Вікіпедыя:Праект:Ці ведаеце вы/Падрыхтоўка/Архіў
Выгляд
9 лістапада 2024 года
[правіць зыходнік]- Тэарэма Паскаля ўстанаўлівае важныя праектыўныя ўласцівасці канічных сячэнняў.
- Гідрастатычны парадокс заключаецца ў несупадзенні вагі вадкасці, налітай у пасудзіну, з сілай ціску на дно гэтай пасудзіны.
- У генах эўгленавых пратыстаў знойдзены інтроны III групы.
- На з’езд еўрапейскіх манархаў у Луцк прыбыло ў некалькі разоў больш людзей, чым насельніцтва горада.
- Пілігрымы прынеслі да абраза Маці Божай Чэнстахоўскай шматлікія ахвяраванні і дары.
- Тастамент апошняга з роду князёў Саламярэцкіх быў прызнаны несапраўдным.
- Ваенна-паветраныя сілы Катангі выкарыстоўвалі самаробныя авіябомбы з гранат і бутэлек.
20 верасня 2024 года
[правіць зыходнік]- На дыяграме стану рэчыва існуе пункт, дзе ў раўнавазе знаходзяцца адразу тры яго фазы.
- Узбуджальнік эпідэмічнага сыпнога тыфу з’яўляецца найбліжэйшым родзічам мітахондрый.
- Некаторыя марскія малюскі здольныя ўскосна выконваць?! працэс фотасінтэзу.
- У траецкіх песнях асабліва персаніфікаваны вобраз бярозы.
- У Сярэднявеччы Познань была адной з галоўных рэзідэнцый польскіх князёў.
- Польскі прафесар даваў паказанні камісіі Кангрэса ЗША па расследаванні Катынскага расстрэлу ў масцы з меркаванняў бяспекі.
- Самы поўны ў свеце каталог моў выдае амерыканская евангельская хрысціянская арганізацыя.
9 жніўня 2024 года
[правіць зыходнік]- Біялюмінесцэнцыя з’яўляецца асобным выпадкам хемілюмінесцэнцыі.
- Неандэртальцы валодалі тэхнікай прадзення.
- У ведыйскай рэлігіі Адзіці выступае ўвасабленнем жаночага пачатку і мацярынства.
- Фламандскі картограф Герард Меркатар назваў свой збор карт у гонар міфічнага караля Лівіі.
- Пахавальная працэсія актрысы нямога кіно сабрала трыста тысяч чалавек.
- Часовы рабоча-сялянскі ўрад Украіны да пачатку 1919 года размяшчаўася ў Суджы.
- ЗША праз Балгарыю ў Беларусі набывалі супрацьтанкавыя ракеты для сірыйскіх паўстанцаў.
20 ліпеня 2024 года
[правіць зыходнік]- Мас-спектраметрыя заснавана на вызначэнні масы часціц, што ўтвараюцца пры іанізацыі малекул.
- Для рыб атрада гімнотападобных характэрна наяўнасць электрычных органаў.
- У XIX стагоддзі выявілася, што аксіёма Архімеда выконваецца не заўсёды.
- Адным з самых вядомых выпадкаў літаратурнай інквізіцыі стала пакаранне нашчадкаў і цела кітайскага паэта.
- Гарадскія ўлады Сан-Францыска аплачвалі жыллё для самаабвешчанага імператара Злучаных Штатаў.
- Першым эстонскім нацыянальным балетам стаў «Дамавік».
- У фантастычным фільме «Назад у будучыню» пад машыну часу быў мадыфікаваны аўтамабіль.
12 чэрвеня 2024 года
[правіць зыходнік]- Мерай таго, наколькі моцна аптычная сістэма збірае або рассейвае святло, з'яўляецца фокусная адлегласць.
- Тапаграфічныя ўмоўныя знакі на картах рознага маштабу маюць адзіную аснову паводле малюнка, колеру і шрыфтоў.
- Абсалютная вільготнасць паветра на Беларусі летам значна большая, чым зімой.
- Чукоцкае пісьмо, створанае Тэневілем, выступае прыкладам зараджэння пісьмовый традыцыі пры мінімальным уздзеянні звонку.
- Бібліятэка Вільнюскага ўніверсітэта найстарэйшая і адна з самых буйных у Літве.
- Другаснае закісанне віна мае адбывацца ў іншым посудзе, а не ў тым, які выкарыстоўваўся для пачатку працэсу.
- Для візуальнай праверкі якасці яек выкарыстоўваецца аваскоп.
24 мая 2024 года
[правіць зыходнік]- Прасторавае размяшчэнне атамаў вугляроду ў малекуле адамантана паўтарае размяшчэнне атамаў у крышталічнай рашотцы алмаза.
- Жывёлы абісальнай зоны акіяна часта валодаюць біялюмінесцэнцыяй.
- Карэйскі мастак Чон Сон адмовіўся ад канонаў кітайскага стылю жывапісу і набыў шматлікіх паслядоўнікаў.
- Астранамічная абсерваторыя, заснаваная ў Віленскай акадэміі ў 1753 годзе, стала чацвёртай па ліку ў Еўропе.
- Вялікабрытанія, каб прадухіліць уступленне Іспаніі ў Другую сусветную вайну, падкупіла асабістага сябра Франсіска Франка.
- Былы вайсковец Вафен-СС даслужыўся да афіцэра ў арміі Ізраіля, выдаючы сябе за яўрэя.
- Найбуйнейшая канцэртная зала Еўропы знаходзіцца ў французскім Нантэры.
28 красавіка 2024 года
[правіць зыходнік]- Талочныя песні суправаджалі працу беларускага земляроба і на сяўбе, і на жніве.
- Бацька японскага капіталізму прымаў удзел у стварэнні звыш ста кампаній і каля трыццаці каледжаў і ўніверсітэтаў.
- Першы нацыянальны манумент у ЗША, прысвечаны не прэзідэнту, быў адкрыты ў гонар вучонага-батаніка.
- Заснавальніку сучаснай кітайскай арніталогіі паступіць ва ўніверсітэт дапамог памідор.
- Замежныя камандзіроўкі ваенных саветнікаў і ваенспецоў спрыялі іх кар’ернаму росту ва Узброеных сілах СССР.
- Папулярнасці локшыны хуткага прыгатавання ў Японіі спрыялі захоп закладніцы і яго асвятленне ў СМІ.
20 красавіка 2024 года
[правіць зыходнік]- Засуха 2100-х гадоў да н.э. была адной з найбольш цяжкіх, па выкліканых ёю сацыяльных узрушэннях, кліматычных падзей галацэну.
- Тамборская мова з інданезійскага вострава Сумбава цалкам загінула падчас вывяржэння вулкана.
- Ацтэкі лячылі жываты і сэрцы рукамі д’ябла.
- Першы ў гісторыі начны паветраны таран здзейснены на самалёце І-15.
- Апошні прысуд па справе аб знішчэнні Хатыні вынесены ў 2024 годзе.
- У амерыканскім Карбандэйле можна было назіраць два поўных сонечных зацьменні з інтэрвалам у сем гадоў.
- Уінсарскі ўніверсітэт з’яўляецца самым паўднёвым у Канадзе.
3 красавіка 2024 года
[правіць зыходнік]- Адзіны ў свеце падводны пласціністы грыб расце ў верхнім басейне ракі Роўг у ЗША.
- Паводле генетычных даследаванняў сучасная буйная рагатая жывёла паходзіць ад васьмідзесяці тураў, прыручаных у Анатоліі і Сірыі.
- У многіх раёнах Аўстраліі сустракаюцца здзічэлыя коні.
- Пасля далучэння зямель Беларусі да Расійскай імперыі пачаліся масавыя падараванні сялян чыноўнікам.
- Лідскі аэрадром з’яўляецца адным з найстарэйшых у свеце.
- Беларускія спецслужбы дапамаглі літоўскім уладам затрымаць кіраўніка Камуністычнай партыі Літвы.
- Ужыванне трусінага малака можа дапамагчы людзям пасля трансплантацыі.
14 сакавіка 2024 года
[правіць зыходнік]- Паблізу Лафатэнскіх астравоў у Нарвежскім моры фарміруецца сістэма магутных віроў.
- Спосаб, якім японскія рыбакі запісвалі ўлоў, стаў самастойным відам мастацтва.
- Абарона Смаргоні ў час Першай сусветнай вайны працягвалася васямсот дзесяць дзён.
- Першы кавалер чатырох ордэнаў Чырвонага Сцяга два з іх атрымаў у час савецка-польскай вайны на тэрыторыі Беларусі.
- Маладая жанчына была пакінута на востраве Урангеля і здолела выжываць там амаль два гады разам з коткай.
- Двухтысячагадовую гісторыю Чаншы знішчыў пажар, учынены людзьмі, якія хацелі зберагчы горад ад захопу.
- На Спецыяльнай Алімпіядзе няма мэты выявіць наймацнейшага і зафіксаваць спартыўныя рэкорды.
29 лютага 2024 года
[правіць зыходнік]- Эктапічная рэкамбінацыя часта прыводзіць да храмасомнай перабудовы.
- На паўднёвым захадзе Мадагаскара ўтварыўся ўнікальны калючы лес.
- Заваяванне Харэзма манголамі пачалося з аблогі гарнізонаў і ўмацаванняў на рацэ Сырдар’і.
- Літара Ŭ была першы раз выкарыстана ў беларускамоўных дыялогах герояў кнігі Габрыэля Асоўскага.
- Земская рэформа ў Расійскай імперыі прадугледжвала стварэнне органаў мясцовага самакіравання ў сельскай мясцовасці.
- Дачка канадскага лекара засведчыла, што ён быў прататыпам Індыяны Джонса.
- У чатырохразовага алімпійскага чэмпіёна па кіданні дыска на працягу ўсёй кар’еры не было трэнера.
20 лютага 2024 года
[правіць зыходнік]- Некалькі скачкоў канцэнтрацыі ізатопу вугляроду-14 у атмасферы дапамагаюць датаваць падзеі мінулага.
- Самае атрутнае дрэва ў свеце мае плады вельмі падобныя на звычайныя яблыкі.
- З гемалімфы мечахвостаў атрымліваюць рэактыў для праверкі стэрыльнасці медыцынскіх прэпаратаў.
- Чатырохгадовы канфлікт у Танзаніі стаў першай зарэгістраванай вайной малпаў.
- За часамі кіравання імператара Мікалая I у Расійскай імперыі праводзілася інвентарная рэформа.
- У гісторыю Казахстана Фаціма Габітава ўвайшла як жонка і муза трох выбітных асоб.
- Нью-Мексіканскі высакагорны ўніверсітэт мае галоўны кампус у Лас-Вегасе.
9 лютага 2024 года
[правіць зыходнік]- Кветкавая расліна сямейства астравых знікла ў прыродзе, бо пахла шакаладам.
- Некаторыя жукі здольныя жыўцом праходзіць праз стрававальную сістэму жаб.
- Адно з найбольш значных масавых выміранняў з’яўляецца амаль выключна вынікам чалавечай дзейнасці.
- Зборшчыкі ахвяраванняў для цэркваў з Іванава мелі сваю сакрэтную гаворку.
- Сын былога афраамерыканскага раба стаяў ля вытокаў развіцця навуковага бавоўніцтва ва Узбекістане.
- Вынікам мядовага месяца амерыканскай даследчыцы сталі першая жаночая зімоўка і цяжарнасць у Антарктыдзе.
- Самая высакагорная міжнародная шаша ў свеце злучае Пакістан і Кітай.
27 студзеня 2024 года
[правіць зыходнік]- Найбольш распаўсюджаным тыпам зорных сістэм з’яўляюцца дыскавыя галактыкі.
- Самкі некаторых павукоў кормяць дзіцянят уласнымі вантробамі.
- Самы вялікі з захаваных калцеш знойдзены на паселішча вікінгаў у Англіі.
- Арнамент німба на іконе «Маці Божая Адзігітрыя» са Слуцкага раёна ўласцівы італа-крыцкай школе жывапісу.
- Гродзенскі гадзіннік на вежы касцёла Святога Францыска Ксаверыя лічыцца самым старым у Еўропе з тых, чый механізм працуе па сёння.
- Сельскі стараста быў галоўнай апорай улады на вёсцы ў Расійскай імперыі пасля 1861 года.
- Для аднаўлення месца свайго дзяцінства фатограф з жонкай арганізавалі высадку двух з паловай мільёнаў дрэў.
10 студзеня 2024 года
[правіць зыходнік]- Знакам князёў старажытнай Кіеўскай дзяржавы з уладарнага роду Рурыкавічаў быў трызуб.
- Напачатку XVII стагоддзя менскі магістрат абураўся, што кальвінская грамада збудавала сваю «царкву», а павіннасцей на карысць горада не нясе.
- Кошт маёмасці найвялікшага карупцыянера ў гісторыі Кітая быў супастаўны з даходамі дзяржавы за восем гадоў.
- Першым савецкім аўтамабілем, удастоеным дзяржаўнага знака якасці, стаў БелАЗ-540А.
- Упершыню паспяховую пасадку на Марс здзейсніў амерыканскі касмічны апарат «Вікінг-1».
- Рэсурсы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ў час Другой кангалезскай вайны эксплуатаваліся іншымі афрыканскімі краінамі.
20 снежня 2023 года
[правіць зыходнік]- Школа Тоса развіла традыцыі японскага сярэднявечнага жывапісу Ямато-э.
- Адным з камандуючых «атакі мерцвякоў» у Першую сусветную вайну быў польска-беларускі мастак.
- Нямецкі прадпрымальнік дзякуючы членству ў НСДАП здолеў выратаваць ад гібелі дзвесце тысяч чалавек.
- Пасаду міністра знешняга гандлю Дэмакратычнай Рэспублікі Конга займала выдуманая асоба.
- Венесуэла прэтэндуе на большую частку тэрыторыі Гаяны.
- Горад Чэнду з'яўляецца сусветным цэнтрам даследавання і аховы вялікіх панд.
- Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў мае мэтай пашырэнне прасторы беларускай літаратуры ў свеце.
30 лістапада 2023 года
[правіць зыходнік]- Ураган «Оціс», што абрынуўся на Мексіку, лічыцца самым моцным трапічным цыклонам у Заходнім паўшар’і з пачатку метэаназіранняў.
- У год першай згадкі Маладзечна ў бітве пры Буйр-Нууры ў палон захапілі звыш 70 тысяч чалавек і ўдвая больш свойскай жывёлы
- Бацька аднаго з паслоў ЗША ў Расіі служыў і ў амерыканскай, і ў савецкай арміях.
- Студэнты з ГДР, якія вывучалі рускую мову ў БССР, ужывалі беларусізмы.
