Перайсці да зместу

Брэст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Брэст
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Унутраны падзел
Ленінскі і Маскоўскі раёны
Старшыня гарвыканкама
Заснаваны
1017[2][3]
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Берасце, Брэст-Літоўск,
Брэст-над-Бугам
Плошча
146 км²
Вышыня цэнтра
141 м
Тып клімату
умерана-кантынентальны
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 344 470 чал. (1 студзеня 2024)[4]
Шчыльнасць
2343.7 чал./км²
Нацыянальны склад
беларусы — 82,13 %,
рускія — 10,67 %,
украінцы — 4,16 %,
іншыя — 3,04 %[5]
Канфесійны склад
праваслаўныя, каталікі, пратэстанты, іудзеi і інш.
Этнахаронім
берасцейцы, берасцеец, берасцейка
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 16 2
Паштовыя індэксы
224000
Аўтамабільны код
1
СААТА
1401000000
Брэст на карце Беларусі ±
Брэст (Беларусь)
Брэст
Брэст (Брэсцкая вобласць)
Брэст

Брэст[заўв 1][6] (трансліт.: Brest) — горад у Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Брэсцкай вобласці і Брэсцкага раёна, на рацэ Заходні Буг пры ўпадзенні ў яго Мухаўца. За 349 км ад Мінска. Тэрыторыя горада — 146,12 км²[7][8]. Насельніцтва 343 985 чал. (2017)[9]. З’яўляецца адным з найважнейшых транспартных вузлоў Беларусі. Эканамічны і культурны цэнтр, вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт, рачны порт, звязаны Дняпроўска-Бугскім каналам з басейнамі Дняпра і Прыпяці.

Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад назваю Бе́рестий[10], у гістарычных крыніцах таксама сустракаюцца напісанні Берестей, Бересть, Бересте[11], у нямецкіх летапісах Брэйзіка[12].

Наконт назвы Берасця няма поўнай згоды. Існуюць балцкая і славянская версіі паходжання гэтай назвы.

Згоднай з балцкай версіяй, назва звязаная з літоўскім brasta, прускім *brastan «брод»[13]. Такое слова магло быць і ў мове яцвягаў, на старадаўняй тэрыторыі якіх цяперашняе Берасце. У Літве вядома паўтара дзясятка гідронімаў тыпу Brasta[14]. Гэтая версія пацвярджаецца народным паданнем пра ўзнікненне Берасця, у якім фігуруе матыў гаці (броду) праз балота.

Гэтае паданне ў сярэдзіне XIX стагоддзя запісаў П. М. Шпілеўскі і ўключыў у кнігу «Падарожжы па Палессі і Беларускім краі». Згодна з паданнем, у няпамятныя часы купец са сваім таварам прабіраўся праз балоты, а каб прабрысці праз яго, загаціў гаць са ствалоў бярозы, заваліў балота бяростай (верхні белы слой бярозавай кары) і так займеў магчымасць прайсці. Месца ён назваў Берасцем[15]. З увагі на балцкую brast-лексіку, у гэтым паданні матыў гаці можа быць ранейшым і больш аўтэнтычным, а матыў бяросты пазнейшым, народна-этымалагічным.

Тыпалагічная паралель берасцейскай назве — назва Браслаў, якая магла пайсці ад латышскага brasla «брод».

Згодна з іншай версіяй, тапонім «Берасце» ўтварыўся ад слова «бе́раст»[16] (дрэвавая ці куставая расліна сямейства вязавых[15]). Значэнне мае хутчэй за ўсё зборнае — бераставы гай[11]. На думку географа В. Жучкевіча, назва горада таксама магла паходзіць ад слова «бяроста» — бярозавая кара[17]. Існуюць таксама меркаванні, што назва горада паходзіць ад імя асабовага — Бераст[15].

У 1696 годзе сейм Рэчы Паспалітай скасаваў статус старабеларускай мовы як дзяржаўнай і такім чынам адкрыў шлях да татальнай паланізацыі. Назвы беларускіх паселішчаў запісваліся толькі графічнымі сродкамі польскай мовы ў характэрнай для яе фанетычнай і граматычнай формах. У такім выглядзе большасць з іх увайшла ў дзяржаўныя дакументы, на карты, выцесніўшы з пісьмовай і картаграфічнай практыкі спрадвечныя формы[18]. Польскі варыянт назвы горада запісваўся як Brześć (вымаўляецца як Бжэсць), пазней, каб пазбегнуць блытаніны з польскім горадам Бжэсць Куяўскі (польск.: Brześć Kujawski), пачала выкарыстоўвацца назва Brześć Litewski (літар. Берасце Літоўскае). У лацінамоўных дакументах назвы абодвух гарадоў перадаваліся як Brest, вытворны прыметнік — як Brestensis, радзей Brescensis, часам Brzestensis[11]. Старажытная лацінская форма, відаць, з’яўляецца вытворнай ад назвы польскага Бжэсця. У сучаснай лацінскай мове, якая выкарыстоўваецца як богаслужбовая і навуковая мова Каталіцкай царквы, аднавілі поўнагалосную форму тапоніма: дакументы Берасцейскай уніі выйшлі ў 1970 годзе пад назвай «Documenta Unionis Berestensis eiusque Auctorum (1590—1600)»[11]. На еўрапейскіх картах XVII—XVIII стагоддзяў Берасце пазначалася як Brizestije (Антверпен, 1612), Breßia al Brie∫tz (Амстэрдам, 1632), Bres∫ia (Амстэрдам, 1661), Brzesc (Лондан, 1799)[11].

У складзе Расійскай імперыі ні дакументалісты, ні гісторыкі, ні картографы таксама не клапаціліся пра дакладнасць перадачы беларускіх айконімаў на рускую мову. Яны запазычвалі ўжо гатовыя польскія формы і запісвалі іх кірыліцкай графікай. У выніку неаднаразовай перадачы з адной мовы на іншую без уліку арыгінала шэраг беларускіх айконімаў увайшоў у гісторыю ў чужамоўнай ці скажонай форме, з неўласцівымі для іх гукавымі, граматычнымі і словаўтваральнымі рысамі, што нанесла вялікую шкоду ўсёй айканімічнай сістэме Беларусі. У пісьмовай практыцы замацаваліся паланізаваныя формы[18], так польскі варыянт назвы горада Brześć перанеслі ў рускую мову спачатку як Бржесть, што пазней трансфармавалася ў Брест[19][20]. Гэтую трансфармацую назвы ў рускай мове зафіксавалі лічбы аб баявых дзеяннях у ваколіцах горада рускага палкаводца А. Суворава і іншых расійскіх чыноўнікаў: спачатку пісалі Бржесць, Бржесть, пазней Бржест і Брест.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай з’явілася назва Брестъ-Литовскъ (бел.: Брэст-Літоўск), пры гэтым даволі працяглы час паралельна ўжывалася форма Бржестъ. Адной з магчымых крыніц рускай формы Брест (бел.: Брэст) разглядаюцца дакументы часоў вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667), у якіх датычна Берасця паслядоўна ўжываецца назва Бресть жаночага роду[11].

Перад пачаткам Першай сусветнай вайны жыхары горада хадайнічалі перад Дзяржаўнай Думай Расійскай імперыі аб вяртанні гістарычнай назвы Берестье (бел.: Берасце). У выдадзеным у горадзе Я. Хмялеўскім даведніку «Календарь-Справочникъ гор. Брестъ-Литовска на 1912 годъ» адзначаецца, што першапачатковая старажытная назва горада «Бэресть» захавалася і па-ранейшаму жыве ў гаворцы мясцовых сялянаў:

" «Тамъ почти нельзя услышать Брестъ, а о составном названіи Брестъ-Литовскъ множество Полѣсскихъ крестьянъ даже не подозрѣваетъ».[21] "

Пасля далучэння да Польскай Рэспублікі ў 1921 годзе горад атрымаў назву Бжэсць над Бугам (Brześć nad Bugiem), якая праіснавала да 1939 года. Тым часам у БССР да сярэдзіны 1930-х гадоў і ў беларускай дыяспары на Захадзе дагэтуль ужываюць спрадвечную назву — Берасце[19]. У час нямецкай акупацыі назва горада ў нямецкамоўных дакументах і шыльдах часцей за ўсё пісалася Brest-Litowsk (Брэст-Літоўск).

Ужо пасля 1939 года з рускай мовы ў беларускую была запазычана сучасная афіцыйная беларуская назва Брэст[19][20], якая не мае ў сабе кораню, ад якога пайшло першапачатковае імя горада, і застаецца ў беларускай мове ізаляванай і чужароднай[19]. У вусных жа зносінах і зараз стабільна ўжываюцца формы (толькі з некаторымі гукавымі відазменамі), пад якімі горад згадваецца ў ранніх летапісах і іншых старажытнапісьмовых дакументах у сваім усходнеславянскім абліччы — Бе́расце, Бэ́рэсць, Бэ́рысць[18]. У некаторых выданнях можна сустрэць варыянт Бярэсце[22], які, аднак, не адпавядае традыцыйнаму вымаўленню мясцовых жыхароў[11].

Ранняе Сярэднявечча

[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя даследаванні горада паказалі, што як пагранічная крэпасць і апорны пункт славянскай каланізацыі горад быў заснаваны ў канцы Χ стагоддзя[23]. Агульнае аблічча матэрыяльнай культуры старажытнага Берасця пацвярджае яго заснаванне адным з усходне-славянскіх плямён — дрыгавічамі[15][24].

Адносна дакладнасці дат першага ўспаміну думкі гісторыкаў разыходзяцца. Дакладна вядома, што звязана першае ўпамінанне з падзеямі 1015—1019, калі кіеўскі князь Святаполк Уладзіміравіч вёў барацьбу за кіеўскі сталец са сваім братам наўгародскім князем Яраславам Уладзіміравічам. Упершыню ўпамінаецца пад 1019 годам[25]. Такога пункту гледжання прытрымліваецца Пётр Лысенка, абапіраючыся на «Аповесць мінулых гадоў» і складзеныя на яе аснове пазнейшыя зборы, дзе пра паход 1017 года ў Пабужжа нічога не сказана[26]. Другая група даследчыкаў — М. Карамзін, С. Салаўёў, Г. Лаўмянскі, Г. Штыхаў і інш. давяраюць сказанаму ў першым спісе Наўгародскага летапісу:

" в лето 6525 (1017) Ярослав иде к Берестью "

[27].

