняе падсвятленне тэатра.

У чэрвені 2008 г. на новае месца пасля рэстаўрацыі быў перанесены помнік Максіму Багдановічу (скульптар С. Вакар, архітэктары Ю. Казакоў, Л. Маскалевіч), які быў усталяваны у скверы 9 снежня 1981 г. ў гонар 90-годдзя са дня нараджэння класіка і да 2008 г. знаходзіўся насупраць галоўнага ўваходу ў тэатр[2]. Месца для помніка абрана невыпадкова: праз вуліцу, якая носіць цяпер яго імя, стаяў дом, дзе нарадзіўся паэт[25].

14 мая 2009 г. камісія па найменню і пераназванню праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак сталіцы прыняла рашэнне надаць безназоўнаму скверу ў межах вул. Куйбышава — А. Пашкевіч — М. Багдановіча — Я. Купалы гістарычную назву Траецкая гара: менавіта так называлася пл. Парыжскай камуны да будаўніцтва на ёй тэатра оперы і балета ў 1930-х гадах[26].

Гісторыя тэатра

Зараджэнне

Балет «Стварэнне Сусвету» А. П. Пятрова?!

Гісторыя тэатра пачалася яшчэ ў 1920-я гады на сцэне Першага дзяржаўнага тэатра (БДТ—1), які меў у сваім складзе салістаў оперы, харавую і балетную групы і невялікі сімфанічны аркестр. Ужо тады ставіліся музычна-драматычныя спектаклі, урыўкі з опер «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Зачараваны лес» Р. Дрыго  (руск.), «Фея лялек  (ням.)» Ё. Баера  (ням.) і балетаў, гучала народная музыка. У 1927 годзе опера А. Даргамыжскага?! «Русалка  (руск.)» была пастаўлена цалкам[27]. Пераклад «Русалкі» на беларускую мову зрабіў Ф. Ждановіч, пастаноўка В. Селяха). Першай спробай да ўвасаблення арыгінальнай беларускай камічнай оперы з`віўся твор М. Аладава «Тарас на Парнасе» (лібрэта Ю. Дрэйзіна).

У той жа час К. Алексютовіч спрабуе ставіць першы нацыянальны балет «У чэрвеньскую ноч» (лібрэта і музыка К. Алексютовіча і Маркевіча).

У 1930 годзе оперны клас Мінскага музычнага тэхнікума, які ажыццявіў да таго часу пастаноўку шэрагу опер, быў пераўтвораны ў Дзяржаўную студыю оперы і балета[27], якую ўзначаліў спявак Антон Баначыч — у мінулым партнёр Фёдара Шаляпіна па выступленнях у Марыінскім тэатры. За тры гады ў студыі былі падрыхтаваны прафесійныя артысты і пастаўлены оперы «Залаты пеўнік  (руск.)», «Кармэн», «Яўген Анегін», «Царская нявеста  (руск.)»[27].

Адкрыццё тэатра

Дзяржаўны тэатр оперы і балета быў адкрыты у Мінску 25 мая 1933 года спектаклем «Кармэн» з Ларысай Александроўскай у галоўнай ролі, пастаўлены рэжысёрам Б. Нордам[5]. У ліку першых пастановак калектыву былі оперы «Яўген Анегін» у пастаноўцы В. Барысевіч і «Пікавая дама» у пастаноўцы Б. Мардвінава[27], балет «Чырвоны мак?!». Першым беларускім балетам стаў «Салавей» М. Крошнера, пастаўлены ў 1939 годзе[28]. Ужо ў чэрвені 1940 года тэатр гучна заявіў пра сябе ў Маскве, дзе з поспехам былі паказаны тры нацыянальныя оперы: «Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага, «У пушчах Палесся» Анатоля Багатырова і «Кветка шчасця» Аляксея Туранкова.

