Беларусь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 630: Радок 630:
[[bxr:Белоросууд]]
[[bxr:Белоросууд]]
[[ca:Bielorússia]]
[[ca:Bielorússia]]
[[ce:Кlайгlаскхийн]]
[[ce:Кlайгlаскхийн Республика]]
[[ceb:Biyelorusya]]
[[ceb:Biyelorusya]]
[[chr:ᏇᎳᎷᏍ]]
[[chr:ᏇᎳᎷᏍ]]

Версія ад 07:50, 5 сакавіка 2013

Рэспубліка Беларусь
Герб Беларусі
Сцяг Беларусі Герб Беларусі
Гімн: «Мы, беларусы»
Заснавана 25 сакавіка 1918 года[1]
Дата незалежнасці 26 снежня 1991 (афіцыйная дата распаду СССР)
Гл. таксама Дзень рэспублікі
Афіцыйная мова беларуская, руская
Сталіца Мінск
Найбуйнейшыя гарады Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск, Гродна, Брэст
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Аляксандр Лукашэнка
Міхаіл Мясніковіч[2]
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
84-я ў свеце
207 560 км²
незнач. (4700 км²)[3]
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
Шчыльнасць

9 млн 458 тыс. чал. (89-я)
45,6 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$131,201 млрд[4]
$13 909[4]
ВУП (намінал)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$54,713 млрд[4]
$5 800[4]
ІРЧП (2011) 0,756[5] (высокі) (65-ы)
Этнахаронім беларус, беларуска, беларусы
Валюта Беларускі рубель
Авіякампанія Белавія
Інтэрнэт-дамен .by
Код ISO (Alpha-2) BY
Код ISO (Alpha-3) BLR
Код МАК BLR
Тэлефонны код +375
Часавыя паясы UTC+3[6]

Белару́сь (афіцыйная назва Рэспу́бліка Белару́сь) — краiна ва Усходняй Еўропе. Мяжуе з Расіяй, Латвіяй, Літвою, Польшчай і Украінай. Выхаду да мора не мае.

Тэрыторыя краіны 207,6 тыс. км² (84-я ў свеце). Колькасць насельніцтва — 9,5 млн чалавек (87-я ў свеце). Краіна падзелена на 6 абласцей, сталіца Рэспублікі Беларусь — Мінск.

Назва

Назва Белая Русь пачала ўжывацца ў адносінах да часткі беларускіх зямель у XIV—XVI ст. Да XVII ст. гэта назва замацоўваецца за беларускімі землямі; для абазначэння жыхароў Белай Русі з'яўляецца паняцце беларусцы, хоць адначасова існавалі азначэнні ліцвіны, русіны, палешчукі, палясяне. У XIX ст. сярод мясцовага насельніцтва распаўсюдзіўся этнонім беларусы. Беларусь як нацыянальная саманазва прынята ідэолагамі нацыянальнага руху ў канцы XIX ст. У 1918 была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, а ў 1919 Беларуская ССР1991 — Рэспубліка Беларусь).

Гісторыя

Старажытная гісторыя

Засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалося каля 100—35 тыс. гадоў таму. З канца бронзавага веку большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі была заселеная балтамі. У кан. IX — пач. X стст. пачалося засяленне на гэтую тэрыторыю славян.

Кіеўская Русь

Лічыцца, што першай дзяржавай на тэрыторыі сучаснай Беларусі была Полацкая зямля. Горад Полацк упершыню ўзгадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» у 862 г. Найбольшага росквіту і магутнасці Полацкае княства дасягнула пры валадаранні кн. Усяслава (1044—1101). У X-XIII стст. на тэрыторыі Беларусі часткова ці практычна цалкам таксама знаходзіліся Тураўскае, Смаленскае, Гарадзенскае княствы.

Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая

Наступнай буйной дзяржавай на беларускай зямлі было Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (ВКЛ). Падчас стварэння і пачатковага развіцця гэтай дзяржавы найбуйнейшым і асноўным яе цэнтрам быў Новагародак. Акрамя сучасных земляў Беларусі, у склад гэтай дзяржавы ўваходзілі таксама землі сучаснай Літвы, паўночная частка сучаснай Украіны і частка сучаснай Расіі. Вялікае княства Літоўскае знаходзілася ў дынастычнай уніі з Польскім каралеўствам з 1385, а ў 1569 годзе аб'ядналася з Польскім каралеўствам у канфедэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую. Аднак Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 года фактычна дэнансаваў Люблінскую унію. ВКЛ захавала ўласную грашовую адзінку, судовую сістэму, войска. Статут ВКЛ, стаўшы адной з першых еўрапейскіх канстытуцый, рэгуляваў грамадскае жыццё на Беларусі да 30-х гадоў 19 стагоддзя.

Расійская імперыя

У 1772, 1791, 1795 гг. адбыліся тры падзелы Рэчы Паспалітай, у выніку якіх беларускія землі адышлі да Расійскае імперыі. У яе складзе яны знаходзіліся да 1917 года. 25 сакавіка 1918 года абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР), у 1919 годзе яна спыніла сваё існаванне, а Рада БНР эмігравала.

БССР

У 1919 г. 1 студзеня было абвешчана ўтварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). Пасля кароткачасовага існавання буфернай дзяржавы ЛітБел, БССР у 1922 годзе як адна з краін-заснавальніц увайшла ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР).

Падчас Другой Сусветнай вайны ў 19411944 гг. Беларусь была акупаваная нацысцкаю Германіяй. Пасля вызвалення ад нацысцкай акупацыі частка Заходняй Беларусі (больш за 30 тыс. км²) была рашэннем І. Сталіна перададзена Польшчы.

У 1945 г. Беларусь стала адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Рашэнні па ўсіх пытаннях беларуская дэлегацыя ўзгадняла з усесаюзнымі прадстаўнікамі.

У 1986 г. на мяжы Беларусі і Украіны адбылася Чарнобыльская катастрофа, у выніку якой адбылося радыяцыйнае забруджанне значнай часткі тэрыторыі Беларусі.

Незалежная Беларусь

27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. У 1991 СССР спыніў існаванне, БССР была абвешчаная Рэспублікай Беларусь, што існуе і зараз.

У 1994 г. прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, адбыліся першыя прэзідэнцкія выбары.