Старажытнае Берасце, размешчанае на сутоку рэк, кантралявала водныя шляхі па Мухаўцу з усходу, ад дняпроўскага вялікага воднага шляху «з варагаў у грэкі» да Буга і па Бугу — шлях з поўдня, з Валыні — да Балтыйскага мора. З самага пачатку існавання Берасце адыгрывала ролю палітычнага, эканамічнага, адміністрацыйнага і культурнага цэнтра Пабужжа[15]. Горад быў гандлёвым цэнтрам Старажытнарускай дзяржавы на мяжы з польскімі і літоўскім ўладаннямі[28]. З прычыны прыгранічнага размяшчэння часта быў у цэнтры ваенных падзей[24]. У 1020 годзе Берасцем авалодаў польскі князь Баляслаў Храбры[28]. У 1022, 1031 і 1044 гадах кіеўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч здзейсніў паходы да Берасця, які, як можна меркаваць, быў заняты палякамі[24].

Наступны ўспамін Бярэсця ў летапісе звязана з барацьбой Ізяслава Яраславіча з яго братамі Святаполкам і Усеваладам за кіеўскі сталец[29]. У «Павучанні»[ru] Уладзіміра Манамаха гаворыцца, што ў 1070-я гады яго[24], па даручэнні праціўнікаў Ізяслава[29], пасылалі пільнаваць Берасце, спалены палякамі[24]. Пётр Лысенка лічыць, што гэта адбылося ў 1073 годзе, пасля таго як кіеўскі князь Ізяслаў Яраславіч быў выгнаны з Кіева і ўцёк да польскага караля Баляслава II Смелага[29].

У 1097 годзе вялікі князь кіеўскі Святаполк Ізяславіч выгнаў з Берасця валынскага князя Давыда Ігаравіча. У гэтых паведамленнях Берасце названы горадам, што азначае існаванне там абарончых збудаванняў[24].

Дзяцінец (трохвугольнай у плане формы, умацаваны з боку поля ровам, замляным валам і частаколам[15]), найбольш умацаваная старажытная частка Берасця, размяшчалася на мысе, утвораным правым берагам ракі Заходні Буг і левым берагам левага рукава р. Мухавец. Вакольны горад месціўся супраць дзядзінца, на востраве, утвораным 2 рукавамі р. Мухавец у месцы ўпадзення яе ў Заходні Буг. Тут выяўлена неўмацаванае паселішча, якое датуецца матэрыяламі X стагоддзя[24]. На дзяцінцы раскапаны вуліцы з драўляным насцілам, рэшткі больш як 200 жылых і гаспадарчых пабудоў. Знойдзены сведчанні развіцця тут рамёстваў, гандлевых і культурных сувязей з гарадамі старажытнай Русі і суседнімі краінамі[28].

Меркаваны выгляд Берасця ў XII—XIII стагоддзях

У 1146 годзе горад у складзе Тураўскага княства[28]. З другой паловы XII стагоддзя Берасце уваходзіла ў склад Уладзіміра-Валынскага княства[24]. З 1199 года ў складзе Галіцка-Валынскага княства[25]. У XII стагоддзі на месцы дзядзінца пабудаваны драўляны замак (адноўлены ў другой палове XIII стагоддзя)[15]. На працягу XII—XIII стагоддзяў летапісы неаднаразова адзначалі спробы Берасця стаць цэнтрам самастойнага княства[24].

Падчас мангола-татарскага нашэсця паблізу Берасця адбылася жорсткая бітва, але горад, відаць, не быў захоплены. З 1272 года Берасцем валодаў валынскі князь Уладзімір Васількавіч, а з 1289 года — Мсціслаў Данілавіч[24]. У 1276—1288 гадах на тэрыторыі замка валынскім князем Уладзімірам Васількавічам была ўзведзена мураваная вежа-данжон (лёс яе невядомы, малаверагодна што знесена пры пабудове Брэсцкай крэпасці). У XIII стагоддзі сінхронна з вежай у горадзе была змуравана царква Св. Пятра[15][25].

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XIII — пачатку XIV стагоддзяў за валоданне Берасцем змагаліся польскія каралі і літоўскія князі[28]. У 1319 годзе вялікі князь літоўскі Гедзімін далучыў Берасце да Вялікага Княства Літоўскага. Неўзабаве Берасце зноў трапіла пад уладу валынскіх князёў[24]. Пасля ўладанне князя Кейстута, у складзе Троцкага княства[25]. У 1349 годзе Берасцем авалодаў польскі кароль Казімір III Вялікі, але паводле дамовы 1366 года горад вернуты ў склад Вялікага Княства Літоўскага[15][24]. У 1379 годзе разрабаваны і спалены[28] рыцарамі Тэўтонскага ордэна[15][25]. З XIV стагоддзя існавалі гарадскія ўмацаванні. У 1382—1384 гадах уладанне князя Скіргайлы, потым князя Вітаўта. У час барацьбы паміж Ягайлам і Вітаўтам у 1388—1392 гадах Ягайла ў 1390 годзе авалодаў Берасцем і 15 жніўня 1390 года дараваў яму магдэбургскае права[25] (першаму з беларускіх гарадоў). Паводле прывілею вялікага князя Ягайлы Брэсту надавалася 60 ланаў (1500 га) ворнай зямлі, уключаючы вёску Казловічы. Пры вымярэнні горада была ўжыта тая ж сістэма, што ў гарадах Памор’я[30].

У XIV—XVIII стагоддзях цэнтрам абароны Берасця з’яўляўся замак з каменю і дрэва. Яго ўмацоўвалі роў і вал, на якім стаялі абарончыя сцены — гародні і 5 вежаў; замак уваходзіў у комплекс гарадскіх умацаванняў. Берасцейская вежа-данжон XIII стагоддзя месцілася асобна па-за межамі замка[15].

25 студзеня 1408 года права на самакіраванне горада паццвердзіў Вітаўт[25]. Магдэбургскага права пацвярджалася таксама ў 1511, 1554, 1580, 1607, 1614, 1661 гадах[15][28]. У XIV стагоддзі існавалі гасціны двор, мураваная кафедральная Мікалаеўская царква[25], праводзіліся кірмашы[15], у XV стагоддзі пабудаваны драўляныя Міхайлаўская (ва ўрочышчы Пяскі) і Крыжаўзвіжанская (за Мухаўцом) цэрквы[25]. З пачатку XV стагоддзя існавала сінагога (да 1812 года перабудавана на патрэбы Брэсцкай крэпасці)[15] У 1409 годзе ў Берасці адбылася сустрэча, на якой Вітаўт і Ягайла вырашылі распачаць Вялікую вайну 1409—1411 гадоў супраць Тэўтонскага ордэна. У Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе прымала ўдзел Берасцейская харугва[25]. У 1411 годзе паводле фундацыі вялікага князя літоўскага Вітаўта па-за межамі горада, паміж рэкамі Угрынка і Мухавец, былі пабудаваны драўляны Троіцкі касцёл (на месцы ранейшага закладзенага Ягайлам; паводле некаторых даведачных выданняў, касцёл пабудавалі пасля 1380 года) і кляштар каталіцкага манаскага ордэна аўгусцінаў[15]. У 1446, 1454, 1460, 1471, 1478, 1505, 1511, 1515 і 1518 гадах адбываліся соймы Вялікага Княства Літоўскага[15]. У 1450—1480 гадах існавала каля 40 відаў рамёстваў[15].

У 1500 годзе горад, акрамя замка[25], разрабаваны[28] і захоплены[25] крымскім ханам Менглі Гірэем[15][28]. З 1520[28] года цэнтр павета Падляшскага ваяводства. У 1525 годзе пажар знішчыў цэнтр горада і замак. У 1553 годзе берасцейскі староста Мікалай Радзівіл Чорны[28] заснаваў тут кальвінскі збор, які існаваў у XVI—XVII стагоддзях[25], і першую на Беларусі друкарню[28], дзе ў 1563 годзе была выдадзена Радзівілаўская біблія[15]. У 1550—1570-я гады ў Берасці дзейнічалі некалькі друкарняў[25], мецэнатам большасці з якіх таксама быў Мікалай Радзівіл Чорны[31].

Гарадскі герб, 1840-я

З XVI стагоддзя Берасце карысталася гербам: у блакітным полі сярэбраны лук са стралой. З 1554 года, згодна з прывілеем караля Жыгімонта II Аўгуста, гораду дазвалялася карыстацца гербавай пячаткаю з выявай шатровай вежы пры зліцці дзвюх рэк[15].

З 1566 года цэнтр створанага Берасцейскага ваяводства[15]. У той час у Берасці існавалі Спаса-Праабражэнская царква, Сімяонаўскі манастыр і манастыр Нараджэння Багародзіцы з 2 цэрквамі[25], горад складаўся з частак: замка, «места у паркане» (на востраве, які ўтвараўся Заходнім Бугам і рукавамі Мухаўца) і трох прадмесці: Заўгрынецкага, Пясецкага і прадмесця Замухавецкага (на правым беразе Мухаўца). «Места» авальнай у плане канфігурацыі складалася з цэнтральнай часткі, умацаванай абарончай сцяной, і перыферыйнай, умацаванай валам. Асновай планіроўкі цэнтральнай часткі горада была паўавальная рынкавая плошча, якая злучалася мостам цераз Мухавец з замкам. Усяго ў 1566 годзе ў Берасці налічвалася каля 1 тысяч сядзіб (паводле іншых даных — 26 вуліц, 1091 домаўладальнік, 1166 сядзіб). Горад меў каля 6—7 тысяч жыхароў, сярод якіх рамеснікі 56 рамесных спецыяльнасцей складалі прыкладна 24—25 %.[15]

У адпаведнасці з Люблінскай уніяй 1569 года Берасце ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ўвайшло ў Рэч Паспалітую[28]. У 1588 годзе з’явіліся першыя брукаваныя вуліцы, у 1583 годзе адкрыта аптэка. Гарадскія купцы развівалі гандаль з гарадамі Вялікага Княства Літоўскага, Польшчы, Рускай дзяржавы. Берасцейская мытня ў першай палове XVII стагоддзя займала 2-е месца ў даходах дзяржаўнай казны[15].