- Самы вялікі ў свеце айсберг адкалоўся ад шэльфавага ледавіка Фільхнера ў Антарктыцы.
- Аргенцінец Ліянель Месі восем разоў атрымоўваў футбольны «Залаты мяч».
- У нідэрландскім Хардэрвейку дарогу могуць пераходзіць судны.
- Апошняя песня «The Beatles» была створана пры дапамозе штучнага інтэлекту.
19 лістапада 2023 года
[правіць зыходнік]- Відаўтварэнне на астравах адбываецца хутчэй, чым на мацерыках.
- Першай краінай Еўропы, дзе жанчыны атрымалі выбарчае права, стала Вялікае Княства Фінляндскае.
- Змітрака Бядулю заахвоціў пісаць па-беларуску збіральнік яўрэйскага фальклору з Даўгінава.
- Каўказская Беларуская Рада адну з галоўных сваіх задач бачыла ў эвакуацыі беларусаў на радзіму.
- Падчас Кумульскага паўстання чырвонаармейцы і белаэмігранты змагаліся на адным баку.
- Званне Героя Савецкага Саюза армейскі кухар атрымаў за тое, што з сякерай і вінтоўкай паланіў экіпаж нямецкага танка.
- Маямскі ўніверсітэт знаходзіцца ў горадзе Оксфард, а назвай звязаны з племем індзейцаў.
20 кастрычніка 2023 года
[правіць зыходнік]- Модуль сцёку вылічваецца шляхам дзялення расходу вады на плошчу вадазбору.
- Даследчыкі эвалюцыйных, біягеаграфічных і экалагічных працэсаў даказалі, што часамі заснавальнік забірае ўсё.
- Прыхільнікі індахецкай гіпотэзы мяркуюць, што анаталійскія мовы аддзяліліся ад астатніх індаеўрапейскіх задоўга да з’яўлення праіндаеўрапейскай мовы.
- Рускія добраахвотнікі, якія прымалі ўдзел у канфліктах падчас распаду Югаславіі, выкарыстоўвалі манархічныя сімвалы.
- Аховай амерыканскіх баз у Іраку займаліся прыватныя ваенныя кампаніі.
- Дэпутат Еўрапарламента ад Харватыі патрабаваў прызнаць СААЗ тэрарыстычнай арганізацыяй.
- Раз’яднальнікі электрычных ланцугоў высокага напружання часта прыводзяцца ў дзеянне электрычнымі рухавікамі.
9 кастрычніка 2023 года
[правіць зыходнік]- Калі выпадковая велічыня мае аднолькавы шанец прыняць кожнае з канечнага набору значэнняў, узнікае раўнамернае дыскрэтнае размеркаванне імавернасцей.
- У Старажытных Афінах перад народным сходам штогод ставілася пытанне аб выгнанні з горада асобных грамадзян.
- Адна з галоўных святынь іслама ў Іерусаліме неаднаразова разбуралася землетрасеннямі і аднаўлялася.
- Супраць алжырскіх партызан французы будавалі загараджальныя лініі.
- Былыя дарфурскія паўстанцы выступілі міратворцамі ў канфлікце двух суданскіх генералаў.
- Для пераўтварэння пераменнага току ў пастаянны выкарыстоўваецца дыёдны мост.
- Апошні фільм лаўрэата прэстыжных кінапрэмій сусветная крытыка назвала безгустоўным.
1 кастрычніка 2023 года
[правіць зыходнік]- Самае старажытнае знойдзенае драўлянае збудаванне папярэднічае з’яўленню Homo sapiens на сто тысяч гадоў.
- Гісторык Бартальд Георг Нібур прапанаваў тэорыю пра паходжанне патрыцыяў і плебеяў у выніку заваявання рымскімі царамі лацінскіх пасяленняў.
- Першы беларускамоўны раман пісаўся на працягу 1914—1929 гадоў.
- Пасля закрыцця чыгункі станцыю ў Навагрудку перапрафілявалі ў аўтамабільную.
- Ад буйнога нафта- і газаноснага басейна, што знаходзіцца сярод адкладаў пермскага перыяду, атрымаў назву ўніверсітэт у Тэхасе.
- Амерыканскі жакей дваццаць дзевяць гадоў валодаў сусветным рэкордам па колькасці прафесійных перамог у скачках.
- Пераважная колькасць ахвяр цыклона «Даніэль» загінула ад абвальвання дзвюх плацін.
20 верасня 2023 года
[правіць зыходнік]- Адзін з відаў чараўнікоў прываблівае крывасмокаў водарам, падобным на пах чалавечага цела.
- Рыбы сямейства панцырнікавых здольны выкарыстоўваць для дыхання атмасферны кісларод.
- Прозвішча Радзівілаў паходзіць ад старабалцкага двухасноўнага імя.
- Працэдура асвячэння Мядзельскай Кальварыі доўжылася чатыры дні.
- Гамбійскі полк Каралеўскіх заходнеафрыканскіх пагранічных сіл Вялікабрытаніі пачаў і скончыў сваю гісторыю як рота.
- Звяржэнню манархіі ў Эфіопіі паспрыяў эрытрэйскі сепаратызм.
- Гульнявыя рухавікі звычайна ўключаюць адпаведныя бібліятэкі і выкарыстоўваюцца для іншых відаў інтэрактыўных праграм.
19 жніўня 2023 года
[правіць зыходнік]- Апынуўшыся ў безабаронным горадзе, кітайскі палкаводзец перамог ворага, адкрыўшы перад ім вароты.
- Патсдамскі эдыкт заклікаў пратэстантаў пераехаць у Брандэнбург.
- Польскі лётчык узначальваў ваенна-паветраныя сілы двух самаабвешчаных дзяржаў у Афрыцы.
- Міністэрства энергетыкі ЗША было створана як рэакцыя на нафтавы крызіс 1973 года.
- Марсаходы дэманструюць шэраг пераваг перад стацыянарнымі пасадачнымі апаратамі.
- У назве папулярнай сістэмы кіравання базамі даных спалучаецца імя дачкі распрацоўшчыка і назва мовы запытаў.
- Фармат выявы 16:9 стаў найбольш распаўсюджаным варыянтам суадносін бакоў для тэлевізараў і камп’ютэрных манітораў.
9 жніўня 2023 года
[правіць зыходнік]- У лясах Барнеа вядомы від пальм, які цвіце і плоданасіць пад зямлёй.
- Рэцэпт качкі па-пекінску з’явіўся ў сярэднявечным дыетычным настаўленні, напісаным прыдворным медыкам.
- «Альгамбрскі дэкрэт» прадпісваў яўрэям Іспаніі або перайсці ў хрысціянства, або пакінуць краіну.
- Папярэднік Алабамскага ўніверсітэта стаў першай у ЗША навучальнай установай для афраамерыканцаў, фінансаванай дзяржавай.
- На мяжы Егіпта і Судана ляжыць тэрыторыя, на якую ніводная з гэтых дзяржаў не прэтэндуе.
- Першы патэнт на судна з падводнымі крыламі быў выдадзены ў Францыі.
- «Клептакацяня» Дасці прынесла дадому больш за 600 рэчаў пасля сваіх начных вылазак.
30 ліпеня 2023 года
[правіць зыходнік]- Адным з першых стаў прымяняць каардынатную сетку на картах «бацька» кітайскай традыцыйнай картаграфіі.
- Здольнасць прасцейшага арганізма выбіраць самы кароткі шлях прапануюць выкарыстоўваць для пошуку яшчэ не адкрытых рымскіх дарог.
- Вынаходнік першага ў свеце шлюза сучаснага тыпу працаваў на Вялікім канале Кітая.
- Цёзка Адольфа Гітлера выступаў супраць апартэіду і перамог на мясцовых выбарах у Намібіі.
- Партызанскае садоўніцтва звычайна прадугледжвае неардынарны падыход да азелянення.
- Кінатрылогія «Уладар пярсцёнкаў» уваходзіць у лік самых касавых фільмаў усіх часоў.
19 ліпеня 2023 года
[правіць зыходнік]- У бразільскіх штатах Амазонас і Рандонія сустракаюцца дрэвы з паўтараметровым лісцем.
- Некаторыя бруханогія малюскі здольныя аддзяліць галаву і вырасціць новае цела.
- Адна з самых кравапралітных бітваў у гісторыі адбылася ў Старажытным Кітаі дваццаць тры стагоддзі таму.
- Канкурэнцыя Людвіка Паца з Адамам Чартарыйскім за руку і сэрца дзяўчыны мела палітычны падтэкст.
- Апошняя завершаная карціна Густава Клімта была прададзена на лонданскім аўкцыёне за рэкордную для Еўропы суму.
- Першая легальная прыватная ваенная кампанія стваралася для абыходу міжнароднага эмбарга супраць апартэіду.
- В’етнамскія жанчыны на святочных мерапрыемствах носяць аазай.
11 ліпеня 2023 года
[правіць зыходнік]- Адным з галоўных фактараў фарміравання зямной кары з'яўляецца магматызм.
- Жоўцевыя кіслоты належаць да класа стэроідаў.
- Высаджванне шматлікіх вербаў дапамагло стварыць адно з найбуйнейшых фартыфікацыйных збудаванняў у гісторыі.
- На Закарпацкай нізіне для барацьбы з паводкамі ўздож рэк узведзены дамбы.
- Пасля смерці Чынгісхана была складзена «Тайная гісторыя манголаў».
- Праз высокую патрабавальнасць да сваіх твораў пачынальнік сербскай літаратуры ХХ стагоддзя надрукаваў толькі дзве кнігі.
- «Паляўнічыя на ІДІЛ» большую частку страт панеслі ад амерыканскай авіяцыі.
4 ліпеня 2023 года
[правіць зыходнік]- Метад выпадковага лесу заключаецца ў выкарыстанні ансамбля дрэў рашэнняў.
- У Старажытным Егіпце за вайсковую доблесць узнагароджвалі залатымі мухамі.
- Адначасовае выкраданне двух імператараў паўплывала на прозвішчы, эканоміку і сексуальныя нормы Старажытнага Кітая.
- Сабакі-пудзелі атрымалі сваю назву таму, што выкарыстоўваліся ў паляванні на вадаплаўных птушак.
- Слова «манкурт» упершыню з’явілася ў рамане кіргізскага пісьменніка Чынгіза Айтматава, перакладзенага ў 1987 годзе на беларускую мову.
- Вытворчасць піва і гарэлкі ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы трапіла пад кантроль расійскіх наймітаў.
- Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч здабыў рэкордныя дваццаць тры тытулы Вялікага шлема.
25 чэрвеня 2023 года
[правіць зыходнік]- За чатырохтысячагадовую гісторыю Кітая толькі адзіная жанчына валодала вярхоўным тытулам імператара.
- Мастацкая стужка, у якой адбыўся акцёрскі дэбют заснавальніка беларускай кінематаграфіі, была закапана ў зямлю і згінула.
- Першая кітайская жанчына-архітэктар была музай паэта, іграла ў спектаклі для нобелеўскага лаўрэата, пісала літаратурныя творы і выявіла найстарэйшы драўляны будынак.
- Паштовая адміністрацыя ААН выпускае маркі з пазнакай наміналу ў доларах для офіса ў Нью-Ёрку, швейцарскіх франках для офіса ў Жэневе і еўра — у Вене.
- Класіфікацыя воблакаў была дапоўнена дзякуючы ўдзелу грамадзянскай навукі і добраахвотных непрафесійных памочнікаў.
- Іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас стаў самым маладым лідарам сусветнага рэйтынга ў гісторыі.
14 чэрвеня 2023 года
[правіць зыходнік]- Самы вялікі востраў Беларусі знаходзіцца на Асвейскім возеры.
- У назве горада Барысава можна адшукаць балцкія карані.
- Слова «грубіян» паходзіць ад імя персанажа нямецкага фальклору.
- Інфарматар брытанскай сакрэтнай разведкі трапіў у зняволенні ў сакрэтныя турмы амерыканскага ЦРУ.
- Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка мае адразу тры афіцыйныя сталіцы.
- Рэкорд па перамогах на этапах Кубка свету па гарналыжным спорце належыць амерыканцы Мікаэле Шыфрын.
- У палатнянай тканіне ніткі асновы і ўтка чаргуюцца ў шахматным парадку.
26 мая 2023 года
[правіць зыходнік]- Непасрэдных сведчанняў існавання праіндаеўрапейскай мовы няма, але навуковая супольнасць пераканана ў гэтым.
- Зменныя велічыні ў матэматычным мадэляванні і эксперыментальных навуках могуць быць залежныя ці незалежныя.
- Сунічны фізаліс шырока ўжываюць у кулінарыі.
- Некаторыя матылі сілкуюцца слязамі птушак.
- Стыль старадаўняга кітайскага мастацтва з пёрамі зімародка спрыяў багаццю Кхмерскай дзяржавы, але давёў да гібелі шэраг відаў.
- Тэрмін «Беларусія» ўпершыню ўжыў паплечнік Багдана Хмяльніцкага.
- Фінляндыя стала трыццаць першым членам НАТА.
19 красавіка 2023 года
[правіць зыходнік]- Ураўненне Бернулі звязвае скорасць і ціск у патоку вадкасці пры ўстойлівым цячэнні.
- Рагавыя паясы і шчыты браняносцаў змацаваныя злучальнай тканкай, што забяспечвае рухомасць іх панцыра.
- Нашчадак слуцкіх выбранцаў заклаў асновы армій Анголы і Самалі.
- На працягу тыдня на Каморскіх астравах кіравалі замежныя найміты.
- У Беларусі каляровую шкалу ўзроўня небяспекі ў прагнозы надвор’я ўключылі пасля цыклона «Хаўер».
18 сакавіка 2023 года
[правіць зыходнік]- Паколькі кветкі розных травяністых раслін распускаюцца і закрываюцца ў пэўны час сутак, можна стварыць кветкавы гадзіннік.
- Карміць птушанят па́ры сініц-апалоўнікаў дапамагаюць асобіны, якія не размнажаліся.
- Вядомая з XVIII стагоддзя папулярная польская дзіцячая песня часта прыпісваецца беларускаму паэту Уладзіславу Сыракомлю.
- Нарвежскі палярны даследчык і дзяржаўны дзеяч Фрыцьёф Нансен ажыццявіў ідэю выдачы замежных пашпартоў уцекачам.
- Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва КНДР адзначыла паспяховае супрацоўніцтва з ЗША ў вызваленні судна, захопленага піратамі.
18 лютага 2023 года
[правіць зыходнік]- Неад’емнай уласцівасцю вадкасці ў стане спакою з’яўляецца паверхневае нацяжэнне.
- Знойдзеная ў Брэтані каменная пліта Сен-Белек адлюстроўвае, як лічаць, прастору ўладарства бронзавага веку і прызнаецца самай ранняй картай у Еўропе.
- Галоўным храмам Кіева-Пячэрскай лаўры з’яўляецца Успенскі сабор, месца пахавання вялікіх князёў кіеўскіх.
- Манах-базыльянін з Барунаў захаваў у рукапісе беларускія камічныя маналогі XVIII стагоддзя.
- Пагранічная вайна 1998—2000 гадоў паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй завяршылася Алжырскім мірным пагадненнем.
18 студзеня 2023 года
[правіць зыходнік]- Насенне паўднёваафрыканскай расліны падобнае на экскрыменты антылоп, чым падманвае жукоў-гнаевікоў.
- Наймітаў на вайну ў Анголе набіралі праз аб’явы ў часопісе.
- Верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?» перакладзены на сто адну мову свету.
- Міжнароднае брацтва кіроўцаў грузавікоў аб’ядноўвае больш за мільён членаў.
- Для ацэнкі адпаведнасці паверхняў вертыкальнай ці гарызантальнай плоскасці выкарыстоўваецца грунтвага.
18 снежня 2022 года
[правіць зыходнік]- Галоўная функцыя лялькі Берагіні быць заступніцай і абаронцай ад злых духаў і суроку, прыносіць дастатак.
- Мсціслаўскі гісторыка-археалагічны музей — адзіны ў Магілёўскай вобласці, значная частка экспанатаў якога атрымана падчас раскопак.
- Брытанскія адмыслоўцы назвалі найвялікшым творам дваццатага стагоддзя пісуар, створаны франка-амерыканскім мастаком.
- Колькасць праглядаў песні «Despacito» большая, чым насельніцтва Зямлі.
- Хакатон ладзіцца, каб сумесна і згуртавана вырашыць складаную задачу за кароткі час.
12 лістапада 2022 года
[правіць зыходнік]- Сплаў рэдказямельных элементаў называюць мішметалам.
- Насавыя адтуліны ў кітападобных размешчаны на цемені.
- Першая ў еўрапейскай навуцы пра мову сістэматычная граматыка з’явілася дзякуючы Дыянісію Фракійскаму.
- Пісьменніца Людвіка Сівіцкая ў псеўданіме зашыфравала дзень уласнага нараджэння.
- Першая беларуская сетка фаст-фуду ў Мінску насіла назву «Хутка-смачна».
4 кастрычніка 2022 года
[правіць зыходнік]- Невялікі астэроід Іда мае ўласны спадарожнік.
- Найвышэйшы пункт Беларусі знаходзіцца на Івянецкім узвышшы.
- Паводле легенды, велічны храм, які меў з’явіцца ў горадзе Дубна (Украіна), быў з-за памылкі ўзведзены ў аднайменнай беларускай вёсцы.
- У адным баі ўпершыню прыменены танк Т-26, адбыўся танкавы таран і здзейсніў подзвіг першы Герой Савецкага Саюза з Беларусі.
- Помнік аўтару «Зямлі пад белымі крыламі» ў Кіеве быў выраблены коштам Беларусі, а ўсталяваны дзякуючы ўкраінскім мецэнатам.
4 верасня 2022 года
[правіць зыходнік]- Даліна Прыпяці ў межах Лунінецкай нізіны ў шырыню перасягае семдзесят кіламетраў.
- На беларускім абразе XVI стагоддзя рэзалі хлеб і сала — менавіта гэта і дапамагло яго выявіць.
- Грамадзяне даваеннай Польшчы з ліку ўдзельнікаў вайны ў Іспаніі былі пазбаўлены польскага грамадзянства, але атрымалі ганаровае іспанскае.
- Ураджэнец Баранавічаў узначальваў украінскую механізаваную брыгаду ў Іраку.
- Беларусь стала першай краінай, якая юрыдычна ўзаконіла смарт-кантракты.
5 жніўня 2022 года
[правіць зыходнік]- Падчас апошняга ледавіковага максімуму найбольшым па плошчы біёмам Зямлі быў тундрастэп.
- Першая амерыканская друкаваная кніга вершаў апублікавана жанчынай.
- Шляхціц з Беларусі напісаў эканамічны трактат пра асваенне пусткавых земляў у Брандэнбургскай марцы.
- Музыку да пастаноўкі «Паўлінкі», якую ў 1913 годзе зладзіў Беларускі навукова-літаратурны гурток студэнтаў у Пецярбургу, стварыў літоўскі кампазітар.
- Ісландыя, не маючы ўласных узброеных сіл, прыняла ўдзел у некалькіх місіях міратворчых сіл ААН і НАТА.
- Самы вялікі нацыянальны парк свету размяшчаецца на Грэнландыі.
5 ліпеня 2022 года
[правіць зыходнік]- Найвышэйшыя нерухомыя дзюны на Зямлі знаходзяцца ў пустыні Бадын-Джаран у Кітаі.
- Згодна легендзе, сталіца Кхмерскай імперыі была заснавана непадалёк возера на месцы, дзе спыніўся слон манарха.
- Княгіня Алогія, жонка Уладзіміра Святаславіча, мела асобны двор у Ноўгарадзе і дружыну, роўную княжацкай.
- З развіццём артылерыі на змену сярэднявечнай фартыфікацыі прыйшла бастыённая сістэма ўмацаванняў.
- Беларускіх літаратараў на чужыне па Другой сусветнай вайне задзіночыла аб’яднанне «Шыпшына».
5 чэрвеня 2022 года
[правіць зыходнік]- Адзіным узорам дагістарычнага наскальнага мастацтва на тэрыторыі Грузіі з’яўляюцца Трыялецкія петрогліфы.
- На Тыбеце распаўсюджана асаблівая форма практыкі будысцкай рэлігіі.
- Уверцюра ўзнікла ў Італіі XVII стагоддзя як уступ да оперы.
- У Стамбуле знаходзіцца Музей Адама Міцкевіча з сімвалічнай магілай паэта.
- Падчас эфіопа-эрытрэйскага канфлікту супрацьстаялі расійскія і ўкраінскія вайскоўцы.
- Клён ясенялісты, завезены з Паўночнай Амерыкі, сфарміраваў у Еўразіі другасны арэал і праяўляе інвазійныя ўласцівасці.
3 мая 2022 года
[правіць зыходнік]- У выніку спалучэння старажытных культаў тыбецкіх народаў з будызмам узнікла сінкрэтычная рэлігія.
- Новая Швецыя з’явілася на берагах ракі Дэлавэр на тэрыторыі сучасных амерыканскіх штатаў Дэлавэр, Нью-Джэрсі і Пенсільванія.
- Каралеўства Італія было абвешчана на чале з апошнім сардзінскім каралём.
- Адзіная масавая дэманстрацыя немцаў у Трэцім рэйху супраць дэпартацыі яўрэяў дамаглася выканання сваіх патрабаванняў.
- Чалавечыя фекаліі ў бляшанцы былі прададзены на аўкцыёне за 220 тыс. еўра як твор мастацтва.
2 красавіка 2022 года
[правіць зыходнік]- Лічынкі-лептацэфалы вугрападобных марфалагічна вельмі адрозніваецца ад дарослых рыб.
- Пліты з напісанымі на іх паведамленнямі, якія штодзённа выстаўляліся на Рымскім форуме, былі папярэднікамі газет.
- Разам са Святым Мікалаем у дні Раства да благіх дзяцей прыходзіць адмоўны персанаж, каб пакараць іх за паводзіны.
- Горад Отэпя носіць неафіцыйны тытул «зімовай сталіцы» Эстоніі.
- Парашутны спорт уключае між іншым скачкі на дакладнасць прызямлення.
20 студзеня 2022 года
[правіць зыходнік]- Самы ўсходні пункт мацерыка Паўночная Амерыка знаходзіцца на паўвостраве Лабрадор.
- Некаторыя віды наезнікаў-браканідаў выкарыстоўваюцца ў біялагічнай барацьбе са шкоднымі насякомымі.
- Разбойнік Бармалей з казак Карнея Чукоўскага атрымаў імя сугучнае назве вуліцы ў Санкт-Пецярбургу.
- Дыснееўскі мультфільм 1950 года пра Папялушку стаў асновай рамантычнага фэнтэзійнага рэмэйка, агучанага і па-беларуску.
- У вызваленні беларуса з лівійскага палону ўдзельнічаў кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі.
27 лістапада 2021 года
[правіць зыходнік]- Тып аднаклетачных жгуціканосцаў разглядаецца як сястрынскі таксон да шматклетачных жывёл.
- У самцоў мушак дразафілаў шлюбныя паводзіны ўключаюць танцы і «песні».
- Радзівілаўская карта зямель Вялікага Княства Літоўскага выдзяляецца незвычайнай для свайго часу дакладнасцю і багаццем дэталей.
- Падчас Другой сусветнай вайны амерыканскі марскі пехацінец паабяцаў бутэльку віскі Джону Кенэдзі, а выканаў сваё абяцанне, калі той ужо быў прэзідэнтам.
- Чэмпіёнам першага сезона Усходне-Еўрапейскай хакейнай лігі стаў клуб «Нёман» з Гродна.
19 кастрычніка 2021 года
[правіць зыходнік]- Сярод карпавых рыб ёсць адзіны тыповы драпежнік.
- Глыбоцкія скамарохі прывучалі танцаваць мядзведзяў, перад тым абуваючы іх.
- Беларуская памешчыца прайграла ў карты шмат грошай рускаму афіцэру і аддала замуж за яго сваю дачку, а завяршылася гісторыя пабудовай касцёла ў вёсцы Вярэйкі.
- Пераход у праваслаўе і заручыны з губернатарскай дачкой не выратавалі беларускага памешчыка ад рэпрэсій.
- Суд заняў бок барона, які забіў князя і беларускіх сялян.
19 верасня 2021 года
[правіць зыходнік]- Фаралонавы астравы, што ляжаць на захад ад Сан-Францыска, з’яўляюцца месцам навуковых даследаванняў.
- У гонар багіні Геры кожныя чатыры гады ладзіліся спартыўныя спаборніцтвы ў бегу сярод дзяўчат.
- Вядомы ліст запарожцаў турэцкаму султану па легендзе быў напісаны кашавым атаманам Іванам Сірко.
- Каб не атрымаць статусу аса, амерыканскі лётчык спецыяльна не збіваў варожыя самалёты.
- У беларуска-літвінскіх шахматах выкарыстоўваецца дошка памерам дзевяць на дзевяць клетак, а дадатковай фігурай стаў княжыч.
13 жніўня 2021 года
[правіць зыходнік]- У сістэме сімвалаў кітайскага пісьма знакі расстаўлены ў парадку павелічэння колькасці рыс.
- Вылучэнне перыяду фарміравання ў амерыканскай археалогіі з’яўляецца альтэрнатывай традыцыйнай перыядызацыі археалагічных культур.
- Астравы Трындады-э-Марцін-Вас са складу бразільскага штата Эспірыту-Санту знаходзяцца ў акіяне больш як за 1100 км ад яго сталіцы.
- Палац Тызенгаўза, які быў кампазіцыйным цэнтрам Гарадніцы, разбурылі ў 1915 годзе.
- У былой сакрэтнай штаб-кватэры Адольфа Гітлера зараз знаходзіцца музейная ўстанова.
8 ліпеня 2021 года
[правіць зыходнік]- Навучэнцамі Шклоўскай балетнай школы былі прыгонныя з навакольных вёсак і мясцовыя кадэты.
- Пуанты ўпершыню скарыстала італьянская балерына Марыя Тальёні.
- Беларускі падарожнік сустрэў у Гімалаях снежнага чалавека , аднак страціў жонку.
- Жонка амерыканскага афіцэра, які трапіў у в’етнамскі палон, палічыла мужа нябожчыкам і знайшла сабе іншага.
- Кітайскага вучонага называюць «бацькам» гібрыднага рысу.
- Брат беларускага рэжысёра Валерыя Мазынскага загінуў у тэракце ў Емене.
8 чэрвеня 2021 года
[правіць зыходнік]- Шасціпрамянёвыя каралы ў выкапнёвым стане вядомы з ардовікскага перыяду, а, магчыма, і раней.
- Вандроўныя павукі-ваўкі не будуюць лоўчых сетак, а здабычу даганяюць скачкамі.
- Месца пахавання выкрадзеных расійскіх дыпламатаў шукалі амаль шэсць гадоў.
- Прадстаўнікі бакоў грамадзянскай вайны ў Лівіі неаднаразова ўступалі ў сутыкненні ў Мінску.
- Беларускія ўлады мэтанакіравана знішчаюць папуляцыю дзікоў у краіне.
28 сакавіка 2021 года
[правіць зыходнік]- Спелымі пладамі люфы карыстаюцца як мачалкамі.
- Наскальны малюнак свінні-бабірусы ў карставых пячорах вострава Сулавесі прызнаны найстаражытнейшым узорам выяўленчага мастацтва.
- Адраджальнік іўрыта нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
- Вядомы іракскі снайпер, які змагаўся з ІДІЛ, у маладосці наведаў БССР.
- Найпапулярнейшы міні-серыял у гісторыі стрымінгавай платформы Netflix пра шахматы.
7 лютага 2021 года
[правіць зыходнік]- У прыродзе вядомы прыклад цеснага сімбіёзу бясколернай і сіне-зялёнай водарасцей.
- У кіраўніцтва Арганізацыі вызвалення Палесціны ўваходзіў яўрэй.
- Па колькасці ахвяр Бхапальская катастрофа пераўзыходзіць Чарнобыльскую.
- Пошукі хімічнай зброі для польскага кантынгента ў Іраку скончыліся выяўленнем французскіх ракет.
- Лік 39 у Афганістане асацыюецца з прастытуцыяй.
- У двух курдскіх аўтаномных рэгіёнаў склаліся няпростыя адносіны.
- Польскае Радыё вяшчае таксама і на беларускай мове.
15 снежня 2020 года
[правіць зыходнік]- Яўрэйскі хлопчык, які загінуў у канцэнтрацыйным лагеры падчас Другой сусветнай вайны, меў свой профіль у Facebook.
- Амерыканец напісаў навуковую працу аб Саудаўскай Аравіі, а праз шмат гадоў стаў паслом ЗША у гэтай краіне.
- Футбольны клуб «Рывер Плэйт» трыццаць пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Аргенціны.
- У рамане турэцкага пісьменніка Архана Памука апавяданне вядуць труп, намаляваная манета і чырвоны колер.
- У 2008 годзе адну з цэнтральных вуліц самага старажытнага горада Беларусі перайменавалі ў гонар Леніна.
- Узнагароджанне кітайскага лідара беларускім ордэнам адбылося за паўгода да яго заснавання.
15 лістапада 2020 года
[правіць зыходнік]- На Беларусі сустракаюцца прадстаўнікі дваццаці родаў карапузікаў.
- Вызваленне цалкам пустога ад ворага вострава забрала жыцці трохсот амерыканскіх байцоў.
- «Чалавек-грамаадвод» перажыў сем удараў маланкі.
- Беларускія дысідэнты ажыццяўлялі дзейнасць між іншым у Акадэміі навук БССР.
- Заснавальнікам сірыйскіх «Белых касак» стаў брытанец французскага паходжання з Сінгапура.
- Афіцыйным гарадскім святам Мінска з’яўляецца фестываль аматараў кампутарнай гульні «World of Tanks».
11 кастрычніка 2020 года
[правіць зыходнік]- Ірландцы Патрык Куінлан і Майкл Хоар змагаліся супраць адзін аднаго ў далёкім афрыканскім Конга.
- Атамана з Магілёўшчыны савецкія ўлады знішчылі толькі на пяты год.
- Самы доўгі парусны карабель у свеце стаіць на прычале ў Гдыні.
- П’еса «Белая хвароба» Карэла Чапека прадказала і акупацыю Чэхаславакіі, і пандэмію каранавіруса.
- Беларускі графічны дызайнер стаў сааўтарам герба і сцяга Таджыкістана.
- Трохразовы алімпійскі чэмпіён удзельнічаў у галадоўцы, каб дамагчыся разгляду ў беларускім парламенце змяненняў у выбарчы кодэкс.
14 ліпеня 2020 года
[правіць зыходнік]- Камчацкі краб мае масу да 7 кг.
- Рыба-нож здольная заплываць ва ўкрыцці «заднім ходам».
- Ліпічанская пушча атрымала назву ад колішняга двара Чацвярцінскіх.
- Заблукалыя перапісчыкі паслужылі падставай да ваеннага канфлікту паміж Малі і Буркіна-Фасо.
- На падляшскім дыялекце беларускай мовы адбываюцца тэатральныя паказы.
- Папулярны вядучы тэлеканала БТ згодна з легендай выпадкова трапіў на Зямлю і адкрыў для сабе свет анімацыі.
14 чэрвеня 2020 года
[правіць зыходнік]- Хмызняковы смоўж улоўлівае пах корму на адлегласпі да 1,5—2 м.
- Сярод усіх вандроўных жывёл cамыя далёкія міграцыі робіць палярная крачка.
- Доказам віны пачынальніка беларускай фатаграфіі, высланага ў Сібір пасля паўстання 1863 года, было крэсла.
- VI летнія Алімпійскія гульні не былі праведзены з-за выбуху вайны.
- Практычна ўся нафта і прадукты з яе, што вырабляюцца ў ЗША, праходзяць праз інфраструктуру горада Кушынга.
- Камета C/2019 Y4 (ATLAS) магла стаць адным з самых яркіх аб’ектаў на небасхіле ў маі 2020 года, калі б не разбурылася ў красавіку.
29 красавіка 2020 года
[правіць зыходнік]- Нільская гусь уваходзіць у спіс самых небяспечных відаў-інтрадуцэнтаў у Еўропе.
- Статус колішняга эксклава Літвы на тэрыторыі Беларусі дакладна не вызначаны.
- Сярод беларусаў ЗША мелася спроба стварэння альтэрнатыўнай царквы, арыентаванай на яднанне праваслаўных і католікаў.
- Украінскія міратворцы ў Іраку зараблялі менш за іншых членаў кааліцыі і пры гэтым мелі самыя працяглыя камандзіроўкі.
- Цэнтральнай сілай для пабудовы дэмакратычнай дзяржавы ў Тунісе пасля рэвалюцыі стала група з чатырох арганізацый.
- Гістарычны слоўнік беларускай мовы ўключае 37 выпускаў, якія выходзілі на працягу 35 гадоў.
19 сакавіка 2020 года
[правіць зыходнік]- Самыя старыя цвёрдыя рэчывы на Зямлі паводле ўзросту пераўзыходзяць Сонечную сістэму.
- Грыбы палююць на жывёл не толькі ў фантастычных кнігах.
- Часам такія дзеянні, як гульня з пяском, лічаць формай зносін з духамі ці д’ябламі.
- Старажытныя пуэбла — адна з найбольш славутых дакалумбавых археалагічных культур Паўночнай Амерыкі.
- Варыяцыя «Пагоні», калі яздок трымае дзіду ўперавес, вядома толькі на гарадскім гербе Ліпнішак.
- Яскравых прадстаўнікоў дыянісійскага тыпу культуры антраполаг Рут Бенедыкт знайшла ў Брытанскай Калумбіі.
- Яўрэяў-стваральнікаў помніка ахвярам Мінскага гета саслалі за яго ў ГУЛАГ.
16 лютага 2020 года
[правіць зыходнік]- Можна арганізаваць кіраваную тэрмаядзерную рэакцыю ў хатніх умовах.
- У атачэнні Туманнасці Андрамеды выяўлены дзясятак карлікавых галактык-спадарожнікаў.
- Юравіцкае ўзвышша аддзялілася ад Мазырскай грады ў выніку прарыву яе водамі ракі Прыпяць.
- З’яўленне ў імхоў тканак — гэта вынік іх прыстасавання да наземнага спосабу жыцця.
- Адна з найбуйнейшых прэснаводнах рыб у свеце была прызнана вымерлай.
- Вуліца ў цэнтры Віцебска названая ў гонар камісара, які дабіваўся, каб Віцебшчына выйшла са складу Беларусі.
17 студзеня 2020 года
[правіць зыходнік]- Адрозніваецца каля 1600 відаў бягоній.
- На меданосных пчол палюе пчаліны воўк.
- Стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі цяпер займае Савет Рэспублікі.
- Самы выніковы амерыканскі снайпер Крыс Кайл атрымаў сваю першую вінтоўку ў падарунак ад бацькі ва ўзросце васьмі гадоў.
19 снежня 2019 года
[правіць зыходнік]- На полацкіх могілках пахаваныя два баварскія генералы.
- Амерыканскі прафесар матэматыкі Стэфан Варшаўскі нарадзіўся ў беларускім горадзе Ліда.
- У гонар Бялыніцкага абраза Божай Маці быў пабудаваны праваслаўны храм.
- Песня «Бу-бу» належыць творчасці рок-гурта «Ы.Ы.Ы.»
7 лістапада 2019 года
[правіць зыходнік]- Расліны не толькі накіроўваюць і абараняюць свае карані ад механічных пашкоджванняў, але і змазваюць іх для лепшага прасоўвання ў глебе.
- У хроніцы «Дзеянні данаў» апісваецца легендарная падзея, калі дзякуючы ваеннай хітрасці быў захоплены Полацк.
- Доўгі час песню беларускага аўтара лічылі ці то народнай, ці то прыпісвалі рускаму паэту.
- У 1950-х гадах у вёсцы пад Лагойскам хадзіў тралейбус.
12 верасня 2019 года
[правіць зыходнік]- Летнія грыбы-маслякі не маюць характэрнага кольца на ножцы.
- У XVIII стагоддзі Налібоцкая шкляная мануфактура была па-за канкурэнцыяй у ВКЛ ды прадавала свае вырабы за мяжу.
- Першы хакеіст з Беларусі дэбютаваў у НХЛ у 1961 годзе.
- З 1969 па 1972 год у межах праграмы «Апалон» на Месяц высаджваліся 12 астранаўтаў ЗША.
- Галоўная славутасць Катманду была ў 2015 годзе разбурана землетрасеннем.
2 ліпеня 2019 года
[правіць зыходнік]- Для барацьбы з тлямі ў Паўночнай Амерыцы былі інтрадукаваны божыя кароўкі.
- Цытадэль Брэсцкай крэпасці размешчана на месцы вакольнага горада летапіснага Берасця.
- Прэзідэнт Чылі Сальвадор Альендэ пазнаёміўся з будучай жонкай падчас землятрусу ў Сант’яга.
- Гродзенскія хіпі правялі ўнікальную для БССР акцыю грамадзянскага непадпарадкавання.
20 мая 2019 года
[правіць зыходнік]- У стракоз прыгажунь-дзяўчын самцы сіняга колеру.
- Свойскія палескія коні паходзяць ад тарпанаў.
- Самы доўгі мост свету ўзведзены як частка высакахуткаснай чыгункі ў Кітаі.
- Евангельскія хрысціяне Украіны маюць уласную вышэйшую навучальную ўстанову.
9 красавіка 2019 года
[правіць зыходнік]- Шэрыя сыраежкі растуць пераважна ў сухіх хвойных лясах.
- Плады манстэры прывабнай можна ўжываць у ежу.
- Лічынкі насякомых Helaeomyia petrolei здольныя жыць у нафтавых лужынах і праглынаць у вялікай колькасці нафту і асфальт.
- У жыцці ваеннага ўрача аб'ядналіся семінарыя, вопыты з сабакамі Паўлава, кавалерыя і падарожжы па Індыі і Эфіопіі.
21 лютага 2019 года
[правіць зыходнік]- Характэрнай асаблівасцю клетак водарасці зігнемы з’яўляюццца буйныя, зоркападобныя хларапласты.
- Першая ў гісторыі Рэчы Паспалітай жанчына-лекарка працавала пры гарэме турэцкага султана, расійскім і аўстрыйскім імператарскіх дварах.
- Салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі Барбара Вержбаловіч жыла з 1944 года ў эміграцыі.
- У 2018 годзе адбылася першая цырымонія ўзнагароджання кінематаграфістаў «беларускім Оскарам».
8 студзеня 2019 года
[правіць зыходнік]- Востраў Ганконг — не самы вялікі востраў раёна Ганконг.
- Старажытныя індусы прыгожа пісалі і на калонах, і на бяросце, і на пальмавым лісці.
- Супрацоўнік у беларускім аддзеле радыёстанцыі «Свабода» Сымон Кандыбовіч быў раней членам ЦК КП(б)Б.
- Пісьменнік атрымаў адну прэмію дзякуючы пошуку душы роднага горада, а іншую — за раман пра няродны яму горад.
- Султан Амана два гады праслужыў у брытанскiм пяхотным батальёне.
4 снежня 2018 года
[правіць зыходнік]- Вядомая толькі адзіная жанчына, якая была ў сваяцкіх адносінах адразу з 12 халіфамі.
- У «Скарбніцы таямніц» Нізамі раскрыў містыку водару ружы.
- Беларускае біблейскае таварыства было заснавана ў 1816 годзе англійскім місіянерам.
- Эмігрант Юрый Жывіца заснаваў у Германіі беларускі музей і ўсталяваў помнік загінулым у 1939—1945 беларусам.
- Сям'я Аслана Масхадава цяпер жыве ў Фінляндыі, там жа жыве галоўны спонсар «Каўказ-Цэнтра».
- Стары аўтамабіль «Пежо», няспраўны халадзільнік, тры гітары і чатыры веласіпеды — уся ўласная маёмасць першага прэзiдэнта Буркіна-Фасо.
4 лістапада 2018 года
[правіць зыходнік]- Серабрыстыя воблакі з’яўляюцца ў верхняй частцы мезасферы на вышыні больш за 70 км.
- Лічынкі дрывасека-скурніка аддаюць перавагу драўніне дуба і граба.
- Для археолагаў і палеантолагаў сляды сур’ёзных захворванняў на касцявых парэштках могуць быць сведчаннем выдатнага імунітэту і выключнага здароўя і наадварот.
- Больш за два стагоддзі вядзецца спрэчка аб тым, дзе знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы.
5 жніўня 2018 года
[правіць зыходнік]- Для стварэння каламбураў, эпіграм і жартаў часта выкарыстоўваецца аманімія.
- Папяровая фабрыка Дзяржзнака Беларусі знаходзіцца ў горадзе Барысаве.
- Рэспубліканскі фестываль паказвае, што сярод жыхароў Беларусі налічваецца больш за 40 нацыянальнасцей.
- Нігерыя на сёняшні дзень першая краіна Афрыкі па памерах гаспадаркі.
24 чэрвеня 2018 года
[правіць зыходнік]- Рыба анабас поўзае па сушы, дыхае атмасферным паветрам, а ў сухі сезон упадае ў спячку.
- Самы дробны від рукакрылых Беларусі на зімоўку адлятае ў Цэнтральную Еўропу і Закарпацце.
- Узамен драўляных фігур святых, забраных з касцёла ў Квасоўцы ў гродзенскі музей, былі выкананы новыя.
- Да праваабарончай дзейнасці першы старшыня БХК ішла праз фізіку і філасофію.
22 мая 2018 года
[правіць зыходнік]- Вочы жукоў-вертуноў падзелены на дзве палавіны, каб бачыць і над вадой, і пад вадой.
- Пачатак прамянёвапёрым рыбам, магчыма, далі прымітыўныя акантоды.
- На Мсцібаўскім гарадзішчы ў сярэднявеччы існаваў замак.
- Пабудова, якую называюць «домам Вадэйкаў» у Галавічполі, насамрэч належала Ежы Іваноўскаму.
- У нямецкіх канцлагерах трымалі ў тым ліку членаў каралеўскага дому, які выступаў супраць нацысцкага рэжыму.
22 красавіка 2018 года
[правіць зыходнік]- Кусты жаўталозу выкарыстоўваюцца для жывых агароджаў, прут ідзе па тонкае пляценне.
- Калі касцёл Святога Юрыя ў Беліцы быў забраны пад праваслаўную царкву, функцыю каталіцкай святыні выконвала капліца Маці Божай Ружанцовай.
- Іван Неслухоўскі ў вітальным слове трупе ўкраінскага рэжысёра ўпершыню падпісаўся псеўданімам, з якім увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры.
- Вайна за незалежнасць Мазамбіка насiла партызанскі характар.
24 сакавіка 2018 года
[правіць зыходнік]- Склепавыя павукі селяцца ў трубцы з павуціны, а перад уваходамі раскідваюць лоўчыя сеці.
- Вынаходнікі ганчарнага кола, плуга, аркі і купала жылі ў Старажытнай Месапатаміі.
- Астравы ля Корнуала і Нідэрланды «ваявалі» 335 гадоў.
- Камерунская кампанія Першай сусветнай вайны часам перакідвалася на тэрыторыю суседняй Нігерыі.
24 лютага 2018 года
[правіць зыходнік]- Калі хочаце, каб сорак дзён зліліся ў адзін, паспрабуйце напісаць кнігу.
- B-мезоны складаюцца з b-антыкварка і верхняга, ніжняга, дзіўнага ці чароўнага кварка.
- У індыйскага шклянога акуня скрозь празрыстае цела бачны пазваночнік і плавальны пузыр.
- Прапрабацька сучаснай супервокладкі з'явіўся болей за тысячагоддзе таму, багата ўпрыгожваўся, мог насіцца на поясе або шыі і прыносіў выгоды.
15 студзеня 2018 года
[правіць зыходнік]- Часам добра складзены спіс падарункаў становіцца больш каштоўным, чым самі падарункі.
- Матылі-шклянніцы вельмі падобныя да джалячых перапончатакрылых.
- Белыя мядзведзі, якія адседзелі свой тэрмін у турме, могуць праляцець на верталёце над Гудзонавым залівам.
- Савецкі навуковец лічыў, што сярэдневяковы паэт прадказаў з'яўленне СССР.
- Цяперашні Прэзідэнт Кыргызстана стаў аўтарам Інтэрнэт-мема.
- Амерыканскага акцёра для ролі ў фільме 2017 года камп'ютарна амаладзілі выкарыстаннем кадраў з фільма 1980 года.
- У 2017 годзе ў сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў адкрыўся свой Луўр.
15 снежня 2017 года
[правіць зыходнік]- Адзін з Барысавых камянёў цяпер знаходзіцца ў прыватным двары.
- Дыванамі можна ўпрыгожыць не толькі сцены і падлогу, але і старонкі кніг.
- Чытацкія паметы Вальтэра былі надрукаваныя асобным выданнем у некалькі тамоў.
- Найбуйнейшы нямецкі лінкар часоў Другой сусветнай вайны (на фота) не здзейсніў ніводнага выстралу па суднах праціўніка.
- Да 200-годдзя смерці Тадэвуша Касцюшкі помнік яму быў усталяваны ў швейцарскім Золатурне.
17 лістапада 2017 года
[правіць зыходнік]- У юкагірскай мове адсутнічаюць прыметнікі.
- Дрэвы ўмеюць саромецца.
- Лісце шэрага арэха дасягае паўметровай даўжыні.
- Шыпы скатаў-хвастаколаў небяспечныя для чалавека.
- Маладыя камуністы беларускага ВНУ зладзілі першы ў краіне рок-фестываль.
17 кастрычніка 2017 года
[правіць зыходнік]- Самыя старажытныя арганічныя рэшткі на Зямлі — прадукты жыццядзейнасці сіне-зялёных водарасцей.
- Цукровыя грыбы маюць вялікае практычнае значэнне.
- Янка Купала прысвяціў адзін з вершаў вёсцы ў сучасных межах Мінска.
- П'яны вадзіцель грузавіка збіў самае самотнае дрэва на Зямлі.
19 жніўня 2017 года
[правіць зыходнік]- Згодна беларускай міфалогіі чароўная расліна, што з'яўляецца ў купальскую ноч, надае чалавеку здольнасць разумець мову жывёл і дрэў
- На поўдні Бразіліі сустракаецца земнаводная папараць, якая мае толькі два лісткі
- Першым даследчыкам беларускага народнага мастацтва стаў нямецкі археолаг
- Два пляменнікі Якуба Коласа былі асуджаны да лагераў за выступленні супраць русіфікацыі Беларусі
- Дзеючы прэм'ер-міністр Ісландыі нарадзіўся ў год смерці свайго поўнага цёзкі, які займаў тую ж пасаду
17 чэрвеня 2017 года
[правіць зыходнік]- У Індыі і Бірме водзяцца рыбы, у якіх блакітныя плаўнікі маюць самкі, а чырванаватыя — самцы.
- Ад старажытнай славянскай дзяржавы засталася толькі цэркаўка.
- Да 1000-годдзя Полацкай епархіі была рэканструявана брама-званіца Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра.
- Масавы голад у высакаразвітай еўрапейскай краіне зрабіў вялікі ўнёсак у медыцынскія даследаванні.
- Навальніца народнага артыста амаль не адрозніваецца ад навальніцы народнага пісьменніка.
15 мая 2017 года
[правіць зыходнік]- Бляск некаторых зорак перыядычна змяняецца.
- З пункту погляду пазнання любоў сцвярджае каштоўнасць таго, на каго накіравана гэта пачуццё.
- Класік армянскай літаратуры назваў свой раман пра жыццё армянскага народа ў гонар урарцкага племя.
- Скульптура сучаснай галандскай мастачкі стала ўвасабленнем усеагульнага застою і згалення ў краінах Усходняй Еўропы.
- Тэрарыстычная арганізацыя каля 20 гадоў змагалася за прызнанне Турцыяй факту генацыду армян.
15 красавіка 2017 года
[правіць зыходнік]- Рэліктавая глейная рыба з Паўночнай Амерыкі можа дыхаць атмасферным паветрам.
- Шчотачка на канцы языка дапамагае папугаям лоры збіраць з кветак пылок і нектар.
- Правадыр нарманаў у сярэдзіне XI ст. валодаў Паўднёвай Італіяй і Сіцыліяй.
- Вынаходнікі самалёта пачыналі з вытворчасці ровараў.
- Каб атрымаць сусветную вядомасць опернай спявачцы, давялося пагуляцца ў лялькі.
9 лютага 2017 года
[правіць зыходнік]- Споры водарасцей і некаторых грыбоў перамяшчаюцца ў вадзе з дапамогай жгуцікаў.
- Існуе гістарычная сістэма злічэння, створаная з выкарыстаннем вялікіх літар армянскага алфавіта.
- Першы храм сталіцы Беларусі так і не быў дабудаваны.
- Неагатычны касцёл у Сар'і быў канфіскаваны ўладамі з фармулёўкай «за хараство».
- У акваторыі Ціхага акіяна, на экватары, каля вострава Калядаў размяшчаецца плавучы касмадром.
9 студзеня 2017 года
[правіць зыходнік]- Імёны ахвярадаўцаў, на сродкі якіх быў узведзены каталіцкі храм у вёсцы Старыя Васілішкі на Гродзеншчыне, пасля замазалі цэментам.
- Штаб-кватэра расійскіх фашыстаў размяшчалася за 3 км па іншы бок ад савецка-кітайскай граніцы.
- Перыяд кіравання венгерскага палітычнага дзеяча называлі гуляш-камунізмам .
- Беларускі фільм пра Палессе быў зняты ў Крыме і на Віцебшчыне.
9 снежня 2016 года
[правіць зыходнік]- Меркаванне, што на Беларусі жывуць звычайныя вожыкі, аспрэчваецца апошнімі навуковымі дадзенымі.
- Італьянская оперная спявачка выступала ў Слоніме, Гродне і Магілёве, акруціла рускага князя і была выслана з Расіі.
- Пасля закрыцця на Лідчыне царскімі ўладамі кляштара дамініканцаў заняпала і знікла прылеглае паселішча.
- Загадка знікнення нацысцкага злачынца 50 гадоў была прадметам для спрэчак.
31 жніўня 2016 года
[правіць зыходнік]- Французскі вучоны ўстанавіў залежнасць сіл электрычнага ўзаемадзеяння цел з дапамогай вынайдзеных ім адмысловых шаляў.
- Найбольш проста арганізаваная група вышэйшых раслін не мела лісця і каранёў.
- Галоўны храм Армянскай апостальскай царквы лічыцца адным з самых старажытных хрысціянскіх храмаў у свеце.
- Адзін з заснавальнікаў дзяржавы ў Паўночнай Амерыцы памёр роўна праз 50 год пасля прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці.
- У беларускім горадзе ўпершыню пачалі рабіць папулярны хлебабулачны выраб і стварылі школу дрэсіроўкі мядзведзяў.
- Прадстаўнік армянскай футбольнай дынастыі з'яўляецца лепшым бамбардзірам чэмпіянату Украіны па футболе.
26 мая 2016 года
[правіць зыходнік]- У асяроддзях з рэзка выражанымі неаднароднасцямі назіраецца з'ява адхілення хваль.
- Спеў балотнай чаротаўкі ўключае мноства імітацый іншых відаў.
- Кніга XII стагоддзя, пакінуўшы бібліятэку Івана Грознага, праз 250 гадоў знайшлася ў Гомелі.
- Дом найвялікшага лютніста свайго часу ў Вільні быў знесены за яго шпіянаж на карысць прускага герцага.
- Адзін з самых вядомых рускіх бунтаўшчыкоў, рыхтуючы паўстанне, заязджаў маліцца ў гомельскую царкву.
- Сенсацыя Сусветнай выстаўкі канца XIX стагоддзя ў сучаснай Расіі пайшла на металалом.
- Паводле думак некаторых даследчыкаў, апошні расійскі імператар правіў адзін дзень.
- Заснавальнікам славацкай геалогіі быў рускі ўнук першаадкрывальніка Троі.
20 красавіка 2016 года
[правіць зыходнік]- Брытанскі фізік вывеў заканамернасць размеркавання па скарасцях малекул газу.
- Усе метэастанцыі абсталёўваюцца стандартнай апаратурай і праводзяць назіранні ў вызначаныя тэрміны.
- Сінтэз бялкоў і вугляводаў у клетках жывых арганізмаў адбываецца на эндаплазматычнай сетцы.
- У лясах і садах растуць кілішкі, а ў падземных вадаёмах Мексікі жыве сляпая рыба.
- Адзіны дзеючы ўніяцкі храм у Беларусі названы ў гонар полацкай князёўны (якой, магчыма, не існавала).
- Вярхоўны кіраўнік Расіі быў удзельнікам трох арктычных экспедыцый, адну з якіх узначальваў.
- Самы прыбытковы ў нацыянальным пракаце беларускі фільм распавядае аб падзеях у мінскім раёне Шабаны.
1 сакавіка 2016 года
[правіць зыходнік]- Першую крыніцу «чорнага золата» ў Беларусі адкрылі ў 1964 годзе.
- Палівачкавы грыб найлепш развіваецца пры тэмпературы вышэй 30 °С.
- У кішэчніку чалавека можа пасяліцца трохметровы паразітычны чарвяк, узброены кручкамі і прысоскамі.
- У возеры Нарач трапляецца рачная чашачка з вачыма ля асновы шчупальцаў.
- Песня найлепшых спевакоў сярод птушак налічвае да дванаццаці кален.
- Першая згадка пра найстаражытнейшую з дзеючых цэркваў Берліна датуецца 1292 годам.
- На востраве ля сутокаў Дзісны і Заходняй Дзвіны ў XIV—XVIII стагоддзях існаваў замак.
- Рускі князь гаварыў на англійскай мове лепш за свайго сакратара-англічаніна.
2 лютага 2016 года
[правіць зыходнік]- Птушкі са старажытнаегіпецкага шэдэўра ўжо чатыры з паловай тысячагоддзі пасвяцца на сцяне грабніцы егіпецкага прынца.
- Сюжэт пра членашкодніцтва быў такім папулярным у Расіі падчас вайны 1812 года, што трапіў нават на чайны сервіз.
- Гісторыя кахання і смерці вундэркінда-паліглота натхніла польскага паэта і драматурга.
- Ураджэнец Снова, які сябраваў з Адамам Міцкевічам, стаў першым аўтарам працы пра творчасць класіка грузінскай літаратуры на адной з еўрапейскіх моў.
- Адзін з галоўных кіраўнікоў Белага руху сядзеў у турме ў Быхаве падчас Першай сусветнай вайны.
- Гісторыя амерыканскага мільярдэра стала часткай сюжэта камп'ютарнай гульні.
8 студзеня 2016 года
[правіць зыходнік]- Знаходку з Марса можна сустрэць у марскім порце, які знаходзіцца за паўтары тысячы кіламетраў ад мора.
- У найбольш старажытных з сучасных млекакормячых адсутнічаюць губы.
- Нумізматычная калекцыя цэнтральнага дзяржаўнага музея гісторыі Расіі налічвае каля 1,5 млн. адзінак.
- Пісьменнік Алан Мілн сцвярджаў, што любімыя заняткі плюшавага мішкі яго сына — складаць вершы і есці мёд.
- Найбуйнейшая авіякатастрофа ў Егіпце адбылася роўна праз 16 гадоў пасля папярэдняй.
2 снежня 2015 года
[правіць зыходнік]- Партугальскі мараплавец падчас экспедыцыі 1504 года на радзіму вярнуўся з большай колькасцю караблёў, чым меў пры адплыцці.
- На акадэмічнай канферэнцыі ў Мінску ў 1926 годзе сутыкнуліся думкі прыхільнікаў радыкальнай рэформы беларускай мовы і паслядоўнікаў памяркоўнага вырашэння праблем.
- Адбудове Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў пасляваеннай Германіі садзейнічаў украінскі епіскап.
- Гальшаны сталі першай вёскай у Гродзенскай вобласці, якая атрымала свой герб.
- За секс з непаўналетнімі вучнямі амерыканскую настаўніцу пасадзілі ў турму на 22 гады.
- Спецыяліст у галіне традыцыйнай кітайскай медыцыны стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі.
7 кастрычніка 2015 года
[правіць зыходнік]- Хаця антрапалогія і культура меланезійцаў вывучаюцца ўжо другое стагоддзе, пытанне аб іх паходжанні застаецца дыскусійным
- Стрыечная сястра Ефрасінні Полацкай свае грошы і каштоўнасці, што прызначаліся на пасаг, перадала ў казну манастыра
- Імем першага начальніка мінскай міліцыі была названа сталіца Савецкай Кіргізіі
- Першаму старшыні Вярхоўнага Савета БССР на момант абрання было ўсяго 28 гадоў
- Два Нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы (Макс Планк і Альберт Эйнштэйн) пасварыліся з-за стаўлення да нацызму
- Сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка «Укрнафты» быў расійскі бізнесмен-эмігрант
- Гімн адной з ціхаакіянскіх дзяржаў пачынаецца словамі «Юмі, юмі, юмі…»
24 ліпеня 2015 года
[правіць зыходнік]- Найвышэйшы пункт Гродзенскай вобласці размяшчаецца з захаду ад Навагрудка
- У азёрах Віцебшчыны, як заносная або рэліктавая, знойдзена расліна, пашыраная ў трапічных раёнах
- У акіяне адкрыта група беспазваночных, якія пастаянна могуць існаваць у цалкам анаэробных умовах
- Да сярэдзіны XIX ст. на Пінскіх балотах гнездавалася птушка сямейства ібісавых
- Нарвежская палярная экспедыцыя 1898—1902 гадоў праходзіла на тэрыторыі Канадскага арктычнага архіпелага
14 чэрвеня 2015 года
[правіць зыходнік]- Цэнтральнае месца на выстаўцы да 750-годдзя каранацыі Міндоўга займаў артэфакт з адзінай прыжыццёвай выявай манарха.
- Існуе праблема аўтарства твораў, якія прыпісваюцца Уільяму Шэкспіру.
- Першай у Антарктыцы зазімавала брытанская экспедыцыя, якой кіраваў нарвежац.
- Джэф Брыджэс у фільме «Трон: Спадчына» — першы акцёр кіно, які з'яўлецца на экране камп'ютарна амалоджаным.
- Раз у чатыры гады праводзіцца сусветны скаўцкі злёт.
30 красавіка 2015 года
[правіць зыходнік]- Дрыбінскія шапавалы, каб трымаць у сакрэце тое, пра што гавораць, карысталіся адмысловай моваю.
- У мінскім жылым раёне Паўднёвы Захад захаваўся курган, які датуецца XI ст.
- Да літоўскага помніка заснавальніку Вільні маюць дачыненне Беларусь і Украіна.
- Фізік-лаўрэат Нобелеўскай прэміі ўзначальвае Міністэрства энергетыкі ЗША.
- Адна з самых распаўсюджаных моў Індыі мае індуісцкі і мусульманскі варыянт.
- Толькі самкі звычайных камароў з'яўляюцца крывасмокамі, самцы ж кормяцца сокам і нектарам раслін.
7 сакавіка 2015 года
[правіць зыходнік]- У паходах за кукалкамі будучых «рабоў» удзельнічае да дзвюх тысяч мурашак-амазонак.
- Пячора на паўднёвым захадзе Францыі дала назву людзям эпохі верхняга палеаліту.
- У вёсцы Юравічы (Калінкавіцкі раён) захаваўся сакральны комплекс, узведзены езуітамі.
- Прататыпам для першых «хрушчовак» сталі блокавыя будынкі ў Берліне і Дрэздэне, якія будаваліся з 1920-x гадоў.
- Першая чарга тралейбуснай лініі ў Мінску была запушчана ў эксплуатацыю 19 верасня 1952 г., яна звязвала чыгуначны вакзал з Круглай плошчай.
- Другі па вышыні будынак у свеце знаходзіцца ў сталіцы Японіі.
17 студзеня 2015 года
[правіць зыходнік]- Доступ у рымскі горад, пабудаваны на месцы Іерусаліма, быў забаронены ўсім абрэзаным мужчынам, а першым парушыў гэта правіла імператар.
- У 1928 г. была распрацавана першая ў свеце ўстаноўка сінхроннага перакладу для VI кангрэсу Камінтэрна ў Маскве, якая выкарыстоўвала правадное вяшчанне.
- Жыхар Слуцкага раёна здолеў застацца жывым у час катастрофы з выбухам ракеты Р-16 , хоць і знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці каля яе.
- За ўвесь час вытворчасці (з 1970 па 1988 гады) ВАЗ вырабіў 4,85 млн аўтамабіляў ВАЗ-2101 усіх мадыфікацый з кузавам седан.
- Ватыкан не з'яўляецца самастойнай дзяржавай, а толькі суверэннай тэрыторыяй Святога Прастола.
4 снежня 2014 года
[правіць зыходнік]- На восьмай планеце Сонечнай сістэмы цяплей, чым на сёмай.
- Найстаражытнейшая вядомая па дакументах гавань Паўднёвага паўшар'я, верагодна, з'яўляецца радзімай біблейскай царыцы.
- Тэхналогія Bluetooth названа ў гонар караля, які аб'яднаў народы на тэрыторыі сучасных Даніі і Сконэ.
- Традыцыя біць у званы апоўдні ўзнікла пасля цудоўнага вызвалення венграмі ад асманскай аблогі сучаснай сербскай сталіцы.
- Насельніцтва самай маленькай са сталіц штатаў ЗША складае 7855 чалавек.
- Перад смерцю Якуба Коласа была зачынена навучальная ўстанова яго імя, зноў адкрыта ў 1984 годзе, а імя вернута ў 2008 годзе.
6 кастрычніка 2014 года
[правіць зыходнік]- Самец рыбы з сямейства колюшкавых будуе гняздо сярод водных раслін спачатку для ікрынак, а потым — для малявак.
- Першы беларускі ордэн з'явіўся яшчэ ў 1924 годзе.
- На тэрыторыі Заходняй Германіі да 1998 года дзейнічала камуністычная тэрарыстычная арганізацыя.
- Злучаныя Штаты Амерыкі адкрыта перашкаджаюць дзейнасці Міжнароднага крымінальнага суда.
- Расійскі ўрадавы тэлеканал мае самы папулярны канал навін на YouTube.
22 жніўня 2014 года
[правіць зыходнік]- Адзіны паразітны грыб сярод сямейства балетавых сустракаецца ў шыракалістых лясах
- Чалавек года ў 1931, французскі прэм'ер, сацыяліст і пацыфіст, вядомы за антыгерманскія погляды, быў расстраляны за супрацоўніцтва з нацыстамі
- Упершыню выраз «халодная вайна» ўжыў самы вядомы пісьменнік-антыўтапіст
- У 2012 годзе Рэспубліка Беларусь змяніла дзяржаўны сцяг
- У 2014 годзе еўрапейская зборная ўпершыню ў гісторыі выйграла чэмпіянат свету па футболу на тэрыторыі Амерыкі
15 ліпеня 2014 года
[правіць зыходнік]- Пад сцягам старэйшай афрыканскай рэспублікі ходзіць самы вялікі гандлёвы флот у свеце
- Структура галоўнага з гаспадарчых заняткаў беларусаў на працягу стагодзяў істотна не мянялася
- У Балгарыі Чык Чырык атрымаў другую па значнасці дзяржаўную ўзнагароду
- У Інданезіі знялі фільм, які крытыкі прызнаюць адным з лепшых баявікоў дзесяцігоддзя
- У ЗША жыве ірландцаў больш за абедзве Ірландыі разам
3 чэрвеня 2014 года
[правіць зыходнік]- Мэнская мова была адноўленая, калі яе носьбітаў заставалася ўсяго некалькі чалавек
- Ісландскі кароль віншаваў сваю краіну з усталяваннем рэспублікі
- Аўтар "Прыгод Чыпаліны" і вынаходнік радыё былі членамі фашысцкай партыі
- Афрыканскія жывёлы (гл. іл.), якія спусціліся з Альпаў, наганялі жах на Старажытны Рым
- Прадстаўнікам старажытнага роду, пад уладай якіх была аб'яднана Італія, канстытуцыяй забаронены ўезд на яе тэрыторыю
- Няскончаны герцагскі палац лічыўся ідэальнай рэзідэнцыяй для асвечанага манарха
- Месцам пахавання Канстанцінопальскіх патрыярхаў з'яўляецца жаночы манастыр
17 красавіка 2014 года
[правіць зыходнік]- Для падтрымкі гістарычных моў і моў нацыянальных меншасцей у 1992 годзе была прынята спецыяльная еўрапейская хартыя
- Самы вялікі дыван у свеце знаходзіцца ў галоўным храме Абу-Дабі
- Першую энцыклапедыю надрукаваў баварскі гісторык
- Першым мастацкім кіраўніком БДТ-2 быў старэйшы брат аднаго з найбуйнейшых кампазітараў 20 стагоддзя
- Даваенны беларускі фільм зняў былы мінскі пракурор
20 сакавіка 2014 года
[правіць зыходнік]- Найбольш вядомая чэха-славацкая скорагаворка не мае галосных
- Існуе род лішайнікаў, пладовыя целы якога ўтвараюць малюнак, што нагадвае невядомыя старажытныя пісьмёны
- Адзіны прадстаўнік старажытай групы імхоў на Беларусі сутракаецца толькі ў Белавежскай пушчы
- Адзіная каталіцкая дыцэзія Фінляндыі была вылучана са складу Магілёўскай архідыяцэзіі.
- У Фінляндыі можна пакаштаваць калакуку
5 лютага 2014 года
[правіць зыходнік]- Першы еўрапейскі лірык нарадзіўся на невялічкім востраве ў Міжземным моры
- Напярэдадні Першай сусветнай вайны рускае камандаванне завербавала кіраўніка аўстрыйскай контрразведкі, пагражаючы раскрыць яго нетрадыцыйную сексуальную арыентацыю
- У Беларусі з 1949 года гадуюць чацвераногіх выратавальнікаў
- Зона выпрабаванняў ядзернай зброі на ціхаакіянскім атоле ўнесена ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
- Беларускі матэматык напісаў кнігу, перакладзеную на 20 моў свету
- Французская мадэль зрабіла адкрыты купальны строй абавязковай рэччу ў арсенале еўрапейскіх модніц
24 снежня 2013 года
[правіць зыходнік]- Карона, якой каранавалася 55 венгерскіх манархаў, і сёння лічыцца свяшчэннай.
- Самым надзейным у свеце сховішчам лічыцца амерыканская ваенная база.
- Галоўным прапагандыстам арабскай сістэмы лічбаў стаў Папа Рымскі, якому прыпісвалі сувязь з д'яблам.
- На Марсе ёсць чатыры вялізныя гары: Алімп, Аскрыйская, Паўліна і Арсія.
- Самы папулярны ў свеце лайнер 110 разоў захопліваўся тэрарыстамі.
2 снежня 2013 года
[правіць зыходнік]- Навакол сонечных плям існуюць факелы.
- Беларусы ўваходзяць у топ-10 міжнароднага праекта, які ахоплівае 218 краін свету.
- Гэльская ліга больш 100 год займаецца захаваннем ірландскай мовы.
- Татарын-парашутыст паставіў у Мінскім аэраклубе 12 сусветных рэкордаў.
- У 1869 годзе амерыканскі дантыст запатэнтаваў кулінарны выраб з неядомай эластычнай асновы, смакавых і араматычных дадаткаў.
- Беларускі кар'ерны самазвал — самы вялікі ў свеце.
24 кастрычніка 2013 года
[правіць зыходнік]- Старажытнагрэчаскі матэматык заснаваў філасофскую школу, вучэнне якой засяродзіла ўвагу на значэнні лікаў.
- Маніфест цара Старажытнай Персіі, запісаны на гліняным цыліндры, стаў першай у гісторыі «дэкларацыяй правоў чалавека».
- У фаўне Беларусі найбольшай відавой разнастайнасцю вызначаюцца насякомыя.
- Каб пабудаваць самы маленькі ў свеце горад спатрэбілася некалькі волатаў.
- Адзіны ў гісторыі танкавы таран бронецягніка быў здзейснены ўраджэнцам Тувы ля беларускай вёскі.
- Японскі горад вядомы фестывалем жалезных пенісаў.
19 верасня 2013 года
[правіць зыходнік]- Вобласць прасторы-часу, размешчаная паблізу чорнай дзіркі, круціцца разам з ёй.
- Сучасны герб Аўстрыі ўпрыгожваюць серп і молат.
- Нябеснае возера занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса
- Самыя дробныя птушкі на Зямлі могуць завісаць у паветры і даваць задні ход.
- Хоць пратон доўгі час лічыўся абсалютна стабільнай часціцай, відаць, не існуе фундаментальнага закона фізікі, які забараняў бы яго распад.
29 ліпеня 2013 года
[правіць зыходнік]- Сталіца Беларусі — дзясяты горад Еўропы паводле колькасці насельніцтва.
- На Месяцы пахаваны адзін з першаадкрывальнікаў каметы, якая сутыкнулася з Юпітэрам.
- 25500 гранітных блокаў помніка ўсходнеазіяцкай краіны сімвалізуюць колькасць дзён жыцця яе лідара.
- Каралеўствам без караля кіраваў адмірал без флоту.
- На дрэвах можна сустрэць насякомых, сілуэт цела якіх вельмі нагадвае вярблюда.
- Першая навуковая бібліятэка Беларусі вядзе сваю гісторыю з 1921 года.
- У перыяд Каляд у Фінляндыі, Швецыі і Эстоніі ўжываюць гарачы напой з чырвонага віна з даданнем рэзкіх прыпраў.
14 чэрвеня 2013 года
[правіць зыходнік]- Жан-Мішэль Жар прысвяціў тры песні караблю Ж.-І. Кусто
- Самае высокае дрэва на Зямлі дасягае ў вышыню 115,5 метраў
- Беларускі фаліянт XXI стагоддзя вагой 5 кілаграм стваралі 450 спецыялістаў з 60 арганізацый
- Італьянская энцыклапедыя выходзіла пры непасрэдным удзеле Беніта Мусаліні
- У горадзе першага беларускага трамвая ў 1915 годзе вырабілі першыя кансервы
- Бацькі фізіка, які ўвёў у навуковы ўжытак чацвёрты тып кваркаў, паходзілі з Бабруйска
29 красавіка 2013 года
[правіць зыходнік]- Вясёлкавыя кветкі былі прададзены за 53.900.000 долараў ЗША
- Адзін з першых падручнікаў па дыферэнцыяльнай геаметрыі на беларускай мове напісаў выпускнік Венскага ўніверсітэта
- Царскаму агітатару супраць паўстання Кастуся Каліноўскага "аддзячылі" высылкай у Бузулук і звальненнем
- Беларускія медыкі першыя ў свеце ажыццявілі міжвідавую перасадку тканкі шчытападобнай залозы
- Адну з кельцкіх моў, вуліцу ў Нью-Ёрку і беларускага рэжысёра аб'ядналі «Пераклады»
- Зрок Мендзялееву вярнуў хірург з Беларусі
- Рэцэптуру сучасных сасісак вынайшаў венскі мяснік
- Самы маленькі спадарожнік у Сонечнай сістэме мае дыяметр не большы за кіламетр
26 сакавіка 2013 года
[правіць зыходнік]- Больш за ўсё гэты сваяк піранняў любіць арэхі
- Сын мінскага адваката быў адным са стваральнікаў вадароднай бомбы
- У сучаснай беларускай мове 10 знакаў прыпынку
- Вёску на Крычаўшчыне да прыходу бальшавікоў упрыгожвала копія Сабора Святога Пятра ў Рыме
- Адзін з законаў тэрмадынамікі можа стаць прычынай цеплавой смерці Сусвету
- Афіцыйная мова гэтай сучаснай дзяржавы была мёртвай больш за 1000 гадоў
25 лютага 2013 года
[правіць зыходнік]- Шляхціц з Ваўкавыскага павета стаў першым, хто даследаваў руіны старажытнага Вавілона
- Прэзідэнт паўночнаафраканскай краіны з'яўляецца першым дзеючым кіраўніком дзяржавы, на арышт якога Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар
- На схіле гары «шасці прабацькоў» высечаны партрэты чатырох амерыканскіх прэзідэнтаў
- Самыя вялікія малюскі «гадуюць» самыя вялікія жамчужыны
- Святы заступнік Вільні меў галаву сабакі
- Існуе кіслата ў мільёны разоў мацнейшая за канцэнтраваную серную кіслату
- У беларускай сталіцы «Эйфелева вежа» налічвае толькі 25 паверхаў
- Заснавальнік сусветнай рэлігіі таксама прызнаецца паслядоўнікамі іншай сусветнай рэлігіі, і ў іх галоўнай кнізе згадваецца нават часцей за ўласнага заснавальніка
2 лютага 2013 года
[правіць зыходнік]- Амерыканскі вірусолаг і эпідэміёлаг, жывучы сярод абарыгенаў Новай Гвінеі, адкрыў невядомыя раней механізмы паходжання і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў і стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі.
- Асвейская града на Беларусі лічыцца ўсходнім адгор'ем узвышша, асноўная частка якога знаходзіцца ў межах Латвіі.
- Польская пісьменніца ў 1926 годзе прысвяціла эсэ Гродна, а ў 1934 — Нёману.
- На тэрыторыі савецкага ваеннага гарадка ў Шчучыне знаходзіўся сапраўдны панскі палац.
- У 1981 годзе з-за актыўнасці мясцовага вулкана насельніцтва невялікага Ціхаакіянскага вострава было эвакуіравана, з таго часу востраў незаселены.
- Адзін са слуцкіх Радзівілаў займаўся алхіміяй, меў гарэм і збіраўся перайсці ў іўдаізм.
5 студзеня 2013 года
[правіць зыходнік]- Першы кароль Русі адбудаваў дзяржаву, мяжа якой праходзіла па Карпатах, Дняпры і Дунаі
- Мірскі замак быў выяўлены на срэбранай манеце
- Найбуйнейшы са струнных смычковых інструментаў даў назву раману нямецкага пісьменніка
- Малую колькасць ападкаў на заходнім узбярэжжы Паўднёвай Амерыкі абумоўлівае халоднае марское цячэнне
- На месцы нізіны ў басейне Нёмана некалькі тысяч год назад існавалі вялікія прыледавіковыя азёры
- Асноўнае насельніцтва індыйскага штата Карнатака складае народ дравідыйскага паходжання
3 снежня 2012 года
[правіць зыходнік]- Беларускі пясняр завяршыў у 1913 годзе паэму, што стала разгадкай крыўд і бедаў народа напярэдадні рэвалюцыйных падзей
- У XII стагоддзі ў Гродне існавала самабытная архітэктурная школа
- Некаторыя рыбы могуць развіваць хуткасць да 130 км/гадз.
- Амерыканскія эсперантысты кожныя тры гады арганізуюць кангрэс
- Лацінаамерыканская водная артэрыя дала назву нацыянальнаму галаўному ўбору Эквадора
- Беларусь з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе і СНД, дзе практыкуецца смяротная кара
12 лістапада 2012 года
[правіць зыходнік]- Назвы амерыканскім марсаходам дала дзевяцігадовая дзяўчынка-сібірачка
- Продкі Івана Грознага ў бітве паміж рускімі княствамі і ардынцамі ўзначальвалі абодва войскі
- Самая вялікая статуя ў свеце знаходзіцца ў кітайскай правінцыі Хэнань
- Храм у старажытным раёне літоўскай сталіцы ў 1997 годзе быў перададзены беларусам-каталікам
- За выратаванне Мінска ад вясновай паводкі гарадскі галава быў засуджаны і зняты з пасады мінскім архіепіскапам
- Дачку заснавальніка беларускай драматургіі за выпады супраць самадзяржаўя змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу
- На паўночнабеларускім валуне прысутнічае люстраная выява сузор'я, якой больш 2000 год
- Гэты лаўрэат Дзяржаўнай прэміі аб'яднаў арганізатара яўрэйскага нацыянальнага тэатра і беларускага падпольшчыка
- Бандыты хацелі знішчыць цэлы горад з насельніцтвам у 20 тысяч чалавек дзеля 11 мільёнаў рублёў
16 кастрычніка 2012 года
[правіць зыходнік]- На апошніх парламенцкіх выбарах у Беларусі цалкам спраўдзіўся прагноз адной з найстарэйшых газет краіны
- Больш намінацый на прэмію Оскар, чым у гэтага амерыканскага кінакампазітара, мае толькі Уолт Дысней
- Нявіннасць мусульман стала прычынай забойства амерыканскага пасла і хваляванняў у арабскім свеце
- Невялікая прыбалтыйская краіна мела сваю калонію ў Афрыцы
- Стваральнік рэспублікі на польска-беларускай мяжы быў відным рэфарматарам, але самы ганаровы польскі ваенны ордэн ён атрымаў не за гэта
- Літоўскае сяло яшчэ ў XVIII стагоддзі займела дзвюхпалатны парламент
- З-за памылкі рэдактара на вокладцы першага зборніка маладога паэта з’явіўся ўсім знаёмы псеўданім
25 верасня 2012 года
[правіць зыходнік]- Каб адвесці ад Даніі Божую кару за забойства караля ў царкве, іншы кароль прынёс сябе ў ахвяру.
- Праз адзін з Геркулесавых слупоў можна спусціцца ў пекла, а ўзлезшы на іншы — патрапіць у манастыр.
- Майстрыхі гэтага паўночнабеларускага прадпрыемства саткалі васьміметровы абрус для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама расшылі золатам сталовую бялізну для рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Беларускі снайпер быў ініцыятарам стварэння спецыяльнай школы ў блакадным Ленінградзе, а яго памяці Пятрусь Броўка прысвяціў паэму.
- Першая жанчына-доктар навук скончыла той жа ўніверсітэт, што і беларускі першадрукар.
4 верасня 2012 года
[правіць зыходнік]- Складальнік абласнога слоўніка налічыў на Магілёўшчыне каля 20 тысяч беларускіх словаў.
- Выпускнікамі беларускага дзіцячага музычнага калектыву, які заснавала масквічка, можна амаль чатыры разы засяліць самы маленькі горад Беларусі.
- Ядомасць бабуліных вушэй пакуль не вызначана, але парашком з іх можна спыніць кроў.
- Брытанскі манарх можа наведаць цэнтр Лондана толькі з дазволу лорда-мэра.
- Першы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі скончыў Бернскі ўніверсітэт.
- Муж і старэйшы сын былі застрэлены тэрарыстамі, але малодшага гэта адважная жанчына ўратавала, адбіваючыся букетам.
- 4 ліпеня 2012 самалёт са Швецыі бамбардзіраваў Мінск плюшавымі цацкамі.
10 жніўня 2012 года
[правіць зыходнік]- Дамы, пабудаваныя Фрэдзі і Рут, знакаміты зусім не сваёй архітэктурай.
- Найбольшую колькасць узнагарод прэстыжнай брытанскай прэміі ў вобласці поп-музыкі мае «Фрэнк Сінатра XXI стагоддзя».
- Для порнастужак існуе свая прэмія «Оскар».
- Беларуская камп'ютарная гульня патрапіла у Кнігу рэкордаў Гінэса, паставіўшы рэкорд па адначасовым знаходжанні ігракоў на серверы.
- Віленскі касцёл па багаццю аздаблення інтэр'еру не мае сабе роўных на прасторы былой Рэчы Паспалітай.
- Самы вялікі валун Беларусі важыць амаль як тры амерыканскія паравозы.
- На адным і тым жа месцы пакінулі свае сляды і Багародзіца і чорт.
- «Найпрыгажэйшай кнігай свету » ў 1968 стала выданне «энцыклапедыі жыцця беларускага сялянства» з ілюстрацыямі беларускага акадэміка.
- Для адной з самых вялікіх кніг чалавецтва (яе вага складае 75 кг.) у 13 стагоддзі спатрэбілася 160 асліных скур.
15 ліпеня 2012 года
[правіць зыходнік]- У нашай галактыкі ёсць уласны бар.
- Беларусь займае 4-е месца па колькасці самагубстваў у свеце на 100 тыс. чалавек.
- Да таго як стаць першым бібліятэкарам апостальскай бібліятэкі, італьянскі філосаф быў асуджаны за пагрозы ў адрас Папы.
- Большасць артыстаў адной з першых паваенных оперных пастановак былі апранутыя ва ўласныя касцюмы, у якіх яны партызанілі.
- Пакт, распрацаваны вядомым мастаком і падарожнікам, забараняў чыніць шкоду аб'ектам культурнай спадчыны нават пры ваеннай неабходнасці.
- Самая старая жанчына і адначасовы самы стары апераваны пацыент не была занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінеса з-за спазнення.
22 чэрвеня 2012 года
[правіць зыходнік]- У рымскай царкве, дзе апостал Павел пісаў свае пасланні, пахаваны два браты Банапарта.
- Дзякуючы гэтаму чалавеку беларускаму курорту далі мянушку Паўночная Ніца.
- Для першай Сусветнай выстаўкі быў пабудаваны Крыштальны палац, а для дзясятай — Эйфелева вежа (на іл.)
- Першым на Антарктыду ступіў нарвежац пад брытанскім сцягам.
- Беларускі рэжысёр за фільм «Яго клічуць Сухэ-Батар» атрымаў мангольскі ордэн «Палярная зорка».
- Лётчык са Смалявіцкага раёна стаў адзіным лётчыкам ў АДД, які ўсю вайну пралятаў на адным і тым жа далёкім бамбардзіроўшчыку Іл-4 і з адным і тым жа экіпажам.
- За крадзеж кніг з бібліятэкі гэтага палаца было прадугледжана адлучэнне ад царквы.
- Праз каціную дзірку цяжка правесці карабель.
8 мая 2012 года
[правіць зыходнік]- У чылійскім Сан-Антоніа нарадзіўся беларускі кампазітар, які напісаў араторыю на словы Я. Купалы і балет «Апошні інка»
- Акрамя «ветэрынарнага кодэкса БССР» віцебскі ўрач стварыў унікальны інстытут, а таксама батанічны сад, музей анатоміі, арніталогіі і энтамалогіі
- Губернатарам Ленінградскай вобласці з'яўляецца ўраджэнец Гомельскага Палесся
- Ініцыятарам найстарэйшага кінафестывалю быў італьянскі дыктатар
- Рэкорд Акіяніі па скачках у вышыню (5,95 м) усталяваў беларус
- Адзін з першых кіраўнікоў службаў разведкі і бяспекі Ізраіля паходзіў з віцебскіх яўрэяў
21 красавіка 2012 года
[правіць зыходнік]- Першым дэсантнікам у СССР быў беларус з Днепрапятроўска.
- Цяперашні кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта РФ вучыўся на вышэйшых курсах КДБ у Мінску.
- Рэкорд хуткасці на Зямлі (10 325 км/г) ўсталявалі санкі.
- З-за дацкага карыкатурнага скандала больш за ўсіх пацярпеў беларус: яго газету зачынілі, а самога асудзілі на 3 гады строга рэжыму.
- Чэмпіёнам Іспаніі па гандболе ў складзе каманды «Тэка» два гады запар быў беларускі алімпійскі чэмпіён.
- Заснавальнікам акушэрства ў Расіі з'яўляецца ўраджэнец Слуцка.
- Першынства па шахматах у парыжскім кафэ атрымаў журналіст з Ваўкавыску.
23 сакавіка 2012 года
[правіць зыходнік]- Сястра паэта паспела і ў хоры вядомага кампазітара для класіка паспяваць, і галоўную ролю ў спектаклі на сцэне адыграць, і падручнікі з чытанкамі скласці.
- Былы ваенны медык прыехаў у Мінск змагацца з ракам, а заснаваў пасёлак
- Прыжыццёвае выданне «Новай зямлі» Якуба Коласа афармляў фінскі мастак, які працаваў у Інбелкульце
- Венецыянская царква за 250 гадоў сваёй гісторыі была шэсць разоў асвечана нанова з-за крыві, якая пралівалася ў яе сценах.
- Вядомы архітэктар і канструктар Старажытнага Рыма быў пазбаўлены жыцця за крытыку чарцяжоў імператара
10 сакавіка
[правіць зыходнік]- На гэтым мосце тэарэтычна маглі адначасова сустрэцца маманты і вярблюды, львы і мядзведзі
- Карціна, напісаная ў 1938 годзе, стала прадчуваннем Халакосту
- Партрэт вядомага польскага паэта беларускага паходжання набыў значэнне маніфесту рамантызму ў беларускім жывапісе (на іл.)
- Афіцэр ВПС ЗША з горада Тампа здзейсніў самы высокі ў гісторыі скачок з парашутам (31300 метраў)
- Амерыканская спявачка і былая фотамадэль з'яўляецца артысткай з самай вялікай колькасцю ўзнагарод
- У вясковы батанічны сад пад Віцебскам насенне дастаўлялася з Пецярбурга, Варшавы, Парыжа, Жэневы і іншых месцаў
27 лютага 2012 года
[правіць зыходнік]- самая маленькая птушка Беларусі з'яўляецца нацыянальным сімвалам Люксембурга
- аркуш не самай рэдкай інкунабулы з Майнца каштуе 80 тысяч долараў ЗША
- сімвалам Мадагаскара з'яўляецца дрэва падарожнікаў
- сын прапаведніка з Алабамы стаў "бацькам блюза", а дачка фермера — "каралевай рок-н-ролу"
- да 1975 года ў Фінляндыі магчыма было пабачыць жалезных курыц
- колькасць металакрылых жукоў складае звыш 20 міліёнаў
7 лютага 2012 года
[правіць зыходнік]- Горад у Заходнім Іаркшыры з'яўляецца сусветнай сталіцай гандлю ваўняным тэкстылем.
- У Ліване размяшчаецца адзіны пераважна каталіцкі горад на Блізкім Усходзе
- Саюзнікі, якія цалкам знішчылі культурны Дрэздэн, па памылцы разбамбілі і Прагу
- Швейцарская кампанія адным махам пазбавілася ад птушаняці
- Маленькія мастацкія творы атрымалі назву ад чырвонай фарбы
- Вынаходнік без сістэматычнай адукацыі стаў членам-карэспандэнтам АН СССР
- Найбуйнешая ў свеце шаша аб'ядноўвае нацыянальныя сеткі дарог двух кантынентаў
25 студзеня 2012 года
[правіць зыходнік]- Жыхарка Барысава перанесла на в · зы і «Брэсцкую крэпасць», і «юбілейны салют»
- У вёсцы пад Баранавічамі адразу 3 гістарычныя каштоўнасці: неагатычны мадэрновы касцёл (на выяве), царква пачатка XIX стагоддзя і Палац Радзівілаў
- Вызваленне Віцебска пачалося з вышыні ля спаленай фашыстамі вёскі
- Японскі доктар медыцыны стаў культавым аўтарам мангі і анімэ
- Сімвалам Аляскі з'яўляецца ездавы сабака, а іншыя чатырохлапыя сябры чалавека дапамаглі Руалю Амундсену прыйсці першым на Паўднёвы полюс
20 студзеня 2012 года
[правіць зыходнік]- У перыяд распаду Рымскай імперыі ўзнік новы кірунак антычнай філасофіі
- Багаццем і разнастайнасцю бібліятэкі Полацкай езуіцкай акадэміі быў узрушаны імператар Аляксандр І
- Лічыцца, што карціна «Дама з гарнастаем» належыць пэндзлю Леанарда да Вінчы, а выяўлена на ёй Чэчылія Галерані
- Найстарэйшы чыгуначнік ЗША пражыў больш за 114 год
- Канадскі пісьменнік-натураліст сам ілюстраваў свае кнігі
- Найбольш буйныя драпежныя звяры сваёй назвай абавязаны хобатападобнаму носу самцоў
- Пярнаты рыцар з'яўляецца талісманам «Чорных д'яблаў»
- Назва вядомага беларускага танца паходзіць ад ліхаманкі
6 студзеня 2012 года
[правіць зыходнік]- Паводле Парменіда з Элеі, крыніцай праўдзівых ведаў аб свеце можа быць толькі розум, а пачуцці прыводзяць да непраўдзівых і супярэчлівых меркаванняў
- ЮНЕСКА ўнесла ў 2007 годзе помнік старажытнаіндыйскай літаратуры ў «Памяць свету»
- Каля 50 сюжэтных тыпаў беларускіх казак не маюць аналагаў у фальклоры іншых народаў
- Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства ў Нью-Ёрку выдавала ўласны навукова-літаратурны часопіс
- Польскі навуковец-беларусіст прысвяціў кнігу Міхалу Агінскаму і яго «сядзібе музаў» у Слоніме
- За пераклад «Боскай камедыі» Дантэ беларускі паэт атрымаў Нацыянальную прэмію Італіі
- Ласла Пап, Фелікс Савон, Тэафіла Стывенсан з'яўляюцца трохразовымі алімпійскімі чэмпіёнамі па боксе
- Прычынай смерці грэчаскага манарха стала малпа
2 студзеня 2012 года
[правіць зыходнік]- «Маці ўсіх гарадоў» мае, верагодна, найбуйнейшы па плошчы стадыён у свеце.
- Мужчынскі пол арганізма вызначаецца толькі адной храмасомай.
- Самы старажытны сыр Нармандыі робіцца ў Нёшатэль-ан-Брэ.
- Прыватны французскі тэлеканал з'яўляецца найбуйнейшым у Еўропе паводле аўдыторыі.
- Буйная касметалагічная кампанія стала аб'ектам шантажу атрутніка , ад рукі якога загінула 7 чалавек, а сам ён не знойдзены дагэтуль.
- Вады ў самым вялікім і глыбокім возеры Францыі хопіць, каб паіць усіх французаў цэлы год.
- Невялікі галісійскі муніцыпалітэт з'яўляецца домам сусветна вядомай моднай гандлёвай маркі.
23 снежня 2011 года
[правіць зыходнік]- Больш за 30 гадоў у Лондане выдаваўся часопіс беларускіх даследаванняў
- Больш за 40 гадоў да назвы гэтага горада дадавалі эпітэт-напамін пра яго самага вядомага ўраджэнца
- Самы брудны вадаём Еўропы падобны на фіёрд, але адносіцца да зусім іншага тыпу заліваў
- Адну з частак турыстычнага іспанскага ўзбярэжжа называюць «Берагам смерці»
- Самы паўночны пункт Іспаніі — мыс Артэгаль — знаходзіцца ў гэтай правінцыі
- У невялікім галісійскім горадзе сярод іншага знаходзяцца самы стары ў свеце маяк, самая доўгая ў свеце набярэжная і Дом-музей Пікаса .
7 снежня 2011 года
[правіць зыходнік]- Аховай і абаронай фундаментальных прынцыпаў мовы эсперанта займаецца спецыяльная моўная ўстанова
- У Лондане знаходзяцца бібліятэка і музей, якія афіцыйна з'яўляюцца «ўласнасцю ўсіх беларусаў»
- Англійскі паэт у 1912 г. напісаў п'есу «Літва», падзеі якой адбываюцца ў сялянскай хаце каля Магілёва
- Беларускі Памір знаходзіцца ля вёскі ў Камянецкім раёне
- Найбуйнейшы архіпелаг на Зямлі размяшчаецца між Азіяй і Аўстраліяй
- Даўжыня брантазаўра магла дасягаць 20—23 метраў
- Вершы заснавальніка паэзіі на мове фарсі на беларускую мову пераклаў Сяргей Грахоўскі
1 снежня 2011 года
[правіць зыходнік]- Існуюць арганізмы, падобныя на грыбы і на жывёл адначасова
- Сулейманавы горы знаходзяцца большай часткай у Пакістане
- Выдатны персідскі і таджыкскі паэт, настаўнік Алішэра Наваі ўсё дарослае жыццё пражыў у горадзе Гераце
- У 1935 годзе ў вадаёмы Заходняй Беларусі быў завезены амерыканскі сомік
- Тунэль Холанда ў Нью-Ёрку стаў першым у свеце падводным тунэлем для аўтамабіляў
- Браніслаў Тарашкевіч «уваскрасае» на коласаўскай сцэне дзякуючы гэтаму акцёру
- Трапічныя акулы здольныя ўлоўліваць і дыферэнцаваць пахі ў паветры
16 лістапада 2011 года
[правіць зыходнік]- Капітан 1-га рангу Паўночнага флоту, беларус па паходжанні, атрымаў узнагароду ЗША «Марскі Крыж» за эскорт саюзных палярных канвояў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- Адной з каштоўнасцяў Навуковай бібліятэкі Літвы з'яўляецца беларускі рукапісны помнік XV стагоддзя з дарчым подпісам Льва Сапегі, зробленым па-беларуску
- Княгіня з роду Астрожскіх з дзяцінства была адзіным нашчадкам велізарнай маёмасці, што і вызначыла яе трагічны лёс
- Бялыніцкі абраз Божай Маці атрымаў дазвол на каранацыю ад Бенедыкта XIV, але шануецца не толькі каталікамі, але і праваслаўнымі Магілёўшчыны і Віцебшчыны
- Гейдэльберг славіцца не толькі старадаўнім універсітэтам, але і самай вялікай бочкай для віна
- Помнік беларускай пісьменнасці знік у пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а праз паўстагоддзя быў падараваны мінскаму святару простай прыхаджанкай
- Адзін з гомельскіх універсітэтаў носіць імя выбітнага беларускага канструктара
7 лістапада 2011 года
[правіць зыходнік]- Марскі рэкардсмен па хуткасці мае цёзак сярод лускакрылых, адзін з іх — слава краіны грымотнага дракона
- Самы хуткі аўтамабіль для дарог агульнага карыстання названы ў гонар французскага гоншчыка
- Нацыянальны чэмпіён Беларусі па шахматах стаў у 2008 годзе чэмпіёнам ЗША
- У Міжнароднай Зале Славы гімнастыкі ёсць імя пяціразовай чэмпіёнкі свету з Беларусі
- «Маці тайваньскай нацыі» нарадзілася ў сям'і пуцявога абходчыка пад Оршай
- Беларус Сідар Шавура «прапісаўся» ў Рускім музеі Санкт-Пецярбурга і ў наступным годзе будзе адзначаць 120-гадовы юбілей
1 лістапада 2011 года
[правіць зыходнік]- Гэтая атрутная расліна можа забіць каня, але здаўна была прафілактычным сродкам супраць атручванняў свінцом
- Шайба беларускага хакеіста ў браму Томі Сала на Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці прынесла сенсацыйную перамогу айчыннай зборнай над шведскімі хакеістамі
- Выхадзец з маленькага вострава ў Атлантычным акіяне быў першым прафесарам сярод фарэрцаў і ўзначальваў з дня заснавання адзін з факультэтаў ва ўніверсітэце Фарэрскіх астравоў
- Карціна-сімвал Беларусі захоўваецца ў варшаўскім музеі
- Маці Легенды моды і аднаго самых багатых людзей свету паходзіла з Гродна, а бацька — з Пінска
- Вяселле баварскага герцага і літоўскай князёўны ўвайшло ў гісторыю як самае раскошнае свята позняга Сярэднявечча
24 кастрычніка 2011 года
[правіць зыходнік]- Камандзірам першага польскага касманаўта на караблі «Саюз-30» быў беларус, а на арбітальнай станцыі «Салют-6» іх чакаў яшчэ адзін наш выбітны суайчыннік.
- Канкурэнтам Аль Капонэ з'яўляўся гангстар з Гродна, які кантраляваў гульнявы бізнес на востраве Свабоды
- Спартсмен з Чэрвеня ўсталяваў 13 рэкордаў свету ў цяжкай атлетыцы
- Матэматык з Магілёва ў 1919 годзе зрабіўся прафесарам Бонскага ўніверсітэта
- Гэтыя павукі мяняюць колер ад белага да жоўтага за 10-25 і наадварот за 6 дзён
- Акцёр Герберт Бірбом Тры ў 1904 годзе заснаваў Каралеўскую Акадэмію драматычнага мастацтва
- Самы вялікі вадкакрышталічны экран у Еўропе ўсталяваны на былым Алейным рынку Амстэрдама
18 кастрычніка 2011 года
[правіць зыходнік]- Першы ў свеце публічны музей быў адкрыты па ініцыятыве Папы Рымскага, як дарунак «народу Рыма»
- Чылійскі горны хрыбет, які названы ў гонар беларуса, з'яўляецца горнай сістэмай з самай нізкай вільготнасцю ў свеце
- Каб выказаць пратэст супраць забароны сваёй роднай мовы адзін з «бацькоў» авангарду шматкроць адлюстраваў галаву селяніна
- Парк у Манхэтэне раскінуўся на закінутых рэйках надземнай чыгункі (на іл.).
- Беларускія вуліцы ёсць у Санкт-Пецярбургу, Ліпецку і башкірскім Сцерлітамаку.
- Галівудскі акцёр, якога Амерыканскі Інстытут Кіно прызнаў адным з лепшых за ўсе часы, паходзіць з гомельскіх яўрэяў.
15 кастрычніка 2011 года
[правіць зыходнік]- Ратуша баварскага горада была пабудавана пасярод ракі з-за тэрытарыяльных спрэчак.
- Самы стары дзеючы аўтамабіль, пабудаваны ў 1884 годзе, прададзены сёлета за 4 мільёны 620 тысяч долараў ЗША.
- Вышыня фантана ў сталіцы Швейцарыі складае 140 м. Хуткасць патоку — 500 літраў у секунду, а хуткасць бруі складае 200 км/гадз.
- Другое па колькасці відаў сямейства кветкавых раслін названа ў гонар зоркі і аб'яднала карняплод, салату, заменнік кавы, саладосць і каўчуканос.
- Горла Д'ябла занесена ў Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА і ўтварае мяжу паміж Аргенцінай і Бразіліяй.
- Гэты легкаатлет да цяперашняга часу застаецца адзіным люксембургскім алімпійскім чэмпіёнам, а з 1993 года галоўны стадыён герцагства носіць яго імя.
- Мараканскі горад доўгі час быў цэнтрам своеасаблівай пірацкай рэспублікі.
5 кастрычніка 2011 года
[правіць зыходнік]- Ганаровы доктар Лейпцыгскага ўніверсітэта, вучоны-афрыканіст з'яўляецца, як і яго бацька — міністр замежных спраў СССР, беларусам
- Да сярэдзіны ХХ стагоддзя студэнты-медыкі вывучалі параўнальную анатомію па падручніку, напісанаму гэтым нямецкім паэтам
- Топмадэль Алек Век і прэзідэнт Паўднёвага Судана Салва Кіір Маярдзіт з'яўляюцца прадстаўнікамі гэтага афрыканскага народа
- Самы вялікі царкоўны арган знаходзіцца ў саборы Пасау
- Сельская гаспадарка Беларусі — другая ў свеце па агульных зборах трыцікале, чацвёртая — па зборах жыта, дзесятая — па зборах бульбы
- У маўрытанскім горадзе знаходзіца «афрыканскі помнік еўрапейскай дурасці»
- Како Шанэль лічыла калені самай агіднай часткай жаночага цела, і гэта паўплывала на даўжыню жаночага адзення ў 1926 годзе
25 верасня 2011 года
[правіць зыходнік]- Дзе жыве кускус і дзе ядуць кус-кус
- На двухкіламетровай паласе ўзбярэжжа Алжыра ёсць некропаль, дзе дальменаў амаль у паўтара разы больш, чым ва ўсёй Францыі.
- Дом Ігнація Лаёлы быў спачатку пад прымусам перададзены езуітам, а пасля іх выгнання з краіны яшчэ 5 разоў пераходзіў ад свецкіх улад да духоўных.
- Найбуйнейшая за апошнія 100 гадоў паводка закранула 8 цэнтральнаеўпейскіх краін.
- Гэтая госця з Паўночнай Амерыкі выкарыстоўваецца ў Еўропе як меданосная, кармавая, харчовая, лекавая, алейная і дэкаратыўная расліна.
- Абрысы садовага павільёна ў парку летняга палаца Сан-Сусі ў Патсдаме нагадваюць лісце канюшыны
- 1-ы генерал-пракурор Расіі і паплечнік Пятра I быў выхадцам з Віцебшчыны
- Узброеныя сілы адной з калоній сталі адзіным фарміраваннем Германіі, якое не здалося ворагу і пасля заканчэння Першай сусветнай вайны
- Гару на тэрыторыі КНР спрабаваў пакарыць альпініст Райнхольд Меснер, але яна так і засталася непакорнай да нашага часу
- Вілу аднаго італьянскага банкіра ўпрыгожвалі Рафаэль і Джуліо Рамана
16 верасня 2011 года
[правіць зыходнік]- Гэтая далёкая сваячка клёнаў валодае слабым наркатычным дзеяннем і у некаторых арабскіх краінах выкарыстоўваюцца ў ежу
- Кафедральны сабор горада Рыма стаіць ў іерархіі вышэй за Сабор Св. Пятра
- Статуя Атланта ў Нью-Ёрку выклікала пратэсты, бо вельмі нагадвала італьянскага дыктатара
- У шахёрскім музеі славацкага горада знаходзіцца самы стары у свеце паравы каток
- Момант разбурэння адной венецыянскай славутасці быў зафіксаваны ўдачлівым фатографам (на іл.)
- Cядзіба родных Талстога размяшчаецца ў вёсцы на Магілёўшчыне
- Катастрофа, выкліканая «наймацнейшай засухай за апошнія 60 гадоў» пагражае каля 11,5 мільёнам афрыканцаў
- Маленькі французскі гарадок быў у свой час прытулкам для Флабера і Гюго
- У 1920-я гады прапанавалася злучыць Еўропу з Афрыкай у адзін мацярык