Падчас вайны

Падчас Вялікай Айчыннай вайны многія артысты тэатра пайшлі на фронт або далучыліся да партызанскага руху. Астатні калектыў тэатра, які складаўся з 50 чалавек, эвакуіраваўся ў Паволжа Расіі. Трупа працавала ў Горкім, а затым у Каўрове[5]. Артысты розных жанраў стваралі франтавыя канцэртныя брыгады і выступалі на перадавой перад салдатамі Савецкай Арміі. Адразу пасля вызвалення сталіцы калектыў вярнуўся ў Мінск[5] і 21 снежня 1944 года адкрыў сезон прэм’ерай оперы Яўгена Цікоцкага «Алеся» на сцэне Дома афіцэраў, які цудам уцалеў пасля бамбардзіроўкі[5].

Паваенныя гады

Вяртанне ў сталіцу БССР адзначыла адраджэнне Нацыянальнага тэатра оперы Беларусі. Пасля рамонту і рэканструкцыі будынка тэатра, пашкоджанага бамбёжкай, адбылося ўрачыстае адкрыццё 7 лістапада 1947 года операй «Кастусь Каліноўскі» Дзмітрыя Лукаса[5]. Вельмі хутка Беларускі тэатр оперы і балета ўвайшоў у лік прызнаных лідараў на культурнай прасторы СССР, меў устойлівую рэпутацыю аднаго з самых яскравых і творча жыццяздольных оперных калектываў.

Тэатр шмат разоў гастраляваў на самай прэстыжнай сцэне былога СССР — у Вялікім тэатры ў Маскве. Паспяховыя гастролі 1940 года прынеслі тэатру ганаровае званне «Вялікі», 1964 года — «акадэмічны»[29].

Першы беларускі дзіцячы оперны спектакль «Марынка» кампазітара Р. К. Пукста быў пастаўлены ў 1955 годзе[5][27].

На сцэне тэатра актыўна ставіліся нацыянальныя оперы, створаныя беларускімі кампазітарамі: «Надзея Дурава» Анатоля Багатырова (1956), «Зорка Венера» (1970) і «Новая зямля» (1982) Юрыя Семянякі, «Сівая легенда» Дзмітрыя Смольскага (1978), «Сцежкаю жыцця» Генрыха Вагнера (1980), «Джардана Бруна» (1977), «Візіт дамы» (1995) і «Юбілей» (2002) Сяргея Картэса, «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Солтана (1989), «Майстар і Маргарыта» Яўгена Глебава, «Князь Наваградскі» Андрэя Бандарэнкі (1992), «Нататкі вар'ята» Вячаслава Кузняцова (2005), «Сіняя Барада і яго жонкі» Віктара Капыцько  (руск.) (2006) і шэраг іншых. У 76-м тэатральным сезоне (2008/2009) адбылася прэм'ера беларускай камічнай оперы «Чужое багацце», рэканструяванай Уладзімірам Байдавым і Віктарам Скарабагатавым за сілу партытурах кампазітара Яна Голанда,

У 1989 годзе была пастаўлена опера «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Солтана, якая атрымала Дзяржаўную прэмію Беларусі.

Значнай падзеяй у гісторыі Беларускай оперы сталі маштабныя пастаноўкі опер «Вайна і мір» Сяргея Пракоф'ева, «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Дзмітрыя Шастаковіча, «Барыс Гадуноў» Мадэста Мусаргскага.

Дзейнасці балетнай трупы ў 1980-я — 1990-я гг уласціва ўзбагачэнне рэпертуару і засваення сучаснай харэаграфіі — у гэты час па яркія пастаноўкі Валянціна Елізар'ева «Кармэн-сюіта», «Стварэнне свету», «Тыль Уленшпігель», «Спартак», «Шчаўкунок», «Кармін Бурана», «Балеро», «Рамэа і Джульета», «Страсці», «Жар-птушка», «Вясна свяшчэнная». Сведчаннем прызнання беларускага балета стала прэмія Міжнароднай асацыяцыі танца пад эгідай ЮНЕСКА «Бенуа дэ ля данс  (англ.)», якую атрымаў у 1996 годзе балет «Страсці» («Рагнеда») Андрэя Мдзівані-Валянціна Елізар'ева, прысвечаны лёсу полацкай княгіні[5].