Мікалаеўская царква, у якой была падпісаная Берасцейская унія

Берасце таксама з’яўлялася значным рэлігійным цэнтрам. У 1591 годзе пры Мікалаеўскай царкве ўзнікла праваслаўнае брацтва і адчынілася школа пры ім, у якой у 1592—1595 гадах выкладаў беларускі гуманіст-асветнік Лаўрэнцій Зізаній[15][25]. 9 кастрычніка 1596 года на царкоўным саборы ў берасцейскай Мікалаеўскай царкве была падпісана Берасцейская царкоўная унія[15][25] — спецыяльны акт пра арганізацыйнае аб’яднанне каталіцкай і праваслаўнай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, стварэнне уніяцкай царквы[15][28]. У XIV—XVIII стагоддзях[25] у горадзе дзейнічалі і будавалі свае касцёлы і кляштары каталіцкія манаскія ордэны аўгусцінцаў, бернардзінцаў, бернардзінак, брыгітак, езуітаў, трынітарыяў, дамініканцаў[15][25]. Пры кляштарах адчыняліся школы[28].

У 1589 годзе створана Берасцейская эканомія[25].

У сярэдзіне XVII стагоддзя ў Берасці існавалі 14 цэхаў, якія аб’ядноўвалі майстроў 48 прафесій[15][25]. Горад быў месцам збору ваенных канфедэрацый у 1605 і 1612 гадоў[15][28]. З 1615 года ў горадзе з’явілася езуіцкая місія, з 1623 года пры езуіцкай рэзідэнцыі працавала школа, з 1633 года дзейнічаў езуіцкі калегіум[28], дзе вучыўся беларускі мысліцель, грамадска-палітычны дзеяч і педагог Казімір Лышчынскі[28]. У 1620 годзе пабудаваны касцёл і кляштар базыльян[28]. У 1696—1760 гадах пры калегіуме дзейнічаў тэатр[28].

Эрык Дальберг. Аблога Берасця Літоўскага ў вайну Швецыі з Рэччу Паспалітай, 1657 год

У час антыфеадальнай вайны 1648—1651 гадоў у 1648 годзе лагерам каля горада размясцілася апалчэнне[15], якое сабрала шляхта Берасцейскага павета супраць казакоў[15]. 5 (15) верасня таго ж года былі пакараны смерцю 17 гараджан, якіх абвінавачвалі ў падрыхтоўцы паўстання. Сярод пакараных быў грамадскі і царкоўны дзеяч, ігумен Сімяонаўскага манастыра Афанасій Філіповіч. Калі да Берасця падышлі атрады казакоў, пасланых Багданам Хмяльніцкім на Беларусь, у горадзе пачалося паўстанне. Паўстанцы і казацка-сялянскія атрады разбілі вялікі атрад апалчэнцаў на чале з берасцейскім кашталянам К. Тышкевічам. У лістападзе — снежні 1648 года каля горада адбываліся баі паміж паўстанцамі і войскам (наёмнікамі і шляхтай) пад камандаваннем Я. Радзівіла. У пачатку 1649 года яго войска здолела захапіць Берасце; загінула каля 2 тысяч чалавек, горад быў моцна разбураны[15].

У 1653 годзе замак берасцейскі стаў месцам правядзення сойму Рэчы Паспалітай[15][28]. Берасце значна пацярпела таксама ў час Паўночнай вайны 1655—1660 гадоў[15]. У 1657 годзе заняты і спалены шведскімі войскамі, вызвалены 20 жніўня 1658 года атрадам пад камандаваннем М. К. Радзівіла. У 1659 годзе адкрыты манетны двор[25], дзе ў 1664—1666 гадах чаканілі дробныя медныя манеты (барацінкі)[15]. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў у студзені—чэрвені 1660 года заняты войскамі маскоўскага ваяводы І. А. Хаванскага[25], якія выразалі ў захопленым замку каля 1,7 тыс. чал.[32], а сам горад цалкам знішчылі[33]; у 1661 годзе — польска-літоўскімі войскамі[28]. У выніку ваенных дзеянняў колькасць «дымоў» скарацілася на 42 % — з 1500 да 869[15].

Выгляд цэнтра Берасця з бастыённымі ўмацаваннямі ў XVII стагоддзі (фрагмент гравюры Э. Дальберга)
Умоўныя пазначэнні: A. CastellumЗамак; B. Templum IesuilarumКасцёл езуітаў; C. Templum ParochialeФарны касцёл; D. Templ. Graco-rumГрэка-каталіцкая царква; E. Templ. DominicanorumДамініканскі касцёл; F. Coenob. BernhardinorumКляштар бернардзінцаў; G. Synagogux IudcorumСінагога.


У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў праз Берасце праходзілі расійскія і шведскія войскі, былі створаны правіянцкія склады забеспячэння расійскай арміі[25]. У 1706 годзе горад Берасце захапілі і разрабавалі чужые войскі[15]. Разбураны горад Дэкрэтам караля вызвалены на 4 гады амаль ад усіх дзяржаўных павіннасцей[15][25]. Другая палова XVII стагоддзя і першая палова XVIII стагоддзя адзначаны эканамічным заняпадам горада, выкліканым войнамі[28]. Толькі ў другой палове XVIII стагоддзя пачалося ажыўленне гандлю і эканомікі горада, які паступова стаў галоўным рачным портам на Бугу, вывозілі збожжа, пяньку, лес і іншае[15]. Каля 1770 года падскарбій вялікі літоўскі Антоні Тызенгаўз заснаваў у Берасці суконную мануфактуру, у якой на момент закрыцця ў 1780 годзе працавалі 20 рабочых. У канцы XVIII стагоддзя горад налічваў 3,5 тысяч жыхароў. У 1792 годзе тут знаходзілася Генеральнасць (рэзідэнцыя кіраўнікоў) Таргавіцкай канфедэрацыі.

Якуб Кубіцкі. Панарама Пясецкай вуліцы, 1823 год

З XVIII стагоддзя існавала Берасцейская грэка-каталіцкая епархія. У 1726 годзе створана Берасцейская рымска-каталіцкая епархія. У 1792 годзе у Берасці знаходзілася Таргавіцкай канфедэрацыі[25].

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе горад далучаны да складу Расійскай імперыі, перайменаваны ў Брэст-Літоўск, абвешчаны павятовым горадам Слонімскай, потым з 1797[15] года ў Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губерні[28]. У 1797 годзе 623 дамы, з іх 21 мураваны, суконная фабрыка, вінакурня. У 1811 годзе 3596 жыхароў[15].

Герб Брэст-Літоўска ўзору 1845 года

З пачаткам вайны 1812 года горад стаў арэнай ваенных дзеянняў. Неаднаразова ён быў захоплены часцямі напалеонаўскай арміі. Вызвалены рускай арміяй 25 снежня 1812 года[28]. Вялікія страты гораду і яго жыхарам нанеслі пажары 1802, 1822, 1828, 1835 гадоў. У час пажару 1828 года згарэлі 220 пабудоў, у тым ліку уніяцкая царква, кляштар брыгітак, 150 крам[15]. У 1834 годзе ў Брэсце заснавана метэаралагічная станцыя[34].

Марцін Залескі. Будаўніцтва крэпасці Брэст-Літоўск, 1846 год

Важнае ваенна-стратэгічнае размяшчэнне Брэст-Літоўска на захадзе Расіі абумовіла выбар яго месцам для будаўніцтва Брэсцкай крэпасці[28] як часткі сістэмы ўмацаванняў на задзе Расійскай імперыі[15]. Праект крэпасці распрацаваны рускім ваенным інжынерамі К. І. Оперманам, Н. М. Малецкім і А. І. Фельдманам (зацверджаны ў 1830 годзе)[28]; нагляд за будаўніцтвам ажыццяўлялі генерал І. І. Дэн, пазней генерал-фельдмаршал І. Ф. Паскевіч[15]. Першы камень будучай крэпасці закладзены 1 чэрвеня 1836 года, адкрыта 26 красавіка 1842 года[28]. Напачатку былі ўзведзены 4 часовыя ўмацаванні: Цэнтральнае ўмацаванне (Цытадэль) (на месцы былога вакольнага горада) і Валынскае (на месцы былога замка, пабудаванага ў XV стагоддзі з дрэва і каменю) Кобрынскае і Цярэспальскае перадмаставыя ўмацаванні[28]. Крэпасць знаходзілася на 4 астравах, утвораных рукавамі рэк Мухавец, Заходні Буг і сістэмай каналаў[15]. Пры будаўніцтве крэпасці былі пакінуты некаторыя пабудовы старога горада. У перабудаваных будынках кляштараў езуітаў, базыльян, бернардзінцаў размяшчаліся канцылярыя каменданта, афіцэрскае казіно, кадэцкі корпус (у 1841—1860)[15]. У 1833—1842 гадах вялася перабудова гэтых умацаванняў[28]. Жылая забудова горада перамясцілася за 2 км ад крэпасці, на 3 фарштаты: Кобрынскі, Валынскі, Забугскі[15]. У 1864 годзе па прапанове генерала Э. І. Татлебена пачалася першая рэканструкцыя крэпасці, у 1911—1914 гадах праведзена другая яе рэканструкцыя, у якой прымаў удзел Дз. М. Карбышаў[28].

Развіццё Брэста адбывалася пераважна на ўсход ад крэпасці, на месцы Кобрынскага фарштата. Рэгулярная планіровачная сетка вуліц утварала дробныя прамавугольныя або трапецападобныя кварталы[15]. У 1842 годзе з горадзе адкрыты кадэцкі корпус[28]. У 1845 годзе Брэст налічваў каля 18 тыс. жыхароў, быў зацверджаны яго новы герб: на мысе пры зліцці дзвюх рэк круг з сярэбраных шчытоў, над ім узвышаецца штандар крэпасці, у верхняй частцы гербавы знак Гродзенскай губерні — зубр. У 1846 годзе на Гандлёвай плошчы былі пабудаваны гандлёвыя рады, у 1856 годзе кафедральны Крыжаўзвіжанскі касцёл, у 1865 годзе Сімяонаўская царква. У 1860 годзе ў горадзе 6 плошчаў, 225 вуліц і завулкаў, у 1861 годзе — 20,9 тыс. жыхароў, 178 лавак, 27 заезных дамоў, карчма. У 1860-я гады працавалі 8 заводаў[28], 5 тытунёвых фабрык[15][28], 6 прадпрыемстваў па вырабе свечак, розныя майстэрні[15], 178 крам, 60 карчэм, 5 пастаялых і 2 заезныя дамы[28], з 1865 года мужчынская 4-класная прагімназія[15]. У канцы 1870-х гадоў дзейнічалі гарадское 4-класнае і царкоўна-прыходскае вучылішчы, прыватны пансіён для шляхетных дзяўчат, з 1874 года — прыватная бібліятэка, з 1885 года — музычна-драматычнае таварыства[28].

