Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)
9 жніўня 2020 | |||
---|---|---|---|
Кандыдат: | Андрэй Дзмітрыеў | Ганна Канапацкая | Аляксандр Лукашэнка |
Партыя: | беспартыйны | беспартыйная | беспартыйны |
Кандыдат: | Святлана Ціханоўская | Сяргей Чэрачэнь | |
Партыя: | беспартыйная | БСДГ |
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2020 года — 6-я прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі 9 жніўня 2020 года.
Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала 5 кандыдатаў. Упершыню ў гісторыі прэзідэнцкіх кампаній у Беларусі ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі кандыдату (Віктару Бабарыку), які сабраў неабходную колькасць прызнаных подпісаў выбаршчыкаў у сваю падтрымку. Незалежныя назіральнікі прыйшлі да высновы, што выбарчы працэс на ўсіх яго этапах не адпавядаў шэрагу асноўных міжнародных стандартаў правядзення дэмакратычных і справядлівых выбараў і суправаджаўся шматлікімі парушэннямі гэтых прынцыпаў і патрабаванняў нацыянальнага заканадаўства[1]. Пасля абвяшчэння першых афіцыйных экзіт-полаў у Беларусі пачаліся пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выбары адбываліся паводле двойчы змененай праз рэферэндумы Канстытуцыі 1994 года. У выніку першага ў 1996 годзе адбылося пашырэнне паўнамоцтваў прэзідэнта і ператварэнне парламента ў двухпалатны. У выніку другога ў 2004 годзе знялі абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. Ад часу ўвядзення ў 1994 пасады прэзідэнта Беларусі яе займаў Аляксандр Лукашэнка. Форма кіравання дае Прэзідэнту права на: роспуск абедзвюх палат парламента; выданне дэкрэтаў, якія маюць сілу закона; прызначэнне 6 з 12 суддзяў, уключна са старшынёй, і звальненне ўсіх суддзяў Канстытуцыйнага суда; прызначэнне і звальненне ўсіх суддзяў астатніх судоў Беларусі, у тым ліку Вярхоўнага суда.[2]
Ніводныя прэзідэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), за выняткам першых (1994 год), не былі прызнаныя свабоднымі і справядлівымі паводле асноўных міжнародных стандартаў.
Умовы правядзення
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь абіраецца тэрмінам на 5 гадоў і ўступае ў пасаду пасля прынясення прысягі. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага Прэзідэнта. Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнню, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не менш дзесяці гадоў непасрэдна перад выбарамі. Кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь не мае права быць грамадзянін, які мае судзімасць.
Удзельнікі незалежнай кампаніі па назіранні за выбарамі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» накіравалі 29 красавіка 2020 года ў Цэнтрвыбаркам, Палату прадстаўнікоў і Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь шэраг прапаноў па правядзенні прэзідэнцкіх выбараў ва ўмовах пандэміі COVID-19. Праваабаронцы канстатавалі наяўнасць патэнцыйнай небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян ва ўсіх працэдурах выбарчага працэсу, якія прадугледжваюць кантакт людзей, а тым больш, знаходжанне людзей у адным месцы як у памяшканні, так і на адкрытым паветры. Яны меркавалі, што ўспрыманне гэтай небяспекі будзе перашкодай для свабоднага ўдзелу грамадзян і палітычных суб’ектаў у выбарчым працэсе, прывядзе да зніжэння легітымнасці выбараў. На падставе гэтага праваабаронцы прапанавалі органам заканадаўчай і выканаўчай улады Беларусі прыняць комплекс мер для бяспечнага ажыццяўленне ўсіх выбарчых правоў грамадзян без іх непрапарцыйнага абмежавання ва ўмовах пандэміі і кампенсаваць абмежаванні прадастаўленнем новых магчымасцяў, адначасова выказваючы гатоўнасць прыняць удзел у выпрацоўцы такіх мер[3]. 7 мая Цэнтравыбаркам адхіліў прапановы праваабаронцаў[4].
8 мая 2020 года Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прызначыла выбары на 9 жніўня, спісы ініцыятыўных груп меліся быць пададзены да 15 мая.
Партыя БНФ выдала заяву сойму 10 мая, паводле якой правядзенне выбарчай кампаніі ва ўмовах пандэміі каранавірусу — «гранічна безадказнае і небяспечнае» і адмовілася ўдзельнічаць у выбарах. Партыя «Справядлівы свет» ацаніла правядзенне выбараў ва ўмовах пандэміі як «безадказнае і злачыннае» і заявіла аб немагчымасці свайго ўдзелу ў кампаніі. 11 мая Беларуская партыя «Зялёныя» таксама заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі, адзначыўшы, што абвешчаная дата выбараў аднясла першую частку выбарчай кампаніі на пік пандэміі каранавірусу, а таксама «стварыла няроўныя ўмовы для кандыдатаў»[5].
Паводле слоў дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, выбарчая кампанія праходзіла ў складаны перыяд, калі разам сышліся чатыры «пандэміі» — у ахове здароўя, эканоміцы, палітыцы і на інфармацыйным полі[6].
Беларускія праваабарончыя арганізацыі ў перадвыбарчы перыяд неаднаразова выказваліся з нагоды пераследу актывістаў і ўдзельнікаў электаральнай кампаніі, патрабавалі спыніць ціск і запалохванне людзей у сувязі з іх удзелам у выбарчай кампаніі[7]. Адзначалася, што выбарчая кампанія праходзіць на фоне рэзкага пагаршэння агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, у сітуацыі няспынных рэпрэсій у дачыненні да грамадзян, у тым ліку непасрэдных удзельнікаў выбарчага працэсу, што падтрымлівае атмасферу страху ў грамадстве[8].
Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі, разважаючы пра афіцыйныя наратывы і феномен перадвыбарчых пратэстаў, выказаў меркаванне, што ўлады раздзімаюць тэорыю змовы, але «гэта проста Беларусь прачынаецца»[9].
25 чэрвеня 2020 года Аляксандр Лукашэнка ацаніў сітуацыю як вельмі складаную, заявіў, што за яго імавернымі праціўнікамі на выбарах стаяць «лялькаводы»[10]: «Яны і з аднаго, і з іншага боку. І ў Польшчы жывуць, і з Расіі падкідаюць». Заяву беларускага лідара аператыўна пракаментаваў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, заявіўшы, што Расія не плануе ўмешвацца ў электаральны працэс у Беларусі[10].
Пасля запрашэння, зробленага 15 ліпеня парламентам Беларусі ў ПАСЕ, накіраваць дэлегацыю для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі 9 жніўня ў Беларусі, прэзідэнт ПАСЕ Рык Даемс сказаў, што, улічваючы абмежаваны час да выбараў, адсутнасць прыймальных партнёрскіх арганізацый, у прыватнасці БДІПЧ, пастаянна зменлівую сітуацыю са здароўем, звязаную з COVID-19 і адпаведнымі абмежаваннямі на паездкі членаў Асамблеі, не ўяўляецца магчымым накіраваць дэлегацыю для назірання за выбарамі[11].
Цэнтрвыбаркам Расіі прыняў рашэнне не накіроўваць для ўдзелу ў назіранні за выбарамі сваіх назіральнікаў, каб не ставіць пад пагрозу іх здароўе і асабістую бяспеку з-за пагрозы заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Таксама ЦВК РФ не палічыў магчымым накіраваць у Беларусь сваіх прадстаўнікоў і ў складзе назіральнай місіі СНД[12][13].
Каляндарны план
[правіць | правіць зыходнік]Дата | Пункт плана |
---|---|
Не пазней за 20 мая | Стварэнне тэрытарыяльных камісій |
Не пазней за 7 чэрвеня | Стварэнне ўчасткаў для галасавання |
Не пазней за 24 чэрвеня | Стварэнне ўчастковых камісій |
21 мая — 19 чэрвеня | Вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты (збор подпісаў) |
20 чэрвеня — 4 ліпеня | Прадстаўленне ў Цэнтрвыбаркам дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты |
5 — 14 ліпеня | Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты |
14 ліпеня — 8 жніўня | Перадвыбарная агітацыя |
4 — 8 жніўня | Датэрміновае галасаванне |
8 жніўня | Дзень цішыні |
9 жніўня | Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
Не пазней за 19 жніўня | Устанаўленне Цэнтрвыбаркамам вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
Не пазней за 23 жніўня | Правядзенне другога тура галасавання (пры неабходнасці) |
Патэнцыйныя кандыдаты
[правіць | правіць зыходнік]Праймерыз для вызначэння адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкай апазіцыі
[правіць | правіць зыходнік]27 студзеня пяцёра лідараў апазіцыйных палітычных партый (Ю. Губарэвіч ад «Руха за свабоду», М. Казлоў ад АГП, В. Кавалькова і П. Севярынец ад БХД, А. Янукевіч ад БНФ) абвясцілі пра працэдуру абрання адзінага кандыдата[15]. Праз некаторы час яна была спынена.