Зоркі мінулага

Народныя артысты СССР:

Народныя артысты Беларусі:

Заслужаныя артысты Беларусі:

Выканаўцы без ганаровых званняў:

Сучаснасць

У 1996 годзе ў выніку рэарганізацыі адзіны тэатр падзяліўся на самастойныя структуры: тэатр оперы і тэатр балета. У 2009 годзе пасля капітальнай рэканструкцыі будынка было прынята рашэнне зноў аб'яднаць трупы ў адзіны Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета.

Оперны рэпертуар

Эскіз дэкарацыі да оперы «Севільскі цырульнік  (руск.)» (1949). Мастак Міхаіл Блішч

Аснову опернага рэпертуару[30] Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь складаюць пераважна класічныя оперы.

Асаблівым попытам карыстаюцца творы прадстаўнікоў італьянскай і рускай кампазітарскай школы. У тым ліку «Севільскі цырульнік» Джаакіна Расіні, «Набука», «Баль-маскарад», «Аіда» і «Травіята» Джузэпэ Вердзі, «Мадам Батэрфляй», «Тоска», «Багема» і «Турандот» Джакама Пучыні. Сярод рускіх кампазітараў — «Князь Ігар» Аляксандра Барадзіна, «Іаланта» і «Яўген Анегін» Пятра Чайкоўскага.

З нацыянальных твораў на сцэне ідуць «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Солтана, прызнаная адной з лепшых беларускіх оперных пастановак[31], «Сівая легенда» Дзмітрыя Смольскага, «Мядзведзь» Сяргея Картэса, «Доктар Айбаліт» Марыны Марозавай (на аснове лібрэта Таццяны Мушынскай)[32].

Балетны рэпертуар

Балет „Страсці“ („Рагнеда“) на паштовай марцы

Аснову рэпертуара складаюць класічныя пастаноўкі, а таксама балеты Валянціна Елізар'ева. Пастаноўкі іншых харэографаў (напрыклад, „Марная засцярога“, пастаўлены нямецкім харэографам Дзітмарам Зайфэртам, „Папялушка“ у пастаноўцы маскоўскага харэографа Юрыя Пузакова, „Трыстан і Ізольда“ у версіі Юрыя Траяна, „Шчаўкунок“, пастаўлены Аляксандрай Ціхаміравай) прыкмента саступаюць ім па ўзроўню.

Трупа

Паштовая марка Беларусі. Артысты балета Вольга Гайко і Ігар Артамонаў у балеце „Лебядзінае возера“ і салісты оперы Сяргей Франкоўскі і Аксана Волкава ў оперы „Набука

У склад трупы акрамя кіраўніцтва ўваходзяць:

Рэжысёры

Канцэртмайстары

Педагогі-рэпецітары (балет)