13 красавіка 1995 г. Вярхоўны Савет XII-га склікання зацвердзіў правядзенне рэыерэндуму і прызначыў яго на 14 мая 1995 г. У той жа час ідэя рэферэндуму выклікала непаразуменне з боку асобнага грамадства.ю некаторых грамадскіх і палітычных арганізацый, часткі дэпутатаў Вярхоўнага Савета. 6 мая 1995 г. Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны выступіла са зваротам да насельніцтва, падкрэсліваючы, што пытанне аб мове не можа выносіцца на рэферэндум.[9]

14 мая 1995 г. адбыўся рэспубліканскі рэферэндум. Удзел у галасаванні прынялі 64,8% выбаршчыкаў. Па ўсіх пытаннях Прэзідэнт атрымаў большасць галасоў. Адначаасова з рэферэндумам праходзілі выбары ў Вярхоўны Савет XIII-га склікання. Аднак у выніку нізкай яўкі выбаршчыкаў за два туры было абрана толькі 119 дэпутатаў, у той час як для правамоцнага складу новага Вярхоўнага Савета патрабавалася не меней 174 дэпутатаў (што складала 2/3 ад поўнага складу ў 260 чал.). Такім чынам, атрымалася, што новы склад парламента не быў абраны. Склалася палітычная сітуацыя, якая паралізавала дзейнасць заканадаўчай улады.

Пытанне было вырашана восенню 1995 г. пасля таго, як каля 100 дэпутатаў Вярхоўнага Савета XII-га склікання сабраліся на вераснёўскую сесію, паколькі згодна з артыкулам 91 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета захоўваліся да адкрыцця першай сесіі Вярхоўнага Савета новага склікання. 11 кастрычніка Канстытуцыйны Суд пацвердзіў паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета XII-склікання.

29 снежня 1995 г. А. Лукашэнка выдаў распараджэнне № 259 «Аб выкананні нормаў і ўказаў прэзідэнта», згодна з якім «у мэтах забеспячэння палітычнай і эканамічнай стабільнасці чыноўнікі Савета Мііністраў і іншых дзяржаўных устаноў, да ўнясення зменаў у адпаведныя заканадаўчыя акты, павінны забяспечваць безумоўнае выкананне нормаў і ўказаў прэзідэнта»[10].

10 студзеня 1996 г. Прэзідэнт накіраваў у Вярхоўны Савет праект закону «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю»[11] Аднак жаданне Прэзідэнта змяніць Асноўны Закон не знайшло падтрымкі ў парламенце і праект быў адхілены. 8 жніўня А. Р. Лукашэнка накіраваў у Вярхоўны Савет ініцыятыву аб правядзенні другога Усенароднага рэферэндуму.

4 лістапада 1996 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, усе рашэнні якога, паводле закона, з'яўляюцца абавязковымі і перагляду не падлягаюць, прыняў рашэнне аб неадпаведнасці артыкулу 78 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якім засведчана, што парадак правядзення рэспубліканскіх рэферэндумаў вызначаецца законам. На той момант у краіне законам не прадугледжваўся парадак змянення і дапаўнення Канстытуцыі праз рэферэндум. Такім правам быў надзелены выключна Вярхоўны Савет. Пасля гэтага вярхоўны Савет прыняў чарговую пастанову аб вынясенні на абавязковы рэферэндум толькі двух пытанняў — аб пераносе Дня незалежнасці і аб выбарах кіраўнікоў мясцовых адміністрацый.

Нягледзячы на рашэнне Канстытуцыйнага Суда, А. Р. Лукашэнка ў парушэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закона «Аб народным галасаванні (рэферэндуме) у Рэспубліцы Беларусь» выдаў 5 лістапада 1996 г. Указ № 455, у якім сам вызначыў парадак уступлення ў сілу рашэнняў рэспубліканскіх рэферэндумаў аб змяненні і дапаўненні Канстытуцыі, а 7 лістапада быў выдадзены ўказ № 459 «Аб забеспячэнні канстытуцыйнага права грамадзян на ўдзел у рэферэндуме», згодна з якім характар рэферэндуму вызначаўся як абавязковы, а яго рашэнні канчатковымі.

11 лістапада 1996 г. старшыня ЦВК В. Ганчар заявіў, што камісія не будзе выконваць прэзідэнцкі ўказ ад 7 лістапада і праводзіць рэферэндум па пытаннях, якія датычыліся новых рэдакцый канстытуцыйных праектаў.

У 1994 г. Прэзідэнтам быў абраны Аляксандр Лукашэнка. Ён захаваў за сабой пасаду Прэзідэнта па выніках выбараў у 2001, у 2006 і ў 2010 годзе.

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Касмічны здымак Беларусі, спадарожнік MODIS Terra, 29 чэрвеня 2010 года

Беларусь мяжуе з Расіяй на ўсходзе і на поўначы, Латвіяй на поўначы, Літвою на паўночным захадзе, Польшчай на захадзе, Украінай на поўдні. Тэрыторыя галоўным чынам раўнінная з рэдкімі ўзвышшамі, якія размешчаны пераважна ў цэнтральнай частцы Беларусі і складаюць Беларускую граду.

Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы састаўляе 2969 км. Плошча — 207,598 тыс. кв. км. Найбольшая яе працягласць з заходу на ўсход — 650 км, з поўначы на поўдзень — 560 км. У Еўропе Беларусь па плошчы трохі саступае Вялікабрытаніі і Румыніі, больш чым у 2,2 разы пераўзыходзіць Партугалію і Венгрыю і прыблізна ў 5 разоў — Нідэрланды і Швейцарыю. Адлегласць ад Мінска да сталіц суседніх дзяржаў: Вільнюса — 215 км, Рыгі — 470, Варшавы — 550, Кіева — 580, Масквы — 700 км.

Паводле разлікаў 2008 года РУП "Белкосмааэрагеадэзія" цэнтр Еўропы знаходзіцца на 55º30´ пн.ш. і 28º48´ у.д. ў горадзе Полацку. Паводле разлікаў спецыялістаў аб'яднання "Белгеадэзія", выкананых у 1996 года, геаграфічны цэнтр Беларусі размешчаны за 70 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, каля вёскі Антонава Пухавіцкага раёна.

Беларусь з'яўляецца найбуйнейшай па тэрыторыі еўрапейскай дзяржавай (з цалкам размешчаных у Еўропе), якая не мае выхаду да мора[12][13].