Удзельнікамі праймерыз для вызначэння адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкай апазіцыі з’яўляліся 5 чалавек:
- Юрый Губарэвіч (старшыня руху «За свабоду»)
- Мікалай Казлоў (лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі)
- Павел Севярынец (сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі)
- Аляксей Янукевіч (намеснік старшыні Партыі БНФ)
- Вольга Кавалькова (сустаршыня аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі)
Ганна Канапацкая, экс-дэпутат Палаты Прадстаўнікоў, падавала заяўку на праймерыз, але яе не зарэгістравалі.
Падчас працэдуры праймерыз адбываўся аб’езд рэгіёнаў, дзе ладзіліся сустрэчы з выбаршчыкамі і галасаванні.
16 сакавіка 2020 года Павел Севярынец заявіў, што здымаецца з праймерыз па вылучэнні адзінага дэмакратычнага кандыдата. Рашэнне было прынятае пасля нарады з удзелам партый, што ўваходзяць у праймерыз, а таксама кандыдатаў [16]. Аб здыманні сваёй кандыдатуры з праймерыз таксама заявіў Аляксей Янукевіч. Севярынец адзначыў, што ва ўмовах каранавіруса немагчымая далей працэдура праймерыз. Другой праблемай стаў удзел у перадвыбарах вялікай колькасці чыноўнікаў, якія галасавалі за Губарэвіча.[17]
БХД афіцыйна не выйшла з працэдуры праймерыз. Севярынец на час выхаду лідзіраваў у праймерыз (339 галасоў), Юрый Губарэвіч адставаў (201 голас).[18] На апошніх галасаваннях Севярынец прайграў Юрыю Губарэвічу ў Століне (17 супраць 31 голаса), Пінску (45 супраць 48) і Дарагічыне (13 супраць 24), хоць да таго перамагаў з істотным адрывам (перад гэтымі гарадамі меў 264 галасы супраць 98 у Губарэвіча, 67 сумарна ў іншых трох кандыдатаў).
Рада кампаніі народнага галасавання вырашыла прыпыніць праз пандэмію каранавіруса рэгіянальныя паездкі кандыдатаў ад 18 сакавіка да 2 красавіка. Апошнія перад каранцінам праймерыз па выбарах кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі прайшлі ў Баранавічах 17 сакавіка 2020 года.[19] Вынікі іх наступныя:
Кандыдат | Колькасць |
---|---|
Губарэвіч | 47 |
Кавалькова | 8 |
Казлоў | 14 |
нядзейсныя бюлетэні | 5 |
З 23 сакавіка пачалося інтэрнэт-галасаванне за выбар адзінага кандыдата ад апазіцыі[20].
10 мая астатнія ўдзельнікі праймерыз адмовіліся ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах[21].
Рэгістрацыя ініцыятыўных груп
[правіць | правіць зыходнік]На этапе падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп была зарэгістравана беспрэцэдэнтная колькасць прэтэндэнтаў — 55 чалавек. Ранейшы рэкорд быў пастаўлены ў 2001 годзе, тады падалі заяўкі на рэгістрацыю груп 27 прэтэндэнтаў. Большая частка прэтэндэнтаў — «кандыдаты пратэсту» Міколы Статкевіча, якія не выказвалі намеру збіраць подпісы, а меркавалі выкарыстаць магчымасці рэгістрацыі адно для палітычнай агітацыі[22].
З 55 пададзеных у ЦВК заяў адразу адхілілі 10, у тым ліку блогера Сяргея Ціханоўскага і 8 «кандыдатаў пратэсту». Святлана Ціханоўская, жонка Сяргея Ціханоўскага, падала дакументы, калі ЦВК вырашыла, што блогер няправільна аформіў заяву (там не было яго подпісу, сам ён адбываў у гэты час 15 сутак арышту)[23].
Ініцыятыўная група лідара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада Міколы Статкевіча, які меў непагашаную судзімасць, не была зарэгістравана. Адмовілі таксама яго жонцы і іншым паплечнікам. Наконт «кандыдатаў пратэсту» старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што, магчыма, члены іх ініцыятыўных груп давалі згоду камусьці з трох дзясяткаў патэнцыйных кандыдатаў, але прэтэндэнты абменьваліся звесткамі людзей без іх згоды і не інфармавалі іх пра ўключэнне ў свае ініцыятыўныя групы.
Як заўважыў палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч, ЦВК на пачатковым этапе адсекла радыкальную частку апанентаў рэжыму[24].
Для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах у выніку было зарэгістравана 15 ініцыятыўных груп. Звесткі аб асобах, чые ініцыятыўныя групы былі зарэгістраваныя.
- Віктар Бабарыка — часова не працуючы, былы старшыня праўлення «Белгазпрамбанка».
- Алег Гайдукевіч — старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў НС РБ.
- Юрый Ганцэвіч — фермер.
- Юрый Губарэвіч — індывідуальны прадпрымальнік, старшыня руху «За Свабоду».
- Андрэй Дзмітрыеў — сустаршыня грамадскага аб’яднання «Гавары праўду».
- Вольга Кавалькова — бухгалтар, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
- Мікалай Казлоў — в.а. старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
- Ганна Канапацкая — індывідуальны прадпрымальнік, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў НС РБ.
- Наталля Кісель — індывідуальны прадпрымальнік.
- Аляксандр Лукашэнка — дзеючы Прэзідэнт Беларусі.
- Уладзімір Няпомняшчых — пенсіянер, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, «кандыдат пратэсту»[25].
- Алесь Таболіч — вакаліст гурта Znich.
- Валерый Цапкала — індывідуальны прадпрымальнік, былы пасол Беларусі ў ЗША, былы кіраўнік Парка высокіх тэхналогій.
- Святлана Ціханоўская — часова не працуючая.
- Сяргей Чэрачэнь — дырэктар ТАА, старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада.
Збор подпісаў
[правіць | правіць зыходнік]26 мая Алег Гайдукевіч заявіў, што здымаецца з выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі. 15 чэрвеня з выбараў знялася Наталля Кісель[26].
18 чэрвеня супрацоўнікамі ДФР КДК Рэспублікі Беларусь быў затрыманы Віктар Бабарыка, а таксама ягоны сын, кіраўнік ініцыятыўнай групы Эдуард Бабарыка. У гэтай сувязі стала немагчыма падаць подпісы з тых раёнаў, дзе штаб не меў каардынатараў, у раённыя выбарчыя камісіі[27].
19 чэрвеня Алесь Таболіч прызнаў, што не сабраў 100 тысяч подпісаў, і заявіў аб спыненні сваёй перадвыбарчай кампаніі[28]. Аб выхадзе з выбарчай кампаніі заявіў і Юрый Губарэвіч. Яго каманда, выкарыстоўваючы легальную магчымасць, праводзіла пікеты, каб казаць пра небяспеку выбараў на фоне распаўсюджання каранавіруса — як для здароўя грамадзян, так і для іх правоў як выбаршчыкаў[29].
Сабраныя подпісы на праверку ў Цэнтрвыбаркам здалі сямёра патэнцыйных кандыдатаў у Прэзідэнты: Віктар Бабарыка, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Валерый Цапкала, Святлана Ціханоўская і Сяргей Чэрачэнь[30].
Фарміраванне выбарчых камісій
[правіць | правіць зыходнік]23 чэрвеня раённыя адміністрацыі пачалі разглядаць заявы на ўдзел у выбарчых камісіях. Пад маркай эпідэміі COVID-19 назіральнікаў на нарады чыноўнікаў не дапусцілі, але былі арганізаваныя трансляцыі на Ютубе. Звыш 2000 вылучэнцаў ад ініцыятывы «Сумленныя людзі » атрымалі адмовы ў рэгістрацыі[31], зарэгістраваны былі толькі 2 чалавекі[32]. Ад палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў больш за ўсё месцаў ва ўчастковых камісіях дасталося членам лаяльнай да ўлады Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, прадстаўнікам Федэрацыі прафсаюзаў, «Белай Русі», Беларускага саюза жанчын і БРСМ[33].
Глава ЦВК Лідзія Ярмошына, каментуючы прэтэнзіі да фарміравання выбарчых камісій, заявіла, што «ў чужы манастыр са сваім статутам не ходзяць»[33].
Рэгістрацыя кандыдатаў
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла наступныя звесткі аб тым, колькі подпісаў здалі і колькі прынялі ў ініцыятыўных груп для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты:
- Аляксандр Лукашэнка — 1 958 800 подпісаў падалі (1 939 572 прынялі, прызнаўшы сапраўднымі);
- Віктар Бабарыка — 367 179 (165 744 прынялі);
- Андрэй Дзмітрыеў — 110 754 (106 841 прынялі);
- Ганна Канапацкая — 151 631 (146 588 прынялі);
- Валерый Цапкала — 158 682 (75 249 прынялі);
- Святлана Ціханоўская — 109 479 (104 757 прынялі);
- Сяргей Чэрачэнь — 149 750 (143 109 прынялі).
Такім чынам, В. Цапкалу не была залічана колькасць подпісаў, неабходная для рэгістрацыі кандыдатам.
Некаторыя лічбы разыходзяцца з названымі самімі патэнцыйнымі кандыдатамі. Раней прэс-сакратар С. Чэрачня пацвердзіў, што подпісаў здалі менш, чым зарэгістравала ЦВК: каля 106 тысяч. Г. Канапацкая заяўляла пры падачы дакумэнтаў, што яе каманда сабрала «крыху больш за 110 тысяч подпісаў». А. Дзмітрыеў казаў, што яго каманда сабрала болей за 107 тысяч подпісаў, пра якія ён паведаміў журналістам[34].
Штаб В. Бабарыкі, у якога забракавалі амаль 200 тысяч подпісаў, падаў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію. У адказ ЦВК патлумачыла, што Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае механізма абскарджвання пратаколаў аб устанаўленні колькасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах і азнаямлення з матэрыяламі праверкі падпісных лістоў у тэрытарыальных камісіях[35].
14 ліпеня на пасяджэнні ЦВК было зарэгістравана пяць кандыдатаў: Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачань.
ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі Віктару Бабарыку з-за неадпаведнасці прадстаўленай дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама з-за таго, што ў яго выбарчай кампаніі ўдзельнічала замежная арганізацыя (меўся на ўвазе «Белгазпрамбанк»). Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына апублічыла звесткі з ліста Камітэта дзяржкантролю, якія не дазваляюць, на яе думку, зарэгістраваць Віктара Бабарыку. Пры гэтым прэзумпцыя невінаватасці былога кіраўніка «Белгазпрамбанка» была праігнараваная[36].
Не зарэгістравала ЦВК і Валерыя Цапкалу, паколькі яму не былі залічаныя патрэбныя для вылучэння больш за 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў. Іншай прычынай было названа тое, што ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці яго жонкі былі недакладныя звесткі, якія маюць істотнае значэнне[37].
Еўрапейскі Саюз асудзіў рашэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі адмовіць у рэгістрацыі альтэрнатыўным кандыдатам, пра што было сказана ў заяве кіраўніка дыпламатычнага ведамства ЕС Жазэпа Барэля[38][39].
Перадвыбарная агітацыя
[правіць | правіць зыходнік]16 ліпеня была дасягнутая дамоўленасць пра аб’яднанне штабаў кандыдатаў Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы і Святланы Ціханоўскай. У наступныя некалькі тыдняў тысячы людзей збіраліся на перадвыбарчыя мітынгі Святланы Ціханоўскай у Мінску, Барысаве, Бабруйску, Магілёве, Гомелі, Баранавічах, Гродне, Брэсце і іншых гарадах. У шэрагу гарадоў (Пінск, Стоўбцы, Слуцк, Салігорск і інш.) улады арганізаваць сустрэчы з выбарцамі Ціханоўскай не дазволілі.
Мітынг-канцэрт Ціханоўскай у мінскім парку Дружбы Народаў, запланаваны на 6 жніўня, улады сарвалі. Тысячы людзей адгукнуліся на словы кандыдаткі ў прэзідэнты, што яна прыйдзе ў Кіеўскі сквер увечары. Там дыджэі афіцыйнага мерапрыемства, работнікі Палаца дзяцей і моладзі Кірыл Галанаў і Улад Сакалоўскі, пад авацыі грамады нечакана ўключылі песню Віктара Цоя «Перамен!». Кіраўнік Цэнтральнага раёна сталіцы Дзмітрый Пятруша ўласнаручна спыніў трансляцыю песні[40]. У той жа вечар Кірыл Галанаў і Улад Сакалоўскі былі затрыманы міліцыяй, а 7 жніўня асуджаны да 10 сутак арышту.
Марыю Калеснікаву і іншых кіраўнікоў штаба Ціханоўскай увечары 6 жніўня не прапусцілі праз КПП, арганізаваны каля кінатэатра «Кіеў»[41]. У сувязі з гэтым Святлана Ціханоўская, якая прыехала на суседні бульвар Шаўчэнкі, не пайшла ў неачэпленую частку Кіеўскага сквера на сустрэчу са сваімі прыхільнікамі, асцерагаючыся правакацый. Палітолаг Вольф Рубінчык мяркуе, што ў той вечар яна магла «перайсці Рубікон», зацвярдзіўшы сваю суб’ектнасць як палітычнага лідара[42].
6 жніўня ў Салігорску прайшоў матч чэмпіянату Беларусі па футболе «Шахцёр» — «Дынама» (Брэст). Падчас гульні з трыбун заўзятары крычалі «Жыве Беларусь!»[43]. На наступны дзень стала вядома аб пераносе матчаў «Дынама» (Мінск) — «Смалявічы» (7 жніўня) і «Мінск» — «Славія» (8 жніўня) рашэннем Беларускай федэрацыі футбола з-за «форс-мажорных абставін»[44]. Адбываліся пераносы і іншых матчаў у розных футбольных лігах.
Аляксандр Лукашэнка ў перадвыбарчы перыяд наведваў часці сілавых ведамстваў: 8-ю дэсантна-штурмавую і 103-ю паветрана-дэсантную брыгады, 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння, вайсковую часць 3214 унутраных войск МУС[45].
6 жніўня, напярэдадні выбараў, улады заявілі, што ў многіх буйных гарадах краіны 8 жніўня пройдуць канцэрты, у тым ліку з удзелам замежных выканаўцаў (у асноўным, расійскіх і ўкраінскіх). Пасля гэтага жыхары Беларусі пачалі пісаць зоркам у сацыяльных сетках і прасіць іх не прыязджаць. Многія артысты адмовіліся ад выступленняў, масавыя бясплатныя канцэрты 8 жніўня ў Мінску і буйных гарадах адмянілі ці перанеслі[46].
Беларускі Хельсінкскі камітэт і Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» зрабілі свае высновы[47]. Адзначана, што агітацыйная кампанія істотна адрознівалася ад папярэдніх выбараў актыўнасцю пратэстнага электарату. Пры тым магчымасці атрымліваць інфармацыю аб кандыдатах у Прэзідэнты былі сур’ёзна абмежаваныя мясцовымі выканкамамі, якія рэзка скарацілі колькасць месцаў для перадвыбарчай агітацыі. У многіх выпадках гэтыя месцы былі непрыдатныя для мэт агітацыі. Праявы актыўнасці ўдзельнікаў кампаніі і саміх выбаршчыкаў па-за вылучанымі месцамі кваліфікаваліся як парушэнні заканадаўства, а грамадзяне прыцягваліся да адказнасці ў выглядзе штрафаў і арыштаў. Дзеючы Прэзідэнт скарыстаў адміністрацыйны і прапагандысцкі рэсурс вертыкалі ўлады, праўладных грамадскіх арганізацый і СМІ. Сустрэчы яго давераных асоб і прадстаўнікоў улады з працоўнымі калектывамі ішлі ў працоўны час, на працоўных месцах. Прынятыя па ініцыятыве дзеючага кіраўніка дзяржавы і кандыдата ў Прэзідэнты А. Лукашэнкі меры заахвочвання ў выглядзе павышэння пенсій, пераносу на ранейшы тэрмін іх выплаты сталі фактычна подкупам выбаршчыкаў і праявай выкарыстання адміністрацыйнага рэсурса.
Найбольш актыўнай і заўважнай у грамадстве была кампанія Святланы Ціханоўскай. Штабы альтэрнатыўных кандыдатаў у Прэзідэнты актыўна выкарыстоўвалі інтэрнэт і сацыяльныя сеткі для агітацыі, а таксама відэасэрвіс YouTube. Дзяржаўныя СМІ агітацыю на карысць дзеючага Прэзідэнта спалучалі з шырокай кампаніяй дыскрэдытацыі найбольш актыўных кандыдатаў. У эфіры праграм беларускага тэлебачання выкарыстоўваліся факты крымінальнага пераследу ўдзельнікаў выбарчай камапаніі і матэрыялы крымінальных спраў, што парушае прэзумпцыю невінаватасці. Для прасоўванная негатыўнага вобразу альтэрнатыўных кандыдатаў і іх праграм, а таксама для іх дыскрэдытацыі ўпершыню актыўна выкарыстоўваліся Telegram-каналы.
Сацыялагічныя даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]Незалежныя сацыялагічныя даследаванні, якія дазволілі б аб’ектыўна ацаніць рэйтынг патэнцыйных кандыдатаў, у Рэспубліцы Беларусь не праводзяцца[48] пасля разгрому НІСЭПД у 2016 годзе.