Марына Вежнавец і Юрый Кавалёў. „Дон Кіхот“

Артысты балета

Народныя артысты Беларусі

Заслужаныя артысты Беларусі

Салісты трупы

Артысты оперы

Народныя артысты Беларусі

Заслужаныя артысты Беларусі

Салісты трупы

Дырыжоры

Хормайстары

Кіраўніцтва

Дырэктары

Мастацкія кіраўнікі, галоўныя рэжысёры

Галоўныя дырыжоры

Галоўныя балетмайстры

Галоўныя хармайстары

Зноскі

  1. Тэатры Беларусі | 27.03.2019
  2. а б склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  3. а б в г А.С. Шамрук. Архітэктура Беларусі XX-пачатку XXI ст.:эвалюцыя стыляў і мастацкіх канцэпцый = Архитектура Беларуси XX-начала XXI в.:эволюция стилей и художественных концепций. — Мн.: Белорус. Наука, 2007. — 335 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-08-0868-4.
  4. а б в Театр оперы и балета «…зерно будущего и плевелы настоящего»
  5. а б в г д е ё ж з Фотаздымкі і інфармацыя на вэбсайце www.minsk-old-new.com («Мінск Старый і Новы») (руск.)
  6. Неизвестный Лангбард
  7. Беларусы: у 13 т. Т. 2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 320
  8. а б в г д е ё ж Реконструкция театра оперы и балета: Интерьеры до и после
  9. а б в г д е В Театре оперы и балета в Минске нашли… мумифицированный труп немца
  10. Да праекта пастановы ГЛ БССР «Аб завяршэнні аднаўленчых прац і ўводзе ў эксплуатацыю будынка Беларускага дзяржаўнага ордэна Леніна тэатра оперы і балета». Оперны тэатр. Перапіска з СМ БССР аб аднаўленні тэатра. 1947 г. // БДАМЛМ, ф. 20, оп. 1, д. 28, з. 7.
  11. Аб аднаўленні будынка Беларускага дзяржаўнага ордэна Леніна тэатра оперы і балета… Оперны тэатр. Перапіска з СМ БССР аб аднаўленні тэатра. 1947 г. // БДАМЛМ, ф. 20, оп. 1, д. 28, з. 13.
  12. Оперны тэатр. Перапіска з СМ БССР аб аднаўленні тэатра. 1947 г. // БДАМЛМ, ф. 20, оп. 1, д. 28, з. 24.
  13. а б в Большие перемены в Большом
  14. Национальный Академический Большой Театр Оперы и Балета Республики Беларусь
  15. а б В здании Лангбарда будет лучшая сценическая площадка Беларуси
  16. сцэна і яе кішэні, механічнае абсталяванне, усталявальнае асвятленне, акустычныя прылады
  17. глядзельная зала, фае, вестыбюль, гардэробная, буфет, санвузлы
  18. а б Ю.Н. Кишик. Архітэктурная кампазіцыя = Архитектурная копмпозиция. — Мн.: Вышэйшая школа, 2010. — 191 с. — 1 100 экз. — ISBN 978-985-06-1352-3.
  19. а б Квартет Лангбарда, или Момент истины
  20. Напрыклад, першапачатковы лангбардаўскі праект, які перамог у конкурсе 1934 г. на стварэнне тады яшчэ Вялікага дзяржаўнага тэатра (не „Оперы і балета“ — меркавалася выкарыстоўваць новабудоўлю для грандыёзных тэатральна-агітацыйных пастановак), уключаў не толькі скульптурную групу са сцягамі перад уваходам, але таксама і вялікую трыбуну для прывітання парадаў і дэманстрацый
  21. а б Черным по белому: скульптуры на здании театра
  22. а б Белорусские воятели Геннадий Буралкин, Александр Финский и Михаил Шкробот создают композицию в виде Аполлона и двух нимф для Большого театра оперы и балета.
  23. а б Как задумал Лангбард…
  24. CКУЛЬПТУРНАЯ КОМПОЗИЦИЯ
  25. 120 лет со дня рождения Максима Богдановича
  26. Десять безымянных скверов Минска обрели названия
  27. а б в г д Большой театр оперы и балета Республики Беларусь (руск.)
  28. Соловей (руск.)
  29. Гісторыя тэатра на Афіцыйным сайце (руск.)
  30. Рэпертуар на Афіцыйнай старонцы тэатра
  31. Театр оперы и балета (руск.)
  32. Дзіцячая опера: што «Доктар…» прапісаў?

Літаратура

  • Мушынская Т. М. Валянцін Елізар'еў. — Мн., 2003.
  • Мушынская Т. М.Гармония дуэта». — Мн., 1987.
  • Мушынская Т. М.«Гаркавы смак ісціны». — Мн., 1993.
  • Мушынская Т. М. «Жарсці» («Рагнеда»). — Мн., 1997.
  • Смольский Б. С. Белорусский государственный ордена Ленина Большой театр оперы и балета. — Мн., 1963.
  • Чурко Ю. М. Белорусский балет, Минск, 1966.

Спасылкі