Рэльеф

Мінскае ўзвышша

Беларусь знаходзіцца на Усходне-Еўрапейскай раўніне. Найбольш прыпаднятая цэнтральная частка краіны — Беларуская града. Тут размешчана Мінскае ўзвышша, на якім знаходзіцца найвышэйшы пункт Беларусі — гара Дзяржынская (345 м); вышыню больш за 300 м маюць яшчэ шэраг пунктаў — горы Лысая, Маяк і інш. Трохі саступаюць Мінскаму ўзвышшу па абсалютных вышынях Навагрудскае (г. Замкавая - 323 м), Ашмянскае, Віцебскае ўзвышшы. Найбуйнейшыя нізіны на тэрыторыі Беларусі: Палеская, Верхнянёманская, Полацкая, Нарачана-Вілейская. Самы нізкі пункт — урэз ракі Нёман на мяжы з Літвой, да 90 м над узроўнем мора.

Асаблівасці рэльефу Беларусі цесна звязаныя з геалагічнай будовай тэрыторыі. Да прыпаднятых участкаў крышталічнага падмурка прымеркаваныя ўзвышшы. Тэрыторыі з глыбокім заляганнем крышталічнага падмурка звычайна занятыя нізінамі. Вырашальным жа фактарам фармавання рэльефу Беларусі сталі ледавікі. На працягу апошніх 500-600 тыс. гадоў тэрыторыя Беларусі выпрабавала не меней 5 злядненняў.

Геалогія і глебы

У геалагічным сэнсе Беларусь размешчана на захадзе Усходне-Еўрапейскай платформы. Старажытны крышталічны падмурак складзены з магматычных і метамарфічных парод, залягае на глыбіні да 5-6 км (Прыпяцкі прагін), каля в. Глушкавічы Лельчыцкага раёна выходзіць на паверхню. Платформавы чахол складены пераважна з асадкавых горных парод, укрывае практычна ўсю тэрыторыю Беларусі.

Асаблівасці геалагічнага мінулага Беларусі, яе рэльефу, клімату, расліннасці абумовілі складаную будову глебавага покрыва тэрыторыі. Асноўныя глебаўтваральныя пароды тыповыя для зоны ледавіковай акумуляцыі: азёрна-ледавіковыя, марэнныя, водна-ледавіковыя адклады, алювіяльныя наносы, торф. Сярод глебаўтваральных працэсаў пераважаюць дзярновы (пад лугавой травяністай расліннасцю), падзолісты (пад лясной расліннасцю), балотны (у паніжаных месцах, дзе назапашваецца вільгаць) і іх спалучэнні.

З улікам ступені праяўлення асноўнага глебаўтваральнага працэсу вылучаны тыпы глебаў Беларусі: дзярнова-падзолістыя глебы, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, тарфяна-балотныя глебы, поймавыя глебы, дзярнова-карбанатныя глебы, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы. Паводле механічнага складу адрозніваюць гліністыя, сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя і тарфяныя глебы.

Карысныя выкапні

На Беларусі выяўлена і разведана больш за 5 тыс. радовішчаў і пакладаў карысных выкапняў. Сярод іх: нафта і спадарожны газ, каменная і калійныя солі, буры вугаль, гаручыя сланцы, даламіты, торф, мергелі, сапрапелі, гліны, будаўнічыя пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічы і абліцовачны камень, жалезныя руды і інш.

Клімат

Клімат Беларусі ўмераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Асаблівасці клімату Беларусі тлумачацца яе размяшчэннем ва ўмераных шыротах, параўнальнай блізкасцю да Атлантычнага акіяна, адсутнасцю прыродных бар'ераў на шляху паветраных мас: марскіх — з захаду і кантынентальных — з усходу і паўднёвага ўсходу.

Самы цёплы месяц года ліпень, самы халодны, найчасцей, студзень. Так, у Мінску сярэдняя тэмпература студзеня складае –6,9 ºС, а ў ліпені яна дасягае 17,8 ºС. Сярэдняя тэмпература змяняецца ў залежнасці ад рэгіёнаў Беларусі. У ліпені сярэдняя тэмпература складае ад 17°C на поўначы да 18,5°C на поўдні. Сярэдняя тэмпература ў студзені вагаецца ад -4,5°C на паўднёвым захадзе да -8°C на паўночным усходзе. У зімовы перыяд нярэдкія адлігі.

На тэрыторыі Беларусі ў сярэднім за год выпадае 600–700 мм ападкаў. 70% ападкаў у выглядзе дажджу выпадае ў красавіку-кастрычніку. Колькасць снежных дзён у Беларусі ад 75 на паўднёвым захадзе да 125 на паўночным усходзе. Максімальная вышыня снежнага покрыва адпаведна ад 15 да 30 см.

На Беларусі пераважаюць заходнія вятры. З захаду на ўсход павялічваецца кантынентальнасць клімату.

Водныя рэсурсы

Возера Струста, Браслаўскія азёры
Возера Іказнь, Абстэрнаўскія азёры

На Беларусі больш за 20 тыс. рэк. Самыя працяглыя і мнагаводныя рэкі Дняпро, Заходняя Дзвіна, Нёман, Прыпяць. Беларусь часта называюць «сінявокай» з-за вялікай колькасці азёр. Іх у Беларусі больш за 11 тыс. Самае вялікае сярод беларускіх азёр возера Нарач. Тэрыторыя краіны багатая на балоты. Найбольш багаты балотамі рэгіён — Палессе.

Флора і фаўна

Белавежская пушча

Лясы займаюць 36% тэрыторыі краіны. На Беларусі 28 відаў дзікарослых дрэў. Найбольш важныя лесаўтваральныя пароды: хвоя, елка, дуб, ясень, ліпа, клён, граб, бярозы павіслая (бародаўчатая) і пушыстая, асіна, вольхі чорная і шэрая. Шмат дрэў інтрадукаваных: лістоўніцы сібірская і еўрапейская, хвоі Банкса, Мурэя, веймутава, дуб паўночны, таполі пірамідальная, лаўралістая, бальзамічная і інш.