Пасля завяршэння будаўніцтва чыгунак, што звязвалі Брэст з Варшавай[ru] (1869), Масквой (1871), Кіевам[ru] (1873), Гомелем (1886), горад стаў буйным чыгуначным вузлом[28] (уключаў 5 станцый, 4 вакзалы, 5 лакаматыўных і 2 вагонныя дэпо, іншыя прадпрыемствы)[15]. У 1883—1886 гадах узведзены будынак Цэнтральнага чыгуначнага вакзала (архітэктары Я. Гарбуноў, В. Лорберг, Л. Нікалаі); з 1888 года ў будынку і на перонах мелася электрычнае асвятленне[15].

У 1895 годзе існавалі 12 бальнічных устаноў (на 713 ложкаў), 5 аптэк[15]. У 1897 годзе ў Брэсце 46 568 жыхароў[28] (з іх 45,5 % пісьменных)[15]. Першае рэвалюцыйнае выступленне рабочых адзначана ў 1873 годзе на цагельным заводзе[28].

Пачатак XX стагоддзя

[правіць | правіць зыходнік]

У 1903—1904 гадах дзейнічалі 2 гімназіі. У 1904 годзе працавалі 75 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў (858 рабочых), 784 рамесныя майстэрні (2834 чал.). Працоўныя горада і яго жыхары актыўна ўдзельнічалі ў рэвалюцыі 1905—1907 гадоў[15]. У 1902—1906 гадах існавала Брэсцкая арганізацыя Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве (ППС у Літве), у канцы 1905 года ў горадзе аформілася Брэсцкая арганізацыя РСДРП. Гэтыя арганізацыі кіравалі падрыхтоўкай і правядзеннем забастовак, маніфестацый і інш. выступленняў працоўных горада і салдат крэпасці[15]. У 1905 годзе працоўныя горада правялі студзеньскую палітычную стачку, у тым жа годзе падтрымалі выступленні салідарнасці рабочых Беларусі з пралетарыятам Адэсы і Лодзі. Палітычную работу сярод салдат гарнізона вяла Брэсцкая ваенна-рэвалюцыйная арганізацыя РСДРП, якая ўзначаліла выступленні салдат 1905 і 1906 гадоў. У 1912 годзе ў горадзе створана праўдзісцкая група[28].

У Першую сусветную вайну Брэст-Літоўск 28 жніўня (8 верасня1915 года акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі[28]. Усё насельніцтва Брэста — хто пад уздзеяннем расійскай антынямецкай прапаганды, хто пад прымусам казакаў — вымушана было пакінуць горад і падацца ў глыб Расійскай імперыі. Чыгуначных вагонаў для эвакуацыі хапіла толькі на невялікую колькасць гараджанаў. Большасці ж брэсцкіх сем’яў, якія вымушаныя былі пакінуць свае дамы і нажытую гадамі маёмасць, давялося дабірацца ў цэнтральныя раёны імперыі на ўласных падводах і пешшу, многія на гэтым шляху загінулі ад голаду і хвароб[35].

Адступаючае расійскае войска мела загад падарваць фарты Брэсцкай крэпасці і масты, а сам горад — спаліць. Вельмі многія будынкі ў горадзе сапраўды былі зруйнаваны і спаленыя спецыяльнымі камандамі расійскай арміі[35]. За перыяд акупацыі (да канца 1918) у горадзе было спалена і разбурана 2500 будынкаў з 3670, узарвана частка ўмацаванняў крэпасці[15].

З 9 (22) снежня 1917 года менавіта ў будынках на тэрыторыі крэпасці праходзіла мірная канферэнцыя Савецкай Расіі і краін Чацвяртнога саюза[36], пасля перагавораў 3 сакавіка 1918 года ў будынку Белага палаца крэпасці быў падпісаны мірны дагавор[15].

4 сакавіка 1918 года ўрад Украінскай Народнай Рэспублікі абвясціў горада сваёй часткай. Разам з тым, пасля абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года, якое стала рэакцыяй беларусаў на Брэсцкі мір, што не ўлічваў інтарэсаў Беларусі, урад БНР абвясціў Брэст і ваколіцы тэрыторыяй беларускай дзяржавы. Тэрыторыя Палесся ад Брэста да Гомеля стала прадметам спрэчкі і перамоў паміж БНР і УНР[37]. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Брэст быў уключаны ў склад Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі, дзе стаў цэнтрам раёна[38]. Аднак на справе ўвесь гэты час, да лютага 1919 года, Брэст і ваколіцы знаходзіліся пад акупацыяй і поўным кантролем германскай арміі.

У пачатку студзеня 1919 года немцы пачалі эвакуіравацца з Брэст-Літоўска, эвакуацыя ішла на працягу месяца[39]. 9 лютага 1919 года польскія атрады з аператыўнай групы генерала А. Лістоўскага і ўланы ўвайшлі ў Брэст-Літоўск[39].

У складзе Польскай Рэспублікі

[правіць | правіць зыходнік]

9 лютага 1919 года ў Брэст-Літоўск увайшлі польскія атрады Віленскай самаабароны пад камандаваннем ротмістра Ежы Дамброўскага[pl]. Палякі панеслі невялікія страты, здабыўшы значную колькасць нямецкай тэхнікі[40]. 10 лютага 1919 года Віленскі атрад польскіх войск аб’яднаўся з атрадам 9-й пяхотнай дывізіі генерала Антонія Лістоўскага[pl][40][41]. У сакавіку 1919 — жніўні 1920 гадоў пад кіраўніцтвам ЦК КП(б)ЛіБ у горадзе і наваколлі дзейнічалі Брэсцкі падпольны камітэт КП(б)ЛіБ (старшыня Я. Б. Быкін) і Брэсцкае камуністычнае падполле[15][28].

Станіслаў Булак-Балаховіч з польскімі афіцэрамі ў Брэсце, 1920 год

26 лютага 1920 года было прынятае рашэнне перадыслакаваць у Брэст з Эстоніі Асобны атрад БНР пад камандаваннем генерала Станіслава Булак-Балаховіча. З 5 сакавіка цягнікамі з Дзвінску ў Брэст ген. С. Булак-Балаховіч змог перавесці толькі частку салдат свайго атрада, якія адмовіліся раззбройвацца[42]. Атрад генерала С. Булак-Балаховіча з некалькіх сотняў салдат быў размешчаны ў Брэсцкай крэпасці для падмацавання і перафарміравання і быў падпарадкаваны непасрэдна начальніку Польскай дзяржавы Юзафу Пілсудскаму.

1 жніўня 1920 года ў горад увайшлі часці Чырвонай Арміі, 19 жніўня 1920 года зноў заняты войскамі Польскай Рэспублікі[15][28].

Герб Брэста-над-Бугам узору 1938 года, паводле выявы на пячатцы магістрата XVI ст.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года Брэст-Літоўск у складзе Заходняй Беларусі адышоў да Польшчы, перайменаваны ў Брэст-над-Бугам і стаў цэнтрам Палескага ваяводства[28]. У 1921 годзе горад, цэнтр Брэсцкага павета, налічваў 1941 будынак, 29 460 жыхароў[15]. Тут працавалі чыгуначныя, швейныя, зброевая і механічныя майстэрні, тытуневая фабрыка, гарэлачны завод акцыянернага таварыства «Познань», піваварны завод «Карона», лесапільны завод, млын. Без расійскага рынку страцілі былое значэнне Дняпроўска-Бугскі канал і чыгуначны вузел. У 1920—1930 гадах дзейнічаў акруговы камітэт «Чырвонай дапамогі» — міжнароднай арганізацыі помачы барацьбітам рэвалюцыі (МАПР)[ru] Заходняй Беларусі. На працягу 1923—1938 гадоў дзейнічалі Брэсцкая акруговыя і гарадскія арганізацыі КПЗБ, КСМЗБ[28]; рэвалюцыйна-дэмакратычныя арганізацыі: Беларуская сялянска-работніцкая грамада, клуб «Змаганне»; культурна-асветніцкая арганізацыя Таварыства беларускай школы[15]. У 1922—1925 гадах баставалі рабочыя друкарні, тытунёвай фабрыкі, лесапільнага завода, чыгуначнікі, швейнікі і інш[28]. 21 лютага 1926 года адбылася дэманстрацыя беспрацоўных[15].

У студзені 1927 года ў Брэсце адбыўся суд, арганізаваны польскімі ўладамі, над групай дзеячаў КПЗБ, у т.л. В. З. Харужай, З. Ф. Паплаўскім[28]. У 1928—1930 гадах адбыліся выступленні рабочых лесапільных прадпрыемстваў, чыгуначнікаў[15].

У 1925 годзе пабудавана электрастанцыя. У 1929 годзе пражывалі 37 684 жыхары, дзейнічалі 2 бібліятэкі (гарадская і настаўніцкая), 2 кінатэатры, 19 школ (з іх 7 пачатковых, 7 прыватных, сярэдняя тэхнічная, гандлёвая, гарадская кваліфікацыйная, 2 рамесныя), 7 гімназій (у т.л. 1 дзяржаўная, 3 прыватныя польскія, 2 прыватныя яўрэйская, 1 прыватная руская), 3 бальніцы (гарадская на 60 ложкаў, чыгуначная на 150 ложкаў, яўрэйская на 90 ложкаў), некалькі прыватных лячэбніц.

21 чэрвеня 1929 года і 29 лістапада 1933 года да гарадской гміны Брэста былі далучаны часткі гмін Косічы[pl] і Камяніцы Жыравецкай[pl][43][44]. Сярод іншых у 1929 годзе ў межы горада былі ўключаны Граеўская Слабодка (іншая назва Граеўка), Кіеўская Слабодка (іншая назва Кіеўка), в. Шпановічы[15]. 1 снежня 1933 года далучана таксама частка гміны Кабыляны[pl][45].

У 1936 годзе ў горадзе 18 школ, 5 гімназій, 3 кінатэатры, бібліятэка. У 1937 годзе 51,2 тыс. жыхароў[28].