Інтэрнэт-апытанні
Зялёным і тлустым — кандыдат, які заняў першае месца;
Жоўтым і тлустым курсівам — кандыдат, які заняў другое месца;
Чырвоным — вынік дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
Апытанне | TUT.by Архівавана 2 чэрвеня 2020. | Наша Ніва | Telegraf.by Архівавана 9 чэрвеня 2020. | Onliner.by Архівавана 30 мая 2020. | Svaboda.org |
---|---|---|---|---|---|
Дата правядзення | 20.05.2020 | 20.05.2020 | 22.05.2020 | 26.05.2020 | 26.05.2020 |
Прынялі ўдзел | 70 029 | 16 526 | 35 775 | 32 128 | 9 705 |
Бабарыка | 54,91 % | 49,7 % | 52,43 % | 56 % | 32 % |
Ганцэвіч | 0,34 % | — | 0,62 % | — | 0 % |
Дзмітрыеў | 0,58 % | 0,32 % | 0,33 % | 0,29 % | 0 % |
Канапацкая | 4,14 % | 2,5 % | 1,7 % | 1,4 % | 1 % |
Лукашэнка | 6,24 % | 2,96 % | 3,90 % | 3 % | 1 % |
Ціханоўская | 12,71 % | 18,39 % | 17,37 % | 12 % | 51 % |
Цапкала | 15,22 % | 7,5 % | 9,8 % | 17 % | 7 % |
Чэрачэнь | 0,72 % | 0,28 % | 0,16 % | — | 0 % |
Гайдукевіч | 1,28 % | 0,65 % | 3,93 % | 0,4 % | — |
Губарэвіч | 0,45 % | — | 0,23 % | — | 0 % |
Кісель | 0,63 % | — | 0,22 % | — | 0 % |
Кавалькова | 0,37 % | — | 0,21 % | — | 0 % |
Казлоў | 0,64 % | — | 0,61 % | 0,32 % | 1 % |
Няпомняшчых | 0,4 % | — | 0,4 % | — | 0 % |
Таболіч | 1,37 % | 2,3 % | 0,25 % | 0,9 % | 2 % |
Супраць усіх | — | 15,37 % | 7,8 % | 7,7 % | 4 % |
Як заўважыў журналіст Юрый Дракахруст, аўдыторыя СМІ, якія праводзяць інтэрнэт-апытанні, — гэта не ўсё грамадства. Да таго ж у інтэрнэт-апытаннях удзельнічаюць тыя, хто хоча ў іх удзельнічаць. А гэта часцей людзі, якія хочуць зменаў, людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй[52].
Маштабнае падзенне рэйтынгу дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка шырока абмяркоўвалася, а палітык атрымаў мянушку «Саша тры працэнты»[53][54][55][56]. Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман адзначыў, што палітычны мем пра «3 %» стаў, магчыма, адным з самых паспяховых у сучаснай гісторыі краіны[57]
Прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі паведаміў, што ў канцы мая прадстаўнікоў шэрагу недзяржаўных СМІ выклікалі ў Міністэрства інфармацыі і настойліва рэкамендавалі ім больш не публікаваць падобныя апытанні[48].
Паводле звестак Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук, у красавіку ў Мінску прэзідэнту давяралі 22 %, агульнанацыянальны электаральны рэйтынг ацэньваўся на ўзроўні каля 30 %. Але гэта было да посткавіднага запаволення эканомікі, параду падчас пандэміі і з’яўлення папулярных альтэрнатыўных кандыдатаў. Мяркуецца, што з таго часу лічбы відавочна не выраслі[57].
Экзіт-полы
[правіць | правіць зыходнік]На правядзенне экзіт-полаў у Беларусі патрабуецца спецыяльны дазвол[58]. Дазвол на правядзенне нацыянальнага экзіт-полу атрымала моладзевая лабараторыя сацыялагічных даследаванняў пры рэспубліканскім Саюзе грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт моладзевых арганізацый», а яго ініцыятарам выступіла прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі[59].
Пры гэтым у большасці еўрапейскіх і іншых дэмакратычных краінах на экзіт-полы не трэба ніякіх дазволаў — іх можа праводзіць любая арганізацыя ці група людзей. Прэзідэнцкія выбары на ўчастках у пасольствах або консульствах Беларусі за мяжой будуць праходзіць у 34 краінах[58]. Беларусы замежжа прынамсі ў 19 краінах стварылі ініцыятывы па правядзенні апытанняў каля выбарчых участкаў. Каб застацца ў прававым полі і не парушыць заканадаўства Беларусі і краіны, дзе праводзіцца пэўнае апытанне, мяркуецца ладзіць экзіт-полы не на тэрыторыі пасольстваў ці консульстваў, а на невялікай адлегласці ад іх. Галоўнай мэтай экзіт-полаў арганізатары абвяшчаюць збор статыстыкі аб выніках галасавання і яе адкрытае распаўсюджанне ўсім зацікаўленым[58].
Спіс краін, дзе планавалася праводзіць незалежныя экзіт-полы[58]: Бельгія, Вялікабрытанія, Іспанія, Грузія, ЗША, Італія, Канада, Літва, Нідэрланды, Германія, Польшча, Расія, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія, Венгрыя.
Рэпрэсіі ў перадвыбарчы перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Як адзначылі беларускія праваабаронцы, хваля рэпрэсій распачаліся ў краіне з моманту абвяшчэння парламентам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Да заканчэння збору подпісаў за прэтэндэнтаў сотні грамадзян падвергліся розным відам рэпрэсій і пераследу: звальненням з працы, адміністрацыйным арыштам і штрафам. Асабліва жорсткім рэпрэсіям былі падвергнутыя члены ініцыятыўных груп па вылучэнні ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай і Віктара Бабарыкі[60].
29 мая 2020 года падчас правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай, які адбываўся ў г. Гродна, супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы кіраўнік ініцыятыўнай групы, блогер YouTube канала «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі і яшчэ як мінімум 15 грамадзян, якія прымалі ўдзел у дадзеным пікеце. Паводле інфармацыі журналістаў, прысутных там, пікет адбываўся мірна, без парушэнняў грамадскага парадку. Затрыманне адбылося пасля яўна незаконнага ўмяшальніцтва супрацоўнікаў міліцыі ў камунікацыю грамадзян з кіраўніком ініцыятыўнай групы С. Ціханоўскім. 30 мая стала вядома аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, удзел якім нібыта прымаў С. Ціханоўскі і іншыя затрыманыя. Ціханоўскі і яшчэ сямёра затрыманых былі змешчаны ў ІЧУ г. Мінска.
Падзеі, якія папярэднічалі затрыманню — заявы дзеючага кіраўніка дзяржавы А. Лукашэнкі на адрас С. Ціханоўскага, спроба перашкодзіць і стварыць канфліктную сітуацыю на пікеце з боку некалькіх жанчын, умяшальніцтва і затрыманне С. Ціханоўскага супрацоўнікамі міліцыі, дэманстратыўнае падзенне на зямлю міліцыянера і наступная рэакцыя на інцыдэнт дзяржаўных СМІ, дазволілі праваабаронцам зрабіць выснову аб тым, што ў дачыненні да С. Ціханоўскага магла быць здзейснена правакацыя і прызнаць яго палітычным зняволеным[61].
31 мая па ўсёй Беларусі адбываліся новыя затрыманні актывістаў і блогераў[62], у іх ліку былі зборшчыкі подпісаў, а таксама палітык Мікалай Статкевіч[63].
6 чэрвеня эксперты ААН выказалі занепакоенасць арыштамі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі падчас прэзідэнцкай кампаніі і заклікалі ўлады спыніць пераслед. Было сказана, што ў маі не менш за 195 чалавек — праваабаронцы, журналісты, блогеры, медыкі і іншыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці — былі арыштаваныя за тое, што выказалі сваю думку, за ўдзел у мірных акцыях пратэсту і пікетах для збору подпісаў і вылучэння кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары. Спецдакладчык ААН у правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марын выказала заклапочанасць тым, што гэтыя арышты негатыўна паўплываюць на грамадзянскую супольнасць, незалежныя медыя і выказванне сваёй думкі[64][65].
10 чэрвеня на нарадзе Аляксандр Лукашэнка даручыў праверыць прыватныя кампаніі, якія ў апошнія тры месяцы звольнілі працаўнікоў, у тым ліку тых, «хто не аддаў подпіс за альтэрнатыўных так званых кандыдатаў». Ён таксама даручыў выпрацаваць схему з генеральным пракурорам, падключыць Камітэт дзяржаўнага кантролю, следчыя органы і «прашарсціць гэтых пузатых буржуяў[66], каб яны неслі адказнасць за людзей»[67].
11 чэрвеня прэс-служба Камітэта дзяржкантролю паведаміла, што заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры», ч. 2 арт. 235 «Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры»[68]. У той жа дзень адбыліся ператрусы ў офісе «Белгазпрамбанка», які раней узначальваў Віктар Бабарыка, а таксама ў прыватных кампаніях «Кентаўр», «Кампары», «ПрыватЛізінг», якія з’яўляліся кліентамі банка[69]. На экстранай прэс-канферэнцыі ў Мінску Віктар Бабарыка заявіў, што гэтыя дзеянні носяць заказны характар[70].
Як заявілі ААТ «Газпрамбанк» і ААТ «Газпрам» (акцыянеры «Белгазпрамбанка»), 11 чэрвеня 2020 года з парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь былі ажыццёўлены незаконныя дзеянні па прызначэнні в.а. старшыні праўлення і в.а. намесніка старшыні праўлення ААТ «Белгазпрамбанк». Гэтыя прызначэнні суправаджаліся затрыманнем паўнамоцных членаў праўлення «Белгазпрамбанка» праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь[71].
12 чэрвеня стала вядома, што ў Магілёве быў затрыманы каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Магілёўскай вобласці Уладзімір Дудараў і член ініцыятыўнай групы — кіраўнік Магілёўскага філіяла Белгазпрамбанка Сяргей Кармызаў. Увечар таго ж дня новыпразначаны глава КДК Іван Церцель паведаміў пра затрыманне 15 чалавек: топ-менеджараў Белгазпрамбанка з ліку кіраўнікоў першага звяна, а таксама былых супрацоўнікаў банка, якія цяпер працуюць у розных камерцыйных структурах. Узбуджаны крымінальных па артыкулах 235 (Легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры) і ст. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры) КК Беларусі. Акрамя таго, у час следчых мерапрыемстваў забрана звыш 4 мільёнаў долараў, а таксама каштоўныя паперы на суму звыш 500 тысяч долараў[72]. На затрыманага Кармызава была ўзбуджана крымінальная справа, яго вінавацяць у крадзяжы ў асабліва буйным памеры[72].
Як паведаміў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант 14 чэрвеня, паўтары сотні карцін працы Шагала, Суціна, Бакста, Царфіна, Любіча і іншых агульным коштам каля 20 млн долараў з калекцыі Белгазпрамбанка «далучаны да справы». Карціны па-ранейшаму знаходзяцца ў галерэі «Арт-Беларусь» у Палацы мастацтва, аднак гледачы іх цяпер не ўбачаць[72]. Карціна «Ева», якая была напісаная Хаімам Суціным у 1928 годзе і належала да калекцыі банка, стала асновай для палітычных карыкатур[73].
15 чэрвеня Нацбанк Беларусі ўвёў у Белгазпрамбанк часовую адміністрацыю, главой якой стала Надзея Ермакова[72].
Па дадзеных Праваабарончага цэнтра «Вясна» па стане на 16 чэрвеня, у перыяд з 6 мая ў Беларусі па адміністрацыйных артыкулах, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах палітычнага пераследу за выказванне меркавання, 97 чалавек былі прыцягнутыя судамі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе арышту, па такіх жа артыкулах 105 чалавек атрымалі штрафы. У дачыненні да некаторых актывістаў вынесена некалькі судовых пастаноў аб арышце за ўдзел у розных мерапрыемствах, такім чынам, яны будуць знаходзіцца пад арыштам больш за 15 сутак (так Паўлу Севярынцу прызначылі 75 сутак, Мікалаю Статкевічу — 30 сутак). Адзначана, што ўмовы адбывання пакарання ў мінскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе знаходзіцца большасць арыштаваных, можна кваліфікаваць як жорсткае, бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне[74].
18 чэрвеня Віктар Бабарыка, адзін з патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, і яго сын Эдуард, кіраўнік ініцыятыўнай групы, былі затрыманыя па крымінальнай справе. На наступны дзень Еўрасаюз заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць іх ад папярэдняга ўтрымання пад вартай і гарантаваць поўнае захаванне законнасці, у тым ліку сумленнае і празрыстае расследаванне і права на доступ да адваката. Беларускія ўлады абавязаны ўстрымлівацца ад любых абмежаванняў правоў патэнцыяльных кандыдатаў, пазбягаць затрыманняў мірных удзельнікаў акцый і неадкладна вызваліць усіх адвольна затрыманых актывістаў. Звернута ўвага на выпадкі жорсткага абыходжання з асобамі, затрыманымі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, у тым ліку з Паўлам Севярынцам, што выклікала вялікую трывогу ў ЕС[75].
19 чэрвеня Генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк заявіў, што дзеянні фігурантаў «справы Белгазпрамбанка» стварылі рэальную пагрозу інтарэсам нацыянальнай бяспекі Беларусі. Узбуджана крымінальная справа па частках 2 і 3 арт. 285 (Стварэнне злачыннай арганізацыі або ўдзел у ёй) Крымінальнага кодэкса Беларусі. За гэта можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення свабоды[76].
Пад ціскам праверак крама нацыянальнай атрыбутыкі Symbal.by?!, у якой 12 чэрвеня канфіскавалі 419 маек з надпісам «Псіхо3 %», 23 чэрвеня абвясціла пра закрыццё. Пасля абвесткі пра закрыццё крамы, каля яе ўтварылася чарга з 50 пакупнікоў. Да крамы прыехалі тры машыны міліцыі, у тым ліку аўтазак з АМАПам, куды без разбору пачалі кідаць людзей. Было затрымана больш за 10 чалавек[77][78].
25 чэрвеня затрыманы адміністратар буйной палітычнай інтэрнэт-суполкі «РБ головного мозга» Ігар Лосік, на якога завялі крымінальную справу па артыкуле 342 КК РБ «Арганізацыя масавых беспарадкаў»[79].
Пераслед публічных асоб
[правіць | правіць зыходнік]На канале АНТ без папярэджання была прыпынена штотыднёвая рубрыка з трэніроўкамі, якую вяла гімнастка Меліціна Станюта. За некалькі дзён да гэтага Станюта выказалася ў сваім інстаграме ў падтрымку крамы «Symbal.by?!»[80].
Вядучы Антон Мартыненка быў вымушаны сысці з канала СТБ пасля таго як у сваіх сацсетках наконт затрыманняў каля крамы Symbal.by?![81].
Шоумэн Дзмітрый Кахно, нязменны вядоўца праекта АНТ і «Еўраопта» «Удача ў прыдачу», быў заменены ў эфіры іншым вядоўцам і ў апошні момант адхілены ад вядзення адкрыцця фантана на Свіслачы. Раней ён апублікаваў у Інстаграме пост «Так нельга», дзе абурыўся жорсткім разгонам чаргі каля крамы Symbal.by?![82].
Дзяніс Дудзінскі , вядоўца перадачы «Добрай раніцы, Беларусь», пасля допісу пра затрыманні каля крамы Symbal.by?! быў зняты з эфіру, а таксама разам з Кацярынай Раецкай адхілены ад вядзення «Славянскага базара» ў Віцебску[83].
АНТ без тлумачэння прычын спыніла супрацоўніцтва з Дзмітрыем Урангелем і не пусціла ў эфір чарговы выпуск праграмы «Прыгоды капітана Урангеля». Напярэдадні шоўмэн выступіў з крытыкай з нагоды сітуацыі ў краіне[84].
Кацярыну Пытлеву, тэлевядоўцу перадачы «Дзень у вялікім горадзе» на «Беларусь 1», знялі з эфіраў, бо ў канцы чэрвеня яна напісала абураны пост у Фэйсбуку з нагоды беззаконня, якое адбываецца ў Беларусі, і змясціла свой фотаздымак у майцы з надпісам «Поўны гамон». Рашэнне кіраўніцтва Белдзяржтэлерадыёкампаніі яна патлумачыла так: «Калі ты ў кадры і выказваешся — ты вораг дзяржавы»[85].
Спявак Аляксей Грос, які апублікаваў некалькі крытычных допісаў пра сітуацыю ў краіне, пра неабходнасць сумленных і справядлівых выбараў у Беларусі, быў пазбаўлены права выступіць на Рэспубліканскім балі выпускнікоў[86].
Гурт Litesound пазбавілі канцэртаў за крытыку ўладаў. Гурт адказаў гімнам «Мы героі», беларускамоўнай версіяй песні, з якой яны выступалі на Еўрабачанні[87].
З Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі звольніўся адзін з найлепшых экскурсаводаў Мікіта Моніч, які 17 чэрвеня на ўласнай старонцы ў Фэйсбуку апублікаваў антылукашэнкаўскі верш[88].
Як адзначыла «Беларуская асацыяцыя журналістаў», на працягу ўсяго двух дзён — 19 і 20 чэрвеня — у Беларусі былі затрыманыя падчас выканання прафесійных абавязкаў як мінімум 14 журналістаў. Прычым большасць з затрыманых мелі пасведчанні журналістаў, як таго патрабуе заканадаўства аб СМІ, і гатовыя былі прад’явіць іх па патрабаванні, а таксама былі абазначаныя як супрацоўнікі СМІ адпаведнымі камізэлькамі і бэйджамі. Некаторыя з затрыманых журналістаў былі збітыя падчас затрымання. Дзеянні супрацоўнікаў міліцыі пры тым часцяком адбываліся ў прамым эфіры, і парушэнні правоў журналістаў былі відавочнымі[89].
Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода Дэйзі Сіндэлар 17 ліпеня заявіла, што беларускія ўлады перад выбарамі спрабуюць спыніць іх журналісцкую працу і перашкодзіць аўдыторыі атрымліваць доступ да навінаў[90].
Напярэдадні выбараў, 8 жніўня ў другой палове дня была затрыманая начальніца штаба Святланы Ціханоўскай Марыя Мароз, пазней змешчаная ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў[91]. Увечары таго ж дня была затрыманая адна з кіраўніц аб’яднанага штаба Ціханоўскай Марыя Калеснікава, але яе хутка адпусцілі[92]. Быў затрыманы яшчэ шэраг давераных асоб Ціханоўскай.
Пратэсты ў перадвыбарчы перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Пасля затрымання Віктара Бабарыкі, на заканчэнне збору подпісаў 19-20 чэрвеня прайшлі пікеты і «ланцугі салідарнасці» ў розных гарадах Беларусі, сярод іх Мінск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Ганцавічы, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Маладзечна, Навагрудак, Наваполацк, Орша, Пінск, Пружаны, Рэчыца, Салігорск, Светлагорск, Стоўбцы[93][94]. У многіх месцах адбываліся затрыманні грамадзян.
З 22 чэрвеня ў сацсетках сталі з’яўляцца фотаздымкі людзей у форме, або службовыя пасведчанні, або іншы індэнтыфікатар належнасці да сілавой структуры з прыкладзеным лістком з палітычнай рэмаркай супраць дзеючага прэзідэнта. Людзі, якія дасылалі гэтыя здымкі, часта прылічалі сябе да 97 % (у супрацьвагу 3 %, якія паводле вынікаў інтэрнэт-галасаванак набраў Лукашэнка). Да гэтага флэшмоба далучыліся прадстаўнікі бадай што ўсіх сілавых структур: КДБ, ААЦ, войска, Следчы камітэт, Пракуратура, Служба бяспекі Прэзідэнта, розныя падраздзяленні МУС — ад ДАІ да ГУБАЗіК[95].
25 чэрвеня міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Караеў заявіў, што незаконныя вулічныя акцыі добра арганізаваныя, кіруюцца праз Telegram-каналы, а таксама ў якасці прыкладу прывёў анлайн-трансляцыю Радыё Свабода з «Пікета салідарнасці»[96].
Арышт канкурэнтаў Аляксандра Лукашэнкі на выбарах — Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі, а таксама парушэнні свабоды сходу і слова ў Беларусі выклікалі хвалю салідарнасці. Пад канец чэрвеня 2020 акцыі падтрымкі сабралі беларусаў у Варшаве, Вільні, Берліне, Кіеве, Парыжы, Празе, Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесе, Сан-Францыска, Маямі, Бостане, а таксама ў Лімасоле (Кіпр), Ізміры (Турцыя), Барселоне, Малазе (Іспанія) і іншых месцах, дзе раней беларусы не арганізоўвалі палітычных акцый. Прайшоў «Ланцуг салідарнасці» ў Беластоку, дзе жывуць беларусы Падляшша, а таксама працуюць шматлікія грамадзяне Беларусі[97][98].
Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах Беларусі людзі выйшлі на акцыі салідарнасці на знак нязгоды з адмовай ЦВК зарэгістраваць Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. Неўзабаве пачаліся затрыманні, месцамі адбываліся сутычкі з міліцыяй. Паведамлялася аб затрыманні звыш 300 чалавек[99].
На наступны дзень людзі ўтварылі чаргу да ЦВК, каб паскардзіцца на парушэнні выбарчага заканадаўства і нерэгістрацыю В. Бабарыкі і В. Цапкалы (скаргу асабіста можна было падаць толькі ў гэты дзень). Чарга выцягнулася ад Дома ўрада да праспекта Незалежнасці і гатэля «Мінск», а пасля — каля музея кіно і вуліцы Берсана да вуліцы Мяснікова ў бок Нямігі[100]. Цэнтрвыбаркам, няздольны апрацаваць такую колькасць скаргаў, не прыняў усіх да закрыцця. Тады людзі вырушылі на Мінскі паштамт, каб выслаць свае скаргі поштай. У адказ паштамт атрымаў загад закрыцца. Да Цэнтрвыбаркама падагналі аўтазакі, прывезлі салдат Унутраных войскаў. Пасля 19 гадзін пачаліся першыя затрыманні. Людзей адціскалі з пляцоўкі перад Музычным тэатрам па вуліцы Мяснікова, плошчы Багушэвіча, дзе стаяў канец чаргі[101]. Былі закрыты станцыі метро «Плошча Перамогі», «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», перакрыты праспект Незалежнасці каля паштамта. Частка людзей вырашыла ісці на Прывакзальную плошчу, каб адправіць свае скаргі ў ЦВК. Тут аддзяленне пошты працуе кругласутачна, але людзей не ўпусцілі, заяўлялася, што нібыты прыйшло паведамленне аб мініраванні[102]. Паралельна адбываліся затрыманні. З сотняў людзей, што стаялі 15 ліпеня ў чарзе ў Цэнтрвыбаркам, толькі 148 чалавек паспелі падаць скаргі на адмову ў рэгістрацыі двум патэнцыйным кандыдатам. Усяго ж камісія атрымала больш за 5000 падобных зваротаў[103].
Як сказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, колькасць скаргаў, што паступілі ў наступныя дні, «не падлягае ўліку». Яны паступалі ў вялікай колькасці і прыцягваліся нават работнікі іншых арганізацый, каб ускрываць канверты. Пры тым старшыня ЦВК адзначыла, што агульны адказ на пераважную частку скаргаў быў ужо апублікаваны на сайце ЦВК 16 ліпеня, і іншага не будзе[104].
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека 17 ліпеня заклікала ўлады Беларусі выконваць правы грамадзян на свабоду слова і сходаў, а таксама вызваліць затрыманых на пратэстных акцыях людзей і праводзіць сумленныя судовыя працэсы над абвінавачанымі[105].
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Датэрміновае галасаванне
[правіць | правіць зыходнік]Датэрміновае галасаванне адбывалася на працягу 5 дзён. У ім, згодна з Выбарчым кодэксам, маглі ўзяць удзел выбаршчыкі, якія не маюць магчымасці прагаласаваць у асноўны дзень. Паводле дадзеных ЦВК Беларусі яўка на датэрміновым галасаванні склала 41,7 %. Прычым у Гомельскай вобласці 54,44 %, у Магілёўскай — 49,92 %, у Мінску — 33,40 %, у Віцебскай вобласці — 39,4 %, Мінскай — 39,66 %, Гродзенскай — 38,60 %, Брэсцкай — 38,40 %. Назіральнікі неаднаразова заяўлялі аб завышэнні яўкі на датэрміновым галасаванні.
Інцэдэнт з заўчасным агалошваннем вынікаў
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія «Сумленныя людзі» 8 жніўня, за суткі да асноўнага дня галасавання, апублікавала запіс размовы з аднаго з выбарчых участкаў, дзе былі агучаны загадзя падрыхтаваныя лічбы[106][107].
колькасць | % | |
---|---|---|
Андрэй Дзмітрыеў | 64 | 4,5 |
Ганна Канапацкая | 16 | 1,1 |
Аляксандр Лукашэнка | 952 | 67,4 |
Святлана Ціханоўская | 108 | 7,2 |
Сяргей Чэрачэнь | 18 | 1,3 |
Супраць усіх | 237 | 16,8 |
Нядзейных бюлетэняў | 21 | 1,5 |
Сапсавана | 6 | 0,4 |
Агульная колькасць выбарцаў | 1413 | 100,0 |
Таксама было агучана, што ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 696 выбаршчыкаў, па месцы знаходжання — 10, а ў асноўны дзень — 704.
Па агучаных на запісе імёнах высветлілася, што дзеянне адбывалася ў Фрунзенскім раёне Мінска на ўчастку № 48 у гімназіі № 39[108].
Анлайн-платформа «Голас»
[правіць | правіць зыходнік]Платформа «Голас» была створана групай незалежных распрацоўшчыкаў пры ўдзеле ініцыятывы «Сумленныя Людзі» для таго, каб кожны мог даведацца, колькі галасоў было аддадзена за кандыдатаў на яго ўчастку, i параўнаць з дадзенымi пратакола. Праект запусцілі ўвечары 23 ліпеня. Для ўдзельнікаў платформы патрабавалася абраць свайго кандыдата з дапамогай чат-бота ў Telegram або Viber, а таксама зрабіць фотаздымкі абодвух бакоў свайго бюлетэня, затым даслаць фотаздымкі ў чат-бот.
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь звярнулася да Міністэрства інфармацыі з прапановай пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці разгледзець пытанне аб абмежаванні дзейнасці сайта-платформы «Голас» на тэрыторыі Беларусі, аб чым 8 жніўня заявіла прадстаўніца ведамства Марына Папова[109].
Да анлайн-платформы «Голас» далучыліся больш за 1 000 000 чалавек[110]. У абсалютнай большасці яны аддалі свае галасы за Святлану Ціханоўскую.
Удалося атрымаць пратаколы 432 участковых выбарчых камісій у Мінску з 731. Святлана Ціханоўская набрала паводле іх 132 941 голас, пры тым, што паводле версіі ЦВК, у яе ў Мінску агулам усяго 126 861 голас[111].
У 2021 годзе платформа «Голос» завяршыла альтэрнатыўны падлік галасоў. Аналітыкі каманды прыйшлі да высновы, што Святлана Ціханоўская набрала сама меней 3 млн галасоў і перамагла ў выбарах ужо ў першым туры[112].
Афіцыйныя вынікі
[правіць | правіць зыходнік]ЦВК Беларусі аб’явіла аб чарговай перамозе Аляксандра Лукашэнкі з падтрымкай звыш 80 % выбарцаў. Пры тым на шэрагу ўчасткаў упэўненую перамогу атрымала Святлана Ціханоўская. Кіраўнік Кастрычніцкага раёна Віцебска Сяргей Сташэўскі на сустрэчы з членамі камісіі ўчастка № 25 пасля падліку галасоў прымушаў іх перапісаць пратакол, каб у кандыдата Ціханоўскай засталося ўсяго 20 %, хоць менавіта яна перамагла на гэтым участку[113].
Падчас выступу з дакладам перад дэлегатамі «Усебеларускага народнага сходу» 11 лютага 2021 года А. Лукашэнка сказаў:[114]
Пасля гэтых выбараў кажуць: «Вось, там намалявалі прэзідэнту». Ведаеце, у нашых губернатараў ёсць звычка паказаць, у каго лепш. І хтосьці там працэнт-два мог дапісаць. Але слухайце, нельга намаляваць 80%. Ну добра, калі камусьці не падабаецца 80%, хай будзе 76%. Хай нават будзе 68%, як у сярэднім цяпер па анкетах. Або 74,5% па апытаннях. Няхай! Але ўсё роўна мы — пераможцы, за намі пераважная большасць народа. |
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]У сумеснай заяве ЗША і яшчэ больш за пяцідзесяці краінаў і ЕС аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ад 26 кастрычніка 2020 года было адзначана, што выбары «не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі»[115][116].
У сумеснай заяве Прадстаўніцтва ЕС ад імя дзяржаў-членаў, прадстаўленых у Мінску, Пасольства Вялікабрытаніі, Пасольства Швейцарыі і Пасольства ЗША ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ад 17 лістапада 2020 года было адзначана, што выбары былі «сфальсіфікаваны»[117].
АБСЕ заявіла аб неабвержных доказах таго, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі сфальсіфікаваныя. Уладам Беларусі было рэкамендавана адмяніць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года з-за парушэнняў, якія, як сцвярджаецца ў дакладзе прызначанага ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ дакладчыка, прафесара Вольфганга Бенедэка , мелі месца на ўсіх этапах, і арганізаваць «новы электаральны працэс на аснове міжнародных стандартаў»[118][119][120].
У сваёй рэзалюцыі ў падтрымку народа Беларусі і яго дэмакратычных памкненняў 20 красавіка 2021 года Кангрэс ЗША асудзіў фальсіфікацыі на выбарах і наступныя жорсткія рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў, а сам рэжым назваў нелегітымным[121].
Краіны, якія не прызналі вынікі выбараў: | Міжнародныя санкцыі: | Міжнародныя арганізацыі, якія выказваюць заклапочанасць: |
---|---|---|
Аўстрыя | Еўрапейскі Саюз | НАТА |
Бельгія | Літва | АБСЕ |
Венгрыя | Славакія | ААН |
Вялікабрытанія [122] | ||
Грэцыя | ||
Данія | ||
Ірландыя | ||
Іспанія | ||
Італія | ||
Канада | ||
Латвія | ||
Літва | ||
Люксембург | ||
Нідэрланды | ||
Партугалія | ||
Польшча | ||
Румынія | ||
Славакія | ||
Славенія | ||
Фінляндыя | ||
Францыя | ||
Чэхія | ||
Швецыя | ||
Эстонія |
Пратэсты пасля выбараў
[правіць | правіць зыходнік]У ноч пасля выбараў у Мінску і шэрагу рэгіёнаў Беларусі прайшлі беспрэцэдэнтныя акцыі пратэсту. На вуліцы выйшлі дзясяткі тысяч беларусаў, нязгодных з агалошанымі афіцыйнымі вынікамі выбараў. Сілавікі прымянялі спецсродкі — светлашумавыя гранаты, гумавыя кулі, вадамёты.
У Мінску 10 жніўня ўсё пачыналася як мірны пратэст пешаходаў і аўтамабілістаў. Формай пратэсту пераважна заставалася стаянне ўздоўж вуліц, на якіх ездзілі і сігналілі аўтамабілісты. Аднак спіраль насілля пачала нарастаць: у дэманстрантаў стралялі святлошумавымі гранатамі, слезацечным газам, гумовымі кулямі. Яны ў адказ узводзілі барыкады ў розных месцах горада, але пераважна разбягаліся пры набліжэнні АМАПа, каб ізноў сабрацца, калі ён з’язджаў. Асабліва зацятыя сутычкі адбыліся ў раёнах Кальварыйскай, метро «Пушкінская», метро «Спартыўная», універсама «Рыга». Каля метро «Пушкінская» загінуў дэманстрант, як паведаміла МУС[123]. У Мінску і іншых буйных гарадах Беларусі пасля завяршэння галасавання на выбарах прэзідэнта пачаліся стыхійныя акцыі пратэсту, у якіх прынялі ўдзел тысячы людзей[124]. Яны не згодныя з першымі афіцыйнымі вынікамі, якія аддаюць амаль 80 % галасоў дзейнаму прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку. АМАП разганяе пратэстоўцаў светлашумавыя гранатамі, вадамётамі і гумовымі кулямі, як мінімум некалькі чалавек пацярпелі.
10 жніўня паводле дадзеных МУС найбольш масавыя выступленні адбыліся ў Мінску, Брэсце, Магілёве і Наваполацку, а за 9—10 жніўня было затрымана больш за 5000 чалавек. Затым пратэсты працягваліся.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ elections2020.spring96.org
- ↑ Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі ад 24.11.1996 г. і 17.10.2004 Архівавана 7 снежня 2016.
- ↑ spring96.org
- ↑ svaboda.org
- ↑ svaboda.org
- ↑ zviazda.by
- ↑ pen-centre.by
- ↑ elections2020.spring96.org
- ↑ naviny.by Архівавана 27 лістапада 2020.
- ↑ а б Песков опроверг заявления Лукашенко о причастности России к вмешательству в выборы Архівавана 26 чэрвеня 2020.
- ↑ ria.ru
- ↑ /tass.ru
- ↑ nn.by
- ↑ Выбары Прэзідэнта Беларусі. Каляндарны план . БелТА.
- ↑ Апазіцыя прыдумала складаную схему абрання адзінага кандыдата . Наша Ніва (27 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.
- ↑ Спіс кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі 2020 . Репортёр (28 мая 2020). Праверана 28 мая 2020.
- ↑ "Севярынец зьняўся з праймэрыз апазыцыі". Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода. 16 сакавік 2020. Праверана 2020-04-18.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Севярынец зняўся з праймерыз". Наша Ніва. 16.03.2020. Праверана 2020-04-18.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "На праймерыз у Баранавічах перамог Губарэвіч". Наша Ніва. 17.03.2020. Праверана 2020-04-18.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Губаревич, Юрий (16.04.20). "Як я далучаў «вертыкаль» Лукашэнкі да праймерыз". Белорусский партизан. Архівавана з арыгінала 31 сакавіка 2022. Праверана 2020-04-18.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Без «адзінага» ад апазіцыі. Удзельнікі праймерыз адмовіліся ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (10 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2020. Праверана 11 мая 2020.
- ↑ svaboda.org
- ↑ svaboda.org
- ↑ svaboda.org
- ↑ svaboda.org
- ↑ news.tut.by Архівавана 13 жніўня 2020.
- ↑ svaboda.org
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Юрась Губарэвіч таксама зняўся з выбараў
- ↑ interfax.by Архівавана 23 чэрвеня 2020.
- ↑ Чуццё на «Сумленных людзей»: як валанцёраў не пускаюць лічыць галасы на выбарах
- ↑ «У выканкаме інструктавалі, як хутчэй выдаліць назіральнікаў ад апазіцыі». У выбарчыя камісіі прайшлі двое «сумленных людзей». Як?
- ↑ а б Ермошина о заседаниях по образованию участковых комиссий: В чужой монастырь со своим уставом не ходят Архівавана 28 чэрвеня 2020.
- ↑ svaboda.org
- ↑ news.tut.by Архівавана 12 ліпеня 2020.
- ↑ naviny.by Архівавана 14 ліпеня 2020.
- ↑ ЦВК зарэгістравала пяць кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі . БелТА (14 ліпеня 2020). Праверана 14 ліпеня 2020.
- ↑ eeas.europa.eu
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nn.by
- ↑ nn.by
- ↑ https://belisrael.info/?p=26694
- ↑ nn.by
- ↑ pressball.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2021. Праверана 10 лютага 2022.
- ↑ naviny.by Архівавана 28 ліпеня 2020.
- ↑ afisha.tut.by Архівавана 12 жніўня 2020.
- ↑ elections2020.spring96.org
- ↑ а б Андрэй Шынгароў (2020-06-02). "Канкурэнт Аляксандра Лукашэнка на выбарах — жонка арыштаванага блогера. Яе кампанія праходзіць пад лозунгам «Стоп таракан», прычым з поспехам". Meduza.
- ↑ Алег Гайдукевіч здымаецца з выбараў(недаступная спасылка). Naviny.by. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2020. Праверана 15 чэрвеня 2020.
- ↑ Ад 10 тысяч да 200 тысяч. Колькі подпісаў за тыдзень сабралі за будучых кандыдатаў у прэзідэнты(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2020. Праверана 15 чэрвеня 2020.
- ↑ Наталля Кісель, якая нібыта сабрала 108 тысяч подпісаў, знялася з выбараў. І зірніце, каму яна «перадае» подпісы . Наша Ніва (15 чэрвеня 2020).
- ↑ svaboda.org
- ↑ Саша тры працэнта
- ↑ «Усе стаміліся, Саш, нават ты»: Як сацыяльныя сеткі смяюцца з вельмі нізкага рэйтынга Лукашэнкі
- ↑ «Трохпрацэнтны таракан»: як у Беларусі спее Майдан і канец эпохі Лукашэнкі
- ↑ Мельнічук Т.. Крымінал і ніякай палітыкі? // "Зразумеў, што да яго прыйдуць і надзенуць наручнікі". Беларускі банк Газпрама патрапіў пад перадвыбарны гнеў Лукашэнкі . BBC (12 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.
- ↑ а б news.tut.by Архівавана 4 снежня 2020.
- ↑ а б в г Беларусы правядуць экзіт-полы на большасьці ўчасткаў у замежжы. Як гэта будзе адбывацца
- ↑ Зяць экс-кіраўніка «Белай Русі» анансаваў «экзіт-пол» на выбарах 9 жніўня
- ↑ spring96.org
- ↑ spring96.org
- ↑ svaboda.org
- ↑ ria.ru
- ↑ interfax.by Архівавана 6 чэрвеня 2020.
- ↑ svaboda.org
- ↑ Магчымы намёк на Віктара Бабарыку, які мае лішак вагі
- ↑ Лукашенко пригрозил «прошерстить пузатых буржуев» Архівавана 11 чэрвеня 2020.
- ↑ КДК: Заведзеныя крымінальныя справы за ўхіленне ад падаткаў і легалізацыю злачынных грошай
- ↑ «Кентаўр», «Кампары», «ПрыватЛізінг». У Менску прайшлі ператрусы ў прыватных кампаніях
- ↑ Бабарыка: Дзеянні сённяшняга дня носяць замоўны палітычны характар
- ↑ ria.ru
- ↑ а б в г Подруга семьи Бабарико и член его инициативной группы — в СИЗО КГБ, у нее дома описывают имущество Архівавана 17 чэрвеня 2020.
- ↑ Ева за кратамі, Ева з амапаўцамі… — рэакцыя інтэрнэту на арышт карціны Суціна ФОТЫ
- ↑ spring96.org
- ↑ eeas.europa.eu
- ↑ Дело Белгазпромбанка: Конюк заявил об угрозе национальной безопасности и «утяжелил» обвинение Архівавана 22 чэрвеня 2020.
- ↑ Чарговы хапун у Мінску. Міліцыя затрымала людзей, якія стаялі ў чарзе да крамы Symbal.by?!. МУС тлумачыць чаму
- ↑ Пад ціскам праверак Symbal.by абвясьціў пра закрыцьцё. Пасьля гэтага каля крамы ўтварылася чарга і адбыліся затрыманьні
- ↑ На блогера Ігара Лосіка завялі крымінальную справу за арганізацыю масавых беспарадкаў
- ↑ АНТ зняла з эфіру праграму Меліціны Станюты. Усе ўсё разумеюць
- ↑ Вядучы СТБ звольніўся з канала, раней ён асудзіў затрыманні людзей у сталіцы
- ↑ «Пайшла хваля павагі, бо не пакінуў гвалту і беззаконьня без увагі». Як тэлевядоўцу Дзьмітрыя Кахно зьнялі з эфіраў
- ↑ Дудзінскі і Раецкая не будуць весці «Славянскі базар». Вядучы стаяў у чарзе ў Symbal.by
- ↑ АНТ спыніла супрацоўніцтва з Дзмітрыем Урангелем, які раскрытыкаваў дзеянні АМАПа каля Symbal.by
- ↑ Вядоўцу Кацярыну Пытлеву адхілілі ад тэлеэфіру пасьля допісу ў ФБ пра «поўны гамон» у Беларусі
- ↑ Пераможца «Славянскага базару»: Баста, годзе! Мне сорамна, што я быў часткай гэтага механізма
- ↑ Litesound пазбавілі канцэртаў за крытыку дыктатуры. Гурт адказаў гімнам «Мы героі»
- ↑ Аднаго з найлепшых экскурсаводаў Мастацкага музея звольнілі за верш
- ↑ baj.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2022. Праверана 10 лютага 2022.
- ↑ svaboda.org
- ↑ https://news.tut.by/economics/695952.html
- ↑ news.tut.by Архівавана 17 жніўня 2020.
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Ва ўпраўленнях уласнай бяспекі шок: работнікі міліцыі, СК, КДБ выступаюць праз сацсеткі супраць Лукашэнкі
- ↑ Караеў: незаконныя вулічныя акцыі добра арганізаваныя, імі кіруюць праз Telegram-каналы і стрым Радыё Свабода
- ↑ nashaniva.by
- ↑ svaboda.org
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ news.tut.by Архівавана 14 жніўня 2020.
- ↑ news.tut.by Архівавана 31 ліпеня 2020.
- ↑ news.tut.by Архівавана 27 ліпеня 2020.
- ↑ ohchr.org
- ↑ youtube.com
- ↑ belsat.eu
- ↑ news.tut.by Архівавана 17 жніўня 2020.
- ↑ nn.by
- ↑ belarus2020
- ↑ Отчет платформы «Голос» о фальсификациях 9.08.2020
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 14 лістапада 2021.
- ↑ news.tut.by Архівавана 19 снежня 2020.
- ↑ nn.by
- ↑ Joint Statement on the Human Rights Situation in Belarus (англ.). U.S. Embassy in Belarus (28 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020. Праверана 28 кастрычніка 2020.
- ↑ Сумесная заява аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі . Амбасада ЗША ў Беларусі (28 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020. Праверана 28 кастрычніка 2020.
- ↑ Сумесная заява Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі ад імя дзяржаў-членаў, прадстаўленых у Мінску, Пасольства Вялікабрытаніі, Пасольства Швейцарыі і Пасольства ЗША ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі . Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі (17 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2020. Праверана 18 лістапада 2020.
- ↑ tass.ru
- ↑ OSCE Rapporteur’s Report under the Moscow Mechanism on Alleged Human Rights Violations related to the Presidential Elections of 9 August 2020 in Belarus (англ.). Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Праверана 10 лютага 2021.
- ↑ Grazer Jurist beurteilt Menschenrechtslage in Weißrussland (ням.). ORF at/Agenturen red (13 кастрычніка 2020). Праверана 10 лютага 2021.
- ↑ Тихомирова, Ольга. Конгресс США призвал к новым выборам в Беларуси (руск.). Deutsche Welle (21 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021. Праверана 22 красавіка 2021.
- ↑ Вялікабрытанія не прызнала вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі — sputnik.by
- ↑ У Менску загінуў удзельнік акцыі пратэсту — Радыё Свабода, 10 жнівень 2020, 23:49
- ↑ Сутыкнення АМАПу з пратэстуючымі ў Беларусі. Міліцыя ўжыла вадамёты і светлашумавыя гранаты