Чапля вялікая белая — птушка года Беларусі 2008

Прыроднае расліннае покрыва Беларусі займае прыблізна 70% тэрыторыі. Колькасць відаў раслін сягае 12000. Больш за 200 відаў раслін ахоўваецца дзяржавай. Жывёльны свет Беларусі налічвае 457 відаў пазваночных (у тым ліку 73 віды млекакормячых, 290 відаў птушак, прыблізна 60 відаў рыб) і больш за 20 тысяч беспазваночных жывёл. Важнае гаспадарчае значэнне маюць промыслава-паляўнічыя віды жывёл — лісіца, куніца, заяц, выдра, тхор, гарнастай, а таксама лось і дзік.

Ятрышнік абпалены

17 відаў сысуноў, 72 віду птушак, 4 віду земнаводных, 10 відаў рыб, 72 віду насякомых — уключаны ў чырвоную кнігу Беларусі. Для іх аховы ў месцах рассялення створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.

Ахоўныя тэрыторыі

У Беларусі існуе біясферны запаведнік, створана 4 нацыянальныя паркі.

Ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі:

На тэрыторыі Беларусі створаны таксама шэраг заказнікаў.

Экалогія

Беларусь мацней за іншыя краіны пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Кірунак ветра ў першыя дні і тыдні пасля аварыі абумовіў тое, што з усяго аб'ёму цэзію-137, які выпаў на Еўрапейскім кантыненце, каля 70% прыйшлося на тэрыторыю Беларусі[14]. Улічваючы цяжар і маштабнасць паражэння краіны ў выніку аварыі, у ліпені 1991 года тэрыторыя Беларусі была абвешчана зонай экалагічнага бедства.

Сімволіка

У 1991 былі прынятыя дзяржаўныя сцяг (бел-чырвона-белы) і герб («Пагоня»), аднак па выніках рэферэндума (1995) былі змененыя на сучасныя чырвона-зялёны сцяг і герб, асновай якому паслужыў герб БССР.

Музыка гімна Беларусі напісаная Н. Сакалоўскім для гімна Беларускай ССР 1955 г. Тэкст гэтага гімна, напісаны М. Клімковічам, перапрацаваны ў 2002 г. У. Карызнам.

Дзяржаўны лад

Рэспубліка Беларусь — унітарная дзяржава, форма кіравання — прэзідэнцкая рэспубліка. Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь дэлегаваны заканадаўчыя паўнамоцтвы на выданне дэкрэтаў і ўказаў, якія маюць сілу закона. Прэзідэнт абіраецца непасрэдна грамадзянамі на 5-гадовы тэрмін.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 г. на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Набыла сілу 30 красавіка 1994 з моманту яе апублікавання.

24 лістапада 1996 года Канстытуцыя была абноўлена і дапоўнена паводле вынікаў рэферэндуму. Істотная частка змен - пераразмеркаванне паўнамоцтваў на карысць выканаўчай улады і прэзідэнта, у прыватнасці.

Сучасная рэдакцыя Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь складаецца з прэамбулы, 9 раздзелаў, у якіх 8 глаў і 146 артыкулаў.

17 кастрычніка 2004 года на рэферэндуме з Канстытуцыі было выключана палажэнне, якое абмяжоўвае права адной асобы абірацца прэзідэнтам больш за на два тэрміны запар.

Найвышэйшай заканадаўчай установай Беларусі ёсць Нацыянальны сход, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. У Палаце прадстаўнікоў 110 дэпутатаў. Дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме прамым усеагульным галасаваннем. Савет Рэспублікі абіраецца мясцовымі Саветамі — ад кожнай вобласці і горада Мінска абіраюцца па 8 членаў Савета Рэспублікі. 8 членаў Савета прызначаюцца прэзідэнтам — усяго 64 чалавека. Тэрмін паўнамоцтваў Нацыянальнага сходу — 4 года.

Судовая ўлада ажыццяўляецца Вярхоўным судом, Вышэйшым гаспадарчым судом і Канстытуцыйным судом.

Палітычныя партыі

На 2009 год у Беларусі афіцыйна зарэгістравана 15 палітычных партый[15], з іх у Палаце Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV склікання прадстаўленыя дзве: Камуністычная партыя Беларусі і Беларуская аграрная партыя.

Міжнароднае становішча і знешняя палітыка

Дзяржава з'яўляецца членам-заснавальнікам ААН, СНД, АДКБ, ЕўрАзЭС, Саюзнай дзяржавы, а таксама членам іншых міжнародных аб'яднанняў.

Гл. таксама Візавыя патрабаванні для грамадзян Беларусі, Спіс дыпламатычных місій Беларусі, Пашпарт грамадзяніна Беларусі

Адміністрацыйны падзел

Рэспубліка Беларусь — унітарная рэспубліка, адміністрацыйная адзінка — вобласць. Рэспубліка Беларусь падзяляецца на 6 абласцей, вобласці падзяляюцца на раёны і гарады абласнога падпарадкавання. Агульны лік раёнаў ва ўсіх абласцях складае 118, а гарадоў абласнога падпарадкавання — 12. Горад Мінск з'яўляецца самастойнай адміністрацыйнай адзінкай, якая не ўваходзіць ні ў адну вобласць.

Вобласць Паштовы
індэкс
Дата
заснавання
Плошча
км²
(на 1.01.2012)
Насельніцтва
(на 1.01.2012[16])
Адміністрацыйны цэнтр Сцяг Карта
Брэсцкая вобласць 224000 189007034 снежня 1939 032 786,44 01 391 476 Брэст
Адміністрацыйны падзел Рэспублікі Беларусь (пры націску на намаляваную вобласць ажыццяўляецца пераход на адпаведны артыкул)Мінская вобласцьБрэсцкая вобласцьГомельская вобласцьГродзенская вобласцьМагілёўская вобласцьВіцебская вобласцьМінск
Адміністрацыйны падзел Рэспублікі Беларусь
(пры націску на намаляваную вобласць ажыццяўляецца пераход на адпаведны артыкул)
Віцебская вобласць 210000 1846122815 студзеня 1938 040 050,32 01 214 041 Віцебск
Гомельская вобласць 246000 1819121415 студзеня 1938 040 369,51 01 429 707 Гомель Файл:Flag of Homyel Voblast.png
Гродзенская вобласць 230000 1959010320 верасня 1944 00 25 126,98 00 1 061 248 Гродна Файл:Flag of Hrodna Voblasts.png
Мінская вобласць 220000 1836061515 студзеня 1938 039 894,75 01 403 491 Мінск
Магілёўская вобласць 212000 1912021415 студзеня 1938 029 068,63 01 080 120 Магілёў

У шэрагу гарадоў абласнога падпарадкавання і ў горадзе Мінску маецца падзел на гарадскія раёны.

Насельніцтва

Дэмаграфічныя дадзеныя

Колькасць насельніцтва Беларусі ў 1992—2003 гг.

Паводле «Даклада аб развіцці чалавека» Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП) краіна знаходзіцца на 65-ым месцы (2011 год)[17]. На снежань 2010 г. па індэксу развіцця з улікам гендэрнага фактару рэспубліка займае 52-е месца сярод 182 краін свету і першае месца ў СНД[18].

Самая вялікая этнічная група Беларусі (1999) — беларусы (81,3 %). Асноўныя этнічныя меншасці: рускія — 11,3%, палякі — 3,9%, украінцы — 2,3%, яўрэі — 0,28%, іншыя — 0,92%.

З 1993 г. насельніцтва Беларусі ўстойліва скарачаецца. У 2003 г. ў Беларусі жыло 9 898,6 тыс. чалавек. У выніку перавышэння смяротнасці над нараджальнасцю насельніцтва краіны ў наступныя гады паменшылася.

У Беларусі ў 2006 г. нарадзіліся 96,4 тыс. дзяцей (на 5,9 тыс. больш у параўнанні з 2005 годам). У 2006 г. памерлі 138,4 тыс. чалавек (на 3,5 тыс. чалавек менш, чым у 2005). Пры гэтым прыметна зменшылася смяротнасць дзяцей ва ўзросце да 1 года — гэты паказчык знізіўся з 7,1 выпадка на 1000 народжаных за 2005 год да 6,2 выпадка на 1000 народжаных за 2006 год. За першы квартал 2007 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2006-га колькасць памерлых у краіне знізілася на 4,9%.

У 2007 г. нараджальнасць склала (у разліку на тыс. жыхароў) 10,7, а смяротнасць 13,7. Найбольшае значэнне натуральнага змяншэння насельніцтва адзначана ў Віцебскай вобласці, а ў сталіцы Беларусі каэфіцыент нараджальнасці быў прыкладна роўны каэфіцыенту смяротнасці. У 2008 нараджальнасць (у разліку на тыс. жыхароў) 11,1, смяротнасць 13,9, натуральная убыль насельніцтва −2,8.[19]

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка 2007 г. складала, па дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, 9 705,2 тыс.[20] чалавек. На канец 2007 г. колькасць насельніцтва Беларусі склала 9 689,8 тыс. чалавек[21].

Колькасць насельніцтва краіны на 1 студзеня 2009 г. складала 9671,4 тыс. чал. і за 2008 г. зменшылася на 18,4 тыс. чал.

Колькасць насельніцтва краіны на 1 студзеня 2010 г. складала 9 500 тыс. чал.[22]

Колькасць насельніцтва краіны на 1 студзеня 2011 г. складала 9481,2 тыс. чал. і за 2010 г. зменшылася на 18,8 тыс. чал.[23]

Колькасць насельніцтва краіны на 1 студзеня 2012 г. складала 9465,2 тыс. чал. і за 2011 г. зменшылася на 16 тыс. чал.[24]

Колькасць насельніцтва краіны на 1 студзеня 2013 г. складала 9463,3 тыс. чал. і за 2012 г. зменшылася на 1,9 тыс. чал.[25].

10 буйнейшых гарадоў Беларусі,
тыс. чал., 1.01.2009.[26]

Мінск 1 829
Гомель 499
Магілёў 372
Віцебск 356
Гродна 338
Брэст 318
Бабруйск 219
Баранавічы 169
Барысаў 150
Пінск 131

Колькасць насельнiцтва ў 14 гарадах Беларусi перасягае 100 тыс. чалавек. У Мінску на 1 снежня 2009 года налiчвалася 1 млн 856,4 тыс. жыхароў. На другiм месцы — Гомель (484,5 тыс.), на трэцiм — Магілёў (370,6 тыс.). Далей iдуць iншыя абласныя цэнтры: Віцебск (346,2 тыс.), Гродна (325,8 тыс.) i Брэст (314,8 тыс.). У Бабруйску на 1 студзеня гэтага года пражывалi 218,4 тыс. чалавек, Баранавiчах — 168,3 тыс., Барысаве — 149,8 тыс., Пiнску — 130,4 тыс., Оршы — 122,6 тыс., Мазыры — 111,9 тыс., Салігорску — 101,1 тыс., Наваполацку — 100,6 тыс. чалавек [27].

Рэлігія

Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр у Полацку

Паводле ацэнак, 60-70% жыхароў Беларусі лічаць сябе праваслаўнымі, 15-20% — каталікамі, 5-10% — пратэстантамі, уніятамі. Пашыраны атэізм.

Напрыканцы XVIII ст. 70% насельніцтва належала да уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, 15% былі каталікамі, 7% — іудэеямі і толькі 6% — праваслаўнымі. Аднак у 1839 годзе ўніяцкія архіерэі прынялі рашэнне аб далучэнні да Грэка-Расійскай праваслаўнай царквы, у праваслаўе перайшло больш каля 1,6 млн чалавек.

Мовы

Эканоміка

Тэмп роста ВУП з 1995 па 2007 і ацэнка на 2008 (у адсотках)

Эканоміка Беларусі — сацыяльна-рынкавая. Аднак, на думку некаторых навукоўцаў гаспадарка Беларусі з'яўляецца планавай[28] або адміністрацыйна-каманднай[29].

Тэмпы павелічэння ВУП у 2005 годзе склалі 9,2%, інфляцыя — 8%. У першым паўгоддзі 2006 тэмпы павелічэння СУП склалі 10,1%, прамысловай вытворчасці 12,6%.

Аб'ём ВУП у 2008 годзе павялічыўся ў параўнанні з 2007 на 10%. Удзельная вага ў ВУП дабаўленай вартасці прамысловасці склала 28,1%, сельскай гаспадаркі — 8,4%, будаўніцтва — 9,4%, транспорту і сувязі — 8%, гандлю і грамадскага харчавання — 10,6%.[30]

У сакавіку 2011 года ў Беларусі пачаўся валютна-фінансавы крызіс. У выніку крызісу дэвальвацыя беларускага рубля ў адносінах да долара з пачатку года склала 189 %[31], інфляцыя за студзень—кастрычнік дасягнула 88,7% (у тым ліку кошты на харчовыя тавары выраслі на 103,6%)[32], заработная плата зменшылася з $527 да $220–260[33][34].

Грашовая сістэма

Беларускі рубе́ль (код ISO BYR, да 2000 — BYB) — афіцыйная валюта Рэспублікі Беларусь. Скарачаецца як Br. 1 беларускі рубель фармальна дзеліцца на 100 капеек. У хаджэнні банкноты наміналам 10, 20, 50, 100, 500, 1000, 5000, 10000, 20000, 50000, 100000 і 200000 рублёў. Абвешчана скасаванне банкнот ў 10 і 20 рублёў. Манет або банкнот, намінаваных у капейках, не выпускаецца.

Банкаўская сістэма

Банкаўская сістэма Рэспублікі Беларусь як незалежнай дзяржавы пачала складвацца ў 1991 годзе. Складаецца яна з двух узроўняў: Нацыянальнага банку Беларусі і камерцыйных банкаў.

Сельская гаспадарка

Адной з прыярытэтных галін з'яўляецца сельская гаспадарка. У Беларусі вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, авёс, пшаніца, трыцікале, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, рапс, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак. Беларусь з'яўляецца буйным экспарцёрам малочнай прадукцыі на сусветны рынак: пры вытворчасці 1% агульнасусветнага вырабу малака на Беларусь у агульным аб'ёме сусветных паставак масла прыходзіцца 11%, сыра — 5,7% (2009).

Прамысловая вытворчасць

Вялікагрузны самазвал БелАЗ

Асноўныя галіны прамысловасці Беларусі — машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная. Таксама развіты электраэнергетыка, лёгкая, харчовая, лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць. Беларуская прамысловасць з'яўляецца экспартна-арыентаванай. Асноўныя экспартныя пазіцыі — нафтапрадукты (Нафтан, Мазырскае НПА), грузавыя аўтамабілі і аўтобусы (МАЗ, БелАЗ), трактары (МТЗ), тэлевізары (Гарызонт, Віцязь), халадзільнікі (Атлант), хімічныя валокны і ніці (Палімір), калійныя ўгнаенні (Беларуськалій), прадукцыя тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

Энергетыка

Міжнародны гандаль

Асноўнымі знешнегандлёвымі партнёрамі Беларусі з'яўляюцца Расія і ЕС. Па выніках 2006 у краіны ЕС было экспартавана 45,5% прадукцыі, у Расію — 43,6%. Акрамя Расіі экспарт у вялікіх аб'ёмах адбываўся ў Нідэрланды — 17,7%, Вялікабрытанію — 7,5%, Украіну — 6,3%, Польшчу — 5,2%, Германію — 3,8%. Большая частка імпарту (58,6 %) ажыццяўлялася з Расіі; іншыя важнеёшыя партнёры: Германія — 7,5%, Украіна — 6,3%, Польшча — 3,4%, Кітай — 2,5%. У імпарце пераважалі: паліва і мінеральная сыравіна (33,4 %), машыны і абсталяванне (16,1 %), металы і вырабы з іх (11,7 %). Увогуле, тавараабарот (каля 50 млрд дол. ЗША) адбываўся больш як са 140 краінамі. Аб'ём імпарту (каля 29 млрд дол. ЗША) быў большы за аб'ём экспарту (каля 22 млрд дол. ЗША).

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі краіны ў I паўгоддзі 2012 г. з'яўляліся: Расія – 46,3% ад усяго аб'ёму знешнегандлёвага абароту, Нідэрланды – 11,6%, Украіна – 7,5%, Латвія – 5,4%, Германія – 4,1%, Кітай – 2,5%, Польшча – 2,3%, Літва і Італія – па 1,7%, Бразілія – 1,2%. У імпарце пераважалі нафта і нафтапрадукты, прыродны газ, таксама імпартаваліся чорныя металы і вырабы з іх, легкавыя аўтамабілі, рухавікі ўнутранага згарання і інш. Аснову экспарту склалі нафтапрадукты і калійныя ўгнаенні, таксама экспартаваліся малочныя прадукты, грузавыя аўтамабілі, трактары і інш.[35]

Турызм

Транспарт

На Беларусі найбольшае значэнне мае чыгуначны, аўтамабільны, трубаправодны транспарт. На асобных рэках існуе суднаходства. Дзейнічае міжнародны аэрапорт Мінск-2 і інш.

Сувязь і камунікацыі

Гл. таксама

Культура і грамадства

Самабытная культура Беларусі фарміравалася на працягу стагоддзяў. Тут існавалі арыгінальныя архітэктурныя і мастацкія школы, ствараліся непаўторныя музычныя і літаратурныя творы.

Сучаснае культурнае жыццё Беларусі дынамічнае і разнастайнае. У краіне праходзіць мноства мастацкіх выстаў, музычных, тэатральных і кінематаграфічных фестываляў.

Літаратура

Літаратура стагоддзямі адыгрывала важную ролю ў культуры Беларусі. Трагічная гісторыя краіны паўплывала на тое, што тэма вайны доўгі час была вядучай у беларускай літаратуры.

Сярод найбольш вядомых пісьменнікаў і паэтаў Беларусі — Сімяон Полацкі, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў.

Выяўленчае мастацтва

Выяўленчае мастацтва Беларусі разнастайнае па стылях, напрамках і жанрах. Самыя цікавыя творы беларускага жывапісу і скульптуры розных эпох можна ўбачыць у мастацкіх музеях краіны.

Буйнейшы збор твораў мастацтва мае Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Ён актыўна прапагандуе нацыянальнае мастацтва. Тут пастаянна праходзяць выставы твораў беларускіх мастакоў.

Цікавыя калекцыі твораў беларускага мастацтва ў Віцебскім абласным мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, Полацкай мастацкай галерэі.

У многіх раённых цэнтрах Беларусі ёсць мастацкія галерэі, дзе можна ўбачыць работы мясцовых мастакоў.

Архітэктура

Архітэктура Беларусі адлюстроўвае гісторыю і развіццё краіны, з'яўленне новых стыляў і ідэй. Розныя кірункі ў мастацтве і рэлігіі паўплывалі на фарміраванне архітэктуры Беларусі. У краіне можна знайсці ўзоры раманскага стылю і готыкі, барока і класіцызму, мадэрну і эклектыкі[36].

Адзначана два магутных ўздзеяння на мастацкую сітуацыю ў краіне -

  • Старажытнарускі ўплыў (XI-XII стст.)
  • Заходнееўрапейскі ўплыў (з XIV ст. да XIX).

Музыка

Сучаснае музычнае мастацтва Беларусі імкнецца захаваць нацыянальныя традыцыі, адначасова развіваючы папулярныя ў свеце стылі і напрамкі. Творы беларускіх кампазітараў, сусветнай класічнай і эстраднай музыкі гучаць у выкананні як прафесійных, так і самадзейных музыкантаў.

У Беларусі штогод праходзяць фестывалі, якія прадстаўляюць розныя напрамкі і жанры музычнага мастацтва:

  • «Беларуская музычная восень»
  • «Мінская вясна»
  • «Залаты шлягер»
  • «Музы Нясвіжа»

Сімвалам фестывальнага руху Беларусі стаў Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», удзел у якім прымаюць папулярныя артысты з розных краін свету.

Тэатр

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

Беларускі прафесійны тэатр развіўся са старадаўніх народных абрадаў, творчасці вандроўных музыкантаў, прыдворных труп беларускіх магнатаў, дзейнасці аматарскіх калектываў рубяжа XIX—XX стст. Цяпер у краіне працуе 28 дзяржаўных тэатраў, вялікая колькасць самадзейных народных калектываў.

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы — найстарэйшы беларускі тэатр. Дзейнічае Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, яго пастаноўкі мелі поспех як у айчыннага, так і ў замежнага гледача.

У Беларусі праходзяць маштабныя тэатральныя фестывалі, сярод якіх «Панарама» ў Мінску, «Белая вежа» ў Брэсце.

Кінематограф

Мастацтва кіно ў Беларусі развіваецца з 30-х гадоў ХХ стагоддзя. У 1924 г. створана Беларускае дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі - Белдзяржкіно. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя "Савецкая Беларусь", якая выпускала мастацкія, хранікальныя і навукова-папулярныя фільмы. У 1939-м студыя пераехала ў Мінск, а з 1946-га носіць назву "Беларусьфільм".

Першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" ў 1926 г. стварыў рэжысёр Ю. Тарыч. У час Вялікай Айчыннай вайны беларускія дакументалісты аднымі з першых здымалі рэпартажы з фронту.

Тэма трагедыі народа стала адной з галоўных у пасляваеннай творчасці рэжысёраў Беларусі. Асаблівую нішу айчынныя кінематаграфісты занялі ў дзіцячым кіно. Сусветнае прызнанне заваявала беларускае дакументальнае кіно.

Музеі

Дом-музей Элізы Ажэшкі, Гродна

Бібліятэкі

Бібліятэчная сістэма краіны ўключае каля 10 тыс. публічных і спецыяльных бібліятэк, сукупнага аб'ёму фонду — каля 250 млн асобнікаў.

Самы вялікі збор друкаваных выданняў у краіне мае Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў Мінску, за ёй захоўваецца права атрымання абавязковага экзэмпляра. Тут сабраны самы вялікі за межамі Расіі збор кніг на рускай мове. У 2006 годзе адкрыты новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, які мае унікальнае архітэктурнае рашэнне ў форме брыльянта.

СМІ

Навука

Вышэйшая дзяржаўная навуковая арганізацыя Рэспублікі Беларусь — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (НАН Беларусі).

Астраномія

У Беларусі няма прафесійных астранамічных абсерваторый, таму адзіныя абсерваторыі, якія публікуюцца ў навуковых выданнях з'яўляюцца аматарскімі. Дзве абсерваторыі зарэгістраваны ў Цэнтры малых планет. Гэта абсерваторыі: «Taurus-1» і Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя. Абедзве знаходзяцца ў Віцебскай вобласці.

Касманаўтыка

Нацыянальная праграма даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.10.2008 № 1517[37].

Апроч касмічнага агенцтва, працы па стварэнні якога ўжо пачаліся ў Беларусі[38], плануецца стварэнне ўласнага цэнтра кіравання палётамі (будзе адкрыты ў будынку Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі ў Мінску). У яго будзе паступаць інфармацыя з камандна-вымяральнага пункта (плануецца ў Лагойскам раёне)[39].

  • БелКА — першы спадарожнік незалежнай Беларусі.

Спорт

Нацыянальныя святы

Файл:Belarus Minsk Palace of Republic 3.jpg
Святочная ёлка на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, 2006

Каляндар святочных і памятных дзён, якія з'яўляюцца нерабочымі ў Беларусі:

Кухня

Дранікі

Беларуская кухня фармавалася на аснове страў і прыёмах гатавання агульных для ўсіх славянскіх і іншых індаеўрапейскіх народаў — балцкіх, германскіх і інш. У мінулым у рацыёне насельніцтва Беларусі пераважалі вегетарыянскія стравы — са збожжа, бабовых культур, агародніны, малака і малочных прадуктаў, насення лёну і канапель, прадуктаў збіральніцтва — грыбоў, ягад, садавіны, мёду. Традыцыйная беларуская кухня вельмі блізкая да літоўскай. На працягу 13 – 19 ст. на яе фармаванне (асабліва ў прывілеяваных класаў) аказвалі значны ўплыў польская і нямецкая кухні, а таксама кухні нацыянальных меншасцяў — яўрэйская і татарская, у меншай ступені французская, італьянская, венгерская і англійская. З 19 ст. найбольшы ўплыў аказвае руская кухня.

Сацыяльная сфера

Адукацыя

Ахова здароўя

Злачыннасць

У 2010 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 140 920 злачынстваў[40]. Самы высокі ўзровень злачыннасці сярод рэгіёнаў Беларусі назіраецца ў Мінску (193,5 злачынства ў пераліку на 10 000 чалавек, уключаючы 25% цяжкіх і 20% асабліва цяжкіх злачынстваў ад агульнай іх колькасці ў Беларусі[41], 2/3 крадзяжоў мабільных тэлефонаў[42], 55% сукупнай сумы хабараў[41]), на другім месцы — Мінская вобласць (153,7)[41][43]. Самым крымінагенным горадам па каэфіцыенце злачыннасці з'яўляецца Бабруйск, лідарам па ліку забойстваў «на душу насельніцтва» — Ліда[44]. Па даных Генпракуратуры і МУС, узровень злачыннасці ў краіне змяншаецца[40][45].
Пры гэтым вырасла колькаць злачынстваў, якія здзяйсняюцца замежнікамі[46] і раней асуджанымі[47] (47,2 %[43]).

Сярэдні ўзровень раскрывальнасці злачынстваў — 40,1 %[42], у тым ліку кватэрных крадзяжоў — 13 %[48], забойстваў — 92% (даныя па Мінску)[49].

Узброеныя сілы

Армія

Узброеныя сілы складаюцца з 2 відаў: сухапутных войскаў і ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны. Вярхоўнае камандаванне ажыццяўляе Прэзідэнт. Выдаткі на абарону складаюць 420,5 млн долараў ЗША (2006) — 1,4% ВНП (ацэнка 2005)[50].

Міліцыя

Спецслужбы

Зноскі

  1. 91 год з дня заснавання першай беларускай дзяржавы - NewsBY
  2. Лукашэнка прызначыў Мясніковіча прэм'ерам (абноўлена)
  3. CIA, Belarus
  4. а б в г Міжнародны валютны фонд, Belarus
  5. Human Development Report 2011. United Nations (2011). Праверана 2 November 2011.
  6. Беларусы больш не будуць пераводзіць стрэлкі, Беларускія навіны (16.09.2011)
  7. http://naviny.by/rubrics/society/2011/09/16/ic_articles_116_175144/
  8. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
  9. Народная газета. — 1995. — № . — 6 мая. —С.
  10. Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму / В. Сіліцкі, П. Натчык, А. Зелімханаў [і інш.]. — Мн.: Аналітычны гурток, 2005. — С. 71.
  11. Игнатищев, Р. Учись видеть ложь. — Мн. — Могилев, 1997. — С. 41.
  12. Па насельніцтве з краін, якія не маюць выхаду да мора еўрапейскіх дзяржаў Беларусь (меней 9,5 млн жых.) апярэджваюць Чэхія (бол. 10 млн жых.), Венгрыя (св. 10 млн жых.) і Сербія (9,9 млн жых.).
  13. Казахстан таксама не мае выхаду да мора (Каспійскае мора, якое абмывае Заходні Казахстан, з'яўляецца нутрамацерыковым возерам), еўрапейская частка Казахстана (пры правядзенні межы Еўропа-Азія па Мугаджарам і рацэ Эмбе) перавышае па плошчы Беларусь.
  14. Дакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі " ЧАЭС Зона адчужэння
  15. (руск.) Сведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики Беларусь
  16. Cтатыстычны бюлетэнь «Полаўзроставая структура насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год»
  17. Индекс человеческого развития Беларуси — не было бы ниже
  18. Беларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного фактора
  19. belstat.gov.by
  20. http://www.belta.by/by/print?id=154959
  21. http://belstat.gov.by/homep/ru/news/press_%20conference/press-conference.doc
  22. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь: Гадавыя дадзеныя па абласцях і г.Мінску ў лічбах, 1995-2011 гг. http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/regions/1.php>
  23. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь: Гадавыя дадзеныя па абласцях і г.Мінску ў лічбах, 1995-2011 гг. http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/regions/1.php>.
  24. Гадавыя дадзеныя па абласцях і г.Мінску ў лічбах, 1995-2012 гг. http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/regions/1.php.
  25. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь: Прэс-рэліз "Пра дэмаграфічнае становішча за студзень-снежань 2012 г. http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/pressrel/demographics.php
  26. БЕЛАРУСЬ В ЦИФРАХ. Статистический справочник. Национальный статистический комитет Республики Беларусь, Мн., 2009
  27. http://zvyazda.minsk.by/ru/archive/article.php?id=12118&idate=2008-05-15
  28. Міхаіл Марыніч. Трансфармацыйныя задачы Беларусі// Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына". 10 чэрвеня 2007
  29. Ігар Шчучэнка. Выйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне // Звязда. 21 сакавіка 2009
  30. http://belstat.gov.by/homep/ru/news/news87.php
  31. Беларускі рубель — сусветны лідар па дэвальвацыях, Белорусские новости (20 кастрычніка 2011)
  32. Пра змену коштаў у кастрычніку 2011 г. Прэс-рэліз Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь (9 лістапада 2011)
  33. Бядней за беларусаў у СНД толькі таджыкі, Белорусские новости (19 верасня 2011)
  34. Сярэдні заробак у верасні дасягнуў 2,26 мільёна рублёў, Наша Ніва
  35. http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/pressrel/foreign_trade.php
  36. Архитектура Беларуси BELARUS.BY
  37. Аб Нацыянальнай праграме даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гады
  38. У космас — разам. Інтэрв'ю акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі С. У. Абламейка часопісу Расійскі космас
  39. У суседнім з Барысаўскім раёне пабудуюць Камандна-вымяральны пункт
  40. а б У Беларусі скарачаецца колькасць злачынстваў, Беларускія навіны (26.01.2011)
  41. а б в "Лукашэнка незадаволены мінскімі ўладамі". TUT.BY. 29.06.2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  42. а б "Крадзяжы складаюць у Мінску каля 70% злачынстваў". TUT.BY. 18.04.2011. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  43. а б "Узровень злачыннасці ў Мінскай вобласці — адзін з самых высокіх у краіне". TUT.BY. 25.01.2011. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  44. "Генпракуратура аналізуе стан са злачыннасцю ў Беларусі па каэфіцыенце злачыннасці". interfax.by. 02.10.2008. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  45. У Беларусі стабілізавалася крымінагеннае становішча, лічыць генпракурор, Беларускія навіны (25.06.2007)
  46. Замежнікі сталі здзяйсняць у Беларусі больш злачынстваў, Беларускія навіны (03.02.2011)
  47. МУС Беларусі турбуе рост рэцыдыўнай злачыннасці, Беларускія навіны (30.07.2010)
  48. "Я з ЖЭСа. Дазволіце вас абкрасці!". interfax.by. 20.01.2009. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  49. Рэйтынг усіх службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама вырас, Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (10.02.2006).
  50. Паводле звестак у CIA Factbook 2007.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т. 18. Кн. 2. Рэспубліка Беларусь. — Мн.: БелЭн. 2004.

У Сеціве

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA