Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Nacyjanalny akademičny teatar imia Janki Kupały.JPG
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пасля рэканструкцыі (вул. Энгельса, д. 7). На заднім плане — Аляксандраўскі сквер
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне

Мінск, Рэспубліка Беларусь, Ленінскі раён

Кіраўніцтва
Мастацкі кіраўнік

Мікалай Пінігін

Спасылкі

kupalauski.by

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (Мінск Цэнтр)
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Commons-logo.svg Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы на Вікісховішчы
Паштовая марка Беларусі

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы — найстарэйшы беларускі тэатр, знаходзіцца ў Мінску. У складзе тэатра дзейнічаюць дзве сцэны: галоўная (вул. Энгельса, д. 7) і малая (вул. Энгельса, д. 12). Мастацкі кіраўнік тэатра: Мікалай Пінігін (з 2009 года).

Будынак тэатра[правіць | правіць зыходнік]

У 1887 годзе ў былым гарадскім тэатры здарыўся пажар. Па ініцыятыве тагачаснага мінскага губернатара князя М. М. Трубяцкога адбылося пасяджэнне гарадской Думы, на якім было вырашана пабудаваць новы тэатр. Архітэктарамі праекту былі прызначаны Караль Казлоўскі і Канстанцін Увядзенскі.

Урачыстая закладка адбылася 26 чэрвеня 1888 года (па ст. ст.). Вялікі князь Уладзімір Аляксандравіч і Вялікая княгіня Марыя Паўлаўна, як адзначыў гісторык А. Смародскі, кінулі на месца падмурка некалькі залатых манет і паклалі на іх па цагліне. Протаіерэй Петрапаўласкай царквы Смоліч адслужыў малебен.

З будынкам тэатра звязана легенда, згодна якой прыбіральня, што знаходзіцца каля тэатру (працуе па сённяшні дзень) з'яўляецца копіяй асабняка, гаспадар якога не разлічыўся з архітэктарам.

Летам 2010 года пачалася рэканструкцыя будынка Купалаўскага тэатра. Увесь гэты час спектаклі ішлі на чужых пляцоўках. Зноў для гледачоў тэатр адкрыўся 29 сакавіка 2013 года. У выніку будынак змяніўся звонку і ўнутры. Пасля рамонту Купалаўскі тэатр атрымаў першапачатковы выгляд: зрабіўся такім, якім яго некалі спраектаваў і пабудаваў архітэктар Караль Казлоўскі.

Гісторыя тэатра[правіць | правіць зыходнік]

Мінскі гарадскі тэатр 18901920[правіць | правіць зыходнік]

Губернскі тэатр адкрыўся 5 чэрвеня 1890 года.

Мінская сцэна ў той час прымала лепшыя пецярбургскія і маскоўскія трупы, цэлае сузор'е славутых артыстаў, сярод якіх М. Савіна, вучаніца М. Шчэпкіна Г. Фядотава, знакамітыя В. Далматаў, В. Камісаржэўская, К. Варламаў, У. Давыдаў, А. Южын, М. Петыпа. Гледачам пашчасціла стаць сведкамі творчых пошукаў рэжысёра-наватара Усевалада Меерхольда, які ў 1908 годзе паставіў на сцэне губернскага тэатра п`есу Аляксандра Блока «Балаганчык». Неаднойчы тэатр наведвалі ўкраінскія трупы М. Старыцкага, М. Крапіўніцкага, Саксаганскага; яўрэйскія і польскія вандроўныя трупы.

1 мая 1917 г. артысты «Першага беларускага таварыства драмы і камедыі», створанага акцёрам і рэжысёрам Фларыянам Ждановічам, прадставілі мінскаму гледачу «Паўлінку» Янкі Купалы і «У зімовы вечар» паводле Элізы Ажэшкі. З 18 снежня па 31 снежня 1917 года ў будынку тэатра адбыўся Першы Усебеларускі з'езд, у гонар чаго на будынку тэатра ўсталявана мемарыяльная дошка.

Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ), (БДТ-1) 1920-1944[правіць | правіць зыходнік]

Урачыстае адкрыццё Беларускага Дзяржаўнага Тэатра (БДТ) адбылося 14 верасня 1920 года ў памяшканні Мінскага гарадскога тэатра. У праграме адкрыцця першага тэатральнага сезона — інсцэніроўка аповесці Элізы Ажэшкі «Рысь» у выкананні беларускай трупы, п`еса Шолам-Алейхема «Людзі» (яўрэйская трупа), «Вяселле»Антона Чэхава (руская трупа).

Аснову маладога тэатра склалі акцёры «Першага беларускага таварыства драмы і камедыі» пад кіраўніцтвам Фларыяна Ждановіча: Ірына Ждановіч, Г. Грыгоніс, Еўсцігней Міровіч, Канстанцін Саннікаў, Стэфанія Станюта. Плеяду піянераў купалаўскай сцэны ў хуткім часе папоўнілі Уладзімір Крыловіч, Лідзія Ржэцкая, Барыс Платонаў, Вера Пола, Вольга Галіна, Уладзімір Уладамірскі, М. Зораў, Глеб Глебаў, С. Бірыла, Леанід Рахленка.

У 1921 годзе ўрад надаў маладому тэатру званне «Акадэмічнага», каб узняць прэстыж беларускай культуры (на той час беларуская трупа з`ўлялася адзіным гаспадаром памяшкання). Але ўжо ў 1926 годзе тэатр пачаў называцца БДТ-1 (беларускія дзяржаўныя тэатры былі адкрыты ў Віцебску — БДТ-2, пазней у Гомелі — БДТ-3).

У сезоне 1926—1927 гадах у памяшканні Краснай Залы дзейнічала Малая сцэна, як філіял асноўнай. Яна праіснавала толькі год і выкарыстоўвалася для спектакляў з невялікай колькасцю дзеючых асоб. Тут ставіліся п`есы «Эльга» Гаўптмана, «Зялёны какаду» Шніцлера, «Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Спектаклем «Вільгельм Тэль» Заяіцкага ў апрацоўцы Міровіча і перакладзе Крыловіча тэатр у 1926 годзе заснаваў дзіцячы рэпертуар.

Вызначэнне напрамкаў і шлях развіцця тэатра з 1921 па 1931 гады належыў Еўсцігнею Міровічу, рэжысёру, акцёру, драматургу, мастацкаму кіраўніку. Сапраўдны творчы поспех і славу ў шырокага гледача прынеслі яго першыя пастаноўкі «На Купалле» і «Машэка».

Е. Міровіч сцвярджаў праграму «стракатага тэатра»: паралельнага засваення розных стылевых манер і мастацкіх плыняў. Алегарычнае дзеянне «Гімн працы» Андрыенкі ён вырашае ў духу рэвалюцыйных масавых святкаванняў. Гістарычную меладраму «Кастусь Каліноўскі» — у традыцыях бытавога, рэалістычнага мастацтва, камедыю-балет «Мешчанін у шляхецтве» Мальера — як гратэскную буфанаду. Наогул Е.Міровіч сцвярджаў прынцыпы аўтарскай рэжысуры і напісаў шмат п`ес для тэатра, пастаноўкі якіх станавіліся этапнымі .

Аднадумцам Е. Міровіча быў выхаванец пражскай мастацкай школы, заснавальнік беларускай сцэнаграфіі Оскар Марыкс. Ён аддаваў перавагу на сцэне бутафорскім макетам, жывапісным плоскасным заднікам, стылізаваным касцюмам.

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ў час акупацыі Беларусі, чэрвень 1943. Фотаздымак Бундэсархіву

Святочную экзотыку яго рашэнняў у пачатку 1930-х гг. змяніў «суровы стыль» Д. Крэйна, аскетызм і рацыянальнасць якога больш падыходзілі да афармлення індустрыяльных п`ес і сучасных драм аб станаўленні маладой дзяржавы.

Да 1927 г. у склад тэатра ўваходзілі: хор (кір. Тэраўскі), балетная трупа (кір. Алексютовіч) і сімфанічны аркестр (дыр. Купер, Субашаў, Міхайлаў).Усе яны вялі паралельна самастойную канцэртную дзейнасць. На сцэне той пары гледачы бачылі фрагменты з опер «Князь Ігар» Барадзіна, «Зачараваны лес» Дрыго, «Фея лялек» Байера. У хуткім часе аматары опернага мастацтва змаглі атрымаць асалоду слухаць «Русалку» Даргамыжскага ў выкананні салістаў хору (пераклад на беларускую мову Ф.Ждановіча, пастаноўка Вячаслава Селяха). Першай спробай да ўвасаблення арыгінальнай беларускай камічнай оперы з'явіўся твор Аладава «Тарас на Парнасе» (лібрэта Дрэйзіна).

У той жа час Алексютовіч спрабуе ставіць першы нацыянальны балет «У чэрвеньскую ноч» (лібрэта і музыка Алексютовіча і Маркевіча). Беларускі дзяржаўны тэатр, такім чынам, падрыхтаваў глебу для з`яўлення нацыянальнага тэатра оперы і балета ў 1933 г.. урачыстае адкрыццё якога зноў жа адбылося на сцэне БДТ.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.

Беларускі тэатр імя Янкі Купалы (1944-1993)[правіць | правіць зыходнік]

Тэатр імя Янкі Купалы, перабудаваны пасля вайны

У 1944 г. рэжысёр Леў Літвінаў паставіў славутую «Паўлінку» Янкі Купалы (прэм`ера адбылася ў горадзе Томску). Гэты спектакль захоўваецца ў рэпертуары тэатра і сёння. У гэтым жа годзе тэатру было нададзена імя вялікага беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы, а ў 1955 г. — званне «Акадэмічнага».