У Другой сусветнай вайне

[правіць | правіць зыходнік]
Танкі Рэно FT-17[ru] блакуюць Паўночную браму крэпасці, 1939 год

1 верасня 1939 года нацысцкая Германія напала на Польшчу, 14 верасня захапіла Брэст (акрамя крэпасці)[28]. У час абароны Брэсцкай крэпасці палякі за тры дні адбілі 7 атак нямецкіх атак, пры гэтым людзкія страты з боку абаронцаў склалі каля 40 %. Познім вечарам 17 верасня і ноччу з Цытадэлі выйшла большасць абаронцаў у напрамку Кодня, для прыкрыцця асноўных сіл у крэпасці засталіся добраахвотнікі. Толькі 18 верасня немцы з боку Цярэспаля ўвайшлі ў Цытадэль[46].

Урачыстая перадача Брэст-Літоўска і Брэсцкай крэпасці савецкаму боку 22 верасня 1939 года. На трыбуне — нямецкі генерал Гайнц Гудэрыян і савецкі камандзір брыгады Сямён Крывашэін.

17 верасня 1939 года Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую граніцу[28]. 20 верасня перадавыя часткі 29-й лёгкатанкавай брыгады 4-й арміі пад камандаваннем Сямёна Крывашэіна падышлі да Брэста. У горад была накіравана разведка, а ў штаб 29-й брыгады прыбыла нямецкая дэлегацыя[46]. Паводле савецка-нямецкага пратакола аб усталяванні дэмаркацыйнай лініі на тэрыторыі былой Польскай дзяржавы, падпісанага 21 верасня 1939 года прадстаўнікамі савецкага і нямецкага камандаванняў, горад адыходзіў да СССР. 22 верасня адбылася афіцыйная працэдура перадачы Брэст-Літоўска і Брэсцкай крэпасці савецкаму боку, у час якой па цэнтральнай вуліцы ўрачыстым маршам прайшлі нямецкія і савецкія падраздзяленні[47][48][49][50], пасля чаго ў цэнтр горада ўвайшлі падраздзяленні Чырвонай арміі[28][46].

З 4 снежня 1939 года — цэнтр Брэсцкай вобласці, з 15 студзеня 1940 года — аднайменнага раёна[15]. На 1 верасня 1940 года[28] ў горадзе 24 прамысловыя прадпрыемствы[15], 17 школ, 2 тэхнікумы, 3 вучылішчы, Рускі драматычны тэатр, 68,8 тыс. жыхароў[28].

У Вялікую Айчынную вайну Брэст у ліку першых прыняў на сябе ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 22 чэрвеня 1941 года быў захоплены. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці савецкімі воінамі доўжылася да канца ліпеня 1941 года[15]. Гітлераўцы ўстанавілі ў горадзе жорсткі акупацыйны рэжым[28]. Яны стварылі ў горадзе 4 канцлагеры з 8 аддзяленнямі і філіяламі[15], знішчылі звыш 40 тысяч чалавек (у вобласці больш за 83,9 тыс. чал.), зруйнавалі ўсе прадпрыемствы і культурна-асветныя ўстановы, 48,7 % жыллёвага фонду[28].

З пачаткам нямецкай акупацыі Брэст некалькі разоў мяняла сваю адміністрацыйную прыналежнасць. На пачатку акупацыі 1 жніўня 1941 года Брэст і ўся тагачасная Брэсцкая вобласць БССР, як і Беластоцкая вобласць, былі далучаны да Усходняй Прусіі і ўваходзілі ў склад Беластоцкай акругі[51]. Але ўжо 1 верасня 1941 года тэрыторыю Беларускага Палесся (Брэсцкая, Пінская і Палеская вобласці) разам Брэстам далучылі да Рэйхскамісарыята «Украіна». Генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ лічыў памылкай уключэнне поўдня Беларусі ў склад Рэйхскамісарыята «Украіна» і на нарадзе гебітскамісараў у Мінску ў красавіку 1943 года выказваў сваю нязгоду з перадачай апошняму «значнай часткі тэрыторыі Паўднёвай Беларусі», а таму прапаноўваў рэйхскамісару Украіны Эрыху Коху перанесці лінію падзелу да «пінскіх балот». Аднак гэта пытанне вырашала кіраўніцтва іншых устаноў Трэцяга Рэйху, у першую чаргу Галоўнае камандаванне сухапутных войскаў і кіраўніцтва міністэрства па занятых усходніх тэрыторыях. Менавіта рэйхсміністр Альфрэд Розенберг вызначыў мяжу паміж Украінай і Беларуссю на поўнач ад Прыпяці, бо такі падзел, хоць і не адпавядаў інтарэсам ваеннага кіраўніцтва, але забяспечваў Рэйхскамісарыят «Украіна» лесам і дрэваматэрыяламі, а таксама ствараліся ўмовы для выкарыстання сістэмы каналаў Прыпяці і чыгункі Брэст — Гомель[52].

1 верасня 1941 года а 12-й гадзіне дня была афіцыйна створана Генеральная акруга «Брэст-Літоўск» (ням.: Generalbezirk Brest-Litowsk)[53]. Месцазнаходжаннем генеральнага камісарыяту быў Брэст-Літоўск. На працягу восені 1941 года тут утварыліся кіруемыя органы новай грамадзянскай адміністрацыі — гебітскамісарыяту (акругі) ў Брэст-Літоўску. 1 студзеня 1942 года адбылося перайменаванне Генеральнай акругі «Брэст-Літоўск» у Генеральную акругу «Валынь-Падолле». Аднак да 19 чэрвеня 1942 года адміністрацыйны цэнтр акругі яшчэ знаходзіўся ў Брэст-Літоўску, пасля чаго яго перанеслі ў Луцк. 8 верасня 1942 года Брэсцкі гарадскі (ням.: Kreisgebiet Brest-Litowsk-Stadt) і Брэсцкі сельскі гебіт (ням.: Kreisgebiet Brest-Litowsk-Land) аб’ядналі ў адзін новы Брэсцкі гебіт (ням.: Kreisgebiet Brest Litowsk). У лютым 1944 года тэрыторыю Брэсцкага гебіта (а таксама Кобрынскага і Пінскага гебітаў) з Генеральнай акругі «Валынь-Падолле» перадалі ў склад Генеральнай акругі «Беларусь», якая ўваходзіла ў склад Рэйхскамісарыята «Остланд»[54].

У Брэсце дзейнічалі абласная і гарадская антыфашысцкія арганізацыі, патрыятычнае падполле, камсамольска-маладзёжнае падполле, падпольны абком КП(б)Б, партызанскае злучэнне, падпольны гаркам КП(б)Б, ЛКСМБ, у кантакце з якімі працавалі падпольныя камсамольскія органы. З мая 1942 года дзейнічала падпольная друкарня, выдаваліся падпісныя газеты «За Родину» і «Заря». Горад вызвалены 28 ліпеня 1944 года ў ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі[28] войскамі 1-га Беларускага фронту.

Пасляваеннае развіццё

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вызвалення горад паступова адрадзіўся і вырас у буйны прамысловы і культурны цэнтр Беларусі[15].

8 мая 1965 года Брэсцкай крэпасці было нададзена ганаровае званне крэпасць-герой, з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». У 1969—1971 гадах на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ўтварыўся мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

У пасляваенны перыяд у межы горада ўвайшлі навакольныя вёскі: Адамкова, Бярозаўка 1-я, Бярозаўка-2-я (усе 1958), Бярозаўка (1968), Валынка (у 1921—1939 гадах называлася Траўгутава), Вулька-Падгародска, Гузні (абедзве 1968), Дуброўка (1979), Кавалёва (1958), Кацельня-Падгародская (1968), Кацінбор (1979), Крушына (1968), Лысая Гара (1958), Пугачова (1979), Рэчыца, Трышын (абедзве 1968); Паўднёвы пасёлак (1958)[15].

З 1990 года Брэст — адзін з шасці абласных цэнтраў незалежнай Беларусі. Тут размясціліся Генеральныя консульствы Рэспублікі Польшча, Расійскай Федэрацыі і Украіны (закрыта з сакавіка 2022 года). З 1991 года працуе мытня «Заходні Буг». У 1996 годзе ўтварылася свабодная эканамічная зона «Брэст».

Са студзеня 2018 года ў горадзе праходзілі пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Брэст стаў адным з цэнтраў пратэстаў 2020—2021 гадоў[55]. 10 жніўня 2020 года тут праходзілі сутыкненні супрацоўнікаў АМАП з пратэстоўцамі, у час якіх карнікі ўжывалі светлашумавыя шашкі. 11 жніўня ў Брэсце быў паранены ўдзельнік пратэстаў Генадзь Шутаў. Яго ў крытычным стане перавялі ў шпіталь Міністэрства абароны, дзе 19 жніўня ён памёр[56]. 16 жніўня 2020 года ў Брэсце прайшоў Марш за свабоду  (бел. (тар.)).

Ужо ў 1945 годзе ў адпаведнасці з рашэннем Савета Міністраў БССР пачаліся работы па генеральным плане аднаўлення і рэканструкцыі Брэста. Распрацоўка яго вялася супрацоўнікамі інстытута «Белдзяржпраект» і была завершана ў 1948 годзе (план удакладняўся і карэкціраваўся архітэктарам Г. А. Парсаданавым да 1953 года). Генеральны план вызначаў напрамак развіцця горада на 2 пасляваенныя дзесяцігоддзі і прадугледжваў удасканаленне планіровачнай структуры горада, разбіваў усю тэрыторыю Брэста на планіровачныя раёны, якія, у сваю чаргу, дзяліліся на прамысловыя і жылыя раёны, мікрараёны. Горад развіваўся ва ўсходнім (раёны Кіеўка і Усходні), паўночным (Адамкава — Рэчыца — Граеўка) і часткова паўднёвых напрамках. Прадугледжвалася аднаўленне, рэканструкцыя і добраўпарадкаванне цэнтра горада і галоўных магістралей — вул. Леніна (звязвала Прывакзальную плошчу з набярэжнай р. Мухавец) і вул. Маскоўскай (пачыналася каля Брэсцкай крэпасці і пераходзіла ў шашу Брэст—Масква). Забудоўвалася плошча Леніна як адміністрацыйна-грамадскі цэнтр Брэста. У цэнтры ўзводзіліся 4—5-і павярховыя дамы (архітэктары А. Сувораў, З. Леўчанка); рэканструяваны чыгуначны вакзал (1956), пабудаваны універмаг (1955), гасцініца «Буг» (1958)[15].

Згодна з новым генеральным планам развіцця Брэста, які быў зацверджаны Саветам Міністраў БССР у 1965 годзе (распрацаваны ў інстытуце «Белдзяржпраект», архітэктары Ю. Глінка, Я. Ліневіч, А. Гарбачоў), далейшае развіццё горада адбывалася ва ўсходнім напрамку: ствараўся ўсходні прамысловы вузел, вялося будаўніцтва буйнейшага раёна Усход, які ўключае 7 мікрараёнаў і грамадскі цэнтр. Спрыяльным для прамысловага і жыллёвага будаўніцтва па генеральным плане з’яўляўся і паўднёвы напрамак. У 1976 годзе план быў скарэкціраваны да 2000 года ў Мінскім філіяле Цэнтральнага навукова-даследчага і праектнага інстытута горадабудаўніцтва (архітэктары Г. Булдаў, Р. Арцёмчык). У 1970-я гады пачалося асваенне зямель пад жылую забудову ў паўднёвым напрамку (левабярэжная частка р. Мухавец). Паўднёвы жылы раён разлічаны на 70—80 тыс. жыхароў і складаецца з 6 мікрараёнаў. У пачатку 1970-х гадоў у Брэсце сфарміравалася 6 раёнаў, дзе вялося будаўніцтва жылля: паўднёвы, цэнтральны, усходні, Граеўскі, Адамкова—Рэчыца і раён Камянецкай шашы. Паводле праекта планіроўкі цэнтра Брэста 1968 года (архітэктары В. Анікір, Г. Трушнікава) фарміруецца ансамбль грамадскіх будынкаў у раёне плошчы Леніна, рэканструюцца вуліцы Леніна і Савецкая, забудоўваецца Маскоўская вуліца[15].

У 1985 годзе ў Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытуце горадабудаўніцтва распрацаваны праект рэгенерацыі гістарычнай часткі Брэста, які прадугледжваў захаванне планіроўкі, што склалася гістарычна, як помніка горадабудаўніцтва. Гэты праект стаў першым вопытам у серыі праектаў рэгенерацыі гістарычных гарадоў Беларусі. У сувязі з будаўніцтвам прадпрыемстваў паўднёвага прамысловага вузла ў 1980-я гады асвойваецца новы раён горада — паўднёва-ўсходні (з 1983 года забудоўваецца мікрараён Паўднёвы Усход-3; архітэктары Карват, М. Козік). У паўднёвым прамысловым вузле размешчана машына-будаўнічае аб’яднанне[15].

У 1992 годзе БелНДІПгорадабудаўніцтва распрацаваў чарговы ген. план развіцця Брэста (галоўны архітэктар А. Зайцава), які прапануе канцэпцыю комплекснага развіцця горада. Адметнай асаблівасцю праекта з’яўляецца сацыяльная накіраванасць горадабудаўнічых рашэнняў. У ім больш поўна ўлічана інтэграцыя паміж горадам і сумежнымі з ім тэрыторямі. Умовы планіровачнага развіцця дазваляюць пашырэнне горада ў паўночным і паўднёвым напрамках. Асноўнае жыллёвае будаўніцтва весці на тэрыторыях, якія прымыкаюць да вул. Паркавай і працягу бульвара Шаўчэнкі ў паўднёвай частцы горада, да вул. Лейтэнанта Рабцава ў паўночнай частцы, а таксама да вуліцы Піянерскай у раёне Бярозаўкі. Актыўнаму асваенню належыць тэрыторыя, абмежаваная вул. Маскоўскай і р. Мухавец[15].

Метэаназіранні ў Брэсце вядуцца з 1834 года[57]. Клімат у раёне горада — умерана кантынентальны[57]. З-за ўплыву марскіх паветраных мас характэрна мяккая зіма і ўмерана цёплае лета. Цыклоны, якія з’яўляюцца прычынай гэтага, перамяшчаюцца з Атлантычнага акіяна з захаду на ўсход. Сярэдняя тэмпература студзеня −2,6 °C, ліпеня +19,3 °C. Гадавая колькасць ападкаў 609 мм. Сярэднегадавая тэмпература паветра ў Брэсце складае +8,2 °C, сярэднегадавая хуткасць ветру — 2,6 м/с, сярэднегадавая вільготнасць паветра — 76 %. Вегетацыйны перыяд доўжыцца 214 сутак[58].

У годзе ў сярэднім 160 дзён ідзе дождж, 68 дзён — снег. Туманы назіраюцца на працягу 33 дзён, навальніцы — 27 дзён[59].

Клімат Брэста (норма 1981-2010)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 15,9 17,2 22,6 30,7 32,1 34,3 36,6 36,7 34,4 26,4 19,0 14,5 36,6
Сярэдні максімум, °C −0,1 1,2 6,3 14,0 20,1 22,6 24,9 24,2 18,4 12,5 5,4 0,9 12,5
Сярэдняя тэмпература, °C −2,6 −1,9 2,2 8,7 14,5 17,1 19,3 18,5 13,3 8,3 2,7 −1,3 8,2
Сярэдні мінімум, °C −4,9 −4,5 −1,2 3,8 9,0 12,0 14,2 13,3 9,1 4,8 0,4 −3,5 4,4
Абсалютны мінімум, °C −35,5 −28,1 −22,6 −6,2 −4,2 2,1 5,8 1,3 −2,8 −9,9 −19,2 −25,1 −35,5
Норма ападкаў, мм 34 33 33 37 63 68 74 72 56 37 42 41 590
Крыніца: Надвор'е і клімат
Клімат Брэста за перыяд 2012—2022 гадоў
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 15,9 14,4 19,8 30,3 31,3 34,3 35,5 36,7 34,4 24,4 18,3 13,2 36,7
Сярэдні максімум, °C 0,6 2,2 7,1 14,2 20,0 24,7 26,0 25,5 19,5 13,0 6,8 2,3 13,5
Сярэдняя тэмпература, °C −1,9 −0,3 3,5 9,1 14,7 19,2 20,6 20,0 14,3 9,3 4,6 0,5 9,5
Сярэдні мінімум, °C −4,6 −2,7 −0,5 4,1 9,4 13,9 15,2 14,4 9,3 5,6 2,4 −1,2 5,5
Абсалютны мінімум, °C −21,6 −25,8 −19 −3,3 −1 6,5 8,6 7,4 0,9 −6,3 −10 −14,4 −26,1
Норма ападкаў, мм 36 34 33 39 67 68 83 62 50 42 39 40 557
Крыніца: www.weatheronline.co.uk экстрэмумы і ападкі з Кліматычнага манітора

Паводле фізіка-геаграфічнага раянавання, горад размешчаны на Высокаўскай раўніне ў межах заходняй часткі Беларускага Палесся — Брэсцкім Палессі[60].

Ад стацыянарных крыніц, размешчаных у горадзе, у атмасферу паступае 3,2 тыс. тон забруджвальных рэчываў, высокая доля выкідаў ад транспарту (для Брэсцкай вобласці дасягае 87 % ад усіх выкідаў)[60].

Гідраграфічная сітуацыя вызначаецца ракой Заходні Буг, якая праходзіць на паўднёва-заходняй ускраіне горада і Мухавец, які ўпадае ў яе і перасякае горад з усходу на захад. У межах горада рака Мухавец утварае шматлікія затокі, старыцы і выспы. У забудаванай частцы горада размешчана некалькі невялікіх сажалак. У поймах рэк развіта сістэма меліярацыйных каналаў, прымеркаваных пераважна да паўднёвай ускраіны[60].

Рэльеф мясцовасці, на якой размясціўся горад, вызначаецца размяшчэннем у межах Высокаўскай раўніны, а таксама далінамі рэк. Даліны рэк у межах горада шырокія, у раёне Брэсцкай крэпасці яны злучаюцца[60].

Паводле глебава-геаграфічнага раянавання, тэрыторыя Брэста адносіцца да Брэсцка-Драгічынска-Іванаўскага раёна. Натуральнае глебавае покрыва ў забудаванай частцы горада моцна змененае, на прысядзібных участках акультураны. Захаваныя на адкрытых прасторах (у лясах, лесапарках, водна-зялёнай сістэме) натуральныя глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, слабаглеяватыя на супесках, сустракаюцца дзярнова-глеяватыя і глеевыя на суглінках, супесках і пясках, а таксама тарфяна-балотныя (у поймах рэк)[60].

Паводле клімату Брэст размешчаны ў Паўднёвай агракліматычнай вобласці. Сума тэмператур паветра вышэй за +10 °C перавышае 2400 °C. Сярэдняя тэмпература ліпеня +18,0—18,5 °C, студзеня −4,5 °C. Абсалютны мінімум тэмпературы набліжаецца да —36 °C. За год выпадае менш за 600 мм ападкаў. Перыяд вегетацыі раслін складае 198—204 дні. Горад адносіцца да Паўднёвага раёна інтрадукцыі[60].

У складзе гарадскіх зямель Брэста лясныя масівы і дрэвава-хмызняковая расліннасць займаюць 20,2 %, ворныя землі — 12,2, землі пад воднымі аб’ектамі, лугамі і балотамі — 5, 5,2 і 1,7 % адпаведна, пад забудовай, дарогамі і камунікацыямі — 28,5 %[60]

Фізіка-геаграфічныя і глебава-кліматычныя ўмовы вызначылі асаблівасці натуральнай расліннасці, што расце на тэрыторыі горада, якая прадстаўлена лясамі, размешчанымі на паўночным усходзе, паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе горада, а таксама поймавымі лугамі і дрэвава-хмызняковай расліннасцю[60].

Лясы Брэста прымеркаваны да падзоны шырокалісцева-іглічных лясоў, размешчаны ў межах Бугска-Палескай геабатанічнай акругі, Бугска-Прыпяцкага лесарасліннага раёна[60].

Лугі прадстаўлены мурожнымі на незабудаваных участках у міжрэччах і надабалонных тэрасах і поймавымі — у далінах рэк Мухавец і Заходні Буг. На гарадской тэрыторыі яны досыць моцна антрапагенна ператвораны ў час добраўпарадкавання[60].

Ландшафтна-рэкрэацыйны комплекс

[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе маецца (2010) 5 паркаў (140,2 га), 13 сквераў (23,3 га), 6 бульвары (15,1 га), 1 сад (0,4 га), 7 азелянёных тэрыторый грамадскіх цэнтраў (12,0 га), водна-зялёная сістэма (499,5 га), 4 гарадскія пляжы (9,8 га), 7 асабліва ахоўных тэрыторый (70,1 га), а таксама гарадскія лясы, лесапаркі і іншыя азелянённыя тэрыторыі (1282,0 га)[61].

Ландшафтна-рэкрэацыйны комплекс Брэста складаецца як з добраўпарадкаваных тэрыторый: паркаў (з улікам Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць» — 117,3 га), сквераў (74,7 га), бульвараў (39,1 га), азелянёных тэрыторый водна-зялёнай сістэмы (107 га з улікам тэрыторый, якія прылягаюць да вяслярнага канала), так і рэкрэацыйных лясоў, якія займаюць амаль 80 % у структуры комплексу[60].

Станам на 2019 год у горадзе маецца 9 асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, сярод якіх біялагічныя заказнікі мясцовага значэння Барбастэла (6,61 га) і Брэсцкі (66,71 га), батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння елкі звычайныя змеепадобнай формы «Брэсцкія», помнікі прыроды мясовага значэння бук лясны, вішня птушыная, дуб чарэшчаты, плюшч звычайны, тарфянік Дуброўка, Брэсцкая крынічная струга[62].

Узровень азелянення горада складае 21,4 %, што значна ніжэй за норму (40 %), забяспечанасць насаджэннямі агульнага карыстання — 76,6 м²/чал. пры норме для буйных гарадоў 10—11 м²/чал.[63].

Размяшчэнне аб’ектаў агульнага карыстання ландшафтна-рэкрэацыйнага комплексу Брэста арганізавана неадпаведна месцам лакалізацыі рэкрэацыйнага попыту. У цэнтры горада забяспечанасць насельніцтва аптымальная, на некаторых участках вышэй за існую норму. На перыферыі горада, у тым ліку і ў раёнах высакашчыльнай шматкватэрнай забудовы, дзе пражывае значная частка гараджан, адзначаецца іх дэфіцыт. Найбольшы дэфіцыт — на ўчастках, ізаляваных ад аб’ектаў рэкрэацыі прамысловымі зонамі, спецтэрыторыямі, чыгункай, г. з. у граніцах вуліц Фартэчнай, Кіжаватава, Чыгуначнай, на паўночным захадзе Брэста. Пры ўліку лясоў і рэзервовых азелянёных тэрыторый сітуацыя некалькі змяняецца ў паўночна-ўсходняй частцы горада. Аднак у яго паўночна-заходняй частцы на ўчастках жылой забудовы, якія акружаны прамзонамі, спецтэрыторыямі, чыгункай і характарызуюцца адсутнасцю добраўпарадкаваных рэкрэацыйных аб’ектаў, а таксама рэзерву для іх стварэння, дэфіцыт захаваецца[60].

Паводле папярэдніх дадзеных у межах горада насяляюць і растуць больш за 40 ахоўных відаў (у тым ліку 24 віды раслін і каля 20 відаў пазваночных жывёл). Такія лічбы ідуць побач з колькасцю ахоўных відаў на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях[64]

Падзяляецца на 2 раёны — Ленінскі і Маскоўскі.

Мікрараёны: Адамкова, Бярозаўка, Валынка, Вулька, Вычулкі, Гершоны, Граеўка, Дуброўка, Новыя Задворцы, Старыя Задворцы, Кіеўка, Кавалёва, Кацін Бор, Лысая Гара, Паўднёвы, Плоска, Пугачова, Рэчыца, Трышын, Усход.

Насельніцтва Брэста на 1 студзеня 2020 года склала 339 700 чалавек. Брэст — найбуйнейшы горад Брэсцкай вобласці і шосты па колькасці насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь пасля Мінска, Гомеля, Віцебска, Магілёва і Гродна. За 1959—2019 гады колькасць насельніцтва горада вырасла амаль у 5 разоў[65].

Год Колькасць
1390 2 000
1450 5 000 [66]
1825 11 000 [67][68]
1861 20 900 [68][67]
1897 46 600 [68][67]
1959 73 600 [69][70]
1970 121 600 [69][70]
1979 171 000 [69][70]
1985 230 000 [69][70]
Год Колькасць
1996 285 000 [71]
1998 297 000 [72][73]
2001 288 812 [71]
2002 290 673 [71]
2003 291 855 [71]
2004 292 937 [71]
2005 293 700 [71]
2006 293 922 [71]
2007 295 012 [71]
Год Колькасць
2008 302 806 [71]
2009 309 764 [74]
2010 309 204 [75]
2011 313 045 [71]
2012 316 963 [71]
2013 321 184 [71]
2014 324 090 [76][71]
2015 327 290 [77][71]
2016 330 147 [78][71]
Год Колькасць
2017 332 557 [79][71]
2018 334 463 [80][71]
2019 338 979
2019 336 183 [81][71]
2020 339 519 [82][71]
2021 340 318 [83]
2022 340 723 [84]
2023 342 461 [85]
2024 344 470 [4]

Брэст — буйны прамысловы цэнтр Беларусі, пры гэтым 70 % усёй прамысловасці горада — перапрацоўчыя прадпрыемствы (2021 г.)[86].

У 1996 годзе створана свабодная эканамічная зона «Брэст»[87].

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Найбуйнейшыя прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі: Брэсцкі электратэхнічны завод, «Брэстгазаапарат», Брэсцкі завод сельскагаспадарчага машынабудавання, Брэсцкі машынабудаўнічы завод, Брэсцкі электралямпавы завод і інш.

Вядучыя прадпрыемствы харчовай галіны прамысловасці: Брэсцкі лікёра-гарэлкавы завод «Белалка», «Савушкін прадукт», мясакамбінат, СП «Санта Брэмар» і іншыя.

З галін лёгкай прамысловасці развіты трыкатажная (Брэсцкі панчошны камбінат), вытворчасць дываноў і дывановых вырабаў (Брэсцкі філіял ААТ «Віцебскія дываны») і інш.

Дзейнічаюць прадпрыемствы і іншых галін прамысловасці.

Брэст — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння.

Гасцініцы «Беларусь», «Брэст-Інтурыст», «Буг» і іншыя[87].

У межах горада находзяцца 4 ведамасных санаторыя-прафілакторыя, у т.л. РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Брэсцкі чыгуначны вакзал

Вузел аўтамабільных дарог і чыгунак у напрамку на Баранавічы, Лунінец, Ковель, Беласток, Варшаву. На тэрыторыі горада 3 памежных пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.

За 3,5 км на ўсход ад Брэста знаходзіцца Аэрапорт Брэст (міжнародны код — BQT), які быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1976 годзе. У 1986 годзе Брэсцкаму аэрапорту нададзены статус міжнароднага, магчымая колькасць пасажыраў складае 400 чалавек за гадзіну.

У лютым 1947 года з’явіўся гарадскі аўтобус і таксі, у 1969 годзе — маршрутнае таксі, у 1981 годзе — тралейбусы[88].

У 1940 годзе заснаваны Брэсцкі рачны порт.

Мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой з музеем Брэсцкай крэпасці-героя (Пабудова мемарыялу ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам народнага архітэктара СССР У. А. Караля, урачыстае адкрыццё адбылося 25 верасня 1971 года), Брэсцкі абласны краязнаўчы музей з філіялам — археалагічным музеем «Бярэсце», Брэсцкі чыгуначны музей, Музей гісторыі горада Брэста, Брэсцкі музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», музей прыроды, музей авіацыі і касманаўтыкі (у мікрараёне Усход)

У Брэсце дзейнічае Брэсцкі тэатр драмы, Брэсцкі абласны тэатр лялек, Брэсцкая абласная філармонія, 2 кінатэатры і інш. У рэпертуары Брэсцкага лялечнага тэатра сёння каля 30 дзіцячых і сямейных спектакляў. Праводзяцца фестывалі: міжнародны класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары», «Беларуская музычная восень», гарадскія «Залатая восень», «Брэсцкі баль», міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» і фестываль беларускага нацыянальнага кіно.

Працуе Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага.

Штогод у Брэсце праводзіцца амаль 2 тыс. мерапрыемстваў, у тым ліку міжнародныя і рэспубліканскія. У горадзе працуюць два прафесійныя тэатры, філармонія, 12 дамоў культуры, 85 бібліятэк. У 2014 годзе Брэст атрымаў статус «Горад, дружалюбны дзецям». У 2015 годзе Брэст з’яўляўся культурнай сталіцай Беларусі.

32 агульнаадукацыйныя школы, 6 гімназій, 2 ліцэі.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы:

Сярэднія спецыяльныя ўстановы:

У адукацыйных установах горада працуе 18 музеяў розных профіляў: гісторыка-краязнаўчыя, этнаграфічныя, ваеннай славы, мемарыяльныя, у тым ліку музей Баявой Славы гімназіі № 1, музей «Хлапчукі несмяротнага Брэста» паста Памяці ля Вечнага агню мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», краяназнаўчы музей «Амістад» гімназіі № 5.

Буйныя спартыўныя збудаванні — спартыўны комплекс «Брэсцкі», Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж, Брэсцкі лядовы палац спорту, картынг-стадыён і інш.

У горадзе дзейнічаюць 18 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. У мікрараёне Кіеўка размешчаны стадыён «Лакаматыў». У абласным спартыўным комплексе «Брэсцкі» адбываюцца трэніроўкі і гульні футбольнага клуба Дынама Брэст.

Газеты

  • «Брестский вестник»
  • «Вечерний Брест»
  • «Заря»
  • «Духовный вестник»

Радыё

Тэлебачанне

  • Брэсцкая тэлерадыёкампанія (ТРК-Брэст)
  • «Буг-ТВ» (камерцыйны канал)
Вуліца Савецкая, студзень-2017. Адна з вуліц у цэнтральнай часцы горада. Пешаходная.

Брэсцкая крэпасць

Сакральная архітэктура

Помнікі савецкага часу

Помнікі часоў II Рэчы Паспалітай (1918—1939)

Архітэктура часоў Расійскай імперыі

Археалагічныя славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Сустракаюцца таксама назвы Берасце і Бярэсце.
  1. https://blr.belta.by/president/view/upraulentsy-mjastsovaj-vertykali-dyrektary-pradpryemstvau-i-namesniki-ministrau-kadravy-dzen-u-126324-2023/
  2. Большая Советская Энциклопедия, том 4: Атоллы — Барщина — 1926. — Т. 4.
  3. https://bigenc.ru/geography/text/5618282
  4. а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  5. Перепись населения Республики Беларусь 2009 года. Национальный состав населения Брестской области. (руск.)
  6. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  7. Государственный земельный кадастр Республики Беларусь Архівавана 24 верасня 2015. (по состоянию на 1 января 2012 г.)
  8. РЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 11 сентября 2012 г. № 219 Об изменении границ некоторых административно-территориальных единиц Брестской области Архівавана 11 снежня 2013.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Жураўскі А. І. Старадаўнія назвы гарадоў Беларусі Архівавана 26 верасня 2011. // Навіны Беларускай акадэміі — Мінск. — 1992. — № 31 (660). — С. 3—5.
  11. а б в г д е ё Вячорка В. Аддайма Брэст брэтонцам!, Радыё Свабода, 3 ліпеня 2014 г.
  12. Хроніка Вартберга.
  13. В. Н. Топоров. Прусский язык. A-D. Москва, 1975. С. 247.
  14. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 69.
  15. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах ац ач аш аэ аю ая ба бб бв бг бд бе бё бж бз бі бк бл бм бн бо бп бр бс бт бу бф Брэст // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
  16. Жураўскі А. Старадаўнія назвы гарадоў Беларусі // «Навіны Беларускай акадэміі» № 31 (660), 14 жніўня 1992. С. 3—5.
  17. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 36.
  18. а б в Лемцюгова В. П. : Прадмова да даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь». Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2016. Праверана 21 жніўня 2017.
  19. а б в г Мухін В. Спрадвечныя назовы(недаступная спасылка) // «Студэнцкая думка», ?.
  20. а б Дайлід П. Берасце, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам, Брэст…(недаступная спасылка) // «Газета для вас» № 712, 20 жніўня 2009.
  21. Календарь-Справочникъ гор. Брестъ-Литовска на 1912 годъ. Изд. Я. М. Хмѣлевскаго. С. 32.
  22. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 85.
  23. Лысенко, П. Ф. Берестье. — Мн., 1985. — С. 11.
  24. а б в г д е ё ж з і к л Брэст // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1: А―К. — 496 с. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  25. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э Берасце // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  26. Лысенка, П. Ф. Берестье… — С. 12.
  27. Карамзин, Н. Н. История государства Российского. Т. II—III. — М., 1991. — С. 196.
  28. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах ац ач аш аэ аю ая Брэст // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  29. а б в Лысенко, П. Ф. Берестье… — С. 14—20.
  30. Irena Ławrowska. Analysis of the Territorial Layout of Brest Litovski (XIV—XVI century). Structural Analysis of Historical Constructions- Jerzy Jasieńko(ed) © 2012 DWE, Wrocław, Poland, ISSN 0860-2395, ISBN 978-83-7125-216-7. — S. 1220—1230.
  31. берасцейскія друкарні // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  32. Курукин И. В., Булычев А. А. Повседневная жизнь опричников Ивана Грозного. — Москва: Молодая гвардия, 2010. С. 336.
  33. Гладыщук А. А. Никитчик А. Д. Инвентари Берестейского замка и города после 1660 года // Вестник Брестского государственного технического университета. — № 6. — 2013. С. 42. [1] Архівавана 23 снежня 2018.
  34. Таўціева З. Х. Брэсцкая метэаралагічная станцыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 342. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  35. а б Рубашевский Ю. Сто лет назад Брест был сдан австрийцам Архівавана 4 лістапада 2016. // Вечерний Брест, 21 августа 2015 г.
  36. В. М. Бароўская. «Здольны на хітрасць» — беларускае пытанне ў дзейнасці А. А. Іофе Архівавана 26 лістапада 2019.
  37. Лебедзева В. Дыпламатычная місія БНР у перамовах з Украінай (1918 г.) Архівавана 19 лістапада 2008. // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 15.
  38. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  39. а б 13 жніўня 2015 г. — 100 гадоў з часу акупацыі г. Брэста вайскамі кайзераўскай Германіі падчас Першай сусветнай вайны (1915)
  40. а б Rąkowski 2005, p. 29.
  41. Самаабарона Літвы і Беларусі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  42. Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследаванні / пераклад, прадмова, каментары А. Вашкевіча, А. Чарнякевіча, Ю. Юркевіча. — 2. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — С. 151—152. — 470 с. — 750 экз. — ISBN 978-5-9904531-9-7.
  43. Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 31 maja 1929 r. o rozszerzeniu granic miasta Brześcia n/Bugiem w powiecie brzeskim, województwie poleskiem, Dz. U. Nr 43, poz. 354 Архівавана 12 чэрвеня 2012. (польск.)
  44. Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 15 listopada 1933 r. o rozszerzeniu granic miasta Brześcia n/Bugiem w powiecie brzeskim, województwie poleskiem, Dz. U. Nr 93, poz. 716 Архівавана 12 чэрвеня 2012. (польск.)
  45. Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 28 listopada 1933 r. o zmianie granic województw lubelskiego i poleskiego (Dz. U. Nr 94 poz. 719) Архівавана 9 кастрычніка 2016. (польск.)
  46. а б в 22 верасня 2019 г. — 80 гадоў з дня ўступлення Чырвонай арміі ў г. Брэст у час Вызваленчага паходу ў Заходнюю Беларусь (1939)
  47. Кривошеин С. М. Междубурье. — Воронеж: Центрально-Черноземное книжное издательство, 1964. — С. 250−262. — 15 000 экз. Архівавана 12 чэрвеня 2010.
  48. Martin Kitchen. A World in Flames: A Short History of the Second World War (англ.). — Longman, 1990. — С. 74. — ISBN 0582034086.
  49. Raack Richard C. Stalin's Drive to the West, 1938-1945. — Stanford University Press, 1995. — С. 58. — ISBN 0804724156.
  50. М. И. Семиряга. Тайны сталинской дипломатии. 1939—1941. — М.: Высшая школа, 1992. — 303 с.
  51. Золотарев В., Кульков Е. Генеральный план «Ост» // Международная жизнь. — МИД РФ, 2011. — № 6.
  52. [2](недаступная спасылка)
  53. Territoriale Veränderungen in Deutschland und deutsch verwalteten Gebieten 1874—1945. (ням.)
  54. Territoriale Veränderungen in Deutschland und deutsch verwalteten Gebieten 1874—1945. (ням.)
  55. Кого и за что судят в Бресте после протестов, Deutsche Welle, 28.08.2020 г.
  56. Сьледчы камітэт апісаў абставіны забойства берасьцейца падчас акцыі пратэсту . Радыё Свабода (19 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2020. Праверана 10 верасня 2020.
  57. а б Брест. Энциклопедический справочник. — Мн.: Белорусская энциклопедия им. П. Бровки, 1987. — С. 9.
  58. «Пасля раздзела Рэчы Паспалітай», gerb.brestobl.com (Праверана 27 красавіка 2009)
  59. Надвор'е і Клімат. Клімат Брэста
  60. а б в г д е ё ж з і к л Кравчук, Л. А. Структурно-функциональная организация ландшафтно-рекреационного комплекса в городах Беларуси / Л. А. Кравчук. — Минск: Беларус. навука, 2011. — 171 с. — ISBN 978-985-08-1264-3. стар. 90-91
  61. Экалагічны бюлетэнь за 2010 год. Глава 10. Зялёныя насаджэнні і прыродныя экасістэмы ў гарадах
  62. Особо охраняемые природные территории (ООПТ) Брестской области
  63. Экалагічны бюлетэнь за 2009 год. Глава 10. Зялёныя насаджэнні і прыродныя экасістэмы ў гарадах
  64. Брест перегоняет многие заказники по количеству редких видов животных и растений! Архівавана 26 верасня 2016. (руск.)
  65. https://www.belstat.gov.by/upload/iblock/cff/cff240929a52d907db4b984b367395c7.pdf Архівавана 31 жніўня 2021.
  66. (unspecified title) — 2003.
  67. а б в https://web.archive.org/web/20071215210620/http://www.brest.by/city.php?gid=61
  68. а б в http://www.brest.by/city.php?gid=61
  69. а б в г http://city.brest.by/article_in.php?tc=3&tc2=27&id=67
  70. а б в г https://web.archive.org/web/20071114220336/http://city.brest.by/article_in.php?tc=3&tc2=27&id=67
  71. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т https://brest.belstat.gov.by/upload/2021/demogr/%D0%A7%D0%B8%D1%81%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%8C%20%D0%BD%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F%20%D0%BF%D0%BE%20%D1%80%D0%B0%D0%B9%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%BC%20(BrestReg)1.xlsx
  72. http://otpusk-info.ru/journey/dictionary/geographic-names/fc/slovar-193-6.htm#zag-730
  73. Слоўнік сучасных геаграфічных назваў / пад рэд. V. Kotlyakov — 2003. — 832 с.
  74. Вынікі перапісу 2009 года
  75. https://web.archive.org/web/20100918054456/http://belstat.gov.by/homep/ru/publications/population/2010/sbornik_population_2010.rar
  76. http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/regions_current_data/vol_1/11.pdf
  77. Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа
  78. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016. — С. 5.
  79. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017. — С. 5.
  80. Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 5.
  81. http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/publications/izdania/public_bulletin/index_13322/
  82. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  83. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  84. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  85. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  86. Рагачук: эканоміка Брэста паказала ў 2021 годзе рэкордны вынік
  87. а б Брест // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
  88. Расклад руху брэсцкіх тралейбусаў на вясну 2013 года
  89. Ашдод и Брест — побратимы. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2012. Праверана 25 красавіка 2015.
  90. Брест и грузинский Батуми стали городами-побратимами Архівавана 25 красавіка 2015.
  91. Пол-Европы на двух колесах. Вечерний Брест (2 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2013. Праверана 21 сакавіка 2012.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
  • Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.
  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
  • 3абела Т. І. Места Берасцейскае ў XVI сталецці: (Сац.-экан. нарыс). Мн., 1930;
  • Зоненберг X. История города Брест-Литовска, 1016—1907: По достоверным источникам и правдоподобным умозаключенням. Варшава, 1908;
  • Штыхов Г. В. Города Белоруссии по летописям и раскопкам (IX—XIII вв.). Мн., 1975;
  • Науменко В. Я. Брест: Ист.-экон. очерк. 2 изд. Мн., 1977;
  • Лысенко П. Ф. Открытие Берестья. Мн., 1989.
  • Rąkowski, Grzegorz (2005). "Brześć — brama Polesia". Czar Polesia. Smak Kresów. Pruszków: Rewasz. ISBN 83-85557-92-X.

Тапаграфічныя карты

  • [3] Брест. Маштаб: 1 : 200 000. Стан мясцовасці на 1972-1985 год. Выданне 1986 г. (руск.)