Знакамітая «адліга» 1960-х гадоў, якая адгукнулася ўздымам у грамадстве і культуры, прыўнесла ў Купалаўскі тэатр новы подых. Пастаноўкі Барыса Эрына, а таксама маладых і яркіх рэжысёраў новай хвалі: Барыса Луцэнкі і Валерыя Раеўскага, аб'ядноўваюць лепшыя традыцыі тэатра і наватарства. Сапраўднай падзеяй не толькі ў тэатральным, але і ў грамадскім жыцці рэспублікі зрабіўся спектакль «Што той салдат, што гэты», пастаўлены В.Раеўскім па п'есе Б. Брэхта (1969).

У 1973 г. Валерый Раеўскі быў прызначаны галоўным рэжысёрам (пазней — мастацкім кіраўніком тэатра) і заставаўся на гэтай пасадзе да 2009 г.

Вучань Ю. Любімава і У. Маланкіна, В.Раеўскі прапанаваў тэатру новы стыль, які заснаваны на філасофіі свабоды — свабоды перакананняў і свабоды выяўлення. Яркая і паэтычная тэатральная мова, разняволеная форма, вострая праблематыка пастановак спалучаюцца з высокім класічным стылем тэатра. На стыку акадэмізму і эксперыменту нараджалася непаўторнасць Купалаўскага тэатра, яго своеасаблівасць і адметнасць.

Метафарычнасць спектакляў В.Раеўскага вызначалася яго творчым супрацоўніцтвам з мастаком Барысам Герлаванам, які крочыў па шляху стылізацыі сцэнічнага асяроддзя і прапаноўваў мастацкія вырашэнні, у аснове якіх — адзіны маляўнічы вобраз спектакля, выяўленне яго галоўнай ідэі.

Усеагульнай славе тэатра спрыяла майстэрства і талент выдатных акцёраў. Гэта Стэфанія Станюта, Здзіслаў Стома, Галіна Макарава, Павел Кармунін, Зінаіда Браварская, Мікалай Яроменка-старэйшы, Генадзь Гарбук, Генадзь Аўсяннікаў, Лілія Давідовіч, Марыя Захарэвіч, Віктар Тарасаў, Аўгуст Мілаванаў, Галіна Талкачова, Валянцін Белахвосцік і шмат іншых.

Сярод шырокай рэпертуарнай палітры, якая ўключае і сучасныя п'есы, і жанравыя пастаноўкі, рускую і замежную класіку, асаблівую ролю іграе нацыянальная драматургія, на аснове якой створаны лепшыя спектаклі тэатра. Імёны выдатнага беларускага пісьменніка Васіля Быкава, драматургаў Андрэя Макаёнка, Івана Чыгрынава, Мікалая Матукоўскага, Аляксея Дударава ўвайшлі ў гісторыю Купалаўскага тэатра.

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (з 1993)[правіць | правіць зыходнік]

У 1993 г. за высокія дасягненні ў галіне развіцця беларускай тэатральнай культуры Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь тэатру імя Янкі Купалы быў прысвоены статус «Нацыянальны».

У 2009 г. мастацкім кіраўніком тэатра стаў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікалай Пінігін.

У 2011 годзе спектакль «Не мой» перамог у 5 намінацыях на першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктары і генеральныя дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя рэжысёры, мастацкія кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Рэпертуар[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная сцэна[правіць | правіць зыходнік]

  • «Вечар»
  • «Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл»
  • «Вяселле»
  • «Вячэра з прыдуркам»
  • «Дзве душы»
  • «Дон Жуан»
  • «Другая сусветная»
  • «Лістапад. Андэрсен»
  • «Людзі на балоце»
  • «Местачковае кабарэ»
  • «Не мой»
  • «Ноч на Каляды»
  • «Офіс»
  • «Пан Тадэвуш»
  • «Паўлінка»
  • «Пінская шляхта»
  • «Сымон-музыка»
  • «Тата»
  • «Translations»
  • «Хам»
  • «Чорная панна Нясвіжа»
  • «Чайка»

Малая сцэна[правіць | правіць зыходнік]

  • «Гендэльбах»
  • «Старамодная камедыя»
  • «Самотны Захад»

Спектаклі, што раней знаходзіліся ў рэпертуары[правіць | правіць зыходнік]

Трупа тэатра[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арлова Т. Д. Купалаўцы — эцюды пра акцёраў. — Мн., 1985.
  • Гаробчанка Т. Я. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы// Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мн.: БелЭН, 2003. — С.491-204.
  • Гiсторыя — Афіцыйны сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатру ім. Я. Купалы
  • Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. — Мн., 